Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
190
Методыка самастойных заняткаў. Вызначэнне індывідуальных задач самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, сродкаў для іх вырашэння, індывідуальнага нарміравання нагрузкі ў працэсе самастойных заняткаў юнакоў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
Здаровы лад жыцця. Патрабаванні да фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця юнака сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
Профільная тэарэтычная падрыхтоўка. Індывідуальныя магчымасці профільнай дыферэнцыяцыі фізічнага выхавання вучняў з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Ведаць і ўмець выкарыстоўваць правілы бяспечных паводзін падчас заняткаў, спаборніцтваў, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў.
2. Ведаць і ўмець выкарыстоўваць правілы фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця юнака сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
3. Ведаць асаблівасці харчавання юнака ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
4. Ведаць індывідуальныя абмежаванні і проціпаказанні падтрымання і захавання сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці, абумоўленыя захворваннямі.
5. Ведаць методыку развіцця сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Ведаць мэты, змест і методыку самастойных заняткаў з аздараўленчай накіраванасцю для юнака з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
191
7. Ведаць суб’ектыўныя і аб’ектыўныя паказчыкі самакантролю, неабходныя для аздараўлення юнакоў сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
8. Ведаць правілы вядзення дзённіка самакантролю.
9. Ведаць правілы здаровага ладу жыцця, неабходныя для падтрымання нармальнай вагі цела і аздараўлення юнакоў сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Ведаць асаблівасці правядзення пазавучэбных заняткаў з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту з мэтай іх рэкрэацыі, аздараўлення і фізічнага развіцця.
11. Ведаць правілы правядзення і ўмець правесці 3—4 рухавыя гульні з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту.
12. Ведаць функцыі, структуру, уплыў Беларускай алімпійскай акадэміі на аздараўленне нацыі сродкамі спорту.
ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Задачы раздзела:
1. Фарміраваць у юнакоў адносіны да свайго здароўя як да каштоўнасці, якая патрабуе пастаяннага клопату, накіраванага на яго захаванне і ўмацаванне, як да неабходнай умовы асабістага шчасця, паспяховага выканання патрыятычнага доўгу па абароне Айчыны, дабрабыту нацыі і дзяржавы.
2. Аздараўліваць юнакоў сродкамі відаў спорту, засвоенымі ў працэсе навучання ў школе, з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
3. Фарміраваць на практычных занятках здольнасць перажываць пачуццё задавальнення пры выкананні фізічных практыкаванняў і выражаць яго праз тэхнічна правільна выкананы рух.
4. Фарміраваць уменні, навыкі, віды дзейнасці, неабходныя для самастойных заняткаў аздараўленчай накіраванасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
5. Дабівацца паляпшэння або стабілізацыі паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб, фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці), з улікам характару і цяжкасці захворвання.
192
6. Фарміраваць правільную паставу і прывучаць юнакоў сачыць за яе захаваннем не толькі на занятках фізічнай культурай.
7. Замацоўваць дакладнасць выканання страявых каманд і перастраенняў на месцы і ў руху.
8. Удасканальваць тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі і ўменне прымяняць іх самастойна для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
9. Удасканальваць тэхніку агульнаразвіццёвых практыкаванняў на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, пад музыку і ўменне прымяняць іх самастойна для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Фарміраваць пачуццё рытму і здольнасць узнаўляць зададзены рытм рухаў.
11. Вывучаць і ўдасканальваць тэхніку перамяшчэння на лыжах, фарміраваць уменне выкарыстоўваць хадзьбу на лыжах для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
12. Вывучаць і ўдасканальваць асноўныя тэхнікатактычныя дзеянні адной са спартыўных гульняў і фарміраваць уменне выкарыстоўваць іх ва ўмовах гульнёвай дзейнасці для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
13. Рознабакова развіваць сродкамі відаў спорту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
14. Фарміраваць уменне правесці 3—4 рухавыя гульні з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту.
15. Працягваць вывучэнне правіл судзейства відаў спорту, уключаных у праграму вучэбнага прадмета, з улікам індывідуальных магчымасцей і пажаданняў вучняў і ўдасканальваць іх у працэсе ўдзелу ў судзействе спаборніцтваў.
16. Ведаць індывідуальныя магчымасці профільнай дыферэнцыяцыі фізічнага выхавання з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
193
17. Павышаць індывідуальны ўзровень развіцця рухальных здольнасцей і якасцей асобы, неабходных для будучай прафесійнай дзейнасці, у адпаведнасці з профільнай дыферэнцыяцыяй, паказаннямі і проціпаказаннямі, абумоўленымі адхіленнямі ў стане здароўя.
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: спартыўная; звычайным крокам і на насках па разметках, з зададзенай хуткасцю, у зададзеным тэмпе, са зменай тэмпу праз пэўныя адрэзкі дыстанцыі, скарочаным і падоўжаным крокам, са зменай напрамку.
Бег: з высокага старту на адлегласць 15—20 м, бег на зададзеную адлегласць у індывідуальна зададзены час; удасканаленне размеркавання сіл у бегу за 1, 2, 3 мін; раўнамерны бег на вынослівасць.
Скачкі: штуршком дзвюх ног на зададзеную адлегласць.
Кіданне: кідкі набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з зыходнага становішча стоячы тварам у бок кідання з месца знізу ўверх на зададзеную далёкасць і вышыню; кіданне гранаты (700 г) у гарызантальную цэль з адлегласці 10—12 м.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, арыентацыя, рытмізацыя рухаў, пачуццё часу), аэробнай вынослівасці.
Гімнастыка і акрабатыка
Хадзьба: на насках са зменай даўжыні крокаў, хадзьба звычайная з запавольваннем і паскарэннем частаты рухаў, у зададзеным тэмпе, выпадамі, на пятках, на знешнім баку ступні, на насках, прыстаўнымі крокамі ўперад, назад, дробным крокам, са зменай напрамку руху з захаваннем паставы.
Бег: раўнамерны, дробным крокам, з высокім падыманнем бядра, прыстаўнымі крокамі.
Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба з захаваннем паставы без прадметаў, з прадметам на галаве, па лініі на 194
падлозе, па гімнастычнай лаўцы, хадзьба з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, прыстаўнымі крокамі.
Наскокванні і саскокванні: на лаўку штуршком адной і махам другой нагі з кроку з устаноўкай на мяккасць прызямлення.
Акрабатычныя практыкаванні: кулькі ўперад, назад, у бакі, стойкі на руках, галаве, пераварот бокам управа (улева), раўнавага «ластаўка»; спалучэнні з 5—7 акрабатычных практыкаванняў.
Развіццё рухальных здольнасцей: развіццё рухальнакаардынацыйных і іншых рухальных здольнасцей: дакладнасці і выразнасці рухаў, рытму, узгодненасці рухаў розных частак цела, узгодненасці рухаў з рухамі партнёраў, арыентацыі ў прасторы, дыферэнцыроўкі прасторавых параметраў рухаў, узгодненасці рухаў з музычным суправаджэннем, аэробнай вынослівасці, гібкасці, сілавой вынослівасці.
Атлетычная гімнастыка
Вучэбны матэрыял: сілавыя практыкаванні для двухгаловай мышцы пляча, мышцаў шыі, трапецападобнай мышцы, дэльтападобнай мышцы, вялікай грудной мышцы, мышцаў перадплечча, прамой мышцы жывата, чатырохгаловай мышцы бядра, ікраножнай мышцы, мышцаў задняй паверхні бядра, вонкавай касой мышцы жывата, доўгіх мышцаў спіны, найшырэйшай мышцы спіны, трохгаловай мышцы пляча з рознымі абцяжарваннямі (вагой цела, вагой гантэлей, штангі, гіры, груза і да т. п.), з пераадоленнем пругкіх уласцівасцей прадметаў (эластычны бінт, эспандэр, пругкая спружына і да т. п.); комплексы практыкаванняў для фарміравання мышачнай масы; комплексы практыкаванняў для фарміравання рэльефу мышцаў.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё сілавых здольнасцей, умацаванне мышачнага карсета тулава, фарміраванне правільнай паставы, актывізацыя абменных працэсаў у арганізме.
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: перамяшчэнне папераменным двухкрокавым ходам; пад’ём ♦ лесвічкай»; спуск у высокай стойцы, павароты на месцы.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
195
Спартыўныя гульні