Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
У якасці агульнаразвіццёвых, як правіла, выкарыстоўваюцца спачатку лакальныя, рэгіянальныя, затым глабальныя практыкаванні для буйных мышачных груп канечнасцей і тулава. Пры выкананні фізічных практыкаванняў неабходна захоўваць глыбокае і раўнамернае дыханне. Проціпаказаны практыкаванні, якія абцяжарваюць дыханне. На пачатку навучальнага года выконваюцца адно дыхальнае і два агульнаразвіццёвыя практыкаванні. Праз 1,5—2 месяцы заняткаў гэтая адпаведнасць складае 1:3, праз 3—4 месяцы — 1:4. Буйныя мышачныя групы далучаюцца да работы пачаргова, па прынцыпе «рассейвання» нагрузкі. Нагрузка павінна ўзрастаць без рэзкіх уздымаў. Дыхальныя практыкаванні прымяняюцца пасля найбольш стомных агульнаразвіццёвых.
У асноўнай частцы ўрока (15—18 мін), як правіла, засвойваюцца новыя фізічныя практыкаванні і развіваюцца рухальныя якасці з мэтай вырашэння асноўных задач фізічнага выхавання на канкрэтным этапе заняткаў для пэўнага ўзросту і полу. У пачатку асноўнай часткі вывучаюць новыя фізічныя практыкаванні, удасканальваюць тэхніку вывучаных раней практыкаванняў і спосабаў дзейнасці.
У сувязі з замаруджанымі працэсамі ўключэння арганізма ў дзейнасць пік нагрузкі на занятках у СМГ павінен прыпадаць, як правіла, на другую палову асноўнай часткі. Таму пачатак асноўнай часткі ўрока змяшчае больш лёгкія практыкаванні.
229
На кожным уроку выкарыстоўваецца паўтарэнне папярэдняга вучэбнага матэрыялу для яго замацавання. Варта пазбягаць залішняга ператамлення. He пажадана выкарыстоўваць аднастайныя фізічныя практыкаванні, напластоўваць стамленне ад папярэдніх практыкаванняў. Для гэтага выкарыстоўваецца «рассейванне» нагрузкі на розныя мышачныя групы.
У СМГ кіруюцца прынцыпам рознабаковага развіцця рухальных якасцей, пазбягаючы вузкаспецыялізаванай накіраванасці сродкаў фізічнага выхавання. Дасягаецца гэта шляхам прымянення розных фізічных практыкаванняў для рашэння адной і той жа педагагічнай задачы.
Заключная частка ўрока (5—8 мін) змяшчае рэлаксацыйныя і дыхальныя практыкаванні. Таксама могуць ужывацца практыкаванні ў павольным тэмпе з нязначнай нагрузкай для тых мышачных груп, якія не ўдзельнічалі ў рухах на папярэдніх частках заняткаў.
Падлік пульсу праводзіцца 4—5 разоў на кожных занятках на працягу 10 с: перад пачаткам заняткаў, у сярэдзіне пасля практыкаванняў з найбольшай нагрузкай, пасля заняткаў у першыя 10—15 с і праз 5 мін пасля іх заканчэння.
3. Патрабаванні да развіцця рухальных здольнасцей
Развіваць асобныя рухальныя здольнасці неабходна з улікам індывідуальных проціпаказанняў назалагічнай групы ў дачыненні да выкарыстання сродкаў фізічнага выхавання і рэкамендуемага рухальнага рэжыму. У аснове дзеянняў настаўніка — дыягназ урача, рэакцыя арганізма вучня па даных частаты пульсу на прымяняемыя функцыянальныя пробы і нагрузку на ўроках фізічнай культуры, узровень фізічнай падрыхтаванасці вучняў. На іх падставе настаўнік павінен вызначыць сродкі фізічнага выхавання і фізічную нагрузку для канкрэтнага вучня.
Пры развіцці рухальных здольнасцей неабходна выконваць наступныя педагагічныя патрабаванні:
1. Гібкасць і каардынацыйныя здольнасці можна развіваць з першых заняткаў. Адначасова неабходна павышаць узровень вынослівасці да цыклічных практыкаванняў, якія выконваюцца ў аэробным рэжыме. Пры гэтым неабходна выконваць патрабаванні да дапушчальнага ўзроўню нагрузкі па даных пульсу для падгруп «А» і «Б». У працэсе развіцця вынослівасці важна не даводзіць вучняў да значнага стамлення.
230
2. He фарсіраваць заняткі фізічнымі практыкаваннямі, калі прычынай цяжкасцей у развіцці вынослівасці з’яўляецца нездавальняючы стан апорнарухальнага апарату, залішняя маса цела, пашкоджанні цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы. У гэтым выпадку неабходна папярэдняя рознабаковая падрыхтоўка апорнарухальнага апарату. Для гэтага прымяняюць «рассеяную» фізічную нагрузку з выкарыстаннем практыкаванняў умерана сілавога характару, пры якіх у работу паслядоўна ўключаюцца розныя мышачныя групы.
3. Выконваць патрабаванні прынцыпу паступовага павышэння трэніруючага ўздзеяння фізічнай нагрузкі, калі зніжэнне вынослівасці абумоўлена адхіленнямі ў стане органаў дыхання. Зніжаная з прычыны захворвання функцыянальная здольнасць дыхальнага апарату аднаўляецца марудна, і нельга дапускаць фарсіравання нагрузак, для таго каб пазбегнуць магчымых неспрыяльных рэакцый з боку дыхальнай сістэмы, якія праяўляюцца ў зніжэнні жыццёвай ёмістасці лёгкіх.
4. Пры развіцці сілы не прымяняць практыкаванні з крайнім напружаннем. Калі парушэнне нервовай рэгуляцыі перашкаджае развіццю сілы, асцярожна выкарыстоўваць практыкаванні, звязаныя з нагрузкай на пазваночнік (празмерныя згібанні і да т. п.).
5. Развіваць хуткасць, выкарыстоўваючы разнастайныя практыкаванні, звязаныя з хуткім рэагаваннем па сігнале і выкананнем кароткачасовых вучэбных заданняў хуткаснага характару ў высокім тэмпе з інтэрваламі адпачынку, дастатковымі для аднаўлення сіл. Пры гэтым улічваць наяўнасць адхіленняў у стане апорнарухальнага апарату і сардэчнасасудзістай сістэмы. He праводзіць заняткі, накіраваныя на развіццё хуткасці, пры паніжанай тэмпературы паветра без папярэдняга разагрэву мышцаў.
4. Патрабаванні да дазіравання нагрузкі
Эфект фізічнага практыкавання залежыць ад дазіравання фізічнай нагрузкі. Асноўнымі кампанентамі фізічнай нагрузкі з’яўляюцца працягласць, тэмп выканання практыкаванняў, амплітуда рухаў, велічыня абцяжарвання (супраціўлення), колькасць паўтораў практыкавання ў серыі, колькасць серый, працягласць і характар адпачынку паміж падыходамі і серыямі. Пры вызначэнні колькасных кампанентаў нагрузкі настаўнік фізічнай культуры павінен строга выконваць індывідуальныя
231
проціпаказанні назалагічнай групы ў дачыненні да выкарыстання сродкаў фізічнага выхавання і рэкамендуемы рухальны рэжым. Безумоўнай інструкцыяй для настаўніка фізічнай культуры з’яўляюцца рэкамендацыі ўрача. Неабходна таксама ўлічваць рэакцыю арганізма вучняў па даных частаты пульсу і іншых паказчыках на прымяняемыя функцыянальныя пробы, нагрузку на ўроках фізічнай культуры і ўзровень фізічнай падрыхтаванасці вучняў.
Узровень і працягласць нагрузкі ў СМГ рэгулююцца і кантралююцца строга індывідуальна. У пачатковы перыяд заняткаў прымяняюць практыкаванні малой інтэнсіўнасці, якія павялічваюць ЧСС на 20—25 % ад яе зыходнага ўзроўню. Па меры адаптацыі арганізма ўключаюць дазіраваныя нагрузкі сярэдняй інтэнсіўнасці, якія павышаюць ЧСС на 40—45 %, а таксама практыкаванні вялікай інтэнсіўнасці, якія павышаюць ЧСС на 70—80 %.
Арыенцірам найбольшага павелічэння фізічнай нагрузкі пры занятках з вучнямі СМГ з’яўляецца ЧСС, адпаведная парогу анаэробнага абмену. У вучняў СМГ гэты ўзровень ЧСС вагаецца ад 125—130 да 140—145 уд/мін. Больш высокія нагрузкі не рэкамендуюцца.
Як правіла, у фізічным выхаванні вучняў СМГ выкарыстоўваецца трэніруючая фізічная нагрузка, якая паступова павышаецца і выклікае ў канцы лёгкае стамленне. Павелічэнне нагрузкі ажыццяўляецца спачатку толькі за кошт павышэння аб’ёму, затым толькі за кошт павышэння інтэнсіўнасці. Пры гэтым устаноўлены аб’ём нагрузкі неабходна захоўваць да таго часу, пакуль не адбудзецца стабілізацыя ЧСС на ўзроўні плануемых энергетычных зон. Затым павялічваецца інтэнсіўнасць і захоўваецца пэўны час, неабходны для прыстасавання арганізма да новых умоў рухальнай дзейнасці.
У залежнасці ад агульнага стану арганізма нагрузкі з умеранай фізіялагічнай рэакцыяй павінны займаць ад 15—20 да 30—40 мін. Па меры паляпшэння функцыянальнага стану змяняецца рэакцыя арганізма на нагрузку. Функцыянальныя магчымасці арганізма, дасягнуўшы пэўнага ўзроўню, далей не ўдасканальваюцца. Для таго каб фізічнае практыкаванне і ў далейшым выклікала ўмераную фізіялагічную рэакцыю, неабходна паступова павялічваць фізічную нагрузку.
232
Да школьнікаў, аднесеных да групы «А», фізічныя нагрузкі павялічваюцца як па інтэнсіўнасці, так і па аб’ёме ў адпаведнасці з адаптацыйнымі магчымасцямі арганізма.
Для вучняў групы «А» рухальны рэжым у дыяпазоне ЧСС 120—130 уд/мін прымяняецца на працягу 1—1,5 месяцаў з паступовым давядзеннем нагрузак да ЧСС 140—145 уд/мін у асноўнай частцы заняткаў. Добры аздараўленчы трэніруючы эфект для сардэчнасасудзістай і дыхальнай сістэм ва ўмовах аэробнага энергазабеспячэння аказваюць нагрузкі пры ЧСС 130—140 уд/мін.
Для вучняў групы «Б» на працягу ўсіх аздараўленчатрэніровачных заняткаў рэкамендуецца дыяпазон ЧСС 120—130 уд/мін. У гэтых умовах жыццёва неабходныя навыкі і ўменні фарміруюць без прад’яўлення да аслабленага арганізма неадэкватных патрабаванняў.
На першых 15—20 занятках нельга дапускаць праяўлення прымет стамлення, адной з якіх з’яўляецца зніжэнне фізічнай працаздольнасці ў выніку выкананай работы. Знешне гэта праяўляецца ў зніжэнні ўвагі, рассеянасці, парушэннях тэхнікі выканання фізічных практыкаванняў. Рухі становяцца менш дакладнымі, вялымі, няўпэўненымі, пагаршаецца рухальная каардынацыя. Наступленне стамлення характарызуецца таксама стратай бадзёрасці і актыўнасці, з’яўленнем скаргаў на агульнае недамаганне, галаўны боль і іншыя непрыемныя адчуванні, а таксама бледнасцю ці пачырваненнем скуры.
Знешнія праяўленні стамлення ўзнікаюць у тым выпадку, калі арганізм ужо не спраўляецца з нагрузкай і наступае фаза дэкампенсаванага стамлення. Суб’ектыўныя скаргі вучняў на стамленне могуць значна спазняцца ў сувязі з эмацыянальным уздымам і пераўзбуджэннем на занятках, імкненнем не паказаць сваю слабасць. Таму настаўніку фізічнай культуры трэба вучыць школьнікаў самастойна кантраляваць частату сардэчных скарачэнняў. Такі самакантроль па сілах вучням пачынаючы з II класа і выконваецца за 10 секунд па інструкцыі настаўніка не менш як 2—4 разы на занятках (падлік, паведамленне вынікаў настаўніку). Кожны вучань СМГ павінен валодаць методыкай падліку пульсу і ведаць свой пульс у стане спакою. Разам з тым неабходна фарміраваць у вучняў індывідуальныя суб’ектыўныя крытэрыі нагрузкі і разуменне неабходнасці своечасова інфармаваць настаўніка фізічнай культуры аб наступленні стамлення.
233
Пры першых прыметах стамлення нагрузкі спыняюць, паступова пераводзячы вучняў на хадзьбу, тэмп якой паступова зніжаецца. Дапускаецца грубая памылка, калі пры праяўленні стамлення або зза боязі перагрузкі педагог імкнецца адразу спыніць вучняў, забяспечваючы ім пасіўны адпачынак. У такой сітуацыі лепш прапанаваць ім выканаць іншыя фізічныя практыкаванні аблегчанага характару.