Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Бервяно гімнастычнае2 (дз): удасканаленне практыкавання, вывучанага ў IX класе; прысяданне з наступным уставаннем, паварот на дзвюх нагах на насках на 180°, саскок прагнуўшыся.
Скачок апорны: ногі паасобку цераз казла ў шырыню (х, дз); ногі паасобку цераз казла ў даўжыню (мосцік на адлегласці не менш як 1 м) (х).
Лажанне: па канаце пры дапамозе ног (х, дз), па канаце (шасце) без дапамогі ног на зададзеную адлегласць (х).
Акрабатычныя практыкаванні: кулькі ўперад, назад, убок (х, дз); скачоккулёк з разгону штуршком дзвюх ног (х); «мост» (дз); простыя падтрымкі (х, дз); стойка сілай на галаве, стойка махам адной і штуршком другой нагі на руках з падтрымкай (х); стойка на лапатках (дз).
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V—IX класах; перамяшчэнне бяскрокавым, аднакрокавым, двухкрокавым адначасовымі хадамі; пераход ад адначасовых хадоў да папераменнага ходу; пад’ёмы «лесвічкай», «паўелачкай», «елачкай»; спускі ў высокай, сярэдняй, нізкай стойках; павароты на месцы і ў руху; тармажэнні «паўплугам», «плугам».
Спартыўныя гульні
(вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
Валейбол: удасканаленне ў працэсе гульні верхняй падачы, другой верхняй перадачы без скачка, тэхнікі выскоквання па
1 Пры адсутнасці рознавысокіх брусоў выконваецца на нізкай перакладзіне.
2 Пры адсутнасці гімнастычнага бервяна выконваецца на падлозе, гімнастычнай лаўцы або прыстасаваным драўляным бруску.
131
ходзе з разгону, тэхнікі прамога нападаючага ўдару па ходзе з разгону; развучванне простых узаемадзеянняў у нападзенні.
Баскетбол: удасканаленне перамяшчэнняў з перадачамі мяча ў парах, у тройках са зменай масца; абаронныя дзеянні супраць іграка, які атакуе кольца; атакуючыя рухі з перахопліваннем мяча ў час вядзення; вырыванне і выбіванне мяча; перадача мяча пры сустрэчным руху; прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні; судзейская практыка.
Гандбол: удасканаленне вядзення мяча са змяненнем хуткасці перамяшчэння; кідкі па варотах; прыёмы гульні ў абароне; прыёмы гульні ў нападзенні; вучэбныя гульні; судзейская практыка.
Футбол (х): удасканаленне перамяшчэння па полі з паскарэннем; вядзенне мяча ўнутранай і знешняй часткай пад’ёму ступні са змяненнем хуткасці і напрамку руху; спыненне мяча грудзьмі; удары па мячы галавой пасля накідвання партнёрам; падманныя рухі з мячом; падманныя рухі з тармажэннем і зменай напрамку руху без мяча; простыя тактычныя камбінацыі ў парах і тройках; вучэбныя гульні; судзейская практыка.
Кросавая падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: пераадоленне вертыкальных (з апорай або пераскокваючы) і гарызантальных перашкод у скачку з прызямленнем на адну нагу без парушэння рытму бегу; размеркаванне сіл на дыстанцыі; крос на адлегласць да 4 км.
Канькабежная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: пераход з адной дарожкі на другую падчас бегу на сярэднія дыстанцыі; фінішыраванне; бег на дыстанцыі да 1500 м.
Плаванне
(пры наяўнасці басейна)
Вучэбны матэрыял: практыкаванні на сушы: практыкаванні сілавога характару для развіцця сілавой вынослівасці мышцаў рук, ног, брушнога прэса, спіны, акрабатычныя практыкаванні для развіцця агульнай каардынацыі, спецыяльныя практыкаванні для адпрацоўкі павароту; практыкаванні ў вадзе: адпрацоўка паваротаў пры плаванні выбраным стылем.
132
Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
Развіццё рухальных здольнасцей
У X класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
ВУЧЭБНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ЎЗРОЎНЮ ПАДРЫХТАВАНАСЦІ ВУЧНЯЎ СМГ, ЯКІЯ ЗАКАНЧВАЮЦЬ БАЗАВУЮ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНУЮ ШКОЛУ1
1. Першая зместавая лінія: «Алімпізм і алімпійскі рух»
1.1. Вучні павінны в е д а ц ь:
Гісторыю Алімпійскіх гульняў старажытнасці; уплыў Алімпійскіх гульняў на развіццё культуры старажытных грэкаў.
Асноўныя этапы развіцця сучаснага алімпійскага руху, яго значэнне для збліжэння народаў і краін; асноўныя каштоўнасці алімпізму, абвешчаныя ў Алімпійскай хартыі, іх уплыў на фарміраванне ўяўленняў аб гарманічна развітай асобе; значэнне алімпійскіх ідэалаў для фізічнага і духоўнага самаўдасканалення.
Першых прызёраў і сучасных чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў, іх уклад у праслаўленне Радзімы.
Сучасную сістэму спартыўных спаборніцтваў.
1 Патрабаванні да засваення тэарэтычнага вучэбнага матэрыялу прад’яўляюцца да ўсіх вучняў у поўным аб’ёме. Патрабаванні да засваення практычнага вучэбнага матэрыялу прад’яўляюцца з улікам індывідуальных абмежаванняў, проціпаказанняў і паказанняў назалагічных груп, клінікафункцыянальных характарыстык захворванняў вучняў, рэкамендаванага рухальнага рэжыму, узроўню фізічнай працаздольнасці, узросту і полу.
133
1.2. Вучні павінны ў м е ц ь:
Абгрунтоўваць неабходнасць следавання гуманістычным ідэалам алімпізму.
Тлумачыць значэнне перамог на Алімпійскіх гульнях для прэстыжу дзяржавы.
Суадносіць сваё стаўленне да фізічнай культуры з яе значэннем для ўсебаковага развіцця асобы.
1.3. Вучні павінны б ы ц ь г а т о в ы:
Прымяняць атрыманыя веды для адэкватнай ацэнкі сучаснага развіцця фізічнай культуры і спорту ў краіне.
Да выкарыстання даступных сродкаў спорту для фізічнага і звязанага з ім усебаковага ўдасканалення.
2. Другая зместавая лінія: «Фарміраванне культуры здароўя і здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця»
2.1. Вучні павінны в е д а ц ь:
Значэнне асноўных органаў і сістэм арганізма чалавека для выканання разнастайных практыкаванняў; уплыў фізічных практыкаванняў на развіццё і стан органаў і сістэм з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
Норму рухальнай актыўнасці, неабходную для аптымальнага развіцця арганізма, умацавання здароўя, падтрымання разумовай і фізічнай працаздольнасці ў сваім узросце з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
Што такое фізічнае развіццё, як яно вымяраецца, як уздзейнічаюць на яго заняткі фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя. Як вызначыць узровень свайго фізічнага развіцця па табліцах з улікам узросту і даўжыні цела.
Што такое фізічная падрыхтаванасць і паказчыкі фізічнай падрыхтаванасці для свайго ўзросту. Правілы выканання тэставых практыкаванняў і вымярэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці.
Уплыў шкодных прывычак на знешні выгляд, паводзіны, разумовае, фізічнае, інтэлектуальнае развіццё чалавека.
Трэніровачныя заданні, накіраваныя на развіццё сілы, хуткасці, вынослівасці, гібкасці, каардынацыі рухаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў.
Спосабы вымярэння нагрузкі пры выкананні трэніровачных заданняў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў.
Правілы самакантролю падчас вучэбных і самастойных заняткаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў.
134
Перавагі здаровага ладу жыцця. Патрабаванні здаровага ладу жыцця да рухальнага рэжыму, харчавання, загартоўвання, гігіены цела, адзення і месца пражывання.
2.2. Вучні павінны ў м е ц ь:
Выконваць гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку на занятках фізічнай культурай.
Весці дзённік самакантролю.
Пастаянна захоўваць правільную паставу.
Выкарыстоўваць комплексы практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі для самастойных заняткаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў.
Выкарыстоўваць тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў.
Ацэньваць свой узровень развіцця фізічных якасцей у кожным тэсце і ўзровень агульнай фізічнай падрыхтаванасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў.
Правільна вымяраць і ацэньваць узровень свайго фізічнага развіцця.
Ацэньваць уплыў на арганізм трэніровачных заданняў і сістэмы трэніровачных заданняў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў.
Састаўляць і выконваць комплекс практыкаванняў для самастойнага развіцця пэўнай фізічнай якасці, захавання разумовай працаздольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў.
Самастойна распрацоўваць і выконваць індывідуальны рэжым дня, вызначаць рухальны рэжым і кантраляваць яго выкананне.
Прымяняць атрыманыя веды і сфарміраваныя ўменні для здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў.
2.3. Вучні павінны быць гатовы:
Выкарыстоўваць атрыманыя веды, сфарміраваныя ўменні, навыкі і спосабы дзейнасці для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры.
3. Трэцяя зместавая лінія: «Засваенне асноў відаў спорту»
3.1. Вучні павінны в е д а ц ь:
Тэхніку выканайня ўсіх вывучаных фізічных практыкаванняў.
Комплексы практыкаванняў для самастойнага развіцця рухальных здольнасцей з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў.
135
Спосабы папярэджвання і выпраўлення памылак пры выкананні вывучаных сродкаў фізічнай, тэхнікатактычнай падрыхтоўкі.
Правілы нарміравання фізічнай нагрузкі пры выкарыстанні сродкаў відаў спорту для аздараўлення з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
3.2. Вучні павінны ў м е ц ь тэхнічна правільна з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў1:
Выконваць агульнаразвіццёвыя гімнастычныя практыкаванні з прадметамі і без прадметаў.
Нарміраваць нагрузку пры выкананні комплексаў практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі, комплексаў практыкаванняў для развіцця сілавых, хуткаснасілавых якасцей, гібкасці, вынослівасці.
Перамяшчацца рознымі спосабамі хадзьбы і бегу; бегаць на хуткасць, на вынослівасць; скакаць у даўжыню з месца і з разгону, у вышыню з разгону; кідаць мяч з месца на дакладнасць і з разгону на далёкасць; правільна размяркоўваць свае сілы падчас бегу на вынослівасць у зададзены час і на зададзеную адлегласць.