• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    Як пайшоў верабей у танец, Адтаптаў сініцы палец.
    Дзе ж дастаці нам тое масці, К сінічаму пальцу класці?
    Каб не тыя ўсе людзі, Перабілі б вераб’ю грудзі.
    Каб не тыя чалавекі, Забілі б вераб’я навекі.
    (Жартоўныя песні. С. 492—493. Зап. Р.Р. Шырма ў 1933 г. у в.
    Пагора Навагрудскага n. ад Н. Дубавічанкі.)
    71
    Хадзіла павонька
    Хадзіла павонька
    Па высокай гарэ, (2)
    Губляла пер’ечка
    Па шаўковай траве. (2)
    Хадзіла Алеська
    Пер’ечка збіраці, (2)
    Пер’ечка збірала, У падушачкі клала. (2)
    Падушкі пуховы,
    Хто на іх спаць будзе? (2)
    (Беларускія народныя песні, 1962. Т. 3. С. 31. Зап. у 1929 г. ад
    Захвеі Хвораст у в. Шакуны Пружанскага п.)
    Ходзіць пава па вуліцы, гэй, віно!
    Ходзіць пава па вуліцы, віно!
    Сцеле пер’е па мураўцы, гэй, віно!
    Сцеле пер’е па мураўцы, віно!
    А за ёю красна панна, гэй, віно!
    Красна панна, млада Ганна, віно!
    72
    Пер’е бярэ, ў хвартух кладзе, гэй, віно!
    Пер’е бярэ, ў хвартух кладзе, віно!
    А з хвартушка вянок віе, гэй, віно!
    А з хвартушка вянок віе, віно!
    Звіўшы вянок, пайшла ў танок, гэй, віно!
    Звіўшы вянок, пайшла ў танок, віно!
    (Беларускія народныя песні, 1962. Т. 3. С. 38. Зап. у 1929 г.ад
    С. Маркоўскай у в. Драглі Беластоцкага ваяводства.)
    Цераз бор, бары, бары
    Цераз бор, бары, бары*, Цераз цёмныя лясы
    Шэры гусі ляцелі, Летучы, гаварылі:
    — Дзе мы будзем начаваць I што будзем жыраваць?
    Заначуем у бары, Зажыруем на мяжы.
    У бары бруснічаньку, На мяжы пшанічаньку.
    (Веснавыя песні, 1979. С. 415. Зап. Г.1. Цітовіч у 1935 г. у в. Бара
    выя Браслаўскага рна Віцебскай вобл. ад Н. Трахімовіча, 1939 г.н.)
    *Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    73
    ПТУШКІ
    (сцэнарый для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)
    Пляцоўка ўпрыгожана галінкамі, лісцем, кветачкамі, нібы лясная палянка, гучыць музыка, чуюцца пералівы птушак. На пляцоўку выходзіць вядучая.
    ( Музыка сціхае.)
    Вядучая: Добры дзень, дарагія сябры! Сёння наша сустрэча на лясной паляне прысвечана прыродзе і нашым малодшым сябрам — птушкам. Мы пагаворым аб тым, якую карысць прыносяць нам птушкі, як прывабіць іх у нашы сады і агароды, дапамагчы ім зімой. Мы ведаем, што прырода — гэта наша багацце, якое трэба берагчы.
    (Гучыць мелодыя песні Л. Захлеўнага на словы А. Вольскага «Песенька Дзедабарадзеда».)
    Наша сустрэча не можа абысціся без галоўнай дзеючай асобы, усім вам вядомага ДзедабарадзедаЛесавіка, які ахоўвае лясы, палі — усё тое, што знаходзіцца вакол нас.
    (Песня гучыць мацней, спяваючы, выходзіць ДзедбарадзедЛесавік.)
    Лесавік: Я хаджу па белым свеце —
    Ваш найлепшы сябар, дзеці,
    Калі трэба — памагу, Бо я ўсё рабіць магу. Бачу тут дзяўчаткрасунь, Хлопчыкаў і птушакгаласунь. Усе мы разам пагуляем, Штосьці новае пазнаем.
    Лесавік: Хто я?
    Усе дзеці: Дзедбарадзед.
    Лесавік: Правільна, Дзедбарадзед.
    Абышоў белы свет,
    А цяпер, у гэты час, Завітаў да вас.
    Добры дзень, шаноўны люд!
    Я вось тут як тут,
    Бачу дзяцей тут багата, Пэўна ж, тут нейкае свята? А якое ж сёння свята?
    Усе дзеці: Свята птушак!
    Вядучая: Правільна, дзеці, свята птушак! Птушкі — дзівосныя стварэнні прыроды. Птушкі — гэта галасы нашых лясоў, палёў і гор. Спевы птушак мы чуем увесь год. Ці можам мы ўявіць сабе жыццё без птушак? А колькі карысці прыносяць яны чалавеку!
    Лесавік: Птушкі — дзеці паветра, яны ўзнімаюцца вышэй аблокаў і гор, пралятаюць над морамі і пустынямі. Людзі даўно назіралі за палётам птушак. Моцных і смелых людзей называлі «сокаламі» і «арламі», каханых завуць «журавушкамі», «лябёдушкамі». Дзяцей
    рухавых называюць «чыжыкамі», «верабейчыкамі», а драчлівых і задзір — «пеўнямі».
    Вядучая: Уявіце сабе, што мы знаходзімся ў краіне птушак. Паслухайце ўважліва іх спевы і пастарайцеся вызначыць, якая птушка пяе. Памятайце, што многія птушкі «вымаўляюць» цэлыя сказы.
    Лесавік: Я прынёс запісы галасоў розных птушак. А тых, хто можа пазнаць птушку па голасу, я запрашаю падысці сюды, на пляцоўку. Зразумелі? Тады слухайце.
    (Гучыць голас сінічкі: «Ценьценька, ценьценька».)
    (Дзеці адказваюць.)
    Лесавік (дадае): А ці ведаеце вы, што сінічкі — самыя вясёлыя, дапытлівыя, спрытныя птушкі нашых лясоў? Яны ні хвіліначкі не могуць пасядзець спакойна, скачуць, пырхаюць з дрэва на дрэва, падвешваюцца на тонкіх галінках, зачэпліваюцца за ствалы, вышукваюць розных насякомых.
    А зараз слухайце ўважліва яшчэ адзін запіс.
    (Гучыць голасудода: «Худатут, худатут».)
    Лесавік: Правільна, адгадалі. Удод. У палёце ўдод нагадвае нам вялікага стракатага матылька. Сваю здабычу ён спачатку забівае* a потым падкідвае ў паветра, ловіць і праглынае.
    (Гучыць голас сачавіцы.)
    Лесавік: Сачавіца! Цікава ведаць, што гэтыя птушкі ўлетку выгадоўваюць не адзін вывадак, і ўжо напрыканцы траўня можна сустрэць птушанят, якія настойліва праследуюць дарослую птушку, выпрошваючы ежу.
    Лесавік: А вось зараз паслухайце яшчэ адзін голас! Я ўпэўнены, што вы хутка адгадаеце яго.
    (Гучыць голас філіна: «Ууу!»)
    Лесавік: Правільна, гэта філін. А хто ведае, як яшчэ называюць яго? (Царом ночы.) I што вельмі цікава, у адрозненне ад іншых птушак філін вельмі любіць харчавацца зайчацінай. Ну і апошні голас. Я спадзяюся, што вы ўсе правільна і хутка назавяце гэтую птушку.
    (Кукуе зязюля.)
    Добра, вы ведаеце галасы птушак. А хто з вас не пытаўся ў зязюлі, колькі год яму жыць?
    Дзеці: Усе пыталіся!
    Лесавік: Але памятайце, што зязюля з раніцы кукуе даўжэй, чым удзень, а вясной болей, чым улетку.
    Вось вам ласуначкі і яшчэ падаруначкі — шапачкі «птушак»: зязюлек, буслоў, рабчыкаў і г. д. Няхай кожны з вас апране шапачг ку на галаву таго, з кім бы ён хацеў пасябраваць. А свайго новага сябра прывядзіце, калі ласка, да мяне.
    (Дзеці выконваюць заданне Лесавіка.)
    Лесавік: Пачынаем новую гульню. Пад музыку вы танцуеце, быццам птушка, са сваім сябрам. Пасля таго калі яна скончыцца, вы павінны спыніцца ў тым руху, які б нагадваў вашу птушку. A зараз мы пабачым, якая пара лепш уяўляе сябе птушкай. Раз, два, тры! Пачалі.
    (Гучыць музыка, гульня праводзіцца 2—3 разы.)
    75
    Лесавік: Малайцы, кожная пара атрымлівае за гэта паветраны шарык. Як вы памятаеце, наша сённяшняя сустрэча прысвечана птушкам, і ў наступнай гульні гэтыя паветраныя шарыкі будуць выконваць ролю птушыных яек. Але рознакаляровыя яйкі бываюць не толькі ў гульні. Ці ведаеце вы, якая птушка нясе розныя па колеры яйкі?
    (Выслухоўвае адказы дзяцей.)
    Лесавік: Правільна. Гэта птушка — зязюля, яе яйкі розныя па колеры: блакітныя, зялёныя, бурыя, шэрыя, стракатыя, белыя. Увогуле, зязюля — вельмі цікавая птушка. Яна падкладвае свае яйкі ў чужыя гнёзды, пераносячы іх у дзюбе.
    Вы выконваеце ролю зязюлек і павінны па чарзе перанесці «яйкі» ў «гняздо» (абруч). Зразумелі? Пачалі!
    (Праводзіцца гульня «Зязюльчынае яйка».)
    Вядучая: Ну вось і добра, гульня закончана, «птушкі» свае яйкі збераглі, і таму ўсе ўдзельнікі атрымліваюць у якасці падарункаў шарыкі — «яйкі». (Раздаюць.)
    Лесавік: 1) А ці ведаеце вы, куды трапляе з гнёздаўшпакоўніц шалупінне тых яек, з якіх выведзецца птушаня? (Птушкі выносяць у дзюбе.)
    (Таму, хто першым правільна адказаў, вядучая раздае жэтоны.)
    2)	Якія птушкі начуюць, схаваўшыся ў снег? (Цецярук, рабчык, глушэц.)
    3)	Назавіце самую маленькую птушачку нашых лясоў. (Каралёк.)
    4)	У якіх птушак самцы чырвоныя, а самкі зялёныя? (У клясТ°Ў)
    5)	Якая маленькая птушка сваіх птушанят выкормлівае рыбай? (Зімародак.)
    6)	Якія птушкі капаюць норы для гнёздаў? (Берагавая ластаўка, шчурка, зімародак.)
    7)	Якая птушка выводзіць птушанят узімку? (Крыжадзюб.)
    8)	А якіх пеўчых птушакдрапежнікаў вы ведаеце? (Саракапуты.)
    Лесавік: Малайцы, вы добра ўсё ведаеце пра птушак. Тьгх, хто атрымаў жэтоны, я прашу падысці да мяне.
    (Дзеці падыходзяць.)
    Вядучая: Вядома, што каршун — драпежная птушка. Ён знішчае маленькіх птушанят, якія выводзяцца ў свойскіх птушак, але спажывай для каршуна з’яўляюцца не толькі маленькія і дарослыя птушкі, але і дробныя жывёлы.
    У вёсках дзеці дапамагаюць абараняць птушак ад драпежніка і становяцца ахоўнікамі. А ці ведаеце вы, якімі ўважлівымі і спрытнымі трэба быць, каб абараніць птушак?
    Давайце зараз пагуляем у гульню «Качка і каршун». Сярод вас з дапамогай лічылкі мы вызначым каршунадрапежніка*:
    *Туг і далей персанажы народных гульняў даюцца без двухкоссяў.
    76
    Ляцеў воран у трубу, Чорны дым валіць, Табе жмурыць.
    Вядучая: Вось мы выбралі каршуна, а зараз ён адвернецца ад усіх гледачоў, а я тым часам дакрануся да кагосьці з вас. У нас ужо ёсць качка, а маденькімі ахоўнікамі я прапаную стайь астатнім. Першая пара будзе ствараць варотцы, а іншыя ўдзельнікі, сярод якіх і качка, возьмуцца за рукі і створаць ланцужок, які будзе праходзіць праз варотцы. Каршун павінен хадзіць побач. Калі праз варотцы праходзіць качка — яны зачыняюцца, ахоўнікі разбягаюцца ва ўсе бакі, і калі качку падсцерагае небяспека, яны ўтвараюць кола, дзе тая хаваецца. Каршун, не злавіўшы качку за межамі кола, выбывае з гульні.
    Зразумелі? Пачалі!
    (Гульня «Качка і каршун» праводзіцца 2—3разы.)
    Лесавік (пасля гульні): Добра вы гулялі, весела скакалі! А зараз прыміце цукерачкі вось з гэтай талерачкі.
    (Раздае.)
    Лесавік: Дзякуй усім за гульню, а зараз запрашаем усіх паскакаць вядомы танец «Качаняты».
    (Звяртаецца да ўдзельнікаў і гледачоўў.
    — I вы таксама выходзьце з намі, паскачыце весела.
    Лесавік (пасля танца).
    Трэба нам ужо ў дарогу,
    Дзякуй, госці, за падмогу, Вы так дружна рагаталі, Вы так хораша спявалі, Пляскалі ў ладкі, Адгадвалі загадкі, Весела скакалі, Голас падавалі, 3 птушкамі гулялі.
    Птушак трэба шанаваць, Ім ва ўсім дапамагаць, Гнёзды іх не разбураць, Птушанят абараняць I ўсіх птушак услаўляць.
    Вядучая: I шкада, а ўсё ж бывайце.
    Толькі нас не забывайце!
    Дружна жывіце! Хутка расціце!
    Край свой любіце!
    He таму любіце,
    Што за ўсіх цяплейшы і прыгажэйшы, А таму, што мілейшы.
    Лесавік: Вялікі дзякуй вам!
    Няхай жывуць і спяваюць нашы меншыя сябры — птушкі!
    77
    Вядучая. Беражыце кожную птушку,
    Хай птушкай усялякай напоўніцца хата
    I птушачцы кожнай вы будзеце рады.
    I з птўшкай у ладзе заўсёды жывіце, Шануйце, карміце вы іх і любіце!
    Лесавік: Каб бадзёрымі вы былі,
    Каб прыродай даражылі, Каб разумнымі раслі I здаровымі былі!