• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    Гэтыя «ігрышчы», па звестках інфарматара, ладзіліся пры корчмах на Пятра, Паўла (29 чэрвеня с.ст.) і Іллю (20 ліпеня с.ст.). У запісах этнографаў: на Уласа (чацвер Масленічнага тыдня) — у Менскай губерні (П. Дземідовіч), ад Вялікадня да сенакосу — у Гродзенскім павеце (I. Карскі).
    Па меркаванні пажылых людзей, гушкаюцца для таго, каб лён рос доўгі і моцны. У многіх народаў гушканне — даўні рытуал дзеля паскарэння росту пасеву; звязаны з эратычнай сімволікай, сямейнашлюбнай магіяй, якая абараняла дзяўчат і жанчын ад розных бедаў. Раней у Грэцыі арэлі наладжвалі ў доме маладых у першую нядзелю пасля вяселля. 3 цягам часу сакральны сэнс гушкання згубіўся. Арэлі лічыліся «бясоўскімі ігрышчамі». Сімяон Полацкі сведчыў, што раней гушкаліся ў гонар паганскіх багоў.
    Старадаўнія пісьмовыя і ілюстрацыйныя матэрыялы розных краін утрымліваюць звесткі пра арэлі. У французскім «Рамане аб Аляксандры» (ХП ст.) на адной з мініяцюр адлюстраваны забавы на арэлях. Адзін раскачвае свайго сябра на арэлях, а трэці сядзіць на лаўцы з вдаягнутай нагою або на спіне яшчэ аднаго гульца. Яго задача — утрымацца на вяровачных арэлях пры ўдары ступні.
    Алесь Лозка
    ЛЯДА
    (карагод)
    Гэта старадаўні гульнёвы танец (карагод). Падобныя да яго гульнёвыя карагоды і танцы «Проса» і «Баяры». Яны адлюстроўваюць пару выпальвання нашымі далёкімі продкамі лесу, г. зн. падрыхтоўкі да пасеву проса і правядзення рытуальных ігрышчаў з мэтай ушанавання паганскіх багоў, каб радзіла на ніве і ў хаце.
    53
    У гульні «Ляда», запісанай у XIX стагоддзі на Гомельшчыне 3. Радчанка, адзін карагод спявае: «А мы ляда капалі, капалі...», другі — «А мы проса сеялі, сеялі...», затым — «А мы коней іспусцілі, іспусцілі...» (першы карагод ловіць па чарзе дзяўчат з другога пасля кожнай страфы).
    У гульнях «Проса» і «Баяры» ўдзельнікі падзяляюцца на два шэрагі, часцей хлопцы і дзяўчаты становяцца ў супрацьлеглых партыях. Узяўшыся за рукі або палажыўшы іх на плечы сяброў, спяваюць дыялагічны тэкст. Дзве лініі танцуючых пачаргова наступаюць адна на адну і адыходзяць на месца.
    У карагодзе «Проса» спяваецца:
    »— А мы проса патопчам, патопчам.
    — Людзі млоды, патопчам, патопчам*.
    — А чым жа вы стопчаце, стопчаце?
    — Мы коні нагонім, нагонім.
    — А мы коні паловім, паловім.
    — А чым жа вы зловіце, зловіце?
    — Шаўковы повад закінем, закінем.
    — Шаўковы повад парвецца, парвецца.
    — А мы коні выкупім, выкупім.
    — А чым жа вы купіце, купіце?
    — А мы дадзім сто рублей, сто рублей.
    — Нам сто рублей не нада, не нада.
    — А мы дадзім дзедушку, дзедушку.
    — Нам дзедушкі не нада, не нада. — А мы дадзім бабушку, бабушку. — Нам бабушкі не нада, не нада. — А мы дадзім малайца, малайца. — Нам малайца не нада, не нада. — А мы дадзім дзевушку, дзевушку. — Нам дзевушка спадобна, спадобна...
    У «Баярах» тэма лядаў і проса замяняецца выбарам нявесты. Падобныя гульні вядомы ўсім усходнім славянам. У іх захавалася шмат архаічных рыс. Тут аграрнамагічная сутнасць сплецена са шлюбнай сімволікай і складае адзінства, якое заключае ў сабе як вясеннепалявыя работы, так і веснавую шлюбнасць — пасхальны Мясаед (Б.А. Рыбакоў). Бачыцца каляндарная прымеркаванасць (Фамін ці СёмушнаТраецкі тыдзень) да веснавых магічных абрадаў прыгатавання лядаў, пасеваў, выкрадання і продажу дзяўчат («А што, даеце выкуп, выкуп?», «Мы дзевачку прададзім, прададзім»). Мусіць, гульня праводзілася ў гонар язычніцкіх бостваў Ярылы і Лады, калі адбываліся «нгрнша межю селы... н ту умыкаху жены собе...» (летапісы). У некаторых тэкстах захаваўся і архаічны прыпеў: «Ой, Дзід са Ладаю...» Н.Н. Ціханіцкая сцвярджае, што вытоптванне проса першапачаткова не было варожым актам, а меўся
    *Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    54
    на ўвазе абмалот яго пры дапамозе людзей і коней. На аснове традыцый гэтых гульняў маглі ўтварыцца пазней гульні «Лянок» («А мы сеялі, сеялі лён»), «У каноплі» і іншыя на шлюбную тэматыку са сваім сюжэтам.
    Алесь Лозка
    ПЕСНІ
    Вясна красна, адкуль прыйшла?
    прый_ шла, ад_ куль прый_ шла, што пры_ нес_	ла?
    Вясна красна, Адкуль прыйріла, (2) Адкуль прыйшла, што прынесла?
    — Малодачкам —
    Па чаўночку, (2)
    А дзевачкам — па вяночку;
    А дзевачкам —
    Па вяночку, (2)
    А пастушкам,— па кіёчку,
    Старым бабкам —
    Па галушачцы, (2)
    Малым дзеткам — па крамушачцы.
    (Беларускія народныя песні, 1962. Т. 3. С. 10. Зап. у 1946 г.ад
    В. Радзюка ў в. Дубітава Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл.)
    55
    Вясна красна
    Р Е б м
    крас
    He спяшаючыся, з pyxaMj_66
    лод_
    ткуць крос_ на.
    Вясна красна, Да чужыя малодкі ткуць кросна.
    Ткуць кросна.
    Я, малодзенька, ні прала.
    Hi прала.
    Пад лёд кудзелькі пускала.
    Пускала.
    Да ідуць людзі — дзівяцца.
    Дзівяцца:
    — Чые ета кудзелькі беляцца?
    Беляцца.
    Ці не тае дзевачкігультайкі?
    Гультайкі.
    Да штодзень хадзіла ў пагулянкі.
    Пагулянкі.
    Да крупы, сало насіла.
    Насіла.
    Да ўсіх малайцоў маніла.
    Маніла.
    Аднаго хлопчыка зманіла.
    (Мінская вобл., 1995. С. 20. Зап. М. Міско ў 1987 г. у в. Дубнікі Любапскага рна ad В.Р. Лютовіч, 1912 г.н.) Натацыя напеву У. Раговіча.
    56
    Гаспадынечка, як маліначка
    Гаспадынечка, як маліначка, Вясна красна на ўвесь свет!* Устань раненька, умыйся беленька, Бяры ліхтарок, ідзі ў хлявок. А ў тваім хляўцы праява стала, Праява стала, заявілася: Дваццаць каровак ацялілася, А яшчэ дваццаць — назначылася. — Вы, дачушкі, мае служачкі, Да й бярыця вы па даёначцы, Падаіце вы па каровачцы!
    {Мінская вобласць..., 1995. С. 40. Зап. В. Сухаяў 1987г.ув. Фалькі Вілейскага рна ад Я.С. Крывашэі, 1927 г.н., А.П. Сухой, 1937 г.н.). Натацыя напеву У. Раговіча.
    *Прыпеў «Вясна красна на ўвесь свет» паўтараецца пасля кожнага радка.
    СВЯТА ПТУШАК
    Праводзілася на Гуканне вясны падчас выканання абрадаў «чыркавання», пляцення вянкоў і інш., на Саракі (10 і 22 сакавіка), на Герасіма Гракоўніка (17 сакавіка) і ў іншыя дні.
    ПРЫКАЗКІI ПРЫМАЎКІ
    Сустрэў грака — вясну сустракай.
    Па пёр’і птушку ўзнаюць.
    Жаўранак прылятае на праталіну, шпак — на прагаліну, жораў — з цяплом, ластаўка — з лістом.
    Якая пташка, такі і галасок.
    Дзе бусел вядзецца — там шчаслівае месца.
    Варона малая, а рот шырокі.
    Дзяцел дзяўбе ў сцяну, дык мяцеліца будзе.
    Сарока шчабеча — госць будзе.
    Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае.
    Знае кулік сваё балота.
    Сава і ўначы бачыць.
    Дзе сава і сыч, там носа не тыч.
    У плісіцы тры паясы.
    Што дразду па чужому гнязду.
    На Саракі пайшла зіма да ракі.
    На Саракі ў адзін дзень сорак нядзель.
    На Саракі ў адзін дзень сорак марозаў.
    На Саракі вылятае сорак выраяў.
    (Прыказкі і прымаўкі, 1976. С. 65—68, 97, 98.)
    58
    ЖАРТЫ
    Варона і зязюля
    Бацька з сынам купілі на кірмашы карову ды вядуць яе дамоў, a варона, летучы, кракае:
    — Кра, кра!
    — Брэшаш! — адказвае на тое бацька. — He краў, а купіў.
    — На той час і зязюля закукавала: «Куку!»
    — А што? Вось і зязюля кажа, што я купіў, а не краў.
    У заалагічным садзе
    Наведвальнік. Выдобра ведаеце пароды птушак?
    Экскурсавод. Аякжа!
    Наведвальнік. Скажыце, калі ласка, якая з гэтых дзвюх птушак няёст і якая шчыгол?
    Экскурсавод. А вось тая, што сядзіць побач з няёстам, і ёсць шчыгол.
    Цябе таксама бусел прынёс?
    — Слухай, дзедку, — пытаецца Міхаська ў свайго даволі тоўстага дзядулі. — Цябе таксама бусел прынёс?
    — Вядома, — адказвае дзядуля.
    Міхаська недаверліва круціць галавой:
    — Але, мабыць, не ўсяго адразу?
    (Жарты. С. 192, 236, 287.)
    ГАНАРЫСТАЯ ВАРОНА
    (казка)
    Раскаркалася неяк увосень адна варона на сметніку.
    — Вы сабе як хочаце, — кажа сяброўкам, — а я не магу тут цэлую зіму мерзнуць. Я не такая дурная варона, як вы!
    — А што ж ты думаеш рабіць, разумная? — пытаюцца сяброўкі.
    — Палячу за мора: там, кажуць, зімы не бывае.
    — Ну што ж, — паківалі галовамі сяброўкі, — шчаслівай табе дарогі. А мы ўжо якнебудзь і дома перазімуем.
    Сабралася ганарыстая варона і паляцела за мора.
    Доўга ляцела ці нядоўга, аж бачыць — пад ёю ўжо не вада, a зямля зялёная, зверху цёплае сонейка свеціць.
    «Ну, — думае варона, — тут я спынюся». Апусцілася на высокае дрэва ды пачала выглядаць спажыву: выгаладалася ж, нябось, за дарогу.
    Убачылі варону заморскія птушкі.
    — Хто ты? — пытаюцца. — Ніколі мы ў сваіх краях такой птушкі
    59
    не бачылі. Можа, ты паўночны салавей? Ён, кажуць, пяе, як званочак звініць.
    — Але, але, — падхапіла варона. — Я — паўночны салавей.
    А сама сабе думае: «Хіба я горш за салаўя спяваю? Чаму ж толькі яму гонар і павага?»
    Зарадаваліся заморскія птушкі.
    — Паспявай нам, паўночны салавейка! — просяць варону. — A мы паслухаем. Вельмі ж хочацца нам твой голас пачуць.
    Задрала варона ўгору сваю дзюбу і заспявала на ўсё горла:
    — Каркарр! Кракра! Гэй, гэй! Я — паўночны салавей! Пераглядваюцца птушкі паміж сабою, вушы лапкамі затыкаюць. — А няхай яго з такім салаўём! — шэпчуць. — Ён жа не лепш за звычайную жабу спявае...
    А потым не вытрымалі слухачы, гуртам наляцелі на варону і давай яе дзяўбці, давай таўчы. Траха не ўсё пер’е выскублі.
    — Выбірайся, — крычаць, — прэч са сваімі песнямі! He хочам мы цябе слухаць.
    Вырвалася варона ад няўдзячных слухачоў і паляцела назад дадому.
    А тут скора і вясна настала. Рэкі ад лёду ачысціліся. He захацела варона на сметнік варочацца. Паляцела на рэчку. Села там на беразе і цікуе за рыбамі. Бачыць: паўзе рак. Ну, голад не цётка: калі няма рыбы, то і рак — рыба. Схапіла яна рака і сабралася ўжо снедаць, як раптам чуе ліслівы рачыны галасок:
    — Вось добра, што трапіў у дзюбу не якойнебудзь чорнай галцы або граку, а самой пані вароне. Як жа мне пашанцавала! Ты ж такая прыгажуня, такая красуня, што і сказаць няможна. Шэрыя пёркі твае аж зіхацяць на сонейку. А галасок у цябе — як у таго салаўя, не раўнуючы: як пачнеш спяваць, дык на цэлы свет чуваць. Я не раз захапляўся тваімі цудоўнымі песнямі, у цёмнай нары седзячы. Хацеў бы я, пані варона, пачуць тваю песню яшчэ раз.
    — Праўда, праўда! — каркнула ўзрадаваная ад пахвалы варона. — Гэта толькі дурныя заморскія птушкі зганілі мяне. Ну дык слухай!
    I завяла варона на ўсю ваколіцу:
    — Каркарр! Кракра? Я не простая варона!
    Скончыла спяваць, глядзіць — а рака і след прастыў.
    Давялося ганарыстай і галоднай вароне зноў на сметнік да сябровак ляцець.
    {БНК. С. 3639.)