Веснавыя святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алег Аляхновіч, Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 158с.
Мінск 2000
ТАНЦЫ I КАРАГОДЫ
Апісанне пазіцый рук і ног, якія сустракаюцца ў танцах
Першая пазіцыя рук. Акругленыя ў локцях і кісцях рукі падняты да ўзроўню дыяфрагмы. Пальцы адной рукі амаль дакранаюцца да пальцаў другой рукі.
Другая пазіцыя рук. Акругленыя ў локцях і кісцях рукі разведзены ўбакі, крыху спераду, ніжэй узроўню плеч.
60
Шостая пазіцыя ног. Ступні паралельныя адна адной. Насок адной нагі дакранаецца да наска другой нагі, а пятка — да пяткі.
Умоўныя абазначэнні:
tD
—твар(дзяўчынка)
t
— reap (хлопчык)
— напрамак руху выканаўцаў
Перапёлачка
Старадаўняя песнягульня, карагод. Удзельніцы ходзяць па крузе, узяўшыся за рукі. У сярэдзіне — салістка, якая ілюструе рухамі, жэстамі і мімікай усё тое, пра што пяюць астатнія выканаўцы:
А у перапёлкі ручкі баляць.
Ты ж мая, ты ж мая Перапёлачка, Ты ж мая, ты ж мая Невялічкая*.
А у перапёлкі ножкі баляць, А у перапёлкі ды каленцы баляць. А у перапёлкі грудцы баляць. А што перапёлка рана ўстае.
А у перапёлкі ды старэнькі муж.
А у перапёлкі дзеткі малыя.
Дзетачкі плачуць, есцейкі просяць.
А у перапёлкі хлебца няма.
(Чурко. С. 25—26.)
*Прыпеў «Ты ж мая, ты ж мая, перапёлачка...» і г. д. паўтараецца пасля кожнага радка.
61
Журавель
Запіс танца Г. КАЛЯДЫ Апрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА
62
У танцы прымае ўдзел любая колькасць пар. (Гэты варыянт танца дадзены на 3 пары.)
Перад пачаткам танца ўсе ўдзельнікі, узяўшыся за рукі, становяцца па крузе, прычым дзяўчынкі становяцца спераду сваіх партнёраў. Hori ў шостай пазіцыі.
1 — 8ы т. Выканаўцы рухаюцца па крузе бегам.
9ы т. Удзельнікі, працягваючы рухацца па крузе бегам, у адным месцы разрываюць яго. На месцы разарванага круга становіцца пара з паднятымі’ўверх злучанымі правай рукой хлопчыка і левай рукой дзяўчынкі (варотцы). Левая рука хлопчыка і правая рука дзяўчынкі — на таліі. Ногі ў шостай пазіцыі.
10—16ы т. Праз утвораныя варотцы, не разлучаючы рук, прабягаюць усе выканаўцы і становяцца пара за парай у калону спераду пары № 1, прычым, як толькі пара № 2 прабегла варотцы пары № 1, яна адразу ж становіцца спераду гэтай пары і ўтварае варотцы (мал. 1). Наступная за парай № 2 пара № 3 ужо прабягае ў варотцы nap № 1 і № 2 і становіцца спераду пары № 2 і г. д.
17—19ы т. Кожная з пар у калоне бегам выконвае паварот па невялікім крузе вакол сябе на 360° управа. Злучаныя ў пары правая
63
Мал. 1
a
рука хлопчыка і левая рука дзяўчынкі апускаюцца да ўзроўню грудзей, левая рука хлопчыка і правая рука дзяўчынкі ляжаць на таліі (мал. 2).
D D D
Мал. 2
20ы т. Дзеці ў калоне на месцы выконваюць «трайны прытуп» па шостай пазіцыі (pyx № 1). Рукі ў пары захоўваюць паставу, як на 17—19ы т.
21—23ы т. Выканаўцы ў парах паўтараюць рухі (17—19ы т.) у супроцьлеглым напрамку.
24ы т. Удзельнікі ў парах паўтараюць рухі (20ы т.).
25—32ы т. Выканаўцы парамі рухаюцца па крузе бегам. Злучаныя рукі ў пары застаюцца на ўзроўні грудзей, рукамі, якія былі на таліі, махаюць, як крыламі, уверхуніз. Кожны ўзмах уверхуніз займае 2 такты музыкі.
Трайны прытуп па шостай пазіцыі (pyx № 1)
Выконваецца на 1 такт музыкі, пачынаючы з затакта.
Зыходная пастава: шостая пазіцыя ног.
Затакт «і» — падняць правую нагу да шчыкалаткі левай нагі.
«Раз» — тупнуць правай нагой побач з левай па шостай пазіцыі, адначасова левую нагу падняць да шчыкалаткі правай нагі.
«I» — тупнуць левай нагой побач з правай па шостай пазіцыі, адначасова правую нагу падняць да шчыкалаткі левай нагі.
«Два» — тупнуць правай нагой побач з левай па шостай пазіцыі.
(Беларускі дзіцячы фальклор. С. 260—262.)
64
Верабей
Запіс танца Г. КАЛЯДЫ Апрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА
5. Зак. Зак. 5145.
65
У танцы прымае ўдзел любая колькасць выканаўцаў.
Зыходная пастава: выканаўцы размяшчаюцца на танцавальнай пляцоўцы ў любой паслядоўнасці. Рукі на таліі. Ногі ў шостай пазіцыі.
1—4ы т. Кожны з выканаўцаў рухаецца па танцавальнай пляцоўцы ў зручным для яго напрамку «крокам з падскокам» (pyx № 1).
5—8ы т. Кожны з удзельнікаў, працягваючы рухацца па танцавальнай пляцоўцы ў зручным для яго напрамку, выконвае «мячык» (рух № 2).
У час танца выканаўцы спяваюць прыпеўку:
Чычы, чычы, верабей! He клюй маіх канапель!
А я ж тому вераб’ю Колам ногі пераб’ю.
А на тое цел(і)ца Вытку палатен(ы)ца, А на тую ножку Куплю я панчошку.
На наступныя 8 тактаў выканаўцы паўтараюць рухі 1—8га тактаў.
Крок з падскокам (рух № 2)
Выконваецца на паўтакта музыкі.
Зыходная пастава: шостая пазіцыя ног, рукі на таліі.
«Раз» — крок уперад правай нагой, адначасова сагнутую ў калене левую нагу падвесці да шчыкалаткі правай нагі. Галаву і корпус крыху нахіліць у правы бок.
«Два» — захоўваючы паставу галавы, корпуса і левай нагі, праскакаць на правай назе крыху ўперад.
«Тры» — паўтарыць рухі на лік «два».
На наступныя паўтакта рух пачынаецца з левай нагі.
Музычны памер 2/4 (другая частка мелодыі). «Мячык» (рух № 2).
Выконваецца на паўтакта музыкі.
Зыходная пастава: шостая пазіцыя ног, прамыя рукі разведзены ўбакі на ўзроўні плячэй далонямі ўніз.
«Раз і» — зрабіўшы глыбокае прысяданне па шостай пазіцыі, праскакаць на абедзвюх нагах уперад, адначасова рукамі, як быццам крыламі, зрабіць мах зверху ўніз.
На наступныя паўтакта рух паўтараецца з глыбокага прысядання па шостай пазіцыі.
(Беларускі дзіцячы фальклор, 1994. С. 246—247.)
Ляцелі дзве пцічкі
Карагод, вядомы славянскім народам. Выканаўцы рухаліся па крузе простым, рытмізаваным шагам і жэстамі, рухамі паказвалі ўсё, аб чым спявалі: махалі рукамі нібы крыламі, прысядалі і ў канцы цалаваліся. Мелодыя запісана на Гродзеншчыне:
66
Ляцелі, ляцелі, селі — пасядзелі. Вот раз! Вот і два, вот і мілая мая!* Селі, пасядзелі, усталі — паляцелі. Як яны ляцелі, усе людзі глядзелі. Як яны прашчалісь, сладка цалавалісь.
Іншы раз усе рухі выконваў саліст у цэнтры круга, а астатнія спявалі.
(Чурко. С. 20—21.)
Пава
Старажытны карагод, распаўсюджаны ў многіх раёнах Беларусі. Тыповая кампазіцыя: узяўшыся за рукі, удзельнікі карагода ідуць па крузе. У цэнтры знаходзяцца дзяўчына — пава і юнак — паўлін, або павун. Усе пяюць:
Далей у сюжэце ў розных варыянтах апавядаецца аб тым, як тулялі ў карагодзе (па садзе або па вуліцы) пава з паўлінам. Адна з версій песні ў Гродзенскай вобласці такая:
За павай паўлін ідзе, Ён ідзе, ён ідзе.
I так сабе гаворыць: — Паўлінушка ты мая, Ты мая, ты мая.
*Прыпеў «Вот раз! Вот і два» і г. д. паўтараецца пасля кожнага радка.
67
Часам выканаўцы ідуць не па крузе, а гуртам або дзвюма шарэнгамі за салістамі. Паўлін звяртаецца да павы:
Пастой, пава ты мая, Пацалую я цебя.
Пасля чаго юнак і дзяўчына цалуюцца, і замест іх у цэнтр выходзіць новая пара салістаў. Але ж іншы раз дзяўчынапава адказвае:
Нет, я, судар, не твая, He твая, не твая.
Часам увесь карагод дае паве параду:
Павачка, не гардзісь, Харашэнька з ім прайдзісь.
Аб музыцы карагода, які выконваўся на Юр’я, пісаў Е. Раманаў, характарызуючы матыў яго як працяжны, маркотны:
Да хадзіла пава па балоце, Умеру рана, па балоце*. Да іскала пава гняздзечка. Да і знесла пава тры яечка, Ды высядзела пава тры паненкі. Да адна паненка да Мар’янка.
Далей у песні называюцца ўсе ўдзельнікі карагода. Потым песню пачынаюць зноў, толькі пава «высіжвае» ўжо панічоў, пасля чаго «прыпяваюць» усіх дзяўчат і юнакоў адзін да аднаго:
Да нашай да Мар’янкі, Умеру рана, Мар’янкі, Да Сцяпанку, Умеру рана, Сцяпанку.
3 гэтай песняй праходзяць уздоўж сяла тройчы туды і назад. Яшчэ адзін варыянт «Павы» даецца Г. Цітовічам:
’Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
68
Сцеле пер’е па мураўцы, гэй, віно!
Сцеле пер’е па мураўцы, віно!
А за ею красна панна, гэй, віно!
Красна панна, млада Ганна, віно!
Пер’е бярэ, у хвартух кладзе, гэй, віно!
Пер’е бярэ, у хвартух кладзе, віно!
А з хвартушка вянок віе, гэй, віно!
А з хвартушка вянок віе, віно!
Звіўшы вянок, пайшла ў танок, гэй, віно!
Звіўшы вянок, пайшла ў танок, віно!
Скуль жа ўзяўся буйны вецер, гэй, віно!
Скуль жа ўзяўся буйны вецер, віно!
Звеяў венец у быстры Дунай, гэй, віно!
Звеяў венец у быстры Дунай, віно!
Пайшла Ганна беражочкам, гэй, віно!
Беражочкам за вяночкам, віно!
Напаткала тры малойцы, гэй, віно!
Тры малойцырыбалоўцы, віно!
— Ах, мае ж вы малойчыкі, гэй, віно!
Вы закіньце сеціневад, віно!
Вы закіньце сеціневад, гэй, віно!
Ды злавіце павін венец, віно!
— Што ж нам, панна, за дар дасі, гэй, віно!
Што ж нам, панна, за дар дасі, віно!
— А старшаму — павін венец, гэй, віно!
А другому — злоты персцень, віно!
А трэцяму — сама млода, гэй, віно! Сама млода, як ягода, віно!
Па матывах карагода «Пава» балетмайстрамі Г. Чорным і В. Гаявой у народным ансамблі «Крупіцы» і прафесійным калектыве «Харошкі» былі створаны вельмі выразныя і ў той жа час надзвычай простыя аднайменныя танцы, якія могуць служыць прыкладам для іншых пастаноўшчыкаў. У гэтых танцах адразу некалькі дзяўчат уяўлялі сабой прыгожы хвост паўліна, а юнак — яго фанабэрыстую, але дурнаватую галаву.
(Чурко. С. 27—28.)
ПЕСНІ
Як паставіў верабейка
69
Як паставіў верабейка На сметнічку хату Ды сазваў на наваселле Госцейкаў багата.
Піва, квасу наварыў, Квашанінкі настудзіў, Насмажыў кілбасаў I ўсякага мяса.
У залочанай карэце Дзяцел пад’язджае, А за дзятлам на валах Жоўна паспяшае.
А зязюля з шуляком, Перапёліца з круком Лугам, даліною Шпараць пехатою.
Заклікае верабейка Ўсіх госцейкаў есці, Запрашае белу лебедзь На покуце сесці.
А з лебеддзю жураўля
I савішчу, і луня, I стару чачотку, Сваю родну цётку.
Сядзіць мядзведзь на калодзе, На скрыпачцы йграіць.
Дзецяняты медзвядзяты Струны напраўляюць.
70
Як зайгралі «дылідылі», Госці у далоні білі, — Адзін дзіваваўся, А другі смяяўся.
Шчыгель важна пахаджае, Цаплю ў танец просіць, Галка піва налівае, А удод разносіць.
За здароўе вераб’я Пілі, елі аж да дня, А бацян упіўся Ды пад стол зваліўся.
{Жартоўныя песні. С. 493—494. Зап. Г.І. Цітовіч у 1946 г. у в. Крывічы Старобінскага рна.)
Наварыў верабей піва
без хме_ лю, без яч_ ме_ ню.
Наварыў верабей піва Без хмелю, без ячменю.
Сазываў верабей гасцей, Аднае савы забыўся.
Прыляцела сава сама, Села яна на прыпечку.
Ой, села яна на прыпечку Дый зайграла яна ў скрыпачку.