• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    Ой, мамка мая, я дачка твая. У!
    — Гуляй, мая дачка, пакуль жыва. У!
    А як памру я, мінецца гульня. У! Мінецца гульня красавання. У!
    (Зап. А. Аляхновіч у 1998г. у г.п.Рудзенску Пухавіцкага рна Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
    Ой, мамка мая, пагуляю я *
    — Ой, мамка мая, пагуляю я. У!
    Ой, мамка мая, я сынок твой. У!
    Налі мне баршча, ў мяне хлеб свой. У!
    — Прахадзі, сынок, у парозе не стой. У!
    Наллю табе боршч, аддам хлеб свой. У!
    — Ой, мамка мая, хопіць мне баршча. У! А ты хлеб свой з’еш яго сама. У!
    (Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага рна Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай 1921 г.н. з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
    * Спяваецца на папярэднюю мелодыю.
    123
    ВЕСНАВАЯ ТРАДЫЦЫЯ
    IЯЕ ВЫКАРЫСТАННЕ Ў РАБОЦЕ 3 ДЗЕЦЬМІ
    Вясна, у параўнанні з іншымі порамі года, найбольш багата абрадамі, звычаямі, рытуаламі, якія звязаны з працоўнай дзейнасцю чалавека, яго адвечнымі клопатамі аб ураджаі, дабрабыце сям’і, марамі і спадзяваннямі на лепшае будучае. Характар і змест веснавой абраднасці вызначаюць аграрнабытавыя элементы і эстэтыка ўспрымання прыроды чалавекам.
    Веснавы традыцыйны цыкл складаюць наступныя святы, якія найбольш багаты песнямі: Гуканне вясны, Вялікдзень, Юр’я, Пахаванне стралы, Зялёныя святкі. Да нашага часу ў першапачатковым выглядзе веснавыя абрады не захаваліся, але і сёння існуюць іх асобныя элементы, напрыклад песні, якія вызначаюцца сваёй яскравай вобразнасцю, манерай выканання, асаблівасцямі музычнай пабудовы, эмацыянальнасцю.
    Найбольшую жанравую акрэсленасць маюць вяснянкі, юраўскія, траецкія, куставыя, русальныя песні. Шмат лірычных песень, звязаных з тэмай кахання, шлюбу, працы, толькі ўмоўна адносяць да веснавых песень.
    Пачынаецца веснавы цыкл з Гукання вясны. У наш час гэтае свята актьіўна адраджаецца і ва ўмовах горада. Многія вучні Мінска ў апошнія гады прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні Гукання вясны, з задавальненнем выконваюць песнівяснянкі на самім свяце.
    Вяснянкі вельмі разнастайныя па змесце і форме. I ўсё ж галоўная думка гэтых песень прасочваецца даволі выразна — замыканне зімы і адмыканне лета. 3 прыходам цёплых дзён абуджаецца і ажывае прырода, якая з’яўляецца носьбітам спадзяванняў селяніна на добры ўраджай. Вялікую ролю ў вяснянках іграюць птушкі — вестуны вясны. Невыпадкова ў многіх веснавых песнях змяшчаецца
    124
    зварот да птушак, пчолак, каб яны хутчэй прынеслі цяпло. Сам вобраз вясны малюецца даволі рэалістычна, ён адлюстроўвае клопаты селяніна, патрэбы, звязаныя з яго працай. Пажаданне багатага ўраджаю лейтматывам праходзіць праз юраўскія, велікодныя і траецкія песні.
    Адметнай рысай вяснянак з’яўляецца наяўнасць інтанацый «загукання». Яны звычайна завяршаюць кожную музычную фразу выклічнікамі: «Угу!», «Ту!», «Агу’», «У!» і інш. Гэтыя песні разлічаны на эфект рэха. У народзе, як адзначаюць некаторыя даследчыкі, заўсёды заўважалі змены ў прыродзе і спявалі песні ў адпаведнасці з канкрэтнымі прыроднымі абставінамі. Напрыклад, у некаторых мясцовасцях вяснянкі ніколі не спявалі на «голы лес», а чакалі таго часу, калі з’явіцца лісце. Лес, пакрыты зелянінай, — цудоўны прыродны рэзанатар, які пры спевах выклікае рэверберацыю. Эфект рэха ўтвараецца таксама на воднай прасторы. Людзі добра ведалі акустычныя асаблівасці прыроды, выкарыстоўвалі іх, рабілі асяроддзе саўдзельнікам абраду. Невыпадкова вяснянкі спявалі на ўзгорках, адкрытых месцах, на прасторы. Такім чынам чалавек і прырода быццам уступалі ў своеасаблівы дыялог. Еднасць чалавека і прыроды, якая ўзнікае ў час выканання веснавых песень, з’яўляецца адной з умоў стварэння своеасаблівай манеры народных спеваў — спеваў«загуканняў».
    Як і зімовыя песні, вяснянкі спяваюцца ва ўнісон, што з’яўляецца вядучай манерай пры харавым выкананні традыцыйных песень.
    Вельмі распаўсюджанай на Беларусі з’яўляецца вяснянка «Вол бушуе — вясну чуе». Варыянты гэтай песні надзвычай яскравыя ў мастацкіх адносінах, кароткія, простыя па пабудове, патрабуюць зычнай манеры выканання. Звычайна сумяшчаюць супрацьлеглыя моманты жыцця чалавека і іншых жывых істот:
    Вол бушуе
    Вол бушуе — Вясну чуе*. Баран бляе —
    *Кожная страфа паўтараецца.
    125
    Ў поле хоча. Курка сакоча — Несціся хоча. Дзеўка плача — Замуж хоча. Стары крэхча — Пажыць хоча.
    (Веснавыя песні/Склад. Г.А. Барташэвіч, Л.М. Салавей. Мн., 1979. С. 76. Зап. М.М. Чуркін у 1910 г. у в. Дакурнішкі Ашмянскага п. Віленскай губ. ад М. Станкевіча.)
    Сустракаюцца і творы, у якіх традыцыйны сюжэт пра вала звязаны з рэальнай жыццёвай сітуацыяй, у якой апынулася дзяўчына зза сваёй нядбайнасці.
    Ды ў зялёнай дуброве
    Ды ў зялёнай дуброве, эй! Там Дуня волы пасла. Напасвіўшы волы, Пайшла ў сад гуляці.
    Покуль Дуня гуляла, эй! Свае волы пагубляла.
    Што Дуні рабіці? Будзе маці біці.
    126
    Будзе маці Дуню біці, эй!
    Стануць бабы гаварыці: «Няўдала дзяўчына, He вазьму за сына».
    (Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г. п. Рудзенску ад Е.Н. Марозавай, 1932 г.н., з в. Слабада Пухавіцкага рна Мінскай вобл.)
    Песня «Ды ў зялёнай дуброве» можа быць толькі ўмоўна прымеркавана да вяснянак. Па сваёй музычнай пабудове яна хутчэй адносіцца да працяжных твораў — шэдэўраў песеннай лірыкі. Гэта незвычайна душэўная, ласкавая, пяшчотная песня патрабуе наяўнасці дастатковых вакальных даных у выканаўцы, таму што яна вельмі развітая і закончаная ў меладычным плане. Пры выкананні трэба звярнуць асаблівую ўвагу на плаўнасць і дакладнасць выканання распеўных гукаў, якія патрабуюць глыбокага дыхання. Песня можа выконвацца вучнямі старэйшых класаў у пазакласнай рабоце.
    У прыведзенай ніжэй вяснянцы з працоўным сюжэтам пераважае паэтычнамастацкае ўвасабленне сялянскіх спраў, выкліканае адчуваннем вясны:
    Ой, вясна, вясна, вясняначка
    — Ой, вясна, вясна, вясняначка, Дзе ж твая дачка Мар’яначка? Воу!
    — Пагнала бычка на раначкі, А сама села на ганачкі. Воу!
    — Пасіся, бычок, на раначках, А я паскачу на ганачках. Воу!
    — Пасіся, бычок, пад ліпкамі, А я паскачу пад скрыпкамі. Воу!
    127
    — Пасіся, бычок, пад гумнамі, А я паскачу пад бубнамі. Воу!
    (Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага рна Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
    На гэтую мелодыю, як расказвае Матрона Андрэеўна Плаксіна з в. Горанка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобл., спявалі таксама вяснянку «На моры вутка купалася». Надыход вясны выклікае ў дзяўчыны абуджэнне пачуццяў:
    На моры вутка купалася, На беражочку сушылася. Ууу!
    На беражочку сушылася, Я, маладзенька, журылася. Ууу!
    Я, маладзенька, журылася, Ці была вясна, ці не была. Ууу!
    Маці на вулку не пускала, У святліцу запірала. Ууу!
    — Ой, пусці, маці, пагуляці,
    3 дзеўкамі вясну пагукаці. Ууу!
    3 дзеўкамі вясну пагукаці,
    3 хлопцамі коней павадзіці. Ууу!
    Конікі мае вараныя,
    Хлопчыкі мае маладыя. Ууу!*
    (Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага рна Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.)
    Некаторыя вяснянкі ўтрымліваюць водгук сівой старажытнасці, калі ўсе справы калектыву вырашаліся са згоды роданачальнікаў, старэйшых людзей. Наступная вяснянка, нягледзячы на простую мелодыю, якая пабудавана ў межах кварты, пры выкананні стварае ўражанне аб’ёмнасці гучання і незвычайнай эмацыянальнай насычанасці. Песня вельмі зручная для спявання вучнямі рознага ўзросту, таму што не толькі невялікая па інтэрвальным складзе, але і плаўна рухаецца па ступенях ладу. Вобраз вясны ў ёй выступае як нейкая персаніфікаваная асоба, якая прыносіць радасць людзям.
    *Спяваецца на мелодыю «Ой, вясна, вясна, вясняначка». Паводле заўвагі выканаўцы, песня спявалася для «лянівых дзяўчат».
    128
    Памажы, Божа, нам вясну гукаць
    Натацыя напеву А. АЛЯХНОВІЧА
    Па_ “а_ жы, Бо_ жа. нам вяс_ ну гу_ каць,
    — Памажы, Божа, нам вясну гукаць, Ой, люлі, люлі, нам вясну гукаць.
    Ой, вясна красна, што нам прынесла?
    Ой, люлі, люлі, што нам прынесла?
    — Старым дзядочкам па кіёчачку, Ой, люлі, люлі, што із ліпачкі.
    Старым бабачкам па маточачку, Ой, люлі, люлі, што зімой пралі.
    Усім хлопчыкам па дудачцы, Ой, люлі, люлі, што із вербачкі.
    Усім дзевачкам ды па стужачцы, Ой, люлі, люлі, заплятаць косы.
    Усім дзетачкам па яечачку,
    Ой, люлі, люлі, шчэ й па булачцы.
    Ой, вясна красна, Велікодны дзень, Ой, люлі, люлі, Велікодны дзень.
    У гэты дзянёк ды Хрыстос васкрэс, Ой, люлі, люлі, ды Хрыстос васкрэс.
    (Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у г.п. Рудзенску Пухавіцкага рна Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г. н., з в. Горанка Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.)
    У песні ствараецца вобраз шчодрай вясны, якая кожнаму прыносіць радасць, заняткі, уцехі. Несумненна, што характар гэтага карагода — абрадавы, у ім адчуваецца наяўнасць гульнёвых і танцавальных элементаў і ўвогуле веснавой традыцыі. Сінкрэтызм мастацкіх сродкаў, г. зн. спалучэнне слова, танца, музыкі, мімікі і пантамімы ў веснавых карагодах, ствараў магічную сілу ўздзеяння на выканаўцаў і слухачоў.
    9.	Зак. Зак. 5145.
    129
    Важнымі момантамі Гукання вясны былі паленне агню, пячэнне «жаваранкаў», птушак, асабліва на Саракі, калі, паводле народнага павер’я, прыляталі сорак выраяў: шпакі, гусі, буслы, качкі, жаўрукі і інш. Выпякалі таксама галушкі, якія раздавалі дзецям.
    Зварот у вяснянках да вясны, прыроды, птушак насіў заклінальны характар, імкненне ўздзейнічаць на тую ці іншую з’яву прыроды з пэўнай мэтай — дапамагчы ў працы земляробу.
    Паэтычны сімвал веснавых песень — адмыканне вясны і замыканне зімы, перамога святла над цемрай. Для вяснянак характэрна анімістычнае ўспрыманне вясны, яе адухаўленне, што стала паэтычнай умоўнасцю і ўспрымаецца як мастацкі вобраз.
    Важным вобразамсімвалам веснавых песень з’яўляецца дзявочы вянок з кветак, галінак дрэў, які сімвалізуе каханне і шлюб. Ён абавязковы эстэтычны атрыбут абрадаў і песень.
    Пры гуканні вясны часам спяваліся творы, не звязаныя з канкрэтным абрадам, напрыклад з сюжэтам пра працу са льном, калі нядбайная жонка ў свой час не напрала кудзелі.