• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    210
    най гімнастыцы. Пералічваць крытэрыі і паказчыкі тэхнікі выканання спецыяльных практыкаванняў атлетычнай гімнастыкі, уключаных у вучэбную праграму. Тлумачыць на прыкладах, як іх прымяняць пры ацэнцы розных практыкаванняў. Паказваць сілавыя практыкаванні для двухгаловай мышцы пляча, мышцаў шыі, трапецападобнай мышцы, дэльтападобнай мышцы, вялікай грудной мышцы, мышцаў перадплечча, прамой мышцы жывата, чатырохгаловай мышцы бядра, ікраножнай мышцы, мышцаў задняй паверхні бядра, вонкавай касой мышцы жывата, доўгіх мышцаў спіны, найшырэйшай мышцы спіны, трохгаловай мышцы пляча. Тлумачыць методыку прымянення сілавых практыкаванняў для развіцця сілавых здольнасцей. Складаць комплекс практыкаванняў для нарошчвання мышачнай масы аднойдзвюх мышачных груп. Пералічваць найбольш важныя правілы прымянення комплексаў атлетычнай гімнастыкі пры нарошчванні сілы мышцаў і мышачнай масы. Кантраляваць свой стан у працэсе заняткаў атлетычнай гімнастыкай.
    Вучні павінны быць гатовы:
    Выкарыстоўваць правілы бяспечных паводзін на занятках атлетычнай гімнастыкай, страхоўкі і самастрахоўкі пры выкананні практыкаванняў атлетычнай гімнастыкі. Аналізаваць тэхніку выканання спецыяльных практыкаванняў атлетычнай гімнастыкі, уключаных у вучэбную праграму. Прымяняць комплексы атлетычнай гімнастыкі пры нарошчванні сілы мышцаў і мышачнай масы. Ажыццяўляць самакантроль у працэсе заняткаў атлётычнай гімнастыкай.
    Варыятыўны кампанент
    Усе зместавыя лініі вучэбнага прадмета
    Вучні павінны в е д а ц ь:
    Правілы бяспечных паводзін на занятках. Спецыфічныя прыёмы страхоўкі, самастрахоўкі і дапамогі пры засваенні сродкаў варыятыўнага кампанента. Аздараўленчае і прыкладное значэнне сродкаў варыятыўнага кампанента. Прызначэнне сродкаў варыятыўнага кампанента. Тэхніку выканання сродкаў варыятыўнага кампанента. Асаблівасці пабудовы заняткаў з выкарыстаннем сродкаў варыятыўнага кампанента. Асаблівасці нарміравання фізічнай нагрузкі ў працэсе выкарыстання сродкаў варыятыўнага кампанента.
    211
    Вучні павінны ў м е ц ь:
    Выконваць правілы бяспечных паводзін на занятках. Прымяняць спецыфічныя прыёмы страхоўкі, самастрахоўкі і дапамогі пры засваенні сродкаў варыятыўнага кампанента. Тлумачыць аздараўленчае і прыкладное значэнне сродкаў варыятыўнага кампанента. Пералічыць адукацыйныя, аздараўленчыя задачы, якія вырашаюцца з дапамогай сродкаў варыятыўнага кампанента. Тэхнічна правільна выконваць сродкі варыятыўнага кампанента. Тлумачыць прызначэнне сродкаў варыятыўнага кампанента. Улічваць асаблівасці пабудовы заняткаў з выкарыстаннем сродкаў варыятыўнага кампанента. Улічваць асаблівасці нарміравання фізічнай нагрузкі ў працэсе выкарыстання сродкаў варыятыўнага кампанента.
    Вучні павінны быць гатовы:
    Выконваць правілы бяспечных паводзін на занятках. Прымяніць спецыфічныя прыёмы страхоўкі, самастрахоўкі і дапамогі пры засваенні сродкаў варыятыўнага кампанента. Растлумачыць аздараўленчае і прыкладное значэнне сродкаў варыятыўнага кампанента. Метадычна правільна выкарыстоўваць новыя сродкі варыятыўнага кампанента. Тэхнічна правільна выконваць сродкі варыятыўнага кампанента. Прымяняць правілы нарміравання фізічнай нагрузкі ў працэсе выкарыстання сродкаў варыятыўна
    га кампанента.
    HSraB
    аан!
    srass
    МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
    Метадычны раздзел уключаны ў праграму ў сувязі з адсутнасцю даступных настаўніку фізічнай кулыуры метадычных матэрыялаў, неабходных для рэалізацыі гэтай праграмы ў практыцы фізічнага выхавання. Раздзел змяшчае матэрыял, неабходны для камплектавання вучэбных груп, адбору зместу, планавання вучэбнага матэрыялу, правядзення заняткаў і кантролю над эфектыўнасцю вучэбнага працэсу.
    3.1.	РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ВЫЗНАЧЭННІ МЕДЫЦЫНСКАЙ ГРУПЫ ДЛЯ ЗАНЯТКАЎ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРАЙ ПРЫ НЕКАТОРЫХ АДХІЛЕННЯХ У СТАНЕ ЗДАРОЎЯ1
    1.	Рэўматычны міякардыт
    Асноўная медыцынская група. Пры добрым агульным стане здароўя праз два гады пасля перанесенага захворвання.
    Падрыхтоўчая медыцынская група. He раней як праз год пасля перанесенага захворвання пры адсутнасці клінічных прымет пашкоджання сэрца і суставаў.
    Спецыяльная медыцынская група. He раней як праз 8—10 месяцаў пасля перанесенага захворвання пры адсутнасці з’яў, якія сведчаць аб актыўнасці працэсу, наяўнасці пароку сэрца або недастатковасці кровазвароту.
    Заняткі лячэбнай фізкультурай. У вострым перыядзе і ў першыя месяцы пасля перанесенага захворвання.
    1 Гэты матэрыял адрасаваны выключна ўрачам, якія вызначаюць медыцынскую групу для заняткаў фізічнай культурай пры некаторых захворваннях.
    213
    2.	Нерэўматычныя міякардыты
    Асноўная медыцынская група. Пры добрым агульным стане здароўя праз год пасля заканчэння вострага перыяду пашкоджання сэрца.
    Падрыхтоўчая медыцынская група. He раней як праз 6 месяцаў пры адсутнасці клінічных прымет.
    Спецыяльная медыцынская група. Праз 2 месяцы пасля перанесенага захворвання.
    Заняткі лячэбнай фізкультурай. Паводле індывідуальных паказанняў у перыяд захворвання і ў першыя два месяцы пасля яго.
    3.	Недастатковасць мітральнага клапана
    Асноўная медыцынская група. He назначаецца.
    Падрыхтоўчая медыцынская група. He раней як праз 2 гады пасля сціхання актыўнага рэўматычнага працэсу, пры добрай рэакцыі на фізічную нагрузку, пасля паспяховых заняткаў фізічнымі практыкаваннямі ў спецыяльнай групе.
    Спецыяльная медыцынская група. He раней як праз 10—12 месяцаў пасля заканчэння вострага эндакардыту, пры адсутнасці з’яў актыўнасці рэўматычнага працэсу і недастатковасці кровазвароту.
    Заняткі лячэбнай фізкультурай. У першыя месяцы пасля вострага перыяду, а пры недастатковасці кровазвароту або прыметах актыўнасці рэўматычнага працэсу — пастаянна.
    4.	Прыроджаныя парокі сэрца
    Асноўная медыцынская група. He назначаецца.
    Падрыхтоўчая медыцынская група. He назначаецца.
    Спецыяльная медыцынская група. Пры адсутнасці прымет перагрузкі жалудачкаў і гемадынамічных расстройстваў.
    Заняткі лячэбнай фізкультурай. Пры наяўнасці перагрузкі жалудачкаў і гемадынамічных расстройстваў — строга індывідуальна.
    5.	Пасляаперацыйны перыяд пасля хірургічнага ўмяшання з прычыны пароку сэрца
    Асноўная медыцынская група. He назначаецца.
    Падрыхтоўчая медыцынская група. He назначаецца.
    Спецыяльная медыцынская група. Пры ўмове папярэдніх паспяховых заняткаў лячэбнай фізкультурай не менш 1 года — строга індывідуальна.
    Заняткі лячэбнай фізкультурай. У перад і пасляаперацыйны перыяд на працягу 1 года пасля аперацыі.
    214
    6.	Хранічная пнеўманія
    Асноўная медыцынская група. I стадыя — пры працяглай рэмісіі не менш 1 года.
    Падрыхтоўчая медыцынская група. I стадыя — праз 1—2 месяцы пасля абвастрэння пры адсутнасці астаткавых з’яў абвастрэння.
    Спецыяльная медыцынская група. I стадыя — пры астаткавых з’явах абвастрэння; II стадыя — праз 1—2 месяцы пасля абвастрэння; III стадыя — пры адсутнасці з’яў дыхальнай і сардэчнасасудзістай недастатковасці, нармальнай тэмпературы не раней як праз 1—2 месяцы пасля абвастрэння пры ўмове папярэдніх заняткаў лячэбнай фізкультурай.
    Заняткі лячэбнай фізкультурай. III стадыя, а таксама ўсе стадыі захворвання на працягу 1—2 месяцаў пасля абвастрэння.
    7.	Аперацыі на лёгкіх (лабэктамія і сегментарная рэзекцыя лёгкага)
    Асноўная медыцынская група. He назначаецца.
    Падрыхтоўчая медыцынская група. Праз 1 год пасля аперацыі пры нармальным працяканні пасляаперацыйнага перыяду, адсутнасці рэцыдываў захворвання, з’яў дыхальнай і сардэчнасасудзістай недастатковасці, добрай адаптацыі да заняткаў у спецыяльнай групе.
    Спецыяльная медыцынская група. Праз 4—6 месяцаў пасля аперацыі пры нармальным працяканні пасляаперацыйнага перыяду, адсутнасці з’яў дыхальнай і сардэчнасасудзістай недастатковасці, здавальняючай адаптацыі да фізічнай нагрузкі, a таксама пры адсутнасці рэцыдываў захворвання.
    Заняткі лячэбнай фізкультурай. Пры нармальным працяканні пасляаперацыйнага перыяду на працягу 4—6 месяцаў.
    7.1.	Выразанне цэлага лёгкага
    Асноўная медыцынская група. He назначаецца.
    Падрыхтоўчая медыцынская група. He назначаецца.
    Спецыяльная медыцынская група. He раней як праз 1 год пры нармальным працяканні пасляаперацыйнага перыяду, адсутнасці рэцыдываў захворвання, з’яў дыхальнай і сардэчнасасудзістай недастатковасці, добрай пераноснасці заняткаў лячэбнай фізічнай культурай.
    Заняткі лячэбнай фізкультурай. Адразу пасля выпіскі са стацыянара на працягу 1 года.
    215
    8.	Хранічны піеланефрыт
    Асноўная медыцынская група. He назначаецца.
    Падрыхтоўчая медыцынская група. He назначаецца.
    Спецыяльная медыцынская група. Пры кампенсаванай нырачнай функцыі праз 1 год пасля перыяду абвастрэння і адсутнасці істотных змяненняў у стане сардэчнасасудзістай сістэмы.
    Заняткі лячэбнай фізкультурай. Пры кампенсаванай нырачнай функцыі, паза перыядам абвастрэння і ўмераным павышэнні артэрыяльнага ціску або недастатковасці кровазвароту I ступені.
    9.	Эндакрынныя захворванні (атлусценне)
    Асноўная медыцынская група. Індывідуальна пры лёгкіх і нязначных парушэннях, добрым фізічным развіцці і высокай працаздольнасці (праз 6 месяцаў пасля заняткаў у падрыхтоўчай групе).
    Падрыхтоўчая медыцынская група. Пры нязначных адхіленнях фізічнага развіцця і працаздольнасці ад узроставых стандартаў.
    Спецыяльная медыцынская група. Пры ўмерана выражаных парушэннях фізічнага развіцця ў параўнанні з узроставымі стандартамі, пры адсутнасці іншых эндакрынных парушэнняў.
    Заняткі лячэбнай фізкультурай. Пры рэзка выражаных парушэннях.
    10.	Скаліёзы і парушэнні паставы
    Асноўная медыцынская група. He назначаецца.
    Падрыхтоўчая медыцынская група. Пры парушэннях паставы (уключаючы скаліятычную1), выкліканых недахопамі арганізацыі вучэбнага і дамашняга рэжыму. Пажаданыя дадатковыя да звычайных урокаў заняткі карыгіруючай гімнастыкай.
    Спецыяльная медыцынская група. Пры скаліёзах I і II ступені (дадаткова рэкамендуюцца заняткі лячэбнай фізкультурай).
    Заняткі лячэбнай фізкультурай.. Пры скаліёзах III ступені (пасля туберкулёзу і інш.), юнацкім кіфозе і некаторых іншых парушэннях паставы — па назначэнні ўрачаартапеда.
    1 Скаліятычная пастава, у адрозненне ад сапраўднага скаліёзу, — гэта бакавая дэфармацыя пазваночніка (парушэнне становішча пазваночніка ў франтальнай плоскасці), якая не суправаджаецца змяненнем формы цел пазванкоў і іх ратацыяй.