Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Пазавучэбныя заняткі з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Узроставыя асаблівасці псіхафізічнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту. Рухальная актыўнасць — важная ўмова псіхафізічнага і інтэлектуальнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту. Гульнёвая накіраванасць — абавязковая ўмова рухальнай актыўнасці дзяцей дашкольнага ўзросту. 5—6 рухавых гульняў для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Алімпізм і алімпійскі рух. Уплыў НАК на развіццё «спорту для ўсіх» у краіне і Міжнародная хартыя фізічнага выхавання.
148
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін старшакласніц на ўроках фізкультуры, падчас самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі; пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
Гігіенічныя веды. Гігіена дзяўчыны падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя. Станоўчае ўздзеянне на здароўе дзяўчыны і яе будучага патомства фізічных практыкаванняў, якія прымяняюцца з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
Методыка развіцця рухальных здольнасцей. Значэнне развіцця рухальнакаардынацыйных і іншых фізічных здольнасцей пры розных захворваннях. Магчымасці развіцця хуткасных, сілавых, хуткаснасілавых здольнасцей дзяўчыны, вынослівасці, гібкасці, рухальнакаардынацыйных здольнасцей з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
Методыка самакантролю. Значэнне вядзення дзённіка самакантролю «На шляху да фізічнай дасканаласці» для аздараўлення старшакласніцы з адхіленнямі ў стане здароўя.
Методыка самастойных заняткаў. Правілы адбору сродкаў для вырашэння задач самастойных заняткаў з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і стану здароўя.
Здаровы лад жыцця. Асаблівасці патрабаванняў да здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, абумоўленыя цыклічнасцю фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальным характарам і цяжкасцю захворвання.
Алімпізм і алімігійскі рух. Значэнне Міжнароднай хартыі фізічнага выхавання для фізічнага выхавання вучняў, аднесеных да СМГ.
Профільная тэарэтычная падрыхтоўка. Значэнне, мэта, задачы, асаблівасці зместу профільнай дыферэнцыяцыі фізічнага выхавання з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннем і асаблівасцямі фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
149
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Ведаць правілы бяспечных паводзін падчас заняткаў, спаборніцтваў, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў і ўмець выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
2. Ведаць правілы бяспечных паводзін падчас заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту і ўмець прымяняць гэтыя веды.
3. Ведаць значэнне выкарыстання фізічных практыкаванняў для дзяўчат, фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця і ўмець іх выкарыстоўваць з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
4. Ведаць асноўныя рухальныя здольнасці чалавека і ўплыў на іх цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
5. Ведаць непроціпаказаныя сродкі фізічнай культуры для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
6. Ведаць простыя правілы правядзення пазавучэбных заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту.
7. Ведаць асаблівасці кантролю над заняткамі з дзецьмі дашкольнага ўзросту і самакантролю.
8. Умець растлумачыць структуру і функцыі НАК і ахарактарызаваць яго ўплыў на развіццё «спорту для ўсіх» у краіне.
9. Ведаць асноўныя палажэнні Міжнароднай хартыі фізічнага выхавання і яе значэнне для фізічнага выхавання вучняў з адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Мець уяўленне аб духоўных, маральных, культурных каштоўнасцях алімпізму, якія характарызуюць гуманістычны і сацыякультурны патэнцыял спорту ў выхаванні гарманічна развітай асобы, якая спалучае ў сабе духоўнае багацце, маральную чысціню і фізічную дасканаласць.
11. Ведаць аб уплыве фізічных практыкаванняў і загартоўвання на здароўе, фізічную і разумовую працаздольнасць дзяўчат з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальнага характару і цяжкасці захворванняў, умоў жыцця.
12. Ведаць індывідуальныя абмежаванні прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ, абумоўленыя цыклічнасцю фізія
150
лагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальным характарам і цяжкасцю захворвання.
13. Ведаць правілы самакантролю над фізічным развіццём, фізічнай падрыхтаванасцю, функцыянальным станам арганізма і ацэнкі яго вынікаў з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальнага характару і цяжкасці захворвання, умоў жыцця.
14. Умець выкарыстоўваць веды па самакантролі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальнага характару і цяжкасці захворвання пры вядзенні дзённіка самакантролю.
15. Усведамляць каштоўнасць здароўя, ведаць аб станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, аб правілах выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў рэжыме працы і адпачынку і ўмець выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
16. Ведаць значэнне, мэту, задачы, асаблівасці зместу профільнай дыферэнцыяцыі фізічнага выхавання з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннем і асаблівасцямі фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Задачы раздзела:
1. Аздараўліваць дзяўчат сродкамі відаў спорту, вучыць іх уменням і відам дзейнасці, неабходным для самастойных заняткаў аздараўленчай накіраванасці, з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
2. Дабівацца паляпшэння паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя: функцыянальных проб, фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці.
3. Фарміраваць правільную паставу і прывучаць дзяўчат сачыць за яе захаваннем на занятках фізічнай культурай, уроках па іншых вучэбных прадметах, у паўсядзённым жыцці.
4. Удасканальваць дакладнасць выканання страявых каманд і перастраенняў на месцы і ў руху.
5. Удасканальваць тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі і ўменне прымяняць іх самастой
151
на для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Удасканальваць тэхніку агульнаразвіццёвых практыкаванняў на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, пад музыку і ўменне прымяняць іх самастойна для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
7. Вывучаць і ўдасканальваць тэхніку перамяшчэння на лыжах, фарміраваць матывацыю і ўменне выкарыстоўваць,хадзьбу на лыжах для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
8. Вывучаць і ўдасканальваць асноўныя тэхнікатактычныя дзеянні адной са спартыўных гульняў і фарміраваць уменне выкарыстоўваць іх ва ўмовах гульнёвай дзейнасці з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
9. Рознабакова развіваць сродкамі відаў спорту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Фарміраваць уменне самастойна выкарыстоўваць сродкі відаў спорту з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя, для рэкрэацыі.
11. Працягваць вывучэнне правіл судзейства ўключаных у праграму вучэбнага прадмета відаў спорту з улікам індывідуальных магчымасцей і пажаданняў вучняў і ўдасканальваць іх у працэсе ўдзелу ў судзействе спаборніцтваў.
12. У адпаведнасці з профільнай дыферэнцыяцыяй, паказаннямі і проціпаказаннямі, абумоўленымі адхіленнямі ў стане здароўя, развіваць рухальныя здольнасці і якасці асобы, неабходныя для будучай прафесійнай дзейнасці.
152
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: спартыўная; звычайным крокам і на насках па разметках, з зададзенай хуткасцю, у зададзеным тэмпе, са зменай. тэмпу праз пэўныя адрэзкі дыстанцыі.
Бег: на зададзены час; удасканаленне размеркавання сіл у аздараўленчым бегу за 1, 2, 3 мін; кросавы бег па перасечанай мясцовасці ў чаргаванні з хадзьбой.
Скачкі: штуршком дзвюх ног, на зададзеную адлегласць.
Кіданне: кідкі набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з зыходнага становішча стоячы тварам у бок кідання з месца знізу ўверх на зададзеную далёкасць і вышыню; кідкі і лоўля «лётаючых талерачак» і (або) бумеранга.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, арыентацыя, рытмізацыя рухаў, пачуццё часу), аэробнай вынослівасці.
Рытмічная гімнастыка
Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба пад музыку без прадметаў, з прадметам на галаве па лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы з захаваннем правільнай паставы, хадзьба з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, прыстаўнымі крокамі ўперад.
Практыкаванні для здароўя і прыгажосці: перамяшчэнне пад музыку, рукі на поясе: звычайным крокам, на насках, скрыжаваным крокам управа (улева/ крокамі вальса, полькі, мазуркі, рухамі сучасных танцаў; тое самае, але з рознымі палажэннямі рук; тое самае, але з рознымі камбінацыямі палажэнняў рук; агульнаразвіццёвыя практыкаванні для развіцця рухавасці суставаў і пластыкі рухаў без прадметаў, якія выконваюцца стоячы на месцы: для рук і ног; для плечавога пояса і ног («спружынка»); для плечавога пояса, ног (выпады) і тулава (павароты, нахілы) з рухамі рук; для шыі, тулава, рук і ног; для тулава, рук і ног; спецыяльныя практыкаванні для развіцця