Веснавыя святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алег Аляхновіч, Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 158с.
Мінск 2000
А яшчэ празнічак свята Вербніца (нядзеля перад Вялікаднем), А й вербу ж ломячы, а ў пучкі вяжуць, А ў царкву несучы, і пасвянчаюць.
А й потым таго ды святая Пасха (нядзеля ў перыяд з 22 сакавіка па 25 красавіка ў католікаў, з 4 красавіка па 8 траўня ў праваслаўных), Святая Пасха ды свято Вялічка, Свято Вялічка ды красна яечка, А і з белым сырам ды і з малым сынам, Кварта гарэлкі ды сыр на тарэлкі.
А потым таго ды, вой, Праводніца (паслявелікодны тыдзень), А ўсё ж празнічкі ды, вой, праводзяцца.
А потым таго ды, вбй, Радуніца (першы або другі аўторак пасля ВЯлікадня),
Дык жа Жывая, дык жа й Мёртвая (чацвер на Велікодным тыдні). А й усе ж людцы ды, вой, радуюцца, А і жывыя, дык жа й мёртвыя.
А й потым таго святоя Юр’я (23 красавіка, 6 траўня),
А й узяў ключы ды пайшоў у поле,
А й зямелечку ды ён адмыкаець, А і расіцу ды, вой, выпушчаець.
А й после ж таго ды святы й жа Барыс (2, 15 траўня), Ды святы Барыс, і ён ляды паліць, Ён ляды паліць і ячмені сеіць.
А яшчэ святы празнічак — святы Мікола (9, 22 траўня), Святы Мікола, ды правіцель Божы, Пайшоў у поле ды ён жыта радзіць.
Святы Ушэснік — ды, вой, каласіцца, (саракавы дзень пасля Вялікадня).
Святая ж Тройца — ды, вой, раўнуецца (пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня).
А й Дзевятнік — ды, вой, красуецца (чацвер на дзесятым тыдні пасля Вялікадня).
А Дзесятуха ды, вой, наліваець (пятніца на дзесятым тыдні пасля Вялікадня).
А святы Іван, і ён пятку спяліць (24 чэрвеня, 7ліпеня).
92
А святы Пятро ды і паспяваець (29 чэрвеня, 12 ліпеня).
Святая Ілля — ды скорая жняя (20 ліпеня, 2 жніўня),
А шахнець, махнець — і, вой, снапок нажнець,
А дзе ж гарушка, ды там снапушка,
А дзе лужочак, там жа й стажочак.
Святыя Ганны снапы звозяць (25 ліпеня, 7 жніўня).
А святы Іспас, ён гнаі возіць (1, 14 жніўня).
А святы Барыс — за мешань бярысь (24ліпеня, 6 жніўня).
А Прачыстая ды, вой, засяваець (15, 28 жніўня),
А і Другая ды краску скідаець (8 жніўня, 21 верасня).
А святы Сямён — а й сявец дамоў (1, 14 верасня).
А Узвіжанне ды бульбу капаець (14, 27 верасня).
А святы ж Іван з поля збіраець (26 верасня, 9 кастрычнікаў
А святы Пакроў — ды ўсё з поля далоў (1, 14 кастрычніка), Усё з поля далоў ды хазяін дамоў».
Побач з паэтычным тэкстам, святамі і прысвяткамі, якія ў ім упамінаюцца, мы ў дужках паказалі даты каталіцкага і праваслаўнага календароў. Гэты варыянт сведчыць аб Ражстве як пачатку Новага года, адзначаць які пачалі не адразу пасля ўвядзення хрысціянства на нашых землях. Іншыя тэксты валачобных песень з’яўляюцца помнікамі язычніцкай традыцыі святкавання Новага года вясною, якая яшчэ доўга трымалася ў хрысціянскую пару.
Аўдакея — перва святца (1, 14 сакавіка), —
Вясна ўсходзе...
(Ілукстэнскі п.)
Перша святца, і чым заняцца?
Казімірка — дровы сячы (4 сакавіка)...
(Міёрскі рн)
Алесь Лозка
«Страла»
«Страла», ваджэнне і пахаванне «стралы» («сулы») — даўні ахоўназасцерагальны і магічнааграрны веснавы абрад. Праводзіўся ў канцы вясны пры аглядах азімых (на Вялікдзень, Юря, Ушэсце). Рэгіён найбольшага пашырэння — Пасожжа, тэрыторыя паміж Дняпром і Прыпяццю, часткова Гомельская, Чарнігаўская і Бранская вобласці (супадае з вобласцю рассялення радзімічаў, часткова дрыгавічоў і вяцічаў). Асноўныя рытуальныя дзеянні: збор удзельнікаў, ваджэнне карагодаў, шэсці радамі («танок»), гульні, качанне па полі, закопванне «стралы» і іншыя. Абрад завяршаў веснавы каляндарназемляробчы цыкл. Шанаванне «громных стрэлак» (камянёвыя тапары, молаты, коп’і, белямніты) — старажытны абрад. Паводле летапісаў XIII—XV ст. і іншых пісьмовых і археалагічных матэрыялаў, лічылі, што яны скінуты з неба. Прымхлівае шанаванне камянёў было не толькі ў славянскіх народаў, а і ў Еўропе і Азіі. У Японіі «громныя стрэлкі» (райфунасекі) прыпісваюцца нябеснаму вартавому — богу Тэнгю. У кітайскім і індыйскім фальклоры ўпамінаюцца вераванні ў боскае паходжан
93
не камянёвых прылад. «Стрэлкі» абагатвараліся, іх насілі на целе («наузы'»), ім прыдаваліся ахоўная, магічналячэбная і апладняльная функцыі. Беларускія археолагі сцвярджаюць, што «громныя стрэлкі» пачалі зберагацца неалітычнымі плямёнамі; А.М. Афанасьеў і У.Я. Проп лічаць іх фаласам Ярылы. У час абраду абавязковай была песня «Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу...». «Стрэлку» (розныя рэчы: шпількі, стужкі і інш.) закопвалі на ярыне, каб давала жыццё ёй, расцёртую ў парашок давалі цяжарным жанчынам. Забіты Перуном лічыўся «святым», таму ў песні і былі словы: «Забі, страла, добра молайца». Паводле вераванняў, пажар, выкліканы маланкай, трэба тушыць малаком. Той, хто знаходзіў «стрэлку», лічыўся шчаслівым чалавекам. Песня «стралы» бытуе цяпер у пазаабрадавай паэзіі ў розных варыянтах па ўсёй Беларусі. Найбольш архаічныя варыянты з абрадам захаваліся ў Веткаўскім, Чачэрскім і некаторых сумежных раёнах, якія лічацца ядром распаўсюджання «стралы». У сучасным бытаванні абрад успрымаецца як вясёлая народная гульня. Паступова песня губляе прымеркаванасць да канца вясны, наогул да абрадавай паэзіі, на аснове яе даўняга тэксту развіліся новыя варыянты. Абрад пахавання «сулы» (таксама зброя Перуна; суліца — кап’ё, рагаціна) — неаддзельны ад «стралы». Падобныя да «стралы» абрады пахавання Ярылы, Каструбанькі, Лялькі і інш. Культ «стралы» выяўляецца ў тапанімічных назвах (Стрэліца, Стрэлка, Стрэльская Горка, Пастралкі, Стрэльск, Стрэлічаў, Вялікія Стрэлкі, Малыя Стрэлкі і інш.), У народным мастацтве (у вышыўцы, разьбе па дрэве). Да Кастрычніцкай рэвалюцыі запісы «стралы» зрабілі З.Ф. Радчанка, Е.Р. Раманаў, А.Я. Грузінскі, У.М. Дабравольскі, К. Машынскі; у наш час абрад даследавалі М. Каршукоў, Г.А. Барташэвіч, В.Я. Гусеў, Л.М. Салавей, В.Д. Ліцьвінка і іншыя.
Алесь Лозка
ЖАРТЫ
Калі Вялікдзень?
Пан пытае:
— Калі Вялікдзень?
А мужык адказвае:
— Тады вялікі дзень, як есць нечага.
Валачобнікі і ксёндз
Пайшлі ў Хрыстос (Вялікдзень. — А.Л.) валачобнікі з дудой. Прыйшлі да ксяндза ў плебанію і давай яму пяяць пад акном. Ксяндзу не спадабалася, выскачыў з кіем.
Усе разбегліся, а дуда вывалілася надзьмутая, то ён палкай па дудзе — а яна гвалту. Тады ксёндз зжаліўся:
— Пане дудару, вярніся, вэзь (вазьмі. — А.Л.) сваё рыкало.
(Жарты. С. 102.)
94
ВАЛАДАР (карагод)
Гульнёвы карагод, запісаны ў розных варыянтах этнографамі мінулага (XIX. — А.Л.) стагоддзя. Яго выконвалі часцей за ўсё на Пасху. Mae дыялагічны характар: удзельнікі становяцца ў два рады насупраць адзін аднаго і, па чарзе наступаючы і адступаючы, пытаюць і адказваюць:
— Валадарваладарначку, Адчыні да варотачкі!
— А хто зза варот кліча?
— Панскія служачкі!
— А што ж да за дар даёце?
— Каня варанога,
У золата ўбранага.
— А хто ж да на тым кане?
— Малады паніч.
— А куды ж ён паедзе?
— У поле ратнае.
— А чаго ж ён паедзе?
— Варагуў, варагуў біці.
— А што ж да за дар яму?
— Красную панну.
М. ДоўнарЗапольскі дае некалькі іншы варыянт дыялога:
— Валадар, валадар, адчыні варата!
— Ой, а хто там крычыць, Ой, а хто там ярчыць?
— Князева слуга.
— А па вашчо яна?
— Красак на вянок.
т А каго радыты?
— Князева дыця.
— А ў чым яно ляжыць?
— У залатым крэслі.
— А чым пакрыта?
— Чырвоным сукном.
— А чым павезлі?
— Сіўцомваранцом.
— А шчо нам дасце?
— Бочку мядочку.
Наступная мелодыя «Валадара» запісана ў Брэсцкай вобласці:
95
СВІСТОК
(забава)
Свісток (гулька, дудка) — самаробны духавы музычны інструмент з дрэва. Вырабляўся вясною і летам з кары вярбы ці вербалозу. Асцярожна здымалася частка маладой і мяккай кары, на вызваленым белым ствале выразаліся сцізорыкам патрэбныя формы, і зноў на месца насаджвалася кара з адной ці некалькімі ігравымі адтулінамі. Свісткі маглі рабіць усе дзеці.
Будова з гукарадам адносіць звычайны свісток у разрад дудак. Злучан'ыя побач два ці некалькі інструментаў, часцей на адной галінцы, называюць парнымі дудкамі. Недахоп падобных вырабаў
заключаўся ў тым, што яны мала служылі — кара высыхала, трэс
калася, і свісток прыходзіў у непрыгоднасць. Асабліва свісткі выкарыстоўваліся на Вербны тыдзень.
Больш часу служылі свісткі і дудкі, вырабленыя са ствала маладой сасны, але яны патрабавалі і большага майстэрства. Іх рабілі дарослыя пастухі. Неабходна было ўмельства выкруціць стрыжань з роўнай галінкі без сучкоў,затым зрабіць на ім і трубцы патрэбныя нарэзы. Майстраваннем музычных інструментаў — дудак (а іх яшчэ называлі ў Беларусі пасвісцёламі, свірасцёлкамі, сапёлкамі, жалей
96
камі, шасцярухамі, пішчалкамі) займаліся здольныя падлеткі і дарослыя. Гэты занятак цягнецца са старажытнасці і да нашага часу, калі ўжо пачалі выразаць свісткі з бляхі.
Музычны інструмент добра адлюстраваны ў фальклоры («Прыехала Каляда ўвечары, прывезла дудак рэшата»).
Алесь Лозка
ПЕСНІ
Чырвонае кока
Чырвонае кока ужо недалёка, Калінамаліна, ягадзіца!
Цыбульку лупіці, яечкі хварбіці, Калінамаліна, ягадзіца!
Яечкі хварбіці, хлопчыкам дзяліці, Калінамаліна, ягадзіца!
(Беларускія народныя песні, 1962. Т. 3. С. 11. Зап. у!936г. ад
В. Труцькі ў в. Агароднікі Косаўскага п.)
А ў гародзе на пагодзе
1. Зак. Зак. 5145.
97
А ў гародзе на пагодзе, Ды віно ж маё зеляно!* Стаіць вішня карыніста, На тэй вішні ягад многа. Дзе ж то бралась многа птушак. Усім птушкам — па ягадцы. Аднэй птушцы брак ягадкі. Дзе ж то браўся ясны сокал, Усіх птушак паразганяў, Адну птушку к сабе ўзяў, А ў садочку карагод дзевак, Усім дзеўкам — па парачцы, Адной Лесі пары няма.
Дзе ж то браўся малады Васілька, Усіх дзевак паразганяў, Адну Лесю к сабе ўзяў.
(Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 51. Зап. Р. Шырмы. Мн., 1962. Зап. у 1930 г. ад дзяўчат у м. Іжа Вілейскага п.)
*Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
ЛЯЛЬНІК
5 мая — Ляльнік.
МІФАЛОГІЯ
Ляля (Лёля)
Ляля (Лёля) — багіня вясны. Беларусы ўяўляюць яе ў выглядзе маладзенькай, прыгожай, стройнай, высокай дзяўчыны. Святкаванне яе бывае напярэдадні Юр’я... Выбраўшы са свайго асяроддзя сяброўку, якая б выражала іх ўяўленне пра Лялю, карагод беларусак адзявае яе ў доўгі белы саван, перавязвае ёй шыю, рукі і стан рознай зелянінаю, а на галаву кладзе вянок з усялякіх веснавых кветак. ДзяўчынуЛялю саджаюць на дзярновую лаву, на якой з аднаго боку пастаўлены гладыш з малаком, сыр, масла, яйкі, смятана і тварог, а з другога — хлеб; ля ног Лялі кладуць вянкі адпаведна колькасці дзяўчат з карагода. Узяўшыся за рукі, яны танцуюць вакол Лялі і пяюць у пахвалу ёй песню... Ляля раздае ўсім дзяўчатам па чарзе малако, масла, сыр і г. д., пакуль нарэшце нічога не застанецца. Пасля гэтага дзяўчаты зноў пачынаюць танцаваць вакол Лялі... Ляля бярэ вянкі і кідае па адным на тых, хто танцуе, пакуль усе дзяўчаты не схопяць па вянку...