• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    Гульні (заданні для хадзьбы з захаваннем правільнай паставы): «Стройныя бярозкі», «Жураўлікі», «Перанясі на галаве», «Балерына».
    Бег: у сярэднім тэмпе, са зменай напрамку па сігнале, на насках, з падыманнем бядра; бег пад музыку.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Ключы», «Хто хутчэй», «Аддай стужку», «Хутка вазьмі і пакладзі», «Змяні прадмет».
    Гульні (для ўдасканалення навыкаў бегу): «Вартаўнік», «Вожык і мышы», «Жмуркі», «Іванка», «Кацяняткідзіцяняткі», «Ліскі», «Лянок», «Лясь, лясь, уцякай», «Мароз», «Пастух і воўк», «Проса», «Пярсцёнак», «У Мазая», «Запляціся, пляцень», «Зайкамаладзік», «Шэры кот», «Купец», «Гарлачык», «Блін гарыць», «Дзядуляражок», «Фарбы», «Хворы верабей», «Гарачае месца», «Свабоднае месца», «Паляванне на лісаў», «Фігуры», «Мурашачка», «Гуж», «Шавец», «Дагані сваю пару», «Два маразы», «Хто хутчэй дагоніць абруч», «Не замачы ногі», «Паспей дагнаць», «Шпакоўня», «Знайдзі пару», «Поезд», «Бяздомны заяц», «Маяк», «Коннікіспартсмены», «Гусілебедзі», «Пустое месца».
    Скачкі: у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног; скачкі «па купінах», «цераз вудачку», цераз рызінку, цераз вертыкальную перашкоду (рызінка, планка на вышыні 20—25 см); у даўжыню з малога (5—6 крокаў) разгону з пераадоленнем гарызантальнай перашкоды. (дзве рызінкі на адлегласці 70—90 см) сагнуўшы ногі; цераз скакалку ногі разам; на дзвюх нагах з прасоўваннем уперад; у глыбіню; цераз доўгую скакалку; *Хто вы
    19
    шэй скокне» — выскокванне з даставаннем рукой падвешанага прадмета.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Пінгвіны з мячом», «Саскокні і павярніся», «Не наступі».
    Гульні (са скачкамі): «Дакраніся да яблыка», «Конікі», «Міхасік», «Макімакавічкі», «Вілюшкі», «Воўк у рове», «Зайцы ў агародзе», «Жаба і чапля», «Вудачка», «Вераб’і і кошкі», «Злаві камара», «3 купіны на купіну», «Не пападзіся», «Салкі» (са скачкамі на адной назе).
    Кіданне: кіданне набіўнога мяча (0,5 кг) дзвюма рукамі зза галавы са становішча седзячы ногі паасобку, дзвюма рукамі знізу ўперадуверх са становішча стоячы.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Перадаў — сядай», «Мяч у карзіну», «Паспей злавіць», «Каго назвалі — той ловіць», «Хто далей».
    Гульні (з кіданнем): «Паляўнічыя і зайцы», «Рухавая цэль», «Збей мяч», «Перадай мяч», «Хто самы меткі», «Паспей злавіць», «Мяч вядучаму», «Дагані мяч», «Мішэнькачалка», «Хто далей кіне».
    Лажанне і пералажанне: па гарызантальнай гімнастычнай скамейцы ва ўпоры прысеўшы; падцягванне па гарызантальнай лаўцы ў становішчы лежачы на жываце; лажанне па гімнастычнай сценцы адвольным спосабам.
    Гульнёвыя практыкаванні: «3 мячом пад дугой», «Перапаўзі — не кінь», «Хто хутчэй да флажка», «Кацяняты і шчаняты».
    Гульні (з лажаннем): «Пералёт птушак», «Лоўля малпаў», «Пажарныя», «Мядзведзі і пчолы».
    Акрабатычныя практыкаванні: становішча галавы перад кульком уперад; кулёк уперад у групоўцы.
    Практыкаванні ў раўнавазе: хадзьба па рэйцы гімнастычнай лаўкі.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Разыдзіся — не ўпадзі», «Канатаходзец», «Хто даўжэй не кіне», «Спрытны шафёр», «Пераправа».
    Гульні: «Не заставайся на падлозе», «3 купіны на купіну», «Совачка ».
    Танцавальныя практыкаванні: прыстаўныя крокі, крокі галопу ўбок (пад музыку).
    Перамяшчэнне на лыжах; пад’ём «лесвічкай», спускі ў высокай стойцы.
    20
    Гульнёвыя практыкаванні: «Шырэй крок», «Хто самы хуткі». Гульні: «Да сваіх флажкоў», «Сустрэчная эстафета».
    Плаванне
    Гульнёвыя практыкаванні: «Схавайся ў ваду», «Жабяняты», «Паплавок».
    Гульні: «Медуза», «Зорачка», «Карагод», «Фантан», «Бура на моры», «Паляўнічыя і качкі», «Арэлі».
    Тэсты фізічнай падрыхтаванасці (навучанне тэхніцы выканання): скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног; нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе; чаўночны бег 4x9 м; віс на сагнутых руках; падцягванне ў вісе; згібанні і разгібанні рук ва ўпоры лежачы на падлозе (х), на гімнастычнай лаўцы (дз); падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне за 30 с; бег на 30 м з высокага старту; бег у чаргаванні з хадзьбой на адлегласць за 1, 2, 3 мін.
    Гульні, эстафеты, заданні для комплекснага ўдасканалення рухальных уменняў і навыкаў з элементамі спартыўных гульняў, бегу, скачкоў, лажанняў: эстафета «Паласа перашкод»; гульні па спрошчаных правілах: «Шчупак», «Штандар, стой!», «Паспей адбіць», «Церамок», «Вядзьмар», «У арла», «Мяч у доміку», «Гуляй, гуляй, але мячык не губляй», «Мяч вядучаму», «Рухавая цэль», «Паляўнічыя і качкі», «Кругавая лапта», ♦ Барацьба за мяч», «Мяч капітану»; элементы спартыўных гульняў: стойкі, перамяшчэнне з мячом (ракеткай), лоўля і перадача мяча (найпрасцейшыя прыёмы) на месцы і ў руху; эстафеты з элементамі спартыўных гульняў (перамяшчэннямі, спыненнямі, перадачай і лоўляй).
    Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
    Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
    Развіццё рухальных здольнасцей
    У I класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання
    21
    фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
    1.	Дабівацца паляпшэння вынікаў функцыянальных проб і паказчыкаў фізічнага развіцця.
    2.	Умець вымяраць паказчыкі фізічнага развіцця (даўжыня цела, вага).
    3.	Умець правільна выконваць страявыя каманды і практыкаванні.
    4.	Умець тэхнічна правільна і эстэтычна выразна выконваць агульнаразвіццёвыя фізічныя практыкаванні.
    5.	Умець выконваць фізічныя практыкаванні ў зададзеным тэмпе.
    6.	Умець выконваць комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі (5—6 практыкаванняў).
    7.	Умець правільна хадзіць, бегаць, скакаць, лазіць, перамяшчацца на лыжах, захоўваць раўнавагу.
    8.	Умець імітаваць рухі жывёл.
    9.	Умець гуляць у 3—4 рухавыя гульні, у тым ліку адну беларускую.
    II КЛАС
    ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    У II класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (5 урокаў), а таксама на працягу навучальнага года ў працэсе вывучэння рухальных уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці, развіцця рухальных здольнасцей.
    Задачы раздзела:
    1.	Вучыць правілам бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і прывучаць выконваць іх з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    2.	Фарміраваць веды, неабходныя вучням СМГ для аздараўлення і фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры, фарміраваць уменні і прывычку
    22
    выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі.
    3.	Фарміраваць веды пра паказчыкі фізічнага здароўя і значэнне для яго выканання гігіенічных патрабаванняў да догляду цела і рэгулярных гартавальных працэдур з улікам захворванняў вучня.
    4.	Фарміраваць веды аб значэнні правільнай паставы для вучня і яе кантролі з улікам індывідуальных асаблівасцей захворвання.
    5.	Фарміраваць веды пра карысць для здароўя школьніка здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця.
    6.	Вучыць правілам, выкананне якіх з улікам індывідуальных асаблівасцей захворвання неабходна для здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця.
    7.	Фарміраваць веды аб правілах выканання рэжыму дня з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    8.	Вучыць правілам выканання тэстаў для ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    9.	Вучыць простым правілам прымянення фізічных практыкаванняў для павышэння разумовай працаздольнасці і прывучаць выкарыстоўваць іх самастойна з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    10.	Вучыць правілам трох рухавых гульняў, не проціпаказаных вучням у сувязі з захворваннем, у тым ліку адной беларускай народнай гульні.
    11.	Пазнаёміць вучняў з гісторыяй узнікнення сучасных Алімпійскіх гульняў, з дасягненнямі легендарных беларускіх спартсменаў.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Правілы бяспечных паводзін падчас гульняў у двары і ў прыродзе. Правілы бяспечных паводзін на вадзе. Правілы бяспечных і культурных паводзін падчас наведвання спаборніцтваў, масавых спартыўназабаўляльных і іншых відовішчаў. Правілы паводзін пры няшчасных выпадках.
    Здравазнаўства. Паказчыкі фізічнага здароўя. Гігіенічныя патрабаванні да догляду цела і значэнне іх выканання падчас
    23
    заняткаў фізічнымі практыкаваннямі для здароўя. Гігіенічныя патрабаванні да вучня на занятках плаваннем. Значэнне загартоўвання для здароўя1. Значэнне для здароўя водных працэдур, паветраных і сонечных ваннаў. Значэнне правільнай паставы і яе кантролю падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі дома і на ўроках.
    Здаровы лад жыцця. Станоўчы ўплыў здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця на здароўе, настрой, поспехі ў вучобе. Правілы догляду цела падчас арганізаваных і самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Правілы дыхання пры выкананні разнастайных агульнаразвіццёвых фізічных практыкаванняў. Правілы правядзення водных працэдур, прыёму паветраных і сонечных ваннаў. Здаровы рэжым дня вучня II класа і правілы яго выканання.
    Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Правілы выканання чаўночнага бегу, падцягванняў у вісе, вымярэння гібкасці, падымання і апускання тулава са становішча лежачы на спіне, бегу на 30 м, 6мінутнага бегу. Правілы выканання комплексу ранішняй гігіенічнай гімнастыкі. Правілы прымянення фізічных практыкаванняў для павышэння разумовай працаздольнасці падчас выканання дамашніх заданняў. Правілы. трох рухавых гульняў, у тым ліку адной беларускай народнай гульні.
    Алімпійскі даведнік. Сучасныя Алімпійскія гульні — мара П’ера дэ Кубертэна. Адраджэнне Алімпійскіх гульняў. Сучасныя алімпійскія легенды. Першыя алімпійскія чэмпіёны.
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ2
    Асновы бяспекі заняткаў. Асаблівасці бяспечных паводзін, абумоўленыя адхіленнямі ў стане здароўя.
    Здравазнаўства. Гігіенічныя патрабаванні і гартавальныя працэдуры, не проціпаказаныя вучням з індывідуальнымі адхіленнямі ў стане здароўя.