Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ВУЧЭБНЫЯ ПРАГРАМЫ
ДЛЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ МЕДЫЦЫНСКІХ ГРУП АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ 3 БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТУРА I ЗДАРОЎЕ
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ВУЧЭБНЫЯ ПРАГРАМЫ
ДЛЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ МЕДЫЦЫНСКІХ ГРУП АГУЛ ЬНААДУКАЦЫ ЙН ЫХ УСТАНОЎ 3 БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТУРА I ЗДАРОЎЕ
ІХІІ класы
Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
МІНСК НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ 2007
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2007 Афармленне. НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі», 2007
bbob^shob^^hoss
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
1. Агульныя палажэнні
Вывучэнне прадмета «Фізічная культура і здароўе» ў агульнаадукацыйных установах з’яўляецца абавязковым для ўсіх вучняў1. Гэтая вучэбная праграма і метадычныя рэкамендацыі прызначаюцца для арганізацыі заняткаў вучняў, што маюць адхіленні часовага або пастаяннага характару ў стане здароўя, якія не з’яўляюцца перашкодай для заняткаў фізічнай культурай, але патрабуюць індывідуальнай накіраванасці, абмежавання зместу вучэбнага прадмета і велічыні фізічнай нагрузкі. Абавязковымі ўмовамі пры гэтым з’яўляюцца адсутнасць абвастрэння або яго пагрозы, прымет выражанай функцыянальнай недастатковасці хворага органа або сістэмы пад уздзеяннем фізічных нагрузак. Пры добрым агульным самаадчуванні, адсутнасці скаргаў, станоўчай рэакцыі арганізма на фізічныя нагрузкі дапушчальныя толькі некаторыя клінічныя прыметы захворвання, якія не з’яўляюцца перашкодай для заняткаў фізічнай культурай, але патрабуюць індывідуалізацыі вучэбнага матэрыялу і фізічных нагрузак.
Вучэбная праграма адпавядае адукацыйнаму стандарту, вучэбнаму плану агульнаадукацыйнай школы, забяспечвае базавы ўзровень агульнай фізкультурнай адукацыі. Засваенне праграмы вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» садзейнічае ўмацаванню здароўя, рознабаковаму псіхафізічнаму і духоўнаму развіццю вучняў, аднесеных па стане здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы (СМГ). Аздараўленчую накіраванасць пра
1 Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце» (прыняты Палатай прадстаўнікоў 30 кастрычніка 2003 года, адобраны Саветам Рэспублікі 12 лістапада 2003 года, артыкул 19).
3
грамы забяспечвае вучэбны матэрыял, неабходны вучням для дасягнення аздараўленчага эфекту, выхавання беражлівых і адказных адносін да ўласнага здароўя і здароўя іншых, фарміравання гігіенічных навыкаў і здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця. Для паспяховага засваення праграмы вучнямі СМГ і дасягнення аздараўленчага эфекту неабходны дыферэнцыраваны падыход да фарміравання вучэбных груп, адбору і планавання вучэбнага матэрыялу і асобасны падыход да працэсу фізічнага выхавання.
Дыферэнцыраваны падыход прадугледжвае фарміраванне СМГ там, дзе для гэтага ёсць неабходныя ўмовы, з улікам характару і цяжкасці захворванняў, назалогіі, полу і ўзросту. У залежнасці ад характару і цяжкасці захворванняў вучняў падзяляюць на дзве групы: у першую групу ўключаюць вучняў з адхіленнямі ў стане здароўя абарачальнага характару, у другую — з арганічнымі, неабарачальнымі адхіленнямі ў органах і сістэмах арганізма. Унутры груп гэтых вучняў неабходна аб’ядноўваць у падгрупы з улікам полу, найбольш распаўсюджаных захворванняў (па назалагічных групах, іх клінікафункцыянальных характарыстыках), рэкамендуемага рухальнага рэжыму, фізічнай падрыхтаванасці і працаздольнасці. Непажадана аб’ядноўваць па ўзросце больш за дзве сумежныя ўзроставыя групы аднаго полу. Гэта аблягчае планаванне і правядзенне заняткаў з вучнямі, якія маюць падобныя абмежаванні і паказанні да зместу і ўзроўню фізічных нагрузак. Дыферэнцыраванаму фарміраванню СМГ папярэднічае вывучэнне індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і ступенню адхілення здароўя вучняў ад нормы. Пры немагчымасці поўнай дыферэнцыроўкі саставу СМГ навучальны працэс плануецца і ажыццяўляецца індывідуальна.
Асобасны падыход прадугледжвае:
• супрацоўніцтва настаўніка і вучняў, у аснове якога ўзаемная зацікаўленасць у вырашэнні задач фізічнага выхавання, накіраваных на ўмацаванне здароўя і перавод у асноўную або падрыхтоўчую вучэбную групу;
• абавязковы індывідуальны ўлік паказанняў і проціпаказанняў, якія вызначаюць узровень фізічных нагрузак для кожнага вучня;
• аказанне індывідуальнай педагагічнай падтрымкі вучням з мэтай выкарыстання атрыманых ведаў і практычнага во
4
пыту для фарміравання здаровага ладу жыцця і ўмацавання здароўя;
• фарміраванне кампетэнцый, неабходных вучням для арганізаваных і самастойных заняткаў, самастойнай практычнай дзейнасці па фарміраванні здаровага ладу жыцця і ўмацаванні здароўя сродкамі фізічнай культуры з улікам характару і цяжкасці захворвання.
Прадмет «Фізічная культура і здароўе» вывучаецца ў СМГ на базавым, павышаным і паглыбленым узроўнях.
Базавы ўзровень уключае змест адукацыі, фарміруемы на аснове базавага кампанента дзяржаўных вучэбных праграм для I—XII класаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і ступенню адхілення здароўя ад нормы.
На павышаным узроўні змест базавага ўзроўню вывучэння, сфарміраваны з улікам характару і цяжкасці захворвання, дапаўняецца вучэбным матэрыялам, які павышае аздараўленчае і рэкрэацыйнае ўздзеянне вучэбнага прадмета. Дадатковы вучэбны матэрыял пашырае і паглыбляе адукацыйны эфект, неабходны для самастойных заняткаў, фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры. Адначасова ён узмацняе аздараўленчы эфект. У залежнасці ад захворвання ў якасці такога дапаўнення можа быць выкарыстана сістэма ведаў, сродкаў прафілактыкі парушэнняў і выпраўлення паставы, сродкаў, якія паляпшаюць функцыю сардэчнасасудзістай, дыхальнай сістэм і інш.
Паглыблены ўзровень уключае павышаны ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета з павелічэннем яго аб’ёму, ускладненнем зместу, іншымі змяненнямі, якія павышаюць аздараўленчае і адукацыйнае ўздзеянне вучэбнага працэсу.
Гэтая праграма распрацавана для базавага ўзроўню вывучэння прадмета «Фізічная культура і здароўе» вучнямі, аднесенымі па стане здароўя да СМГ. Яна складаецца з трох частак: «Тлумачальная запіска», «Вучэбны матэрыял для I—XII класаў», *Метадычныя рэкамендацыі».
Тлумачальная запіска ўтрымлівае агульныя звесткі, неабходныя настаўніку фізічнай культуры для дакладнага ўсведамлення асаблівасцей фізічнага выхавання вучняў, аднесеных да СМГ. Галоўнай асаблівасцю з’яўляецца строгі ўлік індывідуальных адхіленняў здароўя ад нормы.
5
Вучэбны матэрыял для I—XII класаў структураваны па ступенях адукацыі, гадах навучання (класах), раздзелах, частках, кампанентах і тэмах вучэбнага матэрыялу. Па ступенях адукацыі і класах выдзелены: I ступень — агульнай пачатковай фізкультурнай адукацыі (I—IV класы), II ступень — агульнай базавай фізкультурнай адукацыі (V—X класы), III ступень — агульнай сярэдняй фізкультурнай адукацыі ( XI—XII класы). У кожным класе праграма змяшчае тэарэтычны і практычны раздзелы, якія ўключаюць вучэбны матэрыял, размеркаваны па тэмах. Тэмы тэарэтычнага і практычнага раздзелаў змяшчаюць базавы і варыятыўны кампаненты. У сувязі з профільнай дыферэнцыяцыяй агульнай сярэдняй адукацыі пачынаючы з IX класа ў праграме выдзяляецца дзве часткі: школьная і профільная.
У базавы кампанент тэарэтычнага раздзела праграмы для СМГ практычна поўнасцю перанесены змест ведаў інварыянтнага кампанента вучэбных праграм «Фізічная культура і здароўе» для сярэдніх агульнаадукацыйных школ з 12гадовым тэрмінам навучання. Змест гэтых тэм — асноўнае ядро ведаў агульнай фізкультурнай адукацыі. Ён мае як прыкладное, так і агульнакультурнае значэнне. Таму базавы змест тэм тэарэтычнага раздзела засвойваецца ў поўным аб’ёме ўсімі вучнямі, аднесенымі па стане здароўя да СМГ, з улікам класа.
Варыятыўны кампанент тэарэтычнага раздзела змяшчае веды, якія дапаўняюць змест базавага кампанента з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя вучняў канкрэтнай СМГ. У яго ўключаюцца веды, неабходныя вучню для:
• матывацыі выкарыстання сродкаў фізічнай культуры з мэтай самааздараўлення і рэкрэацыі;
• выхавання каштоўнаснага стаўлення да свайго здароўя;
• фарміравання маральных асноў здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця;
• выпрацоўкі актыўных адносін да пераадолення адхіленняў у стане здароўя;
• выхавання патрэбнасці ў здаровым, фізічна актыўным ладзе жыцця;
• фарміравання трывалай прывычкі да сістэматычных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі і загартоўвання;
• самастойнага выкарыстання сродкаў фізічнага выхавання з мэтай аздараўлення і рэкрэацыі з улікам абмежаванняў,
6
проціпаказанняў і паказанняў назалагічных груп, клінікафункцыянальных характарыстык захворванняў вучняў СМГ, рэкамендаванага рухальнага рэжыму, узроўню фізічнай працаздольнасці, узросту і полу;
• самакантролю над самастойнымі заняткамі фізічнымі практыкаваннямі з мэтай самааздараўлення і рэкрэацыі;
• паляпшэння суб’ектыўнага стану вучняў, садзейнічання павышэнню іх упэўненасці ў сваіх сілах.
Базавы кампанент практычнага раздзела праграм для СМГ уключае агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі дзяржаўных праграм па фізічнай культуры для агульнаадукацыйных устаноў. Гэта фізічныя практыкаванні і спосабы практычнай дзейнасці, якія забяспечваюць адукацыйны і аздараўленчы эфекты і не проціпаказаны для вучняў, аднесеных па стане здароўя да СМГ. Да іх адносяцца страявыя каманды, перастраенні, хадзьба, аздараўленчы бег, пэўныя агульнаразвіццёвыя практыкаванні (без прадметаў, з прадметамі), якія выконваюцца ў аэробным рэжыме індывідуальна і ў парах, практыкаванні для паставы, дыхання, асобныя тэхнікатактычныя сродкі спартыўных гульняў, розныя спосабы перамяшчэння на лыжах, плаванне і інш. Яны складаюць дзейнаснае ядро агульнай фізкультурнай адукацыі, даступнае для ўсіх вучняў СМГ.
Варыятыўны кампанент практычнага раздзела ўключае адукацыйнааздараўленчыя сродкі. Гэта практычны вучэбны матэрыял, які не ўвайшоў у інварыянтны кампанент тэм практычнага раздзела праграм для СМГ. Адукацыйнааздараўленчыя сродкі варыятыўнага кампанента адбірае настаўнік фізічнай культуры і ўключае ў дакументацыю планавання навучальнага працэсу. Падставай для выбару з’яўляюцца паказанні, абмежаванні і проціпаказанні назалагічных груп, індывідуальныя клінікафункцыянальныя характарыстыкі захворванняў вучняў СМГ, рэкамендаваны для іх індывідуальны рухальны рэжым, узровень іх фізічнай працаздольнасці, узрост і пол.