• Газеты, часопісы і г.д.
  • Веснавыя святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Веснавыя святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алег Аляхновіч, Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 158с.
    Мінск 2000
    97.79 МБ
    — Воўчы след — авечы след, воўчы след — авечы след...
    Падыходзіць да ваўка і пытае:
    — Ці не бачыў, панок, маіх авечак?
    Воўк:
    — He, не бачыў.
    Авечкі пачынаюць шумець.
    Пастух:
    — А што ж гэта ў цябе шуміць?
    Воўк:
    — Пчолы.
    Пастух вяртаецца назад і ідзе зноў шукаць авечак, задае воўку тыя ж пытанні. Авечкі цяпер стукаюць. Пастух пытае:
    — Што ў цябе стукае?
    Воўк кажа:
    — Mae парабкі дровы сякуць.
    I так далей: авечкі выдаюць галасы коней, курэй, гусей, аж, нарэшце, у канцы пачынаюць бляяць. Пастух убягае ў тую каморку і, загадваючы: «Ашкіра, дамоў!» — прыганяе іх зноў у хату, дзе гулялі на самым пачатку.
    Пасля гэтага пастух кліча воўка ў лазню. Воўк пытае: «А якія дровы?» — «Бярозавыя». — «Не хачу, надта чадзяць!» Пастух кліча другі рйз, а воўк зноў пытаецца пра дровы, пачуўшы: «Асінавыя» — гаворыць, што яны вельмі дымяць, і адмаўляецца. I толькі на трэці раз, калі пастух гаворыць, што дровы хваёвыя, воўк згаджаецца. Але, падышоўшы крыху, пытаецца яшчэ: «А сабак няма?» — «Адна ёсць сучка ліхая, і тая пад печчу здыхае, а сабака кісялём падавіўся».
    105
    Воўк ужо выходзіць на сярэдзіну хаты і, прысеўшы, быццам мыецца. Пастух як крыкне: «Цюцькі, кусіце!» — дык усе тыя, што былі авечкамі, кідаюцца на яго. Воўк уцякае, але яны даганяюць і, злавіўшы, тузаюць яго з усіх бакоў.
    Пасля гэтага да воўка падыходзіць пастух і пытаецца: «А што, воўчэ, крэпка яны цябе пакусалі?» — «Ой, пакусалі!» — кажа той. «Хадзі ж, цяпер будзем мы іх кусаць!» — і кідаюцца ўдвух на авечак. Тыя разбягаюцца ва ўсе бакі.
    (Наша ніва. 1911. № 1.)
    Каршун
    Існуе нямала варыянтаў гэтай папулярнай ва ўсіх рэгіёнах Беларусі гульні, хаця аснова ў іх адна. Гульцы стаяць адзін за адным, трымаючыся за пояс папярэдняга. Мэта аднаго, які стаіць насупраць перад шэрагам, схапіць апошняга.
    Такі просты сюжэт у варыянтах і аднолькавыя ўмовы гульні запісаны ў XIX стагоддзі ў вёсцы Хонава Быхаўскага павета, хаця тэксты маюць розныя назвы. У адным («Шчука») шчупак ловіць хвост, у другім («Гусі») гусак бароніць ад воўка гусей. У «Воўка і гусей» гулялі на Вілейшчыне.
    У варыянце «Воўчы хвост» пастушка перашкаджае воўку злавіць авечку. Яна мае права схавацца ўперадзе шэрага — у такім выпадку пачынае выконваць ролю пастушкі. Тады былы воўк займае месца авечкі, а былая пастушка становіцца воўкам. У злоўленай, якая выходзіць з шэрага, забіраецца фант.
    У некаторых варыянтах гульні («Каршун», «Каршун і качкі») пададзены дыялог каршуна з маткай, якая абараняе качак.
    — Каршун, каршун, што ты робіш?
    — Ямку капаю.
    — Нашто табе ямка?
    — Каменьчыкі шукаю.
    — Нашто табе каменьчыкі?
    — Іголачкі вайстрыць.
    — Нашто табе іголачкі?
    — Мяшочкі шыць.
    — Нашто табе мяшочкі?
    — Каменьчыкі збіраць.
    — Нашто табе каменьчыкі?
    — Тваім дзеткам зубкі выбіваць.
    Каршун ловіць качак.
    Гульня ў мінулым зафіксавана пад рознымі назвамі ў многіх паветах: «Шуляк» (Слонімскі), «Груган» (Дзісенскі), «Крумкач» (Менскі), «Гусі» (Навагрудскі), «Крамясь», «Воўкі'і авечкі» (Пінскі), «Каршун» (Рэчыцкі і Быхаўскі), а таксама ў іншых рэгіёнах — «Воўк і гусыня» (Вілейшчына), «Воўк» (Тураўшчына).
    Алесь Лозка
    106
    ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ
    50ы дзень пасля Вялікадня
    АБРАДЫ
    Хадзіць з «кустом»
    ...На Тройцу дзяўчаты ходзяць з «кустом». Наламаўшы ў бліжнім лесе кляновых галінак, яны звязваюць іх тоўстыя канцы — і куст гатовы. На гэты куст надзяваюць другі, меншага памеру (падкуст), а на галаву абранай па жэрабю дзяўчыны насіць «куст» надзяваюць вянок з красак. Затым дзяўчына, рассунуўшы рукамі ў кусце галіны, улазіць у яго, як у мех, так што ён цалкам закрывае яе з ног да галавы. Тоўстыя канцы галін закрываюць галаву дзяўчыны, а тонкія канцы з лісцямі валакуцца па зямлі.
    Гэты «куст» ходзіць па вёсцы з вялікай грамадою дзяўчат, і нават малыя дзеці бегаюць за ім. У час працэсіі дзяўчаты пяюць.
    (Шэйн, 1902. С. 171. Зап. С.М. Дзем’яновіч у 1895 г. у в. Жытлін Слонімскага п. Гродзенскай губ.)
    «Куст»
    У Пінскім павеце на другі дзень Тройцы збіраюцца дзяўчаты з усёй вёскі, выбіраюць самую прыгожую і маладую са сваёй кампаніі і надзяваюць на яе ўбранне, сплеценае з маладых бярозавых і кляновых галінак з лісцем. Прыбраная такім чынам дзяўчына атрымлівае назву «куст». Дзяўчаты становяцца парамі па ўзросце: старэйшыя ідуць уперадзе, пасля — маладзейшыя, а нарэшце — дзеці, і ў такім парадку, з «кустом» уперадзе, ідуць на панскі двор ці да знаё
    107
    мых. Свята гэта выключна дзявоцкае — рэдка прымаюць у ім удзел замужнія жанчыны ці маладзіцы. У такім выпадку яны займаюць месца ў першым радзе за «кустом». Мужчыны ж зусім не прымаюць удзел. Ідучы ў двор ці да якоганебудзь гаспадара, выконваюць «куставыя» песні.
    (Быкоўскі, 1866. № 214.)
    Провады вясны
    Вясну праважаюць на Ушэсце. Сабіраюцца жанчыны, выбіраюць жанчыну, адзяваюцьяе ў мужчынскую адзежу. Гэта паніч. Потым паненка красівей адзяваецца, атлічаецца. Ідуць яны пасярэдзіне, a людзі ідуць паабапал. Пяюць песні. Такія песні харошыя пяюць. А да рынку дойдуць, танкі водзяць. А тады ўжо ідуць да жыта, дзе жыта пасеяна, і ў жыце закопваюць ляльку. Ляльку такую ўжо носяць у люляццы, у каробаццы — гэта ўжо лічыцца вясна. Закопваюць і ўсе пяюць. Хто кажа: «Ты сёлета была нехарошая, сухая, каб ты такая не вярнулася, вясна, болей. Ты нам не нада! Закапайце яе!» Хто што прыказваюць, плачуць, выдумляюць што. А тады кажуць: «Хадзіце, людзі, на абед, ужо пахавалі вясну». Ідуць на абед. А як па вуліцы ідуць, «Стралу» пяюць.
    Пачынаюць хадзіць: ходзяць, каб усе вуліцы абысці. На той бачок зойдуць, гарманіста возьмуць. Пяюць усякія песні — «Паня пана не ўзлюбіла»...
    (Народны тэатр. С. 56. Зап. Г.А. Барташэвічу 1979 г. у в. Барталамееўка Веткаўскага рна Гомельскай вобл. ад М.Ц. Жукавай, М.Ф. Жукавай, Г.Ц. ІІІавялёвай, А.С. Соракавай.)
    ЛЕГЕНДЫ
    Русалка
    А што так во, мой бацька работаў на полі ля лесу, на гранай. I паставіў барану ў бярэзніку. Дык яна злезла з бярэзіны ды з бараной стала гуляць. Гуляла, гуляла дый ушчамілася. I ніяк. Цягаець барану, а пайціць нельзя. Прыходзіць бацька, а яна ўжо і сядзіць. Ну, ён яе двору прывёз. I яна чыстая, прыгожая, і напрадка' харошая. Дык яна яму цэлы год служыла. I што яна ела? Як гаршкі выставюць во з печы, дык яна пары нахапаеццанахапаецца ротам, — аб тым і сыта. I ўсё чыста дзелала. Раз толькі пакажы ёй, больш ужэ не нада. I прала, і ткала, і скаціну даглядала, хату тапіла — усё. Тады, як год адслужыла, зноў прыйшла граная, тады яна гаворыць:
    — Ну, мне пара іціць, — каець, — госці мае ўжо прыехалі.
    'Напрадка — напратка, вопратка.
    108
    Зайграла, заскакала — і ў лес! 1 цэлы год нічога не гаварыла. Толькі ета й сказала.
    (Легенды і паданні. С. 167. Зап. у м. Родня Клімавіцкага п. Магілёўскай губ.)
    [Русалка]
    У нас во, у суседа, у Цітаўцы, русалку паймалі ў лесе: на лядзе ў барану ўрязла. Дык ён аслабаніў і прывёў дамоў.
    — Адкуль ты?
    — Ад Ілліпрарока.
    — А куды пойдзеш?
    — К Іллюпрароку.
    Дык год аджыла. I нічога не есць: толькі як гаршкі вымыець, дык пары хапхап з гаршка. А тады завыла:
    — Дружачкіпадружачкі, вазьміце мяне.
    I ў лес.
    Дык у яе ўсё жаноцкае... Валасы доўгія. Адзета прыгожа.
    (Легенды і паданні. С. 167. Зап. у Хіславіцкай вол. Мсціслаўскага п. Магілёўскай губ.)
    ЦІ ВЕДАЕШ, ШТО ГЭТА — ТРОЙЦА?
    (жарт)
    Ішоў мужык на святую Тройцу ў цэркаў, а насустрач яму ідзець пан і спрашываець:
    — Куды ты ідзеш, мужычок?
    — У царкву, маліцца Богу.
    — Якое сягоння свята?
    — Тройца.
    — Ці ведаеш, што такое Тройца?
    — He, паночку мой, не ведаю.
    — Вот я табе расталкую.
    Пан зняў з галавы шапку і кажыць:
    — Бачыш: шапка маець верх, сяродку і падкладку, так і Бог адзін, да ў трох ліцах. Ці паняў?
    — Паняў.
    Пайшоў мужык далей, сустрэўся яму другі пан і спрашываець таксама, як той, што ўперад ішоў.
    — Куды ідзеш?
    — У царкву, маліцца Богу.
    — Якое сягоння свята?
    — Святая Тройца.
    — А ведаеш ты, што гэта — Тройца?
    — Чаму не ведаю? Як панава шапка.
    (Жарты. С. 96.)
    109
    КАРАГОДЫ
    Завіванне вянкоў
    Гэты беларускі вясенні карагод узнік на аснове траецкага абраду. На Тройцу, якая дзенідзе звалася «зялёнымі святкамі», моладзь збіралася ў бярозавых гаях, на берагах рэк і азёр. Вакол бярозкі, якая ў гэтыя дні карысталася асаблівай павагай і адлюстроўвалася часам у выглядзе дзяўчыны, упрыгожанай зеленню, вадзіліся карагоды, спяваліся траецкія песні. Дзяўчаты «завівалі» бярозкі (спляталі галлё, злучалі два суседнія дрэўцы), плялі вянкі з палявых кветак і вешалі іх на дрэвах, хлопцы прыходзілі з бубнам. Пасля таго як бярозкі былі завіты, удзельнікі свята пяклі тут жа яешню, а потым скакалі вакол дрэва і, пляскаючы ў далоні, спявалі.
    Закаханыя мяняліся пярсцёнкамі, сяброўкі «куміліся» — цалаваліся цераз вянок, заплецены на бярозе, кляліся адна адной у дружбе. Старэйшая з жанчын садзілася на зямлю, брала пучок крапівы, прывязаны да шаста, і прыкідвалася дрэмлючай за пралкай, назіраючы адначасова за дзявочым карагодам. Раптам яна імкліва ўскоквала, рабіла высокія смешныя скачкі і секла крапівой па руках дзяўчат, якія з рогатам разбягаліся.
    У наступную нядзелю дзяўчаты зноў збіраліся ў тым жа гаі і распляталі вянкі, развязвалі голле бярозы пад песню:
    На Тройцу мы вянкі вілі, На разгары развіваем...
    На Магілёўшчыне ў Духаў дзень дзяўчаты накіроўваліся ў лес і таксама вілі вянкі. Кожная выбірала дзве невялікія бярозкі і, звязаўшы іх верхавіны, праходзіла пад імі, напяваючы:
    Пойдзем, дзевачкі, у луг гуляць, Зялёных вянкоў завіваць...
    Потым зрывалі са сваіх бярозак зялёнае голле, рабілі з яго вянкі і ішлі да ракі, кідалі вянкі ў ваду і па іх варажылі пра будучае. Калі вянок плаваў, лічылася добрай прыкметай, патанаў — дрэннай. У дзень Пятра і Паўла дзяўчаты ішлі да таго ж ляска развіваць вянкі, мяркуючы, што дрэва будзе праклінаць тую, якая не разаўе свайго вянка. Гэты паход таксама суправаджаўся песнямі, пачастункамі і карагодамі. Вось адна з мелодый, пад якую вадзілі карагоды ў Магілёўскай вобласці:
    110
    хлоп_ цам
    У карагодзе, апісаным К. Галяйзоўскім пад назвай «Завіванне вянкоў», акрамя вышэйапісанага абраду ў харэаграфічна абагульненай форме паказваўся працэс ткацтва. Асобныя фігуры яго называліся таксама, як этапы работы, і прадстаўлялі сабой наступнае: