• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    Скачкі: штуршком дзвюх ног на далёкасць, у вышыню з даставаннем прадмета; мнагаскокі на дзвюх нагах з выскокваннем уверх, на адной назе, скачкі на адной назе з падцягваннем калена штуршковай нагі; трайныя, пяцярныя, дзесяцярныя скачкі на далёкасць, на зададзеную адлегласць, скачкі ў даўжыню з разгону, у вышыню з разгону.
    Кіданне: набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з розных зыходных становішчаў: стоячы тварам і бокам у напрамку кідання з месца, з кроку, з двух, трох крокаў уперадуверх, знізу ўверх на зададзеную далёкасць і вышыню; лоўля набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі пасля кідка партнёра, пасля воплеску рукамі за спінай, пасля кідка ўверх, наступнага прысядання і павароту на 360°; лоўля тэніснага мяча з адскоку пасля кідка партнёра, які стаіць за спінай; кіданне тэніснага мяча на далёкасць з месца, з 4—5 кідковых крокаў, з поўнага разгону па калідоры 10 м.
    Рытмічная гімнастыка
    Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба пад музыку без прадметаў, з прадметам на галаве, па лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы; хадзьба з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой; прыстаўнымі крокамі наперад, з паваротамі ў прыседзе з захаваннем правільнай паставы.
    Практыкаванні для здароўя і прыгажосці: агульнаразвіццёвыя практыкаванні без прадметаў для мышцаў шыі і плечавога пояса, рук і грудной клеткі, бёдраў і тазавага пояса, жывата, спіны, пазваночніка, галёнкі, галёнкаступнёвых суставаў і ступняў; плаўныя рухі рук, тулава, галавы ў спалучэнні з выпадамі, паўпрысяданнямі і прысяданнямі; скачкі на месцы на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук, папераменна на левай, правай і на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук; камбінацыі скачкоў з рухамі рук.
    Акрабатыка
    Вучэбны матэрыял: камбінацыя, якая ўключае злітнае выкананне вывучаных элементаў.
    170
    Лыжная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: вывучаныя прыёмы перамяшчэння бяскрокавым, аднакрокавым, двухкрокавым адначасовымі хадамі; пераход ад адначасовых хадоў да папераменнага ходу; пад’ёмы ♦паўелачкай», «елачкай»; спускі ў высокай, сярэдняй, нізкай стойках; тармажэнні «паўплугам», «плугам»; выкарыстанне пералічаных тэхнічных прыёмаў пры праходжанні дыстанцыі, рэкамендаванай для аздараўлення.
    Спартыўныя гульні
    Баскетбол: вырыванне і выбіванне мяча; вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са зменай хуткасці і напрамку руху; перахопы мяча падчас вядзення; лоўля мячоў, якія высока ляцяць, у скачку дзвюма рукамі і пасля адскоку ад шчыта; перадачы мяча рознымі спосабамі падчас руху ў адным напрамку і пры сустрэчным руху; тактычныя ўзаемадзеянні пры персанальнай і зоннай абароне; тактычныя ўзаемадзеянні пры пазіцыйным нападзенні; гульня на адно кольца, двухбаковая гульня.
    Гандбол: перадача мяча адной і дзвюма рукамі на сярэднюю і далёкую адлегласць ад пляча, збоку, знізу і над галавой; вядзенне мяча ў спалучэнні з абводкай праціўніка, перадачамі і кідкамі па варотах; лоўля і перадачы мяча пры сустрэчным руху; вядзенне мяча са змяненнем хуткасці перамяшчэння; адцягваючыя ўвагу індывідуальныя дзеянні ў нападзенні; тэхніка 7метровага штрафнога кідка; гульня варатара; перадача і лоўля мяча ў тройках, скрыжаваны рух, перамяшчэнне васьмёркай, перадача і лоўля мяча з адскокам ад пляцоўкі; кідок з апорнага становіійча з супраціўленнем праціўніка; падстрахоўка ў абароне; дзеянне ў зоннай абароне; двухбаковая гульня.
    Валейбол: верхняя падача; падманныя перадачы з другога і чацвёртага нумара, страхоўка пры падачы і падманных перадачах; першая перадача к сетцы ў зону 3, другая перадача з зоны 4 і 2; прыём мяча знізу адной рукой з падзеннем; двухбаковая гульня.
    Профільная практычная падрыхтоўка
    Развіццё рухальных здольнасцей і якасцей асобы, неабходных для будучай прафесійнай дзейнасці, у адпаведнасці з профільнай дыферэнцыяцыяй, паказаннямі і проціпаказаннямі, абумоўленымі захворванямі.
    171
    Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
    Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
    Развіццё рухальных здольнасцей
    У XII класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе нггвучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
    XI КЛАС, ЮНАКІ
    ТЭАРАТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    У XI класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (13 урокаў), у ліку якіх не менш як пяць тэарэтычных і не больш за восем метадычных урокаў, а таксама ў працэсе вывучэння і ўдасканалення фізічных практыкаванняў, рухавых і спартыўных гульняў і самастойна.
    Задачы раздзела:
    1.	Замацаванне вывучаных раней правіл бяспечных паводзін падчас заняткаў, спаборніцтваў, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
    2.	Вывучэнне правіл бяспечных паводзін падчас заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту.
    3.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб значэнні для юнакоў выкарыстання фізічных практыкаванняў, фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця з улікам індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
    4.	Фарміраванне ведаў аб рухальнакаардынацыйных і кандыцыйных здольнасцях, уплыве на іх індывідуальных асаблівасцей характару і абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
    172
    5.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб змесце і пабудове самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
    6.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб прымяненні непроціпаказаных сродкаў фізічнай культуры для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця з улікам індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
    7.	Засваенне простых правіл правядзення пазавучэбных заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту.
    8.	Фарміраванне ведаў пра кантроль над заняткамі з дзецьмі дашкольнага ўзросту і самакантроль.
    9.	Фарміраванне ведаў аб структуры і функцыях НАК і яго ўплыве на развіццё «спорту для ўсіх» у краіне.
    10.	Знаёмства з асноўнымі палажэннямі Міжнароднай хартыі фізічнага выхавання і яе значэннем для фізічнага выхавання вучняў з адхіленнямі ў стане здароўя.
    11.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб духоўных, маральных, культурных каштоўнасцях алімпізму, якія характарызуюць гуманістычны і сацыякультурны патэнцыял спорту ў выхаванні гарманічна развітай асобы, якая спалучае ў сабе духоўнае багацце, маральную чысціню і фізічную дасканаласць.
    12.	Паглыбленне ведаў аб уплыве фізічных практыкаванняў і загартоўвання на здароўе, фізічную і разумовую працаздольнасць юнакоў з улікам індывідуальных асаблівасцей характару і цяжкасці захворвання, умоў жыцця.
    13.	Замацаванне ведаў аб індывідуальных абмежаваннях прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ, абумоўленых індывідуальнымі асаблівасцямі характару і цяжкасцю захворвання.
    14.	Замацаванне ведаў і фарміраванне ўменняў, неабходных для самакантролю за фізічным развіццём, фізічнай падрыхтаванасцю, функцыянальным станам арганізма і ацэнкі яго вынікаў.
    15.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб каштоўнасці здароўя, станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, аб правілах выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў рэжыме працы і адпачынку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    16.	Фарміраванне ведаў пра профільную дыферэнцыяцыю фізічнага выхавання з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    173
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспекі заняткаў і папярэджання небяспечных сітуацый падчас заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту на дзіцячай пляцоўцы, у двары, каля вадаёма, у лесапаркавай зоне. Правілы бяспечных паводзін старшакласнікаў на ўроках фізкультуры, падчас самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі1.
    Гігіенічныя веды. Гігіена юнака падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Шкодны ўплыў курэння, алкаголю, наркатычных рэчываў, пераядання і іншых фактараў нездаровага ладу жыцця на здароўе юнака. Негатыўнае ўздзеянне шкодных прывычак бацькоў на генетычны код, псіхічнае і фізічнае здароўе дзяцей. Станоўчае ўздзеянне фізічных практыкаванняў на здароўе юнака і яго будучага патомства.
    Методыка развіцця рухальных здольнасцей
    Сілавыя здольнасці. Мышачная сіла. Прыкладное значэнне мышачнай сілы для мужчыны. Віды праяўлення мышачнай сілы: марудная сіла, хуткая сіла, абсалютная сіла, адносная сіла. Вымяральнікі розных праяўленняў мышачнай сілы. Аб выбарачным уздзеянні сілавых практыкаванняў. Магчымасці выкарыстання сілавых практыкаванняў для карэкцыі фігуры юнака. Уплыў практыкаванняў для развіцця сілавых здольнасцей на здароўе юнака. Магчымая рызыка развіцця сілавых здольнасцей юнака і яе папярэджанне з улікам патрабаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя. Магчымасці развіцця сілы пры розных захворваннях.
    Хуткасныя здольнасці. ІТрыкладное значэнне хуткасных здольнасцей для юнака ў сучасных умовах. Паказчыкі хуткасных здольнасцей. Час рухальнай рэакцыі. Тэст для вымярэння часу рухальнай рэакцыі: падаючая лінейка. Частата рухаў. Тэсты для вымярэння частаты рухаў: тэпінгтэст з алоўкам, колькасць крокаў за 10 с у бегу на месцы з высокім падыманнем бядра. Здольнасць набіраць хуткасць. Тэст: бег на 10 м з нізкага старту. Магчымасці развіцця хуткасных здольнасцей пры розных захворваннях.
    Хуткаснасілавыя здольнасці. Віды хуткаснасілавых здольнасцей. Здольнасць максімальна хутка праяўляць максімальную
    1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
    174
    сілу. Тэст: скачок у вышыню з месца штуршком дзвюх ног. Прыкладное значэнне хуткаснасілавых здольнасцей для юнака. Магчымасці развіцця хуткаснасілавых здольнасцей пры розных захворваннях.
    Вынослівасць. Вынослівасць і яе значэнне ў жыцці юнака. Віды вынослівасці. Сілавая вынослівасць. Паказчыкі сілавой вынослівасці. Тэсты сілавой вынослівасці. Хуткасная вынослівасць. Паказчыкі хуткаснай вынослівасці. Тэсты хуткаснай. вынослівасці. Хуткаснасілавая вынослівасць. Паказчыкі хуткаснасілавой вынослівасці. Тэсты хуткаснасілавой вынослівасці. Агульная вынослівасць. Паказчыкі агульнай вынослівасці. Тэсты агульнай вынослівасці. Магчымасці развіцця вынослівасці пры розных захворваннях.