Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
158 46,8—57,1 57,2—59,7 59,8 48,8—59,8 59,9—62,3 62,4
159 47,3—57,9 58,060,6 60,7 49,3—60,3 60,4—63,0 63,1
160 47,8—58,5 58,6—61,2 61,3 49,9—60,9 61,0—64,2 64,3
161 48,6—59,3 59,4—62,0 62,1 50,4—61,0 61,1—64,4 64,5
162 49,2—60,1 60,2—62,8 62,9 50,9—62,3 62,4—65,0 65,1
163 50,0—60,7 60,863,6 63,7 51,5—62,9 63,0—65,7 65,8
164 50,4—61,6 61,7—63,8 63,9 52,0—63,6 63,7—66,4 66,5
165 51,0—62,3 62,4—65,2 65,3 52,6—64,4 64,5—67,2 67,3
166 51,0—63,1 63,2—66,2 66,3 53,2—65,0 65,1—67,9 68,0
167 62,2—63,8 63,8—66,7 66,8 53,7—65,7 65,8—68,6 68,7
168 52,9—64,4 64,7—67,5 67,6 54,3—66,3 66,4—69,4 69,5
169 53,5—65,4 65,5—68,3 68,4 54,8—67,0 67,1—70,0 70,1
170 54,0—66,0 66,1—69,0 69,1 55,3—67,7 67,8—70,7 70,8
171 53,2—66,8 66,9—69,0 70,0 55,9—68,3 68,4—71,4 71,5
172 55,3—67,1 67,2—70,6 70,7 56,4—69,0 69,1—72,1 72,2
173 55,9—68,3 68,4—71,4 71,5 57,0—69,6 69,7—72,7 72,8
174 56,6—69,1 69,2—72,2 72,3 56,5—70,3 70,4—73,4 73,5
175 57,1—69,8 69,9—72,9 73,0 58,1—71,1 71,2—74,2 74,3
176 57,7—70,5 70,6—73,7 73,8 58,7—71,7 71,8—74,9 75,0
177 58,4—71,3 71,4—74,5 74,6 59,2—72,4 72,5—75,6 75,7
178 59,0—72,1 72,2—75,4 75,5 59,873,0 73,1—75,8 75,9
179 59,6—72,8 72,9—76,2 76,3 60,2—73,7 73,8—77,0 77,1
180 60,2—73,5 73,6—76,8 76,9 60,8—74,4 74,5—77,7 77,8
3.6. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ ПРОБЫ
У гэтай главе прыводзяцца шырока вядомыя функцыянальныя пробы, якія могуць быць рэкамендаваныя для аб’ектыўнай ацэнкі змяненняў узроўню функцыянальных магчымасцей вучняў на працягу навучальнага года.
Функцыянальныя пробы дазваляюць ацэньваць агульны стан арганіза, яго рэзервовыя магчымасці, асаблівасці адаптацыі розных сістэм да фізічных нагрузак.
Функцыянальныя пробы прызначаныя для ацэнкі:
1) функцыянальнага стану і рэзерваў сардэчнасасудзістай і дыхальнай сістэм для вызначэння агульнай нагрузкі;
259
2) фізічнай працаздольнасці, прыгоднасці вучня да розных відаў дзейнасці;
3) эфектыўнасці праграм фізічнай рэабілітацыі.
Проба МарцінэКушалеўскага дазваляе ацаніць прыстасаванасць сардэчнасасудзістай сістэмы да фізічных нагрузак, г. зн. яе функцыянальны стан. 3 дапамогай пробы магчыма вызначыць час аднаўлення функцый сардэчнасасудзістай і дыхальнай сістэм пасля канкрэтнай нагрузкі. Пры гэтым больш кароткі аднаўленчы перыяд сведчыць пра лепшую фізічную падрыхтоўку. Частату пульсу і артэрыяльны ціск параўноўваюць з зыходнымі паказчыкамі. Чым больш нязначнае разыходжанне, тым лепшая функцыя сардэчнасасудзістай сістэмы.
Методыка выканання: у вучня ў стане спакою падлічваюць пульс за 10 с і вымяраюць артэрыяльны ціск. Затым вучню прапаноўваюць на працягу 30 с выканаць фізічную нагрузку ў выглядзе 20 прысяданняў з выкідваннем рук уперад, не здымаючы манжэта танометра. Адразу пасля прысяданняў вучань садзіцца, уключае секундамер і на працягу першых 10 с падлічвае пульс, а за астатні час да заканчэння першай мінуты аднаўленчага перыяду (50 с) вымяраецца артэрыяльны ціск. 3 пачатку другой мінуты аднаўленчага перыяду вызначаюць частату пульсу за першыя 10 с і апошнія 10 с кожнай мінуты да аднаўлення зыходнай частаты. Пасля гэтага яшчэ раз вымяраюць артэрыяльны ціск.
Ацэнка вынікаў: крытэрыямі для ацэнкі пробы з’яўляюцца ступень учашчэння пульсу і характар рэакцыі АЦ на нагрузку, а таксама час аднаўлення. У дзяцей школьнага ўзросту адразу пасля 20 прысяданняў назіраецца прырост ЧСС на 30—50 %, павелічэнне максімальнага АЦ на 10—20 мм рт. сл., зніжэнне мінімальнага АЦ на 4—10 мм рт. сл. Звычайна праз 1—2 мін ЧСС і АЦ аднаўляюцца. Такая рэакцыя сардэчнасасудзістай сістэмы расцэньваецца як прыдатная. Вялікія зрухі ЧСС і АЦ, працяглы аднаўленчы перыяд адлюстроўваюць неадпаведнасць дадзенай фізічнай нагрузкі функцыянальным магчымасцям арганізма і расцэньваюцца як непрыдатная рэакцыя сардэчнасасудзістай сістэмы.
Пробы з затрымкай дыхання выкарыстоўваюцца для ацэнкі функцыянальнага стану дыхальнай сістэмы. Даныя пробы прымяняюцца для вызначэння ўстойлівасці арганізма да гіпаксіі.
260
Проба Штанге заключаееца ў рэгістрацыі працягласці затрымкі дыхання пасля максімальнага ўдыху.
Методыка выканання: вучань у становішчы седзячы робіць глыбокі ўдых і затрымлівае дыханне. Па секундамеры рэгіструецца час затрымкі дыхання.
Ацэнка вынікаў: 6—10 гадоў — 22—45 с; 10—15 гадоў — 40—55 с; 16—18 гадоў — 40—60 с.
Спроба Генчы заключаецца ў рэгістрацыі працягласці затрымкі дыхання пасля максімальнага выдыху.
Методыка выканання: вучань у становішчы седзячы пасля максімальнага выдыху затрымлівае дыханне. Час затрымкі фіксуецца па секундамеры.
Ацэнка вынікаў: у дзяцей працягласць затрымкі дыхання на выдыху ў сярэднім складае 12—13 с; 16—18 гадоў — 20—30 с.
Артастатычная проба выкарыстоўваецца для вызначэння функцыянальнага стану сімпатычнага аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы. Яе сутнасць заключаецца ў аналізе змяненняў ЧСС у адказ на пераход цела з гарызантальнага ў вертыкальнае становішча. Проба заснаваная на тым, што тонус сімпатычнага аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы і адпаведна ЧСС павялічваюцца на пераходзе з гарызантальнага становішча (клінастатыка) у вертыкальнае (артастатыка). Такім чынам, розніца ў частаце пульсу пры пераходзе з клінастатыкі ў артастатыку дазваляе колькасна ацаніць стан сімпатычнай інервацыі сэрца, узбудлівасць і тонус сімпатычнага аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы ў цэлым.
Методыка выканання: вучань лажыцца на кушэтку, праз 3—4 мін на працягу 15 с падлічваюць частату пульсу, затым вучань падымаецца і на працягу першых 15 с пасля пераходу ў вертыкальнае становішча частату пульсу падлічваюць зноў.
Ацэнка вынікаў: павелічэнне пульсу, пералічанае на 1 мін, пры нармальным тонусе і ўзбудлівасці сімпатычнага аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы не павінна перавышаць 12—18 удараў. Павелічэнне частаты пульсу менш як на 12 удараў сведчыць аб паніжэнні ўзбудлівасці сімпатычнага аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы. Павелічэнне частаты пульсу больш як на 18 удараў сведчыць аб павышэнні ўзбудлівасці сімпатычнага аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы.
261
3.7. ТАБЛІЦА ДЛЯ АЦЭНКІ ЗНЕШНІХ
ПРЫМЕТ СТАМЛЕННЯ
Дадзеная табліца адрасавана настаўніку фізічнай культуры. Прыведзеныя ў ёй знешнія прыметы стамлення могуць быць выкарыстаны для суб’ектыўнай ацэнкі стану вучня на ўроку фізічнай культуры. Асобныя крытэрыі могуць быць рэкамендаваныя для навучання прыёмам самакантролю падчас самастойных заняткаў.
Табліца 9
Знешняя прымета стамлення Нязначнае стамленне Сярэдняе стамленне Выражанае стамленне (ператамленне)
Афарбоўка скуры Лёгкая гіперэмія Значная гіперэмія Збялеласць або сінюшнасць
Патлівасць Нязначная Вялікая Празмерная
Выраз твару Спакойны Напружаны Пакутлівы
Характар дыхання Учашчанае, роўнае Учашчанае, перыядычныя глыбокія ўдыхі і выдыхі Рэзкае, учашчанае, павярхоўнае і арытмічнае
Каардынацыя рухаў, увага Дакладнае, бадзёрае выкананне каманд Няўпэўненыя рухі, пахістванні, недакладнае выкананне заданняў Дрыжанне канечнасцей, частыя пахістванні, адставанне ў хадзьбе ад групы
Скаргі Няма На стамленне, боль у мышцах, сэрцабіцце На галавакружэнне, галаўны боль, шум у Bymax, млоснасць, слабасць
262
3.8. ТЭСТЫ ДЛЯ АЦЭНКІ ФІЗІЧНАЙ ПАДРЫХТАВАНАСЦІ ВУЧНЯЎ I МЕТОДЫКА IX ПРЫМЯНЕННЯ
У асобных выпадках могуць быць выкарыстаны ў працэсе заняткаў з вучнямі, якім не проціпаказана выкананне асобных тэстаў для ацэнкі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Тэсты павінны выконвацца строга ў адпаведнасці з апісаннем, толькі ў гэтым выпадку захоўваецца іх дыягнастычная каштоўнасць.
Тэст 1. Скачок у даўжыню з месца. Выкодваецца ў спартыўнай зале.
На падлозе малюецца разметка: стартавая лінія, на адлегласці 80 см ад яе праз кожны сантыметр малююцца тонкія лініі для вымярэння далёкасці скачка да 260 см. Збоку лічбамі абазначаецца адлегласць ад 80 да 260 см.
Зыходнае становішча. Стойка ногі на шырыні плячэй, злёгку сагнутыя, рукі ўніз, свабодна. Наскі каля стартавай лініі.
Выкананне. Прысядаючы адвесці рукі назад. Разгібаючы ногі ўзмах рукамі ўперадуверх, штуршок нагамі, палёт і, выкідваючы ногі ўперад, прызямленне на абедзве нагі. Перад выкананнем даецца ўстаноўка на індывідуальны максімум.
Вымярэнне. Далёкасць скачка вызначецца адлегласцю ад стартавай лініі да меткі прызямлення, размешчанай бліжэй да стартавай лініі.
Патрабаванні бяспекі. Практыкаванне выконваюць на падлозе ў абутку, які забяспечвае шчыльнае счапленне з падлогай пры адштурхоўванні. Пад пяткі рэкамендуецца падкласці лямцавую пракладку. Пры страце раўнавагі і падзенні назад пасля прызямлення не падстаўляць рукі за спіну. Для змякчэння падзення вучняў неабходна навучыць мяккаму перакату назад з упору прысеўшы.
Тэст 2. Нахіл уперад. Выконваецца ў зале, без абутку.
Зыходнае становішча. Вучань садзіцца на падлогу на лініі ОС (мал. 1) з боку знака мінус («»), пяткі на шырыні таза ўпіраюцца ва ўпоры для ног, ступні вертыкальна. Два партнёры прыціскаюць яго калені да падлогі, не даюць згібаць ногі.
Выкананне і вымярэнне. Вучань кладзе рукі на падлогу, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы рукамі па лініі СД. На трэцім нахіле максімальна згібаецца ў тазасцегнавым суставе і ў гэтым становішчы затрымліваецца 3 с. Вынік вымяраюць па метцы, дасягнутай кончыкамі сярэдніх пальцаў роўна сам
263
с
о
D +
Мал. 1. Разметка для выканання практыкавання «Нахіл уперад»
кнутых рук са знакам мінус («») на лініі ОС і са знакам плюс («+») на лініі ОД.
Падчас вымярэння патрабаваць максімальнага нахілу і дабівацца, каб ступні захоўваліся вертыкальна, ногі ў каленях не згібаліся, указальныя і вялікія пальцы рук былі роўна самкнутыя.
Патрабаванні бяспекі. Перад вымярэннем расцягнуць заднюю паверхню бядра, выконваючы для гэтага некалькі глыбокіх нахілаў стоячы, а затым седзячы.
Тэст 3. Чаўночны бег 4x9 м. Выконваецца ў зале адначасова двума вучнямі.
Зыходнае становішча. Па камандзе «Падрыхтавацца!» вучні захозяць у паўкруг радыусам 0,5 м з боку «Старт—фініш» (мал. 2). У другі паўкруг на адлегласці 9 м шчыльна да лініі кладуць два брускі 50x50x100 мм на адлегласці 100 мм адзін ад аднаго. Па камандзе «На старт!» вучні ставяць адну нагу ўперад, шчыльна да лініі старту, не наступаючы на яе, другую — назад у межах паўкруга, не выходзячы за яго. Па камандзе «Увага!» прымаюць становішча высокага старту.