• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    Выкананне. Па камандзе «Марш!» выпрабавальнік бяжыць да процілеглага паўкруга. Дасягнуўшы яго, бярэ адзін брусок (не закрануўшы другі), паварочваецца і бяжыць назад. Дасягнуўшы
    264
    паўкруг «Старт—фініш», кладзе ў яго брусок (кідаць нельга!), паварочваецца і бяжыць за другім бруском. Дасягнуўшы паўкруг, бярэ другі брусок, паварочваецца і бяжыць да лініі «Старт— фініш» і, не зніжаючы хуткасці, перасякае яе.
    Вымярэнне. Час кожнага вучня адзначаецца асобным секундамерам. Па камандзе «Марш!» секундамеры ўключаюцца адначасова. Пры перасячэнні лініі фінішу з другім бруском секундамеры выключаюць адначасова з перасячэннем вучнем уяўнай вертыкальнай плоскасці фінішу.
    Перад выкананнем практыкавання выпрабавальніка неабходна навучыць тэхнічна правільна, максімальна хутка і эканомна выконваць чаўночны бег. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на навучанне становішчу высокага старту, правільнаму выхаду з яго, хуткаму спыненню перад тым, як узяць або пакласці брусок. Перад бегам вучня варта настроіць на дасягненне максімальна магчымага выніку.
    Патрабаванні бяспекі. Забегу павінна папярэднічаць размінка. Бегчы трэба басанож або ў абутку, які забяспечвае добрае счапленне з падлогай. Пасля таго як вучань пабег за другім бруском, першы брусок належыць адразу забраць з паўкруга «Старт—фініш», каб пазбегнуць траўмы.
    Тэсты на выбар (выбіраецца толькі адзін тэст з № 4, 5, 6, 7).
    Тэст 4. Падцягванне (х). Выконваецца на высокай перакладзіне ў зале, без абутку.
    Абарудаванне. Перакладзіна высокая. Стул. Маты пад перакладзінай на ўсю яе даўжьіню. Скрыня з алебастрам ці магнезіяй. Наждачная папера або анучка для працірання перакладзіны.
    Зыходнае становішча. Віс хватам зверху.
    Выкананне. Вучань падцягваецца да пераходу падбародкам перакладзіны, без паўз для адпачынку, гайданняў і згібання ног у каленях. Цела прамое, ногі самкнутыя. Пры парушэннях гэтых патрабаванняў тэст спыняецца.
    Вымярэнне. Залічваюць колькасць поўных падцягванняў, выкананых у адпаведнасці з указанымі патрабаваннямі. Падчас вымярэнняў патрабаваць максімальна магчымую колькасць падцягванняў.
    Патрабаванні бяспекі. Праверыць трываласць мацавання перакладзіны, забяспечыць страхоўку пры падцягванні і прызямленні.
    265
    Тэст 5. Згібанне і разгібанне рук ва ўпоры лежачы. Выконваецца ў зале. Хлопчыкі выконваюць тэст ва ўпоры на падлозе, дзяўчынкі — ва ўпоры лежачы на гімнастычнай лаўцы. Хлопчыкі ва ўзросце 7—10 гадоў таксама выконваюць тэст ва ўпоры лежачы на гімнастычнай лаўцы.
    Выкананне. Практыкаванне выконваецца «колькі мажліва» з прамым целам. Пры згібанні рук вучні дакранаюцца грудзьмі падлогі (гімнастычнай лаўкі). Пры немагчымасці выконваць гэтыя патрабаванні тэст спыняецца.
    Вымярэнне. Залічваецца колькасць паўтарэнняў практыкавання «колькі мажліва» або да немагчымасці выконваць апісанне тэсту.
    Тэст 6. Падыманне тулава са становішча лежачы на спіне, рукі скрыжавана перад грудзьмі (дз). Выконваецца ў зале.
    Зыходнае становішча. Лежачы на спіне ногі сагнутыя ў каленях пад прамым вуглом, рукі скрыжаваныя перад грудзьмі, кісцямі абхапіць сярэдзіну анатамічнага пляча. Партнёр утрымлівае ногі за галёнкаступнёвы сустаў.
    Выкананне. Падняць тулава, локцямі дакрануцца да каленяў. Пасля гэтага апусціцца ў зыходнае становішча да дакранання лапаткамі падлогі. Практыкаванне выконваць на працягу 1 мін. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце 7—10 гадоў выконваюць тэст на працягу 30 с.
    Вымярэнне. Залічваецца колькасць поўных цыклаў, выкананых за 1 мін і за 30 с (адпаведна), якія ўключаюць падыманне тулава з дакрананнем локцямі каленяў і апусканне да дакранання лапаткамі падлогі. Падлік колькасці поўных цыклаў вядуць адначасова той, хто выконвае практыкаванне, і яго партнёр.
    Перад вымярэннем даць устаноўку на выкананне максімальна магчымай колькасці паўтарэнняў за 1 мін і за 30 с (адпаведна). Падчас выканання не дапускаць адсоўвання таза ад пятак, дабівацца апускання на лапаткі, дакранання лакцямі каленяў.
    Патрабаванні бяспекі. Практыкаванне выконваць на цвёрдай, не слізготнай посцілцы (варсалан, тонкі паралонавы дыванок, татамі і да т. п.). На гімнастычных паралонавых матах прымаць нарматыў не варта.
    Тэст 7. Віс на сагнутых руках. Выконваецца на высокай перакладзіне, у зале, басанож.
    266
    Абарудаванне. Перакладзіна высокая. Стул. Маты пад перакладзінай на ўсю яе даўжыню. Скрыня з алебастрам ці магнезіяй. Наждачная папера або анучка для працірання перакладзіны.
    Інструкцыя выпрабавальніка. «Прыміце становішча ў вісе хватам зверху, рукі на шырыні плячэй. Перакладзіну абхапіце чатырма пальцамі зверху і вялікім — знізу. Я дапамагу вам прыняць становішча ў вісе на сагнутых руках, каб падбародак быў вышэй за перакладзіну, але не дакранаўся да яе ніколі. У гэтым становішчы вам неабходна ўтрымаць сябе як мага даўжэй, колькі зможаце. Тэст спыняецца па маёй камандзе, пасля таго як вы спусціцеся да становішча, калі перакладзіна будзе на ўзроўні вачэй». Пасля інструкцыі тэст адразу ж выконваецца, без папярэдніх спроб.
    Вымярэнне. Пасля аказання дапамогі вучню ў момант, калі ён гатовы да тэсту, настаўнік адпускае яго і адначасова ўключае секундамер. Секундамер выключаюць тады, калі перакладзіна аказалася на ўзроўні вачэй. Выконваецца толькі адна спроба.
    Памылкі выканання. Няправільны хват рукамі (шырока, вузка, хват знізу), ваганні тулава.
    Патрабаванні да настаўніка. Дапамагіце вучню прыняць правільнае становішча ў вісе на сагнутых руках («падсадзіце»), страхуйце яго, падчас выканання тэсту не паведамляйце яму час утрымання. Вынік у пратаколе запісвайце ў секундах.
    Тэст 8. Бег 30 м. Выконваецца на стадыёне з высокага старту ў адпаведнасці з правіламі спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы адначасова двума вучнямі. Час кожнага фіксуецца асобным секундамерам.
    Тэст 9. Шасцімінутны бег. Выконваецца на дарожцы стадыёна, якую папярэдне размячаюць: праз кожныя 20 м ставяць таблічкі з указаннем метражу (20, 40, 60, 80 і г. д.). Разметку можна намаляваць фарбай або крэйдай прама на дарожцы, калі яна асфальтаваная.
    Зыходнае становішча. Па камандзе «На старт!» вучні займаюць зыходнае становішча на лініі старту. Па камандзе «Марш!» пачынаюць бег.
    Выкананне. Бег працягваецца 6 мін. Кожны вучань імкнецца прабегчы за гэты час як мага большую адлегласць. Для гэтага неабходна правільна разлічваць свае сілы. У забегу не варта выпускаць на дыстанцыю больш за 10—12 чалавек.
    267
    Вымярэнне. Для фіксавання вынікаў вучні дзеляцца папарна на роўныя падгрупы для ўзаемнага кантролю. Калі адзін з пары бяжыць, другі лічыць колькасць кругоў, якія прабег партнёр. Акрамя гэтага кожны вучань сам лічыць пройдзеныя кругі. За 10—15 с да заканчэння бегу настаўнік падае ўмоўны сігнал. Напрыклад, «Увага! Да канца засталося 15 секунд». Пасля яго тыя, хто бяжыць, і іх кантралёры пачынаюць звяртаць увагу на разметку. Па сігнале «Час!» (або «Фініш!») тыя, хто бяжыць, і кантралёры запамінаюць лік, каля якога апынуўся той, хто бяжыць, падчас сігнала. Затым яны паведамляюць настаўніку колькасць поўных кругоў, зробленых за 6 мін, і гэты лік. Дапушчальная дакладнасць вымярэння — 10 м. Настаўнік пералічвае пройдзеныя кругі ў метры. Напрыклад: даўжыня дарожкі 240 м, вучань прабег 6 поўных кругоў, сігнал спыніў яго паміж меткамі «40» і «60»; адлегласць, якую ён прабег, роўная: (249 • 6) + 50 м = 1490 м.
    ®aas
    SEZ3ES
    СПІС ЛІТАРАТУРЫ
    1.	Комплексная оценка состоянпя здоровья ребенка: методнческне рекомендацлл. — Мннск: Млнлстерство здравоохраненля Республлкл Беларусь, БГЙУВ, 2000. — 64 с.
    2.	Макарова Г. А. Спортнвная медлцнна: учебнлк. — М.: Советсклй спорт, 2004. — 480 с.
    3.	Гнгленлческлй контроль за органлзацлей двнгательного режнма школьнлков: методнческле указання. — Мннск: Млнлстерство здравоохраненля Республлкл Беларусь, 2000. — 19 с.
    4.	Теорня н методлка флзлческого восплтанля. В 2 т. Т. 2. Методлка флзлческого восплтанля разлнчных групп населенля / под ред. Т. Ю. Круцевлч. — Клев: Оллмплйская ллтература, 2003. — 391 с.
    5.	Кряж В. Н. Флзлческое упражненле — основное средство флзнческого восплтанля // Ученые заплскл: сборннк научных трудов. — Млнск: Четыре четвертл, 1997. — Вып. 1 — С. 218—222.
    6.	Норматлвные табллцы оценкл флзлческого развлтля разллчных возрастных групп населенля Беларусл / В. Н. Кряж (разработчлк л руководлтель проекта), 3. С. Кряж, О. В. Марфлна, Л. II. Тегако (ответственная за программу лзученля морфофункцлональных показателей) [л др.]: Фонд фундаментальных лсследованлй Республлкл Беларусь, отдел антропологлл л экологлл лнта нскусствоведення, этнографлл л фольклора НАН, НЙЙФКлС РБ. — Млнск: Белорусскнй Комлтет «Детл Чернобыля», 1998. — 32 с.
    7.	Здравоохраненле в Республнке Беларусь: офлцлальный статлстлческлй сборнлк за 2004 г. — Млнск, 2005. — 316 с.
    8.	Круцевйч Т. Ю., Воробьев М. Н. Контроль в фмзлческом воспнтанлл детей, подростков л юношей: учебное пособне для студентов высшнх учебных заведенлй флзлческого восплтанля л спорта. — Клев: ПоллграфЭкспресс, 2005. — 195 с.
    ЗМЕСТ
    Тлумачальная запіска ..................................... 3
    1.	Агульныя палажэнні .................................... 3
    2.	Мэты і задачы вучэбнага прадмета ...................... 9
    3.	Фарміраванне спецыяльных медыцынскіх груп для заняткаў фізічнай	культурай ................................... 11
    ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА. I—IV класы
    Прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па класах....... 12
    I клас................................................... 14
    II	клас.................................................. 22
    III	клас................................................. 31
    IV	клас................................................. 40
    Базавыя вучэбныя патрабаванні да ўзроўню падрыхтаванасці вучняў СМГ, якія заканчваюць пачатковую агульнаадукацыйную школу..................................................   48
    БАЗАВАЯ ШКОЛА. V—VIII класы
    Прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па класах ...... 53
    V	клас ................................................. 55
    VI	клас ................................................ 65
    VII	клас ................................................ 77
    VIII	клас ............................................... 89