Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
216
11. Прыроджаныя і набытыя дэфармацыі апорнарухальнага апарату
Асноўная медыцынская група. Пры адсутнасці парушэнняў рухальнай функцыі.
Падрыхтоўчая медыцынская група. Пры нязначна выражаных парушэннях рухальнай функцыі.
Спецыяльная медыцынская група. Назначаецца індывідуальна.
Заняткі лячэбнай фізкультурай. Пры істотных парушэннях рухальнай функцыі.
12. Паралічы, парэзы, гіперкінезы пасля розных захворванняў нервовай сістэмы (энцэфаліт, менінгіт, дзіцячы цэрэбральны параліч, поліяміэліт)
Асноўная медыцынская група. He назначаецца.
Падрыхтоўчая медыцынская група. He назначаецца.
Спецыяльная медыцынская група. Назначаецца індывідуальна.
Заняткі лячэбнай фізкультурай. Сістэматычныя заняткі.
13. Хранічнае запаленне сярэдняга вуха з парушэннем цэласнасці барабаннай перапонкі
Асноўная медыцынская група. Проціпаказаны заняткі плаваннем і зімовымі відамі спорту.
Падрыхтоўчая медыцынская група. Пры адсутнасці парушэнняў функцыі слыху.
Спецыяльная медыцынская група. Назначаецца індывідуальна.
Заняткі лячэбнай фізкультурай. Сістэматычныя заняткі.
14. Анамаліі рэфракцыі
Асноўная медыцынская група. Менш як ±3 Д з вастрынёй зроку 0,5 і вышэй без карэкцыі. Пры вастрыні зроку 0,5 і вышэй толькі з карэкцыяй.
Падрыхтоўчая медыцынская група. Ад ±3 Д да ±6 Д з вастрынёй зроку 0,5 і вышэй з карэкцыяй. Ад +3 Д да ±6 Д, незалежна ад вастрыні зроку.
Спецыяльная медыцынская група. ±6 Д і больш, незалежна ад вастрыні зроку. Пры наяўнасці змяненняў на вочным дне і памутнення шклопадобнага цела абавязкова заключэнне афтальмолага.
Заняткі лячэбнай фізкультурай. He назначаюцца.
217
3.2. ПРАКТЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ НАЗНАЧЭННЯ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ МЕДЫЦЫНСКАЙ ГРУПЫ Ў ДЗЯЦЕЙ I ПАДЛЕТКАЎ, III ГРУПА ЗДАРОЎЯ1
Табліца 5
Назва, форма і стадыя захворвання Асаблівасці назначэння Крытэрыі эфектыўнасці
Рэканвалесцэнцыя пасля перанесенага рэўматычнага міякардыту He раней як праз 8—10 месяцаў па заканчэнні атакі пры адсутнасці з’яў, якія сведчаць аб актыўнасці працэсу або недастатковасці кровазвароту Адсутнасць або памяншэнне частаты атак. Паляпшэнне функцыянальнага стану сардэчнасасудзістай сістэмы (ССС). Зніжэнне частаты захворвання ангінамі і вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі (ВРВІ)
Міякардыядыстрафія рознай этыялогіі Праз 1 месяц заняткаў у групе ЛФК Паляпшэнне функцыянальнага стану ССС
Недастатковасць мітральнага клапана He раней як праз 10—12 месяцаў па заканчэнні вострага і падвострага эндакардыту пры адсутнасці з’яў актыўнасці рэўматычнага працэсу або недастатковасці кровазвароту. Пры ПМК I стадыі з рэгургітацыяй Адсутнасць ускладненняў і выражаных зрухаў унутрысардэчнай гемадынамікі
Мітральны стэноз, пашкоджанні аартальнага клапана, камбі Строга індывідуальна Адсутнасць або памяншэнне нарастання клапаннага пашкоджання сэрца. Адсутнасць
1 Дадзеныя матэрыялы дапаўняюць рэкамендацыі, змешчаныя ў п. 3.1. Яны таксама адрасаваныя выключна ўрачам, якія вызначаюць медыцынскую групу для заняткаў па фізічнай культуры пры некаторых захворваннях.
218
Назва, форма і стадыя захворвання Асаблівасці назначэння Крытэрыі эфектыўнасці
наваныя клапанныя пашкоджанні сэрца ускладненняў і выражаных зрухаў унутрысардэчнай гемадынамікі
Прыроджаныя парокі сэрца без цыянозу і прымет недастатковасці кровазвароту Пры адсутнасці прымет перагрузкі правага жалудачка і гемадынамічных расстройстваў Адсутнасць сімптомаў парушэння кровазвароту. Змяншэнне частаты захворванняў. Адаптацыя да фізічных і вучэбных нагрузак
Пасляаперацыйны перыяд пасля хірургічных умяшанняў з прычыны парокаў сэрца Строга індывідуальна пры ўмове папярэдніх паспяховых заняткаў ЛФК не менш 1 года Адсутнасць сімптомаў парушэння кровазвароту. Адаптацыя да фізічных і вучэбных нагрузак
Артэрыяльная гіпертэнзія I Пры наяўнасці клінічных праяўленняў Памяншэнне або знікненне скаргаў. Зніжэнне або нармалізацыя артэрыяльнага ціску (АЦ)
Артэрыяльная гіпертэнзія II—III Пастаянна пасля заняткаў ЛФК Памяншэнне або знікненне скаргаў. Зніжэнне або нармалізацыя АЦ
Стойкія парушэнні сардэчнага рытму. Рэўматызм, неактыўная фаза без пароку Пры наяўнасці аускультатыўных даных і змяненняў ЭКГ. Праз 6—8 месяцаў пасля атакі пры добрых паказчыках функцыянальнага стану ССС Адсутнасць або змяншэнне частаты атак. Паляпшэнне функцыянальнага стану ССС. Зніжэнне частаты захворвання ангінамі і ВРВІ
Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх Праз 1—2 месяцы заняткаў у групе ЛФК пры адсутнасці з’яў дыхальнай і сардэчнасасудзістай недастатковасці, нармальнай тэмпературы Памяншэнне частаты і цяжкасці абвастрэнняў. Ліквідацыя ачагоў хранічнай інфекцыі. Паляпшэнне паказчыкаў функцыі знешняга дыхання і Rлагічных даных
219
Назва, форма і стадыя захворвання Асаблівасці назначэння Крытэрыі эфектыўнасці
Бранхіяльная астма Пры адсутнасці з’яў дыхальнай недастатковасці ў стане спакою, калі прыступы працякаюць не цяжка і бываюць не часцей як 1—2 разы на год. Заняткі будуюць з улікам методыкі ЛФК Змяншэнне частаты і цяжару абвастрэнняў. Паляпшэнне паказчыкаў функцыі знешняга дыхання
Стан пасля лабэктаміі або сегментарнай рэзекцыі лёгкага He раней як праз 4—6 месяцаў пасля аперацыі пры нармальным працяканні пасляаперацыйнага перыяду, пры адсутнасці дыхальнай або сардэчнасасудзістай недастатковасці, здавальняючай адаптацыі да фізічнай нагрузкі, адсутнасці рэцыдываў захворвання Адсутнасць сімптомаў парушэння знешняга дыхання і кровазвароту. Паляпшэнне паказчыкаў функцыі знешняга дыхання. Адаптацыя да фізічных і вучэбных нагрузак
Стан пасля аперацыі па выразанні лёгкага Дапускаюцца не раней як праз 1 год пры нармальным працяканні пасляаперацыйнага перыяду, адсутнасці дыхальнай або сардэчнасасудзістай недастатковасці, пры здавальняючай адаптацыі да фізічнай нагрузкі, адсутнасці рэцыдываў захворвання, пры ўмове добрай пераноснасці ЛФК Адсутнасць сімптомаў парушэння знешняга дыхання і кровазвароту. Паляпшэнне паказчыкаў функцыі знешняга дыхання. Адаптацыя да фізічных і вучэбных нагрузак
Туберкулёз лёгкіх Пасля заканчэння асноўнага курса хіміятэрапіі пры спрыяльна працякаючым кампенсаваным або субкампенсаваным працэсе і дыхаль Змяншэнне частаты і цяжару абвастрэнняў. Паляпшэнне паказчыкаў функцыі знешняга дыхання
220
Назва, форма і стадыя захворвання Асаблівасці назначэння Крытэрыі эфектыўнасці
най недастатковасці не вышэй I ступені, пры ўмове добрай пераноснасці ЛФК
Хранічны гастрыт, дуадэніт, гастрадуадэніт Праз 6 месяцаў заняткаў ЛФК пры адсутнасці скаргаў і здавальняючым стане Змяншэнне частаты і цяжкасці абвастрэнняў. Змяншэнне або знікненне суб’ектыўных скаргаў
Язвавая хвароба страўніка і дванаццаціперснай кішкі Пры адсутнасці скаргаў і здавальняючым стане на ўвесь перыяд хваробы Змяншэнне частаты і цяжкасці абвастрэнняў. Змяншэнне або знікненне суб’ектыўных скаргаў. Адсутнасць ускладненняў
Панкрэатыт рэактыўны Праз 6 месяцаў заняткаў ЛФК пры адсутнасці скаргаў і здавальняючым стане на 1 год пры нармалізацыі клінічных і біяхімічных паказчыкаў Знікненне суб’ектыўных і аб’ектыўных сімптомаў захворвання
Хранічны каліт, энтэракаліт Пры адсутнасці абвастрэнняў на працягу 6 месяцаў Змяншэнне або адсутнасць скаргаў. Змяншэнне або адсутнасць абвастрэнняў
Хранічны халецыстыт He раней як праз год пасля абвастрэння пасля заняткаў ЛФК на працягу 1 года пры адсутнасці скаргаў Знікненне суб’ектыўных і аб’ектыўных сімптомаў захворвання і нармалізацыя даных лабараторнага даследавання
Дыскінезія жоўцевага пузыра і жоўцевывадных шляхоў Пасля заняткаў ЛФК на працягу 6 месяцаў пры адсутнасці скаргаў Нармалізацыя даных лабараторнага і інструментальнага даследавання
221
Назва, форма і стадыя захворвання Асаблівасці назначэння Крытэрыі эфектыўнасці
Хранічны персістыруючы гепатыт Праз 1 год на працягу наступных 2 гадоў Знікненне суб’ектыўных і аб’ектыўных сімптомаў захворвання і нармалізацыя даных лабараторнага даследавання
Вірусны гепатыт На працягу 3 месяцаў пасля абавязковых заняткаў ЛФК Знікненне суб’ектыўных і аб’ектыўных сімптомаў захворвання і нармалізацыя даных лабараторнага даследавання
Неспецыфічны язвавы каліт На ўвесь перыяд хваробы Знікненне суб’ектыўных і аб’ектыўных сімптомаў захворвання і нармалізацыя даных лабараторнага даследавання
Хранічны нефрыт, піеланефрыт, туберкулёз мочапалавой сістэмы Праз год пасля заняткаў ЛФК пры кампенсаванай функцыі нырак, пры адсутнасці змяненняў у стане ССС Паляпшэнне клінікалабараторных паказчыкаў. Павелічэнне перыяду адсутнасці сімптомаў нырачнай недастатковасці
Хранічны цыстыт У сухім і цёплым памяшканні на ўвесь перыяд Паляпшэнне па даных клінічнага і лабараторнага даследавання. Памяншэнне частаты абвастрэнняў
Нефраптоз Праз год пасля заняткаў ЛФК Змяншэнне частаты і цяжкасці абвастрэнняў. Змяншэнне або знікненне суб’ектыўных скаргаў
Варыкацэле, крыптархізм, вадзянка яйца Пасля аператыўнага лячэння на працягу 6 месяцаў Паляпшэнне па даных клінічнага даследавання. Змяншэнне або знікненне суб’ектыўных скаргаў. Адсутнасць ускладненняў
222
Назва, форма і стадыя захворвання Асаблівасці назначэння Крытэрыі эфектыўнасці
Пахвінная, сцегнавая грыжа, апендыцыт, пераломы косці Пасля аперацыі на працягу 6 месяцаў Паляпшэнне па даных клінічнага даследавання. Змяншэнне або знікненне суб’ектыўных скаргаў. Адсутнасць ускладненняў
Сахарны дыябет Пры наяўнасці ўскладненняў у фазе функцыянальных парушэнняў Паляпшэнне па даных клінічнага і лабараторнага даследавання
Гіпертырыёз, гіпатырыёз, хранічная наднырачная недастатковасць і інш. Пры сярэдняй ступені парушэння функцыі на фоне кампенсацыі парушэнняў медыкаментамі Паляпшэнне па даных клінічнага і лабараторнага даследавання
Гіпафізарны нанізм На фоне кампенсацыі функцыі шчытападобнай залозы, наднырачнікаў Адаптацыя да фізічных і вучэбных нагрузак
Гіпаганадызм У выпадку зніжэння працаздольнасці і адставання ў фізічным развіцці Адаптацыя да фізічных і вучэбных нагрузак
Адставанне ў фізічным развіцці ў параўнанні з узроставымі стандартамі пры адсутнасці эндакрынных парушэнняў Пры наяўнасці росту і вагі, значна ніжэйшых за ўзроставыя стандарты Адаптацыя да фізічных і вучэбных нагрузак
Анемія жалезадэфіцытная На ўвесь перыяд хваробы Нармалізацыя паказчыкаў гемаграмы