Веснавыя святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алег Аляхновіч, Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 158с.
Мінск 2000
У агіяграфічнай літаратуры і фальклоры — сімвал пладавітасці. Папулярная метамарфоза беларускіх вераванняў, легендаў, казак, загадак, загавораў — чалавек у вобліку мядзведзя як вынік граху альбо чараўніцтва. У казках на сюжэт «Мядзведзевае вуха» герой нараджаецца ад мядзведзя і жанчыны, што заблудзілася ў лесе альбо выгнана з хаты ў лес злымі людзьмі.
(Конан, 1996. №9.)
85
ПРЫКАЗКІI ПРЫМАЎКІ
Мядзведзь што скочыць, то цыган грошы валочыць.
Мядзведзь пот ліе, цыгану даход дае.
Як на мядзведзя ўпадзе шышка, то ён раве, а як цэлая галіна, то ён маўчыць.
Мядзведзь на лес сердзіцца, а лес аб гэтым не ведае.
(Прыказкі і прымаўкі. С. 64, 163.)
ЯКМЯДЗВЕДЗЬ МУХІГАНЯЎ
(жарт)
^3^ мядзведнік лёг спаць, а мядзведзю казаў, каб мухі ганяў. Ганяў ён, ганяў, аж адна муха, што ён згоніць, зноў на твары мядзведніку сядзе. Ну так яго злосць парвала, хацеў тую муху забіць; як замахнецца, як высмаліць па твары, так і забіў муху разам з мядзведнікам. Ен так узрадаваўся, што муху забіў, але потым глядзіць: ажно чалавек не сапе, так падумаў сабе і давай варочаць дый будзіць. Ажно як ужо зміргаваў, што не жывы, так ланцугом аперазаўся дый пайшоў да лесу. От людска муху забіў.
(Жарты. С. 165.)
АБ ПАХОДЖАННІ МЯДЗВЕДЗЯ
(легенда)
Здаўна Бог хадзіў па зямлі, цяпер ужо не ходзіць. Ну і захацелася мужыку з жонкай спужаць Бога. Яны прыбяднелі, бедна жылі.
А што ён ходзіць, нас нічым не надзяляець, — спужаем жа і мы яго.
I сталі думаць, як яго спужаць. — Падлезем пад мост і замычым, а Бог успудзіцца нас.
А Бог сказаў:
— Калі ж вы так замычалі, то і будзеце век мычаць.
I абярнуў іх мядзведзямі. 3 таго і мядзведзі сталі.
(Легенды і паданні, 1983. С. 54. Зап. М.Т. Хмялеўскаяў с. Мядзеліна Віцебскага п. ад Ганны Аляксееўны.)
ЯК МЯДЗВЕДЗЬ НАКАЛОЎ НАГУ
(казка)
Жнеі прыйшлі жаць на поле. А мядзведзь з краю сядзіць і плача. Жнеі ж тыя думаюць, што то вецер ды хвоя шуміць. Калі зірнулі 86
яны — ажно мядзведзь плача, бо накалоў нагу такой вялікай стрэмкай, што калок. Тыя жнеі спужаліся, пабялелі і як пачалі ўцякаць! А мядзведзь той хоча, каб дасталі тую стрэмку. Адна жняя, та
кая спрытная, кажа:
— He ўцякайце, бо мядзведзь нагу накалоў.
Дасталі яны той калок. А мядзведзь сеў пад хвояй ды кажа тым жнеям:
— Чым вас аддзякаваць?
— Прынясі нам мёду, — кажуць.
I мядзведзь прынёс жнеям вядро мёду.
(Казкі. С. 62. Зап. Н. Падшывалава і Т. Пухнарэвіч у 1971 г. у в.
Аздалічы Столінскага рна ад Н.Я. Ракавец.)
У МЯДЗВЕДЗЯ НА БАРУ
(гульня)
Варыянт I
3 удзельнікаў гульні выбіраюць мядзведзя. Усе астатнія дзеці робяць выгляд, што збіраюць грыбы, ягады. Мядзведзь стаіць збоку. Дзеці пяюць:
У мядзведзя на бару Грыбы, ягады бяру. А мядзведзь на нас глядзіць I вурчыць.
Мядзведзь бяжыць за дзецьмі і кагонебудзь ловіць. Той, каго ён зловіць, становіцца мядзведзем. Гульня працягваецца.
Варыянт II
87
У мядзведзя на бару Грыбы, ягады бяру.
А мядзведзь на нас глядзіць I вурчыць.
Дзеці могуць некалькі разоў праспяваць сваю песню. Мядзведзь выбірае зручны момант, каб кінуцца на іх. Ён бяжыць за дзецьмі, стараецца кагонебудзь злавіць. Хто будзе злоўлены першы, той становіцца мядзведзем. Так працягваецца, пакуль дзецям не надакучыць бегаць.
(Веснавыя песні. С. 182—184. Зап. Г.А. Барташэвіч у 1971 г. у в. Хацежына Мінскага рна ад вучняў пачатковай школы.)
ВЕЛІКОДНЫЯ святы
Вялікдзень — адаа з нядзель у перыяд з 4 красавіка па 8 мая (у праваслаўных) і з 22 сакавіка па 25 красавіка (у католікаў), адзначаліся і іншыя дні Велікоднага тыдня.
АПІСАННІ
Вялікдзень
Да Вялікадня сяляне рыхтаваліся вельмі старанна. Прыбіранне хаты ішло надзвычай рупліва. Вялікдзень лічыўся самым вялікім святам, вышэй за Каляды. На Вялікдзень нават жанчыне дазвалялася выпіць крыху гарэлкі. Мыццё хаты пачыналі з серады. Усё выносілася на двор. Сеннікі набівалі свежай саломай. Падлогу мылі дабяла. У Чысты чацвер перад Вялікаднем памытую падлогу засцілалі саломай. Салома ў хаце ляжала аж да суботы. У суботу апоўдні салома прыбіралася, а замест яе клалі лапкі. У пятніцу пяклі чорны хлеб. Рабілі макароны (вельмі смачныя, з яйкамі, цеста прасушвалася, а пасля з яго крышылі макароны). Зацірка варылася на вадзе, але з пытляванай мукі. У суботу пяклі пірагі. Раніцай (у суботу) фарбавалі яйкі. А ў каго жалоба была — не фарбавалі, везлі свянціць нефарбаванымі.
Валачобнікі таксама не пелі ў тых, у каго жалоба. Звычайна валачобнікі хадзілі ў велікодную ноч. Пачыналі пяяць з хаты дзяка, а тады ўжо ішлі па іншых дварах. Спявалі для гаспадара (гаспадыні), для хлопца і дзяўчыны. Усё гэта было ў ноч з першага на другі дзень Вялікадня.
Перад самым Вялікаднем, у суботу вечарам, на конях везлі
89
свянціць да царквы. Вельмі рэдка хто нёс кошычак у руках, бо бралі з сабой шмат розных страў, тым больш што сем’і ў вёсках тады былі вельмі вялікія і ўсіх трэба было накарміць свянцоным.
Усе работы гтерад Вялікаднем завяршалі ў суботу да поўдня. Пасля поўдня мыліся ў лазні. Елі ўсё толькі поснае. Некаторыя жанчыны нават нічога ў рот не бралі пачынаючы з Чыстага чацвярга. Бывала і так, што яны да Вялікадня не дацягвалі, трацілі прытомнасць. Тым больш што на гэтыя дні выпадала зрабіць нямала цяжкай работы.
Раніцай у першы дзень Вялікадня маці апускала свянцонае яйка ў ваду. I ўсе хатнія мыліся гэтай вадой пасля вяртання з царквы. Пасля разгаўляліся свянцоным.
(Земляробчы. С. 169. Зап. Г.А. Каханоўскі ў 1985 г. у в. Васюлькі Мядзельскага рна ад М.1. Клімовіча, 1903 г.н.)
Кукольнікі
Разам з валачобнікамі раней у Магілёўскай губерні, Аршанскім павеце, як і ў некаторых мясцінах іншых губерняў ПаўночнаЗаходняга краю, хадзілі і кукольнікі. Яны спявалі тыя ж песні і на той жа матыў, што і валачобнікі, з той толькі розніцай, што іх песні заўсёды пачыналіся словамі:
Нуця (ці нуце), братцы, кукольнічкі!
Адметнай прыналежнасцю кукольнікаў была даволі шырокая нізкая скрынка з накрыўкай. У яе дно былі ўбіты вострыя колікі, на якіх вольна паварочваліся ў розныя бакі фігуркі конікаў, абшытых рознакаляровым сукном. На самым вялікім коніку белай масці сядзела фігурка чалавека. Гэта быў святы Ягорый, пакравіцель конюхаў і коней. У час спеваў гэтая скрынка рухалася ўзад і ўперад, што прымушала фігуркі круціцца вакол колікаў.
(Народны тэатр. С. 67.)
Валачобнікі
Валачобніцтва вядзецца ў нас здаўна і трымаецца ўстойліва. Гаспадары прымаюць дакукі валачобнікаў як неабходнасць, як прыемныя і карысныя віншаванні, і большасць чакае іх як блаславёных гасцей, а часткова як прадвеснікаў лёсу гаспадаркі. Паводле разумення сялян, ёсць нейкая таямнічая сувязь паміж візітам валачобнікаў і станам гаспадарчых работ і прыбыткаў надыходзячай вясной і летам. Калі ў час прыходу валачобнікаў у вёску на дварэ ціха, няма дажджу, ноч ясная, то гэта верны знак таго, што пагода будзе садзейнічаць ярыне, што ўраджай будзе добры, асабліва ж прыбыльным будзе сенакос. А калі толькі валачобнікі зацягнулі свой «лалын», а тут дождж, то не чакай, мужык, дабра: будуць дажджы і каля Юр’я, і каля Міколава дня, і каля Пятрова і Ілліна дня.
90
...Валачобнікі ходзяць групамі чалавек па 8 і больш — да 20 і заўсёды трымаюцца ў межах прыхода той царквы, да якой належаць па месцы жыхарства. У прыходзе ніколі не бывае менш 2—3 валачобных груп, а калі парафія вялікая і адлегласць паміж вёскамі значная, то іх колькасць даходзіць да 10.
Галоўная асоба ў кожнай групе — так званы пачынальнік, або запявала, ён пачынае песню і пяе ўсе радкі, у яго рукі выдаецца ўзнагарода. У пачынальнікі амаль заўсёды выбіраецца заможны гаспадар, мужык абавязкова галасісты і прытым бойкі, нават назойлівы, каб умець выпрасіць добрую «ўзнагароду». Пры групе абавязкова ёсць музыка, а іншы раз і два: адзін — са скрыпкай, другі — з дудой. Насіць падарункі таксама выбіраецца асобны мужык, заўсёды дужы, адпаведна свайму прызначэнню яго называюць механошам. Усе астатнія члены групы складаюць нешта накшталт хору. Яны пяюць прыпеў пасля кожнага радка песні і называюцца падхватнікамі.
...Двор, які знаходзіцца на канцы вёскі, першы прымае віншаванні валачобнікаў, за ім паступова іншыя ў парадку, у якім стаяць. Выключэнняў з гэтага парадку не робіцца ні для каго. Натоўп валачобнікаў звычайна становіцца пад акном дома паўколам, а ў сярэдзіне — пачынальнік, які пад акампанемент скрыпкі зацягвае першы радок «лалына», падхватнікі пяюць прыпеў. Пасля заканчэння гаворыць хтонебудзь з грўпы, а іншы раз і хорам, кароткае імправізаванае віншаванне. Пасля гэтага звычайна гаспадар або гаспадыня адчыняе акно, дзякуе валачобнікам за гонар і даруе, што Богдаў. Атрыманае аддаецца механошу, аж да падзелу. Атрымаўшы дар, група дзякуе гаспадару словамі або кароткай песняй, жадаючы яму прыбытку і ўсялякіх даброт.
(Народны тэатр. С. 58—59. Зап. П.М. Шпілеўскі ў Віцебскай губ.)
Паэтычны земляробчы каляндар беларусаў
У беларускім народным календары самая цікавая з’ява — гэта валачобныя каляндарныя песні. Яны — характэрная адметнасць беларусаў і іншым славянам амаль невядомы. У песенных тэкстах паэтызуецца праца і падаецца працоўны каляндар у храналагічнай паслядоўнасці. Для прыкладу возьмем тэкст аднаго з варыянтаў, запісаны ў 1976 годзе ў вёсцы Навасёлкі Лепельскага раёна. У ім валачобнікі, як і амаль ва ўсіх песнях падобнага тыпу, просяць маладога гаспадара выглянуць на двор і паглядзець на «дзіва»: у крэсле сам Бог сядзіць і вырашае, якому святу за якім ісці.
«...Вой, і Ражаство» ды ўпярод пайшло (25 снежня, 7 студзеня).
А й потым таго ды, вой, Новы гадок (7 снежня, 14 студзеня).
А й потым таго ды святое Кшчэнне (6, 19 студзеня),
На ваду ходзячы, ды, вой, асвячаюць.
А й потым таго ды святы Грамніцы (2, 15 лютага),
А свечы сучаць, а ў царкву нясуць, А ў царкву несучы, і пасвянчаюць.
91
А пасля таго ды, вой, Масленіца (восьмы тыдзень перад Вялікаднем).
А потым таго ды, вой, святы Ізбор (нядзеля першага тыдня пасля Масленіцы),
А святы Ізбор, ён гоніць снег з гор.
А яшчэ празніцы ды, вой, Аўдакеі (7, 14 сакавіка).
А й затым таго ды, вой, і Саракі (9, 22 сакавіка), А і Саракі ды, вой, плятуць смыкі.
А і потым таго ды Благавешчанне (25 сакавіка, 7 красавікаў Вой, каня вязуць і саху нясуць, I саху нясуць і з доўгім дубцом, I з доўгім дубцом і з Божым слаўцом, Загаварываець, прыгаварываець: «Памажы, Божа, да на лета тожа».