• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    Хранічныя захворванні верхніх дыхальных шляхоў	Пры частых абвастрэннях	Змяншэнне частаты і цяжкасці абвастрэнняў. Ліквідацыя ачагоў хранічнай інфекцыі
    Хранічны атыт	Пры хранічных гнойных атытах	Змяншэнне частаты і цяжкасці абвастрэнняў. Ліквідацыя ачагоў хранічнай інфекцыі
    223
    Назва, форма і стадыя захворвання	Асаблівасці назначэння	Крытэрыі эфектыўнасці
    Паталогія органаў зроку	Пры вастрыні зроку з карэкцыяй ніжэй 0,5 на воку, якое лепш бачыць, міяпічнай рэфракцыі большай за 6,0 Д, хранічных і дэгенератыўных захворваннях вачэй. Больш за +7,0 Д, незалежна ад вастрыні зроку, наяўнасць змяненняў вочнага дна і памутнення шклопадобнага цела	
    Неўрыт	Пасля заняткаў ЛФК пасля кансультацыі неўрапатолага	Знікненне суб’ектыўных і аб’ектыўных сімптомаў захворвання і нармалізацыя даных лабараторнага даследавання
    Астаткавыя з’явы і аддаленыя вынікі захворванняў і траўм ЦНС (парэзы, гіперкінезы, парушэнні каардынацыі і інш.)	Пасля заняткаў ЛФК. Паза перыядамі абвастрэння або дэкампенсацыі, пры лёгкіх парушэннях	Паляпшэнне па даных лабараторнага і інструментальнага даследавання. Адаптацыя да фізічных і вучэбных нагрузак
    Дэгенератыўныя захворванні ЦНС	Пры пачатковых стадыях захворвання	Змяншэнне частаты і цяжкасці абвастрэнняў. Паляпшэнне па даных клінічнага даследавання. Змяншэнне або знікненне суб’ектыўных скаргаў. Адсутнасць ускладненняў. Адаптацыя да фізічных і вучэбных нагрузак
    Скаліятычная хвароба	Пры I ступені і пачатковых праяўленнях II ступені. Абавязкова ў спалучэнні з карыгіруючай гімнастыкай (ЛФК)	Паляпшэнне па даных лабараторнага і інструментальнага даследавання
    224
    Назва, форма і стадыя захворвання	Асаблівасці назначэння	Крытэрыі эфектыўнасці
    Плоскаступнёвасць	Пры III ступені з дадатковымі практыкаваннямі для ног	Паляпшэнне па даных лабараторнага і інструментальнага даследавання
    Прыроджаныя і набытыя дэфармацыі апорнарухальнага апарату	Вырашаецца індывідуальна	Змяншэнне частаты і цяжкасці абвастрэнняў. Паляпшэнне па даных клінічнага даследавання. Змяншэнне або знікненне суб’ектыўных скаргаў. Адсутнасць ускладненняў. Адаптацыя да фізічных і вучэбных нагрузак
    3.3. АРГАНІЗАЦЫЙНАМЕТАДЫЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
    ДА ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАЎ ПА ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў СМГ
    1.	Агульныя арганізацыйнаметадычныя патрабаванні
    Школьнікі СМГ не ўдзельнічаюць у агульных уроках фізкультуры, для іх у школе камплектуюцца спецыяльныя групы. Дапускаецца камплектаванне міжшкольных (куставых) СМГ па групах захворванняў. Наведванне школьнікамі СМГ вучэбных заняткаў па фізічнай культуры з’яўляецца абавязковым.
    Для кожнага вучня, аднесенага па стане здароўя да СМГ, характэрны індывідуальныя асаблівасці прычын узнікнення хваробы або паталагічнага працэсу, механізмаў яго развіцця, працякання і зыходу. Індывідуальны характар маюць таксама асаблівасці адаптацыі да фізічнай нагрузкі рознай накіраванасці і рознага ўзроўню. Таму асноўным арганізацыйнаметадычным патрабаваннем фізічнага выхавання вучняў у СМГ з’яўляецца індывідуалізацыя зместу, методыкі навучання і рэгулявання фізічнай нагрузкі.
    Для выканання гэтага патрабавання, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя РБ, вучняў СМГ не
    225
    абходна дзяліць на падгрупы «А» і «Б» з улікам цяжкасці і характару захворванняў для больш дыферэнцыраванага падыходу да назначэння рухальных рэжымаў [3, с. 9—12]. Далейшым напрамкам дыферэнцыяцыі з’яўляецца дзяленне вучняў па назалагічных групах і іх клінікафункцыянальных характарыстыках [2], поле, узросце і ўзроўні фізічнай падрыхтаванасці.
    У адпаведнасці з рэкамендацыямі Матылянскай Р. Е. і Ерусалімскага Л. А., выдзяляецца 14 назалагічных груп. Гэта хваробы апорнарухальнага апарату, органаў дыхання, сардэчнасасудзістай сістэмы, нейрацыркулярная дыстанія па кардыяльным тыпе, парокі сэрца, хваробы органаў стрававання, печані, жоўцевых шляхоў, нырак і мочавывадных шляхоў, абмену рэчываў і эндакрыннай сістэмы, нервовай сістэмы, хірургічныя захворванні, гінекалагічныя захворванні, захворванні органаў зроку, хваробы вуха, горла і носа.
    Для раздзялення вучняў па ўзроўні фізічнай падрыхтаванасці выкарыстоўваюцца вынікі тэсціравання. Яго праводзяць з улікам проціпаказанняў, якія залежаць ад абмежаванняў, абумоўленых захворваннем, механізмам яго развіцця і працякання. Узроставая і палавая дыферэнцыяцыя залежыць ад арганізацыі і ўзроставага складу СМГ.
    Да падгрупы «А» адносяцца школьнікі, якія маюць адхіленні ў стане здароўя абарачальнага характару. Для іх фізічныя нагрузкі павінны паступова ўзрастаць па інтэнсіўнасці і аб’ёме адпаведна адаптацыйным і функцыянальным магчымасцям арганізма.
    Вучэбныя заняткі рэкамендуецца праводзіць пры частаце пульсу 120—130 уд/мін на пачатку чвэрці, даводзячы інтэнсіўнасць фізічнай нагрузкі да частаты пульсу 140—150 уд/мін у асноўнай частцы ўрока к канцу чвэрці.
    Да падгрупы «Б» адносяцца школьнікі, якія маюць цяжкія арганічныя неабарачальныя змяненні ўнутраных органаў і сістэм арганізма, арганічныя пашкоджанні сардэчнасасудзістай, мочавыдзяляльнай сістэм, печані, высокую ступень парушэння карэкцыі зроку са змяненнем вочнага дна і інш.
    Для падгрупы «Б» вучэбныя заняткі рэкамендуецца праводзіць пры частаце пульсу не больш за 120—130 уд/мін на працягу ўсяго навучальнага года. Фізічныя практыкаванні пры гэтай частаце пульсу садзейнічаюць адэкватнай рабоце сардэчна
    226
    сасудзістай, дыхальнай, нервовай і іншых сістэм арганізма. Пры такім рэжыме павялічваецца мінутны аб’ём крыві, павышаецца знешняе і тканкавае дыханне. Пры такіх рухальных рэжымах добра фаміруюцца жыццёва неабходныя навыкі і ўменні без прад’яўлення аслабленаму арганізму павышаных патрабаванняў.
    Вучэбныя заняткі СМГ належыць планаваць пры састаўленні асноўнага вучэбнага раскладу. Заняткі неабходна пачынаць з першых дзён навучальнага года. Аптымальным з’яўляецца правядзенне заняткаў СМГ праз дзень, напрыклад, у панядзелак, сераду і пятніцу. He рэкамендуецца аб’ядноўваць іх і праводзіць у адзін дзень або два дні запар. На працягу вучэбнага тыдня адзін урок належыць праводзіць на адкрытым паветры.
    Фарміраванне правільнай паставы і навучанне рацыянальнаму дыханню з’яўляюцца аднымі з асноўных задач фізічнага выхавання дзяцей і падлеткаў, якія маюць адхіленні ў стане здароўя.
    Асаблівасці саставу тых, хто займаецца ў СМГ, патрабуюць ад настаўніка ўмення спалучаць індывідуальны падыход з групавым метадам заняткаў. Настаўнік павінен весці ўважлівае назіранне за вучнямі, за рэакцыяй іх арганізма на фізічныя нагрузкі, за паводзінамі вучняў.
    Эфектыўнасць заняткаў залежыць таксама ад патрабаванняў асабістай і грамадскай гігіены. Адна з умоў эфектыўнасці заняткаў аздараўленчатрэніруючай накіраванасці — выкарыстанне сістэмы дамашніх заданняў. Але для выканання дамашніх заданняў вучні павінны быць падрыхтаваныя не толькі фізічна, але і метадычна.
    Вучні, часова або пастаянна вызваленыя ад фізкультурных заняткаў, павінны па індывідуальных заданнях настаўніка вывучаць тэарэтычныя пытанні фізічнага выхавання, якія ўваходзяць у патрабаванні дзеючых вучэбных праграм (правілы народных і рухавых гульняў, асабістай і грамадскай гігіены, бяспекі на занятках у спартыўных залах і на адкрытых пляцоўках і да т. п.).
    Абавязковым з’яўляецца вядзенне ўліку заняткаў з вучнямі СМГ. Улік вядзецца ў класным журнале на старонках, адведзеных для стымулюючых заняткаў, факультатываў або курсаў на выбар. Запісы выконваюцца ў адпаведнасці з правіламі вядзення класных журналаў. Дапускаецца наяўнасць асобнага журнала для СМГ.
    227
    2.	Патрабаванні да структуры вучэбнага працэсу ў СМГ
    Заняткі ў СМГ падраздзяляюцца на два перыяды: падрыхтоўчы і асноўны.
    Падрыхтоўчы перыяд доўжыцца не менш як 1—1,5 месяцы. Яго задачы:
    •	вызначыць індывідуальныя магчымасці вучняў, асаблівасці іх рэакцыі на рэкамендаваныя сродкі, дапушчальны ўзровень фізічнай нагрузкі і ўнесці карэктывы ў змест індывідуальных праграм фізічнага выхавання;
    •	падрыхтаваць да фізічнай нагрузкі сардэчнасасудзістую, дыхальную сістэмы, увесь арганізм;
    •	сфарміраваць патрэбнасць у сістэматычных занятках фізічнымі практыкаваннямі;
    •	навучыць вызначаць ЧСС і правілам самакантролю.
    На працягу падрыхтоўчага перыяду вывучаюцца індывідуальныя асаблівасці кожнага вучня, фізічная падрыхтаванасць, асаблівасці характару, бытавыя ўмовы. Першыя 6—8 тыдняў выкарыстоўваюць спецыяльныя практыкаванні ў спалучэнні з агульнаразвіццёвымі з улікам характару захворвання, узроўню функцыянальных магчымасцей, індывідуальнага ўзроўню фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтаванасці. Асаблівую ўвагу варта надаць навучанню правільнаму спалучэнню дыхання з рухамі.
    Пры выкананні фізічных практыкаванняў не трэба затрымліваць дыханне. Неабходна навучыць школьнікаў дыхаць праз нос, глыбока, павярхоўна, спалучаючы ўдых і выдых з рухам, надаючы пры гэтым асаблівую ўвагу поўнаму ўдыху. Важна авалодаць грудным і брушным дыханнем. Дыханне праз нос садзейнічае выпрацоўцы правільнай рэгуляцыі дыхання. Удых і выдых неабходна рабіць, як правіла, праз нос. Толькі пры выкананні спецыяльных дыхальных практыкаванняў з вымаўленнем гукаў або пры дрэннай праходнасці насавых хадоў рэкамендуецца рабіць выдых праз рот.
    Пасля адносна цяжкага фізічнага практыкавання абавязкова робіцца паўза, падчас якой рэкамендуецца павольна хадзіць, імкнучыся пры гэтым дыхаць глыбока і рытмічна.
    Асноўны перыяд па працягласці залежыць ад тэрмінаў індывідуальнай адаптацыі кожнага вучня да фізічных нагрузак, ад стану здароўя, пластычнасці і рухавасці нервовай сістэмы. Задача асноўнага перыяду — павысіць агульную трэніраванасць і функ
    228
    цыянальныя магчымасці арганізма. У якасці сродкаў выкарыстоўваюцца агульнаразвіццёвыя практыкаванні, элементы лёгкай атлетыкі, гімнастыкі, рухавых гульняў з умовай строгай дазіроўкі нагрузкі ў залежнасці ад індывідуальных асаблівасцей.
    Адметнай асаблівасцю ўрока фізічнай культуры ў СМГ з’яўляецца наяўнасць уводнай, падрыхтоўчай, асноўнай і заключнай частак.
    Уводная частка працягласцю 3—5 мін уключае падлік ЧСС, дыхальныя практыкаванні.
    Падрыхтоўчая частка ўрока доўжыцца 10—15 мін. Пачынаецца з практыкаванняў для расслаблення, дыхання і агульнаразвіццёвых практыкаванняў, якія выконваюцца спачатку ў павольным, а затым у сярэднім тэмпе. Першапачатковая дазіроўка практыкаванняў — 4—5 разоў. У далейшым дазіроўка павялічваецца да 6—8 разоў і больш.