• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
    1.	Умець самастойна выкарыстоўваць вывучаныя сродкі відаў спорту для аздараўлення з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    185
    2.	Паляпшаць паказчыкі, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальныя пробы, фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці), сродкамі відаў спорту з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    3.	Умець захоўваць правільную паставу на арганізаваных і самастойных занятках і сачыць за яе захаваннем на занятках фізічнай культурай, уроках па іншых вучэбных прадметах, у паўсядзённым жыцці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    4.	Умець правільна выконваць страявыя каманды і перастраенні на месцы і ў руху.
    5.	Умець выкарыстоўваць для аздараўлення і рэкрэацыі тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    6.	Паляпшаць тэхніку выканання агульнаразвіццёвых практыкаванняў на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, пад музыку і ўмець прымяняць іх самастойна для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    7.	Удасканальваць тэхніку перамяшчэння на лыжах і ўмець выкарыстоўваць хадзьбу на лыжах для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    8.	Умець самастойна выкарыстоўваць асноўныя тэхнікатактычныя дзеянні адной са спартыўных гульняў ва ўмовах гульнёвай дзейнасці для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    9.	Павысіць або захаваць на дасягнутым узроўні з дапамогай засвоеных сродкаў відаў спорту рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    10.	Умець самастойна выкарыстоўваць сродкі відаў спорту з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя, для рэкрэацыі.
    11.	Умець прымяніць вывучаныя правілы відаў спорту ў працэсе судзейства аднагодвух або больш спаборніцтваў з улікам індывідуальных магчымасцей і пажаданняў вучняў.
    186
    12.	Павышаць індывідуальны ўзровень развіцця рухальных здольнасцей і якасцей асобы, неабходных для будучай прафесійнай дзейнасці, у адпаведнасці з профільнай дыферэнцыяцыяй, паказаннямі і проціпаказаннямі, абумоўленымі станам здароўя.
    XII КЛАС, ЮНАКІ
    ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    У XII класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (13 урокаў), у ліку якіх не менш як пяць тэарэтычных і не больш за восем метадычных урокаў, а таксама ў працэсе вывучэння і ўдасканалення фізічных практыкаванняў, рухавых і спартыўных гульняў і самастойна.
    Задачы раздзела:
    1.	Пашырэнне і замацаванне правіл бяспечных паводзін падчас заняткаў, спаборніцтваў, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў.
    2.	Паглыбленне і замацаванне гігіенічных ведаў, неабходных для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця юнака сродкамі фізічнай культуры.
    3.	Фарміраванне ведаў аб рэжыме харчавання юнака ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
    4.	Фарміраванне ведаў аб развіцці і захаванні сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці.
    5.	Фарміраванне ведаў аб сродках, неабходных для захавання сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці.
    6.	Фарміраванне ведаў аб метадах развіцця сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці.
    7.	Фарміраванне ведаў аб нарміраванні нагрузкі пры развіцці сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці юнака.
    8.	Замацаванне і паглыбленне ведаў, неабходных для вызначэння мэт, зместу і методыкі самастойных заняткаў з аздараўленчай накіраванасцю.
    187
    9.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб суб’ектыўных і аб’ектыўных паказчыках самакантролю, неабходных для аздараўлення юнакоў сродкамі фізічнай культуры.
    10.	Замацаванне ведаў па самакантролі і фарміраванне ўменняў выкарыстоўваць іх у працэсе вядзення дзённіка самакантролю.
    11.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў, неабходных для падтрымання нармальнай вагі цела і аздараўлення юнакоў сродкамі фізічнай культуры.
    12.	Фарміраванне і замацаванне ведаў, неабходных для правядзення пазавучэбных заняткаў з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту з мэтай іх аздараўлення і фізічнага развіцця.
    13.	Вывучэнне правіл правядзення 3—4 рухавых гульняў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
    14.	Фарміраванне ведаў аб функцыях, структуры, уплыве на аздараўленне нацыі сродкамі спорту Беларускай алімпійскай акадэміі.
    15.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў пра індывідуальныя асаблівасці профільнай дыферэнцыяцыі фізічнага выхавання вучняў з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспекі заняткаў і папярэджання небяспечных сітуацый падчас вучэбных заняткаў, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў. Правілы падрыхтоўкі месцаў бяспечных заняткаў, самаацэнкі сіл, страхоўкі, самастрахоўкі, дапамогі. Правілы бяспечных пазавучэбных заняткаў з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту.
    Гігіешчныя веды. Метадычныя рэкамендацыі па рэжыме харчавання ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
    Методыка развіцця рухальных здольнасцей
    Сілавыя здолькасці. Задачы, сродкі развіцця сілавых здольнасцей юнака. Метады развіцця сілавых здольнасцей юнака. Выбарачнае ўздзеянне сілавых практыкаванняў. Выкарыстанне сілавых практыкаванняў для карэкцыі фігуры юнака. Рэкамендацыі па нарміраванні фізічнай нагрузкі сілавога характару пры занятках з юнакамі1.
    1 Курсівам вызелены новы вучэбны матэрыял.
    188
    Хуткасныя і хуткаснасілавыя здольнасці. Задачы, сродкі развіцця хуткасных і хуткаснасілавых здольнасцей юнака. Метады развіцця хуткасных і хуткаснасілавых здольнасцей юнака. Рэкамендацыі па нарміраванні фізічнай нагрузкі хуткаснага і хуткаснасілавога характару.
    Вынослівасць. Сродкі развіцця агульнай вынослівасці юнакоў. Метады развіцця агульнай. вынослівасці юнакоў. Рэкамендацыі па нарміраванні фізічнай нагрузкі на вынослівасць пры занятках з юнакамі.
    Гібкасць. Задачы, сродкі развіцця гібкасці. Метады развіцця гібкасці. Метад паўторнага дынамічнага практыкавання. Метад паўторнага статычнага практыкавання ( «стрэтчынг» ). Метад камбінаванага выкарыстання практыкаванняў для развіцця гібкасці. Асаблівасці нарміравання фізічнай нагрузкі для развіцця гібкасці пры занятках з юнакамі.
    Рухальнакаардынацыйныя здольнасці. Задачы развіцця асобных рухальнакаардынацыйных здольнасцей. Сродкі развіцця асобных рухальнакаардынацьшных здольнасцей: фізічныя практыкаванні, спартыўныя гульні, якія ўваходзяць у праграмы V—XII класаў. Метады развіцця рухальнакаардынацыйных здольнасцей: метад рэгламентаванага практыкавання (стандартнапаўторнага, варыятыўнага са строга рэгламентаваным і не строга рэгламентаваным вар’іраваннем умоў выканання), гульнёвы метад. Асаблівасці нарміравання фізічнай нагрузкі для развіцця асобных рухальнакаардынацыйных здольнасцей.
    Методыка самакантролю. Методыка ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці старшакласніка да выканання патрабаванняў комплексу «Абаронца Айчыны». Выкарыстанне вынікаў самакантролю фізічнай падрыхтаванасці ў працэсе самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Метадычныя рэкамендацыі па папярэднім, прамежкавым, выніковым самакантролі старпіакласніка.
    Методыка самастойных заняткаў. Вызначэнне індывідуальных задач самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі (аздараўленне, рэабілітацыя, рэкрэацыя, развіццё рухальных здольнасцей). Правілы адбору сродкаў для вырашэння задач самастойных заняткаў. Найбольш характэрныя метады, рэкамендуемыя для выкарыстання гэтых сродкаў. Найбольш агульныя правілы індывідуальнага нарміравання фізічнай нагрузкі ў працэсе самастойных заняткаў.
    189
    Здаровы лад жыцця. Простыя правілы фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця юнака сродкамі фізічнай культуры. Практычныя рэкамендацыі па выкананні правіл. Адбор і практычнае прымяненне сродкаў фізічнай культуры ў здаровым ладзе жыцця. Аптымальны тыднёвы рухальны рэжым старшакласніка ў розныя поры года.
    Пазавучэбныя заняткі з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту. Метадычныя асаблівасці правядзення пазавучэбных заняткаў з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту. Дыдактычныя рухавыя гульні. Апісанне 3—4 рухавых гульняў для выкарыстання ў розных умовах.
    Алімпізм і алімпійскі рух. Беларуская алімпійская акадэмія. Функцыі, структура, міжнародныя сувязі, уплыў на алімпійскі рух у краіне.
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
    Асновы бяспекі заняткаў. Асаблівасці выканання правіл бяспечных паводзін і папярэджання небяспекі падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі.
    Гігіенічныя веды. Негатыўнае ўздзеянне шкодных прывычак і парушэння патрабаванняў асабістай гігіены на арганізм юнака, які мае адхіленні ў стане здароўя. Метадычныя рэкамендацыі па рэжыме харчавання ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
    Методыка развіцця рухальных здольнасцей. Індывідуальныя абмежаванні і проціпаказанні захавання і развіцця сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых здольнасцей, вынослівасці, гібкасці, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, абумоўленых характарам і ступенню індывідуальных адхіленняў ад нормы.
    Методыка самакантролю. Асаблівасці самакантролю старшакласніка з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі. Дзённік самакантролю старшакласніка. Практычныя рэкамендацыі па аналізе вынікаў самакантролю юнака з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.