• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    На Граннай нядзеле
    Русалкі сядзелі...
    У Хойніцкім, Рэчыцкім і іншых раёнах спявалі:
    Правяду я русалачку да броду, А сама вярнуся дадому...
    На Веткаўшчыне ў гэтыя дні не садзілі квактух на яйкі, каб не вадзіліся кураняты з крывымі нагамі (Раманаў, 1912). На Смаленшчыне на Брэзжыны не сеялі яравыя (Дабравольскі, 1914).
    У Рэчыцкім раёне была зафіксавана танцавальная гульня з «макатрамі». Хлопцытанцоўшчыкі трымалі на палках «макатры» (гладышы), у якіх разбівалася дно ў час танца, затым свабоднымі пал
    48
    камі разбіваўся і вялікі «макацёр», што быў надзеты на галаве хлопчыка ўжаночай вопратцы (Макарцоў, 1994. С. 27).
    Панядзелак Святога Духа — дзень пасля Пяцідзесятніцы, царкоўнае свята Святога Духа, які, паводле біблейскіх уяўленняў, праяўляецца ў людзях, асвячаючы іх, а гэта і з’яўляецца галоўнай мэтай стварэння і выратавання свету.
    Акадэмік Б.Рыбакоў (1988. С. 681) заўважае, што Русаллі з’яўляюцца агульнаславянскім, а можа нават, і агульнаеўрапейскім, аграрным святам, звязаным з урадлівасцю палёў, маленнямі аб дажджы і нараджэнні новых каласкоў. І гэта праяўляецца ў блізкасці абрадаў і святкаванняў Сёмухі, Тройцы, Купалля ў русальным чэрвеньскім месяцы. У іх відавочна вылучаецца культ вады, расліннасці, урадлівасці і пладавітасці. Даследчык вылучае наступныя звычаі і абрады: скокі дзяўчат, карагоды вакол бярозкі, пляценне і кіданце ў ваду вянкоў, песні аб яравой пшаніцы і будучым ураджаі, імітацыя coitus’a, звяртанне да русалак, Лады, Лелі, Тура і Ярылы, ахвяры вадзе ў выглядзе жаночых лялек, пахаванні мужчынскіх лялек і інш. Што датычыць асаблівасці русальных песень ва ўсходніх славян, то тут справядліва заўважыла фалькларыст Г.Барташэвіч, што эпіцэнтрам іх бытавання з’яўляецца рускабеларускаўкраінскае ўзмежжа, пры тым што песенная творчасць найбольш пашырана ў беларусаў, вядома ўкраінцам і сустракаецца ў сумежных з Беларуссю раёнах у рускіх (1985. С. 154).
    Звычаі, звязаныя з зелянінаю. праводзіліся ў Францыі, Германіі і іншых краінах на 1 мая. Ёю ўпрыгожвалі плошчы, дарылі адзін аднаму. Таксама як і ў нас, на Заходнім Палессі быў падобны на «ваджэнне куста» звычай — майская каралева і нявеста, прыгажуня Мая, або проста май. Звычайна ў абрадзе галоўны персанаж упрыгожаны галінкамі і лісткамі, выконваўся дзецьмі. У некаторых вёсках Бургундзіі і Савоі дзіцячыя працэсіі ладзіліся ў першую нядзелю мая. «Майская нявеста» (t’Epouse de mai) упрыгожвалася кветкамі яблыні і баярышніка, у руках трымала букеты маргарытак і руж. Ля парога кожнай хаты дзеці спявалі песні з пажаданнямі і прасілі падарункі (КЗ, 1977. С.45—46).
    Працэсіі дзяўчат з «троіцкай нявестай» (Pinkster Bruid) у Нідэрландах праводзіліся ў аўторак Тройцы (с. 85). У Германіі майскую нявесту называюць Pfingstbraut, там жа ў некаторых рэгіёнах у панядзелак вадзілі маску вадзяной птушкі або яе пудзіла, існавала нямала іншых забаў (с. 158—159). Народы Югаславіі праводзілі ў дварах вёскі шэсці (kraljice, kraljevi, kralji, kraljicari, lelje  харваты; рўсалка  сербы) з кральіцай, упрыгожанай кветкамі і іншым, у суправаджэнні музыкаў, дзе славілі гаспадароў (с. 269). У румын гэты дзень быў поўнасцю язычніцкім. Існавалі і цікавыя русальныя абрады і павер’і.
    Албанцы Русіцы, свята кветак і культу продкаў адзначалі праз 25 дзён пасля Пасхі.
    *Конскі Вялікдзень — першы аўторак пасля Сёмухі, свята коней. У гэты дзень не выкарыстоўвалі іх для работы, у канюшні ставілі свечку за здароўе жывёлы (Булгакоўскі, 1890. 2. 179—180).
    4.	Зак. Зак. 5145.
    49
    Конскім Вялікаднем (Конскм Вялмгдан) сербы, чарнагорцы і македонцы называлі суботу першага тыдня Вялікага Посту. Гэты дзень лічыўся святам жывёлы, асабліва коней (КЗ, 1977. С. 253).
    *Градабой (Градавая серада, серада Русаль)  серада на Гранным тыдні; засцерагаліся ад граду. У Мазырскім раёне гаварылі: «Эта ж яе трэба сільна сьвяткаваць, каб град не йшоў. Як яе не сьвяткуюць, дак град рабіцьме ў сяле ўрэда, збівае дабро. У полі не работалі, каб град не збіваў» (Талстая, 1984). «У сераду Русаль на балоце Вялікая Гала палешукі звычайна цэлай грамадой выходзяць за сяло і са спевамі здабываюць з ясеня свяшчэнны агонь» (Пінскі павет; Сербаў, 1915).
    На Валожыншчыне адзначалася «Пастушковае свята», пастухі наладжвалі «балёк». А ў ваколіцах Тыкоціна і Бельска валовае або конскае «вяселле». Хлопцы забаўляліся тым, што прыладжвалі на спіну вала балванарыцара з усім ваярскім рыштункам, зробленым з прыроднага матэрыялу. Калі напалоханы вол скідаў «рыцара», святкаванне пераносілася ў карчму.
    У характары правядзення Градавой серады, асабліва серады Русаль, праяўляюцца сляды шанавання даўняга культу Перуна.
    *Наўскі (Намскі) чацвер (Наўская Тройца)  чацвер пасля Тройцы, памінальны дзень продкаў на могілках. Нічога не рабілі, бо лічыўся «сухім» днём. Аблівалі адзін аднаго вадою, каб не было засухі (Раманаў, 1912. С. 203). На Століншчыне і цяпер нясуць «на могліцы аір, понашэму, панны, і ліпу затыкаюць на крэсты»; у Бярозаўскім раёне «ідуць гуляты воны по жытовы. А потым ужэ ідуць воны на кладбішча і із сэбэ одэжу пэрэтрушваюць» (Талстая, 1986).
    У рускіх папярэдні чацвер, які называўся Сяміком, быў кульмінацыйным у троічным цыкле з цэнтральным персанажам  бярозкай.
    *Абліваха — чацвер на Гранным тыдні. У Добрушскім раёне абліваліся вадою, каб ішоў дождж.
    *Розыгры (Русальчыны розыгры) — апошні дзень Русальнага тыдня. Засцерагаліся, каб русалка не «зашчыкатала» чалавека. «Русалкі тыждзень гуляюць, па жыту бегаюць, да косы распушчаны, а ў панядзелок розойдуцца, то кажуць: розыгры» (Тураўскі сл., 1985). У Лельчыцкім раёне зазначаюць: «На Розыгры палолі лён, коб вон іграў. У лён не ўлезе русалка, бо свечоны. А просо не трэба палоць».
    *Пятроўскія запускі  наступная нядзеля пасля Сёмухі, пярэдадзень Пятроўскага посту. Хадзілі «развіваць вянкі», якія звівалі ў Зялёную суботу. Спявалі песні (Дамбавецкі, 1882).
    *Пятроўка (Петравіца) — Пятроўскі пост (праз тыдзень пасля Сёмухі ў панядзелак і да 11 ліпеня).
    У Ельскім раёне гавораць: «Летам у Петроўку весілля не робяць... Петроўкаголодоўка, потому што старый хліб поелі, а нового не нажалі», у Лельчыцкім: «Петроўка сушыць болота, а Спасоўка — рэкі» (Талстая, 1996). На Смаленшчыне некалі казалі: «У Пятроўку Бог блюдзе рагожкі, а ў шубе вошкі» (Дабравольскі, 1814). Усюды пара сенакосу. «Хто ў Пятроўку сена не косіць, той зімой у сабак просіць» (Рэчыцкі павет; Пяткевіч, 1938).
    50
    МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЬП, СЦЭНАРЬП I ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ
    ГУКАННЕ ВЯСНЫ
    Праводзілася на Масленую нядзелю, на Аўдоццю Вясноўку (1 і 14 сакавіка), на Благавешчанне (25 сакавіка і 7 красавіка).
    АБРАДЫ
    Абрад веснавання
    Хадзілі веснаваць у лес дзяўчаты. Яшчэ гаварылі, што хадзілі на «чырку». У лесе рабілі вяночкі з барвенку, упрыгожвалі іх перазімаваўшымі кісласалодкімі журавінамі. Спявалі веснавыя песні:
    Ужэ вясна, ужэ красна.
    Чужыя жонкі ткуць кросна, А мая шэльма не ткала, Пад лёд мычкі таскала: — Плывеце, мычкі, валакенцам, А назад палаценцам.
    (Земляробчы, 1990. С. 187—188. Зап. А.Ю.Лозкаў 1987 г. у в. Букча Лельчыцкага рна ад М.С. Сушчык, 1907 г.н.)
    Гуканне вясны
    3 Благавешчання амаль на ўсёй Беларусі дзяўчаты пачынаюць гукаць (клікаць) вясну. Звычайна само гуканне адбываецца ў нас
    51
    так: гурты дзяўчат збіраюцца на самыя высокія месцы ў вёсцы, ля гумнаў; гэтыя месцы яны высцілаюць саломаю і, пасеўшы там у рад, пяюць да позняй ночы веснавыя песні. Гэтыя песні чуваць тады на ўсіх падобных «зборнях» наваколля. Іншы раз спяваюць па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца, у другім прадоўжаць пачатую песню. Хлопцы ж з дудкамі і гармонікамі акампануюць, пераходзячы ад аднаго зборнага месца на другое.
    (Шэйн, 1887. С. 125. Зап. настаўнік СтараЮркавіцкага вучылішча П.С. Батурын у Гомельскім п. Магілёўскай губ.)
    ПРЫКАЗКІI ПРЫМАЎКІ
    Вясною зверху пячэ, а знізу марозіць.
    Вясна красна цвятамі, а восень — пладамі.
    Калі ў марце зямля ўбачыла неба, то не будзе хлеба.
    Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.
    Сухі март, цёплы апрэль, мокры май — жыту будзець ураджай. Вясна — маці, а лета — бацька.
    Які сакавік, такі красавік.
    Сакавік дрэвам сок пускае.
    Мароз укусіць за палец.
    Красавік з вадою — май з травою.
    Май халодны — не будзеш галодны.
    Май дажджлівы — год урадлівы.
    (Прыказкі і прымаўкі, 1976. С. 76—80.)
    ЗАБАВЫ
    Скаканне на дошцы
    Рабілі прыстасаванне для дзіцячай забавы. Невялікая дОшка клалася на палена. Двое дзяцей станавіліся на канцы і па чарзе падскоквалі. Іншы раз для раўнавагі гульцы трымаліся за рукі двух сяброў, што стаялі справа і злева, або — за верхнюю перакладзіну плота, калі на ніжняй была пакладзена дошка.
    Этнографы фіксавалі бытаванне забавы вясною: А. Сержпутоўскі на Палессі — на Благавешчанне (25 сакавіка), П. Дземідовіч у Менскім павеце — на «Хрэсцы, Пералачпост» (у сярэдзіне Вялікага посту).
    Міфалагічны сэнс забавы такі ж, як і вісячых гушкалак.
    Арэлі
    Прыстасаванне для гушкання вісячага тыпу. Называлі яшчэ гушкалкай, гайданкай. Найбольш простае наладжвалі пры варотах, у гумне, пад дрэвамі шляхам умацавання ўверсе двух або чатырох канцоў вяроўкі.
    52
    Вось як апісваюцца арэлі больш складанага тыпу, што ладзіліся ў Себежскім павеце Віцебскай губерні: «Закопваюцца ў зямлю два моцныя слупы вышынёю да двух сажняў (1 сажань — 2,1336 м. — АЛ.) у сажаннай адлегласці адзін ад аднаго. Паміж слупамі ўстаўляецца вал, канцы якога выпускаюць за слупы на палову аршына (1 аршын — 0,7112 м. — А.Л.). Да гэтых канцоў прымацоўваюцца крыжападобна чатыры ручкі. У сярэднюю частку вала; што паміж слупоў, прыстасоўваюцца два крыжы на адзін—палову аршына адзін на аднаго. Паміж кожным з гэтых крыжоў ладзіцца на слізкіх валіках сядалішча са спінкамі. За ручкі, прымацаваныя звонку слупоў да вала, паварочваюць вал, а з ім разам і сядалішча, якія.робяць круг у паветры паміж слупамі.
    Пры пад’ёме ўверх і апусканні ўніз сядалішча жанчыны павінны старацца, каб не раздзімаліся спадніцы. Сядаюць звычайна папарна — мужчына з жанчынаю. За 15—20 абаротаў вала плаціцца ад кожнага гульца пара яек або адна капейка.
    Тут жа, пры арэлях на пляцоўцы, размяшчаюцца музыкі са скрыпкамі і гармонямі. Каля іх збіраецца кола аматараў патанчыць і пагушкацца на арэлях...» (запіс 1882—1890 гг.).