• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    Пры неабходнасці змест дакументаў планавання навучальнага працэсу можа быць дапоўнены настаўнікам фізічнай культуры за кошт увядзення сродкаў фізічнага выхавання, рэкамендаваных пры канкрэтных адхіленнях у стане здароўя (гл. частка 3, п. 3.4). Гэта сродкі, неабходныя для:
    •	павышэння ўзроўню і гарманічнасці фізічнага развіцця;
    •	аптымізацыі функцыянальнага стану арганізма;
    7
    •	павышэння ўзроўню спецыфічных і неспецыфічных фактараў аховы арганізма, яго супраціўляльнасці;
    •	процідзеяння захворванням і ліквідацыі дэфектаў псіхафізічнага развіцця;
    •	развіцця і ўдасканалення механізмаў адаптацыі арганізма да фізічных нагрузак;
    •	папярэджання паўторных захворванняў у выніку павышэння неспецыфічнай устойлівасці арганізма да іх;
    •	навучання правільнаму дыханню;
    •	умацавання мышцаў цела і карэкціроўкі парушэнняў паставы;
    •	забеспячэння рухальнай актыўнасці, неабходнай для здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця.
    Аздараўленчая накіраванасць зместу варыятыўнага кампанента тэм практычнага раздзела вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» для вучняў, аднесеных да СМГ, з’яўляецца прыярытэтнай. Таму пры планаванні зместу заняткаў неабходна кіравацца, у першую чаргу, яго аздараўленчай каштоўнасцю індывідуальна для кожнага вучня.
    Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна, адносяцца да варыятыўнага зместу вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» для СМГ. Уключаюцца ў змест дакументаў планавання СМГ пры размеркаванні вучняў па групах захворванняў «А», «Б», якія маюць падобныя абмежаванні, проціпаказанні і паказанні да прымянення сродкаў фізічнага выхавання.
    Профільная частка ўключаецца ў праграму пачынаючы з IX класа толькі ў тым выпадку, калі ёсць яўна выражаная спецыфіка прафесійнай арыентацыі школы, класа, якая павінна быць улічана пры выкладанні вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе». Адбіраецца з ліку сродкаў профільнай часткі дзеючых праграм, распрацаваных з улікам профільнай і ўзроўневай дыферэнцыяцыі, і плануецца настаўнікам фізічнай культуры. Пры гэтым улічваюцца паказанні і проціпаказанні назалагічных груп, індывідуальныя і клінікафункцыянальныя характарыстыкі захворванняў, рэкамендаваны індывідуальны рухальны рэжым, узровень фізічнай падрыхтаванасці і працаздольнасці, узрост і пол вучняў. Аб’ём вучэбнага часу ўстанаўліваецца за кошт памяншэння часу варыятыўнага кампанента.
    Метадычныя рэкамендацыі ўключаюць цяжкадаступны для настаўніка фізкультуры непраграмны матэрыял, неабходны для
    8
    камплектавання вучэбных груп, адбору зместу, планавання і выкарыстання вучэбнага матэрыялу рабочых навучальных праграм, кантролю над эфектыўнасцю навучальнага працэсу.
    2.	Мэты і задачы вучэбнага прадмета
    Мэта вывучэння прадмета «Фізічная культура і здароўе» ў СМГ — аздараўленне вучняў на аснове фарміравання фізічнай культуры асобы з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    Фізічная культура асобы вучня, аднесенага па стане здароўя да СМГ, уяўляе сабой арганічнае адзінства:
    •	матывацыі фізкультурных заняткаў з аздараўленчай накіраванасцю;
    •	неабходных для іх ведаў;
    •	засвоеных фізічных практыкаванняў і спосабаў фізкультурнай дзейнасці, якія ўмацоўваюць здароўе, забяспечваюць аздараўленчарэкрэацыйны эфект;
    •	функцыянальных магчымасцей арганізма;
    •	актыўнай фізкультурнай дзейнасці, накіраванай на аздараўленне, псіхафізічнае, духоўнае, інтэлектуальнае і эстэтычнае развіццё асобы.
    Аздараўленне і фарміраванне фізічнай культуры асобы ў СМГ — шматгадовы індывідуалізаваны працэс. На працягу кожнага года навучання ён ажыццяўляецца ў адпаведнасці з:
    •	задачамі базавага ўзроўню вывучэння прадмета, якія вырашаюцца з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў;
    •	агульнымі задачамі фізічнага выхавання вучняў у СМГ;
    •	задачамі фізічнага выхавання па назалагічных групах;
    •	індывідуальнымі паказаннямі і проціпаказаннямі, абумоўленымі захворваннем (захворваннямі).
    Задачы базавага ўзроўню вывучэння прадмета сфармуляваны ў дзяржаўных праграмах для I—XII класаў агульнаадукацыйных школ. Вырашаюцца выбарачна, з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннем (захворваннямі).
    Задачы фізічнага выхавання, агульныя для ўсіх вучняў СМГ, накіраваны на аздараўленне, павышэнне супраціўляльнас
    9
    ці арганізма неспрыяльным фактарам знешняга і ўнутранага асяроддзя, навучанне ведам, уменням, навыкам, спосабам дзейнасці, неабходным для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры, фарміраванне ўмення выкарыстоўваць іх самастойна, павышэнне ўзроўню развіцця кандыцыйных і рухальнакаардынацыйных здольнасцей, самаацэнкі вучняў.
    Аздараўленчая накіраванасць задач вучэбнага прадмета, агульных для ўсіх вучняў СМГ, з’яўляецца прыярытэтнай. у дачыненні да задач, сфармуляваных у дзяржаўных праграмах для I—XII класаў.
    Да агульных задач для ўсіх вучняў СМГ адносяцца:
    •	паляпшэнне суб’ектыўнага стану вучняў, павышэнне іх упэўненасці ў сваіх сілах, выхаванне актыўнага стаўлення да свайго здароўя як да каштоўнасці, фарміраванне маральных асноў здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця;
    •	навучанне рухальным і метадычным уменням і навыкам, неабходным для павышэння ўзроўню і гарманічнасці фізічнага развіцця, аптымізацыі функцыянальнага стану арганізма, павышэння яго супраціўляльнасці захворванням, уключэння ў здаровы, фізічна актыўны лад жыцця;
    •	уключэнне ў здаровы, фізічна актыўны лад жыцця і павышэнне на гэтай аснове ўзроўню функцыянальных магчымасцей асноўных жыццёва важных органаў і сістэм арганізма, узроўню і гарманічнасці фізічнага развіцця, удасканаленне каардынацыі рухальных і вегетатыўных функцый;
    •	аздараўленне і папярэджанне паўторных захворванняў, павышэнне ўзроўню спецыфічных і неспецыфічных фактараў аховы арганізма, яго супраціўляльнасці хваробатворным фактарам;
    •	забеспячэнне неабходнага ўзроўню рухальнай актыўнасці, адпаведнага патрабаванням аздараўленчай накіраванасці па працягласці і інтэнсіўнасці ўздзеяння фізічных практыкаванняў;
    •	фарміраванне трывалай прывычкі да загартоўвання і сістэматычных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
    Задачы фізічнага выхавання, проціпаказаныя або абмежаваныя ў прымяненні і паказаныя (найбольш спрыяльныя) сродкі фізічнай культуры, рэкамендаваныя рэжымы нагрузак пры розных захворваннях прыведзены ў раздзеле «Метадычныя рэкамендацыі» (гл. частка 3, п. 3.4). Індывідуальныя проціпаказанні
    10
    і абмежаванні ў прымяненні сродкаў фізічнай культуры пры розных захворваннях устанаўлівае ўрач.
    3.	Фарміраванне спецыяльных медыцынскіх груп для заняткаў фізічнай культурай
    СМГ фарміруюцца на падставе комплекснай ацэнкі стану здароўя вучняў. 3 гэтай мэтай адміністрацыя агульнаадукацыйнай школы сумесна з органамі аховы здароўя штогод арганізуе паглыблены медыцынскі агляд вучняў. Комплексная ацэнка стану здароўя ажыццяўляецца ўчастковым урачом або школьным урачом з улікам заключэнняў спецыялістаў (ЛОР, акуліст, стаматолаг і інш.).
    Комплексная ацэнка стану здароўя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з методыкай, рэкамендаванай Міністэрствам аховы здароўя РБ [1].
    3 улікам комплекснай ацэнкі здароўя ўсе вучні размяркоўваюцца для заняткаў фізічнай культурай на медыцынскія групы. Спецыяльная медыцынская група камплектуецца ў асноўным са школьнікаў III групы здароўя і афармляецца (адзін раз на паўгоддзе) загадам дырэктара школы. Камплектаванне СМГ праводзіцца медыцынскім работнікам школы вясной (у канцы навучальнага года), бо задачай медыцынскага агляду з’яўляецца не толькі ўдакладненне медыцынскай групы для заняткаў фізкультурай, але і выраўноўванне адхіленняў здароўя за кошт канкрэтных для кожнага вучня назначэнняў і індывідуальнага падбору фізічных практыкаванняў.
    Заняткі з вучнямі СМГ належыць праводзіць асобна ад здаровых школьнікаў. Напаўняльнасць СМГ павінна складаць 8—12 вучняў незалежна ад узросту, полу, дыягназу захворвання. Заняткі з вучнямі СМГ павінны праводзіць настаўнікі фізічнай культуры, якія маюць фізкультурную адукацыю, прайшлі дадатковую курсавую падрыхтоўку (у інстытуце павышэння кваліфікацыі універсітэта фізічнай культуры і інш.), якая дазваляе настаўніку фізічнай культуры атрымаць дзяржаўны сертыфікат на права правядзення заняткаў у СМГ.
    Размеркаванне неабходна праводзіць да 15 верасня штогод. Вучні, якія не прайшлі медагляд, да заняткаў па фізічнай культуры не дапускаюцца (СанПіН 144696, п. 9.23). Пры фарміраванні СМГ улічваюцца рэкамендацыі па вызначэнні медыцынскай групы для заняткаў фізічнай культурай.
    11
    0000^^000^^000®
    ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА
    I—IV КЛАСЫ
    Табліца 1
    Прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па класах
    Раздзел, кампанент, тэма вучэбнага матэрыялу	Клас			
    	I	II	III	IV
    Уводзіны ў школьнае жыццё	12			
    ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ Базавы кампанент І.Асновы бяспекі заняткаў 2.	Здравазнаўства 3.	Здаровы лад жыцця 4.	Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль 5.	Алімпійскі даведнік	5 1 1 1 1 1	5 1 1 1 1 1	5 1 1 1 1 1	5 1 1 1 1 1
    Варыятыўны кампанент І.Асновы бяспекі заняткаў 2.	Здравазнаўства 3.	Здаровы лад жыцця 4.	Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу па класах устанаўлівае настаўнік фізічнай культуры			
    ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ Базавы кампанент Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя				
    12
    Раздзел, кампанент, тэма вучэбнага матэрыялу	Клас			
    	I	II	III	IV
    1.	Страявыя практыкаванні 2.	Агульнаразвіццёвыя практыкаванні 3.	Хадзьба 4.	Бег 5.	Скачкі 6.	Кіданне 7.	Лажанне і пералажанне 8.	Акрабатычныя практыкаванні 9.	Практыкаванні ў раўнавазе 10.	Танцавальныя практыкаванні 11.	Перамяшчэнне на лыжах1 12.	Плаванне (пры наяўнасці басейна, за кошт іншых тэм)	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу па класах устанаўлівае настаўнік фізічнай культуры			
    Варыятыўны кампанент Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя 1.	Страявыя практыкаванні 2.	Агульнаразвіццёвыя практыкаванні 3.	Хадзьба 4.	Бег 5.	Скачкі 6.	Кіданне 7.	Лажанне і пералажанне 8.	Акрабатычныя практыкаванні 9.	Практыкаванні ў раўнавазе 10.	Танцавальныя практыкаванні 11.	Перамяшчэнне на лыжах 12.	Плаванне (пры наяўнасці басейна, за кошт іншых тэм) 13.	Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу па класах устанаўлівае настаўнік фізічнай культуры