• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    Лесавік і вядучая (разам). Да пабачэння, да новых сустрэч!
    Алег Аляхновіч, Пятро Гуд
    ДЗЕНЬ РЫБАЛОВА
    30(17 на с.ст.) красавіка — Аляксей Цёплы, адзначалі дзень рыбалова і ў іншыя дні года.
    АПІСАННІ
    Рыбалоўства
    Рыбалоўства — адна з форм гаспадарчай дзейнасці чалавека; здабыча рыбы ў рэках, азёрах і іншых вадаёмах. Вядома з эпохі палеаліту. У эпоху неаліту займала першае месца сярод іншых відаў гаспадарчай дзейнасці людзей; існавала побач са збіральніцтвам і паляўніцтвам. Пашырэнню рыбалоўства спрыяла мноства вадаёмаў з багатай іхтыяфаўнай (у наш час на тэрыторыі Беларусі 20,8 тысячы рэк і каля 10,8 тысячы азёр, у якіх водзіцца 54 віды рыб). 3 развіццём земляробства і жывёлагадоўлі рыбалоўства набыло характар падсобнага промыслу.
    У перыяд феадалізму значная колькасць злоўленай рыбы ішла на задавальненне патрэб памешчыцкіх двароў і манастыроў. Рыбалоўства бьіло павіннасцю часткі прыгоннага сялянства (многія сяляне плацілі невадную павіннасць грашыма, вязалі сеткі для панскага двара, рамантавалі іх, вілі невадныя вяроўкі) і некаторых прыватнаўласніцкіх гарадоў. Рыбацкія цэхі ў XVII—XVIII стагоддзях існавалі ў Слуцку, Шклове і іншых гарадах. Так, жыхары ДавыдГарадка з XVI і да пачатку XIX стагоддзя мусілі ўдзельнічаць у рыбнай лоўлі і пастаўляць на панскі двор розныя віды рыб. 3 пашырэннем таварнаграшовых адносін таварны характар набыло і рыбалоўства (асабліва ў 2ой палове XIX — пачатку XX стагоддзя). Рыба стала прадметам гандлю, яе прадавалі на мясцовых рынках,
    79
    дзе стаялі асобныя рыбныя крамы ці нават цэлыя рады крам. Некаторыя гандляры спецыялізаваліся на продажы рыбы, вывозілі яе ў Пецярбург, Смаленск, Пскоў, Кіеў, Вільню, Варшаву і гарады Прусіі. У Германію'экспартавалася рыбная луска, дзе з яе выраблялі штучны жэмчуг. Рыбалоўны промысел быў найбольш распаўсюджаны на Палессі і ў Паазер’і. Гэтаму спрыялі і існаваўшыя тут рыбалоўныя сервітуты. Рыбачылі па адным і арцелямі. Многія наймаліся да арандатараў памешчьшкіх і казённых вадаёмаў. Рыбу збывалі пераважна скупшчыкам, якія рэалізоўвалі яе на рынках. Многія рыбакі выязджалі на промысел на вадаёмы, аддаленыя ад пастаяннага месца жыхарства. Рыбалоўства, якое абумоўлівала спецыфіку вытворчага быту, уплывала і на побыт насельніцтва: рыбакі імкнуліся будаваць жыллё каля вады, у гарадах і мястэчках жылі на асобных вуліцах, іх духоўнае жыццё было цесна звязана са шматлікімі рыбацкімі прыкметамі, павер’ямі і абрадамі. Занятак рыбалоўствам уплываў на побыт жыхароў прыбярэжных вёсак, якія рыбачылі спарадычна ў вольны ад земляробчых работ час: зімой, ранняй вясной і летнімі начамі.
    У савецкі час рыбалоўства стала галіной рыбнай прамысловасці, у якую акрамя яго ўвайшлі рыбаводства і пераапрацоўка рыбы. Прамысловая здабыча рыбы вядзецца брыгадамі дзяржлову, калгасамі і нарыхтоўчымі арганізацыямі. У працы і побыце рыбакоў адбыліся істотныя змены, павысіўся іх матэрыяльны ўзровень, змяніліся ўмовы працы: сталі больш дасканалымі рыбалоўныя прылады, выкарыстоўваюцца катэры, маторныя лодкі, механічныя лябёдкі і іншыя механізмы; рыбакі забяспечваюцца спецвопраткай і абуткам. Зараз рыбная лоўля набыла і аматарскаспартыўны характар, стала масавым відам адпачынку насельніцтва.
    (Этнаграфія, 1989. С. 437—438.)
    ПРЫКАЗКІI ПРЫМАЎКІ
    Рыбу еш, да рыбака не з’еш.
    Стралец лапці пляце, рыбак рыбку пячэ.
    Рыбак рыбака бачыць здалёка.
    Хочаш, каб рыбу лавіў і не памачыўся.
    Лыткі загаліў, а шчупака не злавіў.
    He замуціш вады — не паймаеш рыбы.
    Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ.
    Тады рыбу лаві, як бярэшся за вуду.
    Тую рыбіну не зловіш, што з вады зірыць.
    Перад невадам рыбы не лаві.
    У рыбалова хоць мокрыя бакі, але юшка наварыстая. Рыбачыў, рыбачыў, а рыбы й не ўбачыў.
    Рыба клюе ў таго, хто чакае.
    Рыбка ў рацэ, шчасце — у руцэ.
    (Прыказкі і прымаўкі, 1976. С. 151—153.)
    80
    ЖАРТЫ, АНЕКДОТЫ, ГУМАРЭСКІ
    Ліса і рак
    Ішла галодная ліса і трапіла на рака. Захацела яго спеч, але дзе ж?
    Знайшла прашлагодняе вогнішча і паклала яго туды. Але рак папоўз паціху. Тады ліса і кажа сама сабе: «Спячэцца не спячэцца, яшчэ куды звалачэцца. Лепей я яго з’ем». I з’ела яго.
    Спрактыкаваны рыбак
    Пытаюцца ў рыбака:
    — Ты многа рыбы ўчора налавіў у нашым возеры?
    — Кілаграмаў дзесяць.
    — He хлусі, у гэтым возеры няма рыбы.
    — Дык я ж апошнюю і вылавіў.
    Расчараванне
    3 няўдачнікарыбака ўсе смяяліся. I вось аднойчы пашанцавала: ён злавіў вялізнага шчупака. Але, падумаўшы, кінуў назад у ваду.
    — Чаму? — спытаўся ў яго сябар.
    — Усё роўна не павераць: скажуць, што купіў.
    Рыбаловы
    Стрэліся глухія, абодва з вудамі.
    — Ты куды ідзеш, рыбу лавіць?
    — Ды не, іду рыбу лавіць.
    — Аа, я думаў, ты ідзеш рыбу лавіць.
    Чаму рыбы не гавораць
    На ўроку біялогіі настаўніца спытала:
    — Чаму рыбы не гавораць?
    Каця аж здзівілася:
    — Як жа ж яны могуць гаварыць, калі ў іх ўвесь час галава ў вадзе!
    Рыбаловы
    Адзяваюцца маладыя рыбаловы: кожны ў халшчовы балахон. Робяць сабе быструю лодку з шасцю вёсламі (возьмуць карыта, нальюць вады), прывяжуць вяроўкі, потым вяслуюць мешалкамі і цягнуць карыта. Самі стаяць каля карыта. Просяць дазволу: «Гаспада хрысціяне, ці не можна ў вас рыбы палаўліваць?» — «Пакажыце ўдаставярэнне, што вам можна рыбу лавіць». Прачыталі ўдаставярэнне; дазволілі ім рыбу лавіць. Садзяцца яны на сваю лёгкую лод
    6. Зак. Зак. 5145.
    ку, запальваюць сваю жаркую казу. Пачалі вазіць іх паміж народу, сталі яны боўтаць сваімі доўгімі боўтнямі. «От велікалепна рыбу ловіця; очень харашо. У вас усякая рыба ёсць: шчукі і вакуні». Так яны пастараліся: чыста ўвесь народ пааблівалі. «Благадарым пакорна, што вашы вазёра харошыя, мнагарыбныя!»
    (Жарты. С. 283, 285, 291.)
    Вялікі шчупак
    Было гэта, браце, пры панах. Злавіў я ў панскім возеры шчупака — вялікагавялікага! Нясу яго дахаты. Галава на плячы, а хвост па зямлі валачэцца. Гляджу — ідзе насустрач пан. Што рабіць? He доўга думаючы, сцягнуў з сябе шапку, шчупака ў шапку і на галаву... Так нічога пан і не заўважыў.
    He рак, а ляга
    — Цімох, Цімох, хадзі рака церабіць!
    — А дзе ты яго ўзяў?
    — Ён сам ка мне прыскакаў!
    — To ж не рак, а ляга!
    — Ну, ляга не ляга — засталася адна нага.
    Карась
    Памерла ў адной вёсцы жанчына ў пост. Сталі спраўляць памінкі. Рашылі купіць рыбы. Кінуліся сюды, туды, а рыбы няма. Што рабіць? Закалолі парася, паставілі на стол, запрасілі папа на вячэру. Прыйшоў non, і давай яны прасіць літасці, што не посная страва. A non сам рад у пост свежанінкі з’есці. Ён рукой махнуў, падышоў да парасяці ды кажа:
    — Ператвары, гасподзь, парася ў карася.
    А потым звярнуўся да іх і кажа:
    — Ешце на здароўе. Карась добры.
    I сам прыняўся есці.
    (Жарты. С. 175, 210, 226.)
    ГУЛЬНІ
    Шчука
    Усе дзеці — хлопчыкі і дзяўчынкі — пабяруцца ззаду адзін за другога. Наперадзе стане самы вялікі і будзе за шчуку. Шчука ганяецца за апошнім, што ў хвасце, і варочаецца то ў той, то ў другі бок, пакуль не схопіць самага апошняга. Ён адыходзіць убок, a шчука ганяецца за наступным.
    (Лозка, 1996. С. 312. Зап. Л.А. Ануфрыеуу в. Конава Быхаўскага п.)
    82
    Рыбакі і рыбы
    Гуляюць летам і зімою хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце 8—12 гадоў. Лік гульцоў — 10—20 чалавек. Для гульні выбіраюць дастаткова прасторную пляцоўку, на якой чэрцяць 2—4 кругі дыяметрам 2 метры («ямы»), і выбіраюць 2 вядучых — рыбакоў.
    Рыбакі, трымаючыся за рукі, ловяць астатніх удзельнікаў — рыб. Злоўленыя далучаюцца да рыбак. Рыбы могуць ратавацца ў «ямах», аднак знаходзіцца ў «яме» можа толькі адзін гулец. Як толькі ў «яму» прыбягае новы, той, які там знаходзіцца, павінен выбегчы. Гульня заканчваецца, калі рыбакі вылавяць усіх рыб, акрамя 2—4, якія выратаваліся ў «ямах».
    (Лозка, 1996. С. 32. Зап. Я.Р. Вількін у в. Ляхава Лудзінскага рна ад A. Т. Рабавай, 1888 г. н.)
    Рыбак
    Невялікі мяшочак з пяском — «блешню» — прывязваюць да доўгай вяроўкі. Гуляць можна на пляцоўцы, у зале або на паляне. Колькасць гуляючых ад 10 да 30 чалавек.
    Гуляючыя выбіраюць вядучага — рыбака і становяцца ў круг. У цэнтры знаходзіцца рыбак з «блешняй».
    Рыбак невысока над зямлёй круціць «блешню», паступова павялічваючы скорасць яе руху. Пры набліжэнні «блешні» гуляючыя павінны пераскокваць цераз яе, бо калі «блешня» закране іграка, ён выбывае з круга.
    Гульня заканчваецца, калі ў крузе застаецца адзін ігрок. Ён становіцца рыбаком, і гульню можна пачынаць спачатку.
    Правілы: 1. Рыбак, круцячы «блешню», паступова ўзнімае яе над падлогай. 2. Па меры таго як частка ігракоў выбывае, круг звужаецца.
    (Грудзінскі, 1993. С. 24. Зап. у в. Дулёбы Бярэзінскага рна.)
    РАК
    (легенда)
    Бог тварыў сабе мір. Усе твары прыйшлі к яму і пакланіліся. Бог уставіў кожнай твары вочы, штоб усе паглядзелі на яго. Пасля ўсех прывалокся рак.
    — I дзе ж ты, ракнебарак, валачыўся дасюль? — спрашвае Бог.
    — Поркаўся тамака ў карчох, — адказвае рак і не кланяецца Богу.
    — Азьмі, рача, сабе во етыя вочы, якія тутака засталіся, — сказаў яму Бог.
    Рак пашчупаў сваімі клюшнямі тыя вочы да й кінуў іх пад ногі Богу.
    83
    —	Азьмі іх сабе, етыя паганыя вочы, і ўстаў куды хочаш, а мне такія вочы не трэба. — Рак горда сказаў і адвярнуўся к самому Богу задам.
    —	Дак не мне ж етыя вочы трэба, рак, а табе, — загрымеў Бог і ўставіў раку вочы ў зад.
    3	тых пор ва ўсіх тварэй вочы як вочы, а ў рака вочы ззаду.
    (Легенды і паданні. С. 70. Зап. у с. Жыцін Бабруйскага п. Мінскай губ. ад I. Жыцянка.)
    СВЯТА МЯДЗВЕДЗЯ
    6 красавіка — Камаедзіца.
    МІФАЛОГІЯ
    Мядзведзь
    Мядзведзь. У міфалогіі розных народаў — боства, культурны герой, зааморфны продак, хтанічная істота, ахвярная жывёла, элемент астральнага кода, памочнік альбо зааморфны двайнік героя, пярэварацень. У славянскай традыцыі — «бацька», «дзед», «лясны чалавек», «гаспадар лесу». Захаваліся атрапонімы: Мядзведзь, Мядзведзяў, Мешко... У антычнай міфалогіі спадарожніца Артэміды Німфа Каліста ператворана Зеўсам у мядзведзіцу, а пасля яе гібелі — у сузор’е Вялікая Мядзведзіца (Воз — у беларусаў і палякаў). Сын Калістьі ад Зеўса стаў Малой Мядзведзіцай.
    У біблейскай традыцыі мядзведзь — сімвал зямной, царскай велічы і ўлады...
    У адкрыцці апостала Яна мядзведзь — апакаліпсічньі звер гратэскавага вобліку, сімвал царства д’ябла, вораг хрысціянства: «I звер, якога я ўбачыў, быў падобны да рысі, і ногі ў яго, як у мядзведзя, і рот у яго, як рот у льва. I даў яму змей сілу сваю, і пасад свой, і ўладу вялікую».