• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    2.	Ведаць аб дасягненнях айчынных спартсменаў у алімпійскім руху і іх значэнні для інтэграцыі нашай краіны ў сусветную эканамічную, культурную і палітычную прастору.
    3.	Ведаць індывідуальныя абмежаванні прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
    4.	Ведаць індывідуальныя асаблівасці адаптацыі арганізма да фізічнай нагрузкі, абмежаванні пераключэння на фізічную
    109
    дзейнасць для аднаўлення разумовай працаздольнасці, абумоўленыя адхіленнямі ў стане здароўя.
    5.	Умець абгрунтаваць значэнне загартоўвання для вучняў СМГ і ведаць яго асаблівасці, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
    6.	Умець індывідуалізаваць працэдуры загартоўвання на працягу навучальнага года і канікул з улікам характару і цяжкасці захворвання, умоў жыцця.
    7.	Умець кантраляваць паказчыкі свайго фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці, функцыянальнага стану арганізма і ацэньваць яго вынікі.
    8.	Ведаць правілы выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў рэжыме працы і адпачынку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    Задачы раздзела:
    1.	Аздараўліваць вучняў сродкамі відаў спорту, вучыць іх выконваць гэта самастойна з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    2.	Дабівацца паляпшэння паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб, паказчыкаў фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці).
    3.	Фарміраваць правільную паставу на занятках фізічнай культурай, уроках па іншых вучэбных прадметах, у паўсядзённым жыцці і прывучаць вучняў сачыць за яе захаваннем.
    4.	Удасканальваць дакладнасць выканання страявых каманд і перастраенняў на месцы і ў руху.
    5.	Удасканальваць тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    6.	Удасканальваць уменні выконваць агульнаразвіццёвыя практыкаванні на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, на снарадах і са снарадамі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    7.	Вывучаць і ўдасканальваць тэхніку перамяшчэння на лыжах, фарміраваць матывацыю і ўменне выкарыстоўваць хадзьбу на лыжах для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індыві
    110
    дуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    8.	Вывучаць і ўдасканальваць тэхніку плавання, фарміраваць матывацыю і ўменне выкарыстоўваць плаванне з мэтай аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    9.	Вывучаць і ўдасканальваць асноўныя тэхнікатактычныя дзеянні адной са спартыўных гульняў і фарміраваць уменне выкарыстоўваць іх ва ўмовах гульнёвай дзейнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    10.	Рознабакова развіваць сродкамі відаў спорту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    11.	Удасканальваць веданне правіл судзейства відаў спорту, уключаных у праграму вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» для СМГ.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя
    Лёгкая атлетыка
    Хадзьба: удасканаленне тэхнікі звычайнай і спартыўнай хадзьбы.
    Бег: з пераменнай хуткасцю, на месцы з высокім падыманнем бядра, з закідваннем галёнкі; размеркаванне сіл у 6мінутным бегу, якое забяспечвае аздараўленчы эфект.
    Скачкі з месца: удасканаленне тэхнікі скачка з месца, на зададзеную адлегласць.
    Кіданне: набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з зыходнага становішча стоячы тварам у напрамку кідання з месца ўперадуверх, знізу ўверх на зададзеную (не максімальную!) вышыню; кіданне мяча (150 г) з месца па калідоры 10 м на зададзе
    111
    ную адлегласць; у гарызантальную і вертыкальную цэлі (1x1 м) з адлегласці 8—10 м.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, арыентацыя, рытмізацыя рухаў, пачуццё часу), аэробнай вынослівасці.
    Гімнастыка і акрабатыка
    Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: са скакалкай, гімнастычнай палкай; на гімнастычнай лаўцы і з гімнастычнай лаўкай; каля гімнастычнай сценкі; без прадметаў; практыкаванні для развіцця каардынацыі рухаў рук, ног, рук і ног, фарміравання рытму і пластыкі рухаў (рытмічныя танцавальныя рухі, элементы прыкладной харэаграфіі, практыкаванні для пластыкі рук).
    Хадзьба; са зменай напрамку і амплітуды руху, у зададзеным тэмпе з захаваннем паставы: звычайная, на насках, прыстаўнымі крокамі ўперад, назад, дробным крокам, на пятках, на знешняй частцы ступні.
    Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба без прадметаў, з гімнастычнай палкай, скакалкай па прамой лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы з захаваннем правільнай асноўнай і аператыўнай паставы.
    Практыкаванні для прызямлення: саскокванні з гімнастычнай лаўкі з устаноўкай на мяккае прызямленне.
    Практыкаванні ў раўнавазе (дз): хадзьба па гімнастычнай лаўцы на насках скарочанымі і прыстаўнымі крокамі з рухамі рук, паваротамі пераступаннем.
    Страявыя практыкаванні: удасканаленне выканання страявых каманд, практыкаванняў і перастраенняў на месцы і ў руху, вывучаных у V—VIII класах.
    Комплекс практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі з 8—10 практыкаванняў.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, дыферэнцыроўка сілавых, прасторавых, часавых параметраў рухаў, дакладнасць рухаў, раўнавага, арыентацыя, рухальная выразнасць, мышачнае расслабленне), гібкасці.
    112
    Лыжная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: індывідуальнае ўдасканаленне непроціпаказаных спосабаў перамяшчэння на лыжах; групавое ўдасканаленне тэхнікі папераменнага двухкрокавага ходу па крузе; раўнамернае перамяшчэнне ў індывідуальным тэмпе па крузе з мэтай аздараўлення і рэкрэацыі.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
    Спартыўныя гульні
    (вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
    Баскетбол: вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са зменай хуткасці і напрамку вядзення, вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой; кідкі мяча з месца па кольцы адной рукой ад пляча і з двайнога кроку; перадача мяча пры сустрэчным руху, адскокам ад падлогі.
    Футбол (х): тэхніка вядзення мяча ўнутранай і знешняй часткай пад’ёму ступні; удар па мячы, які коціцца, знешняй часткай пад’ёму ступні, наском; укідванне мяча зза бакавой лініі з месца.
    Гандбол: перадача мяча ад пляча сагнутай рукой без замаху; лоўля і перадача мяча пры сустрэчным руху.
    Валейбол: перамяшчэнні ў высокай і сярэдняй стойках звычайным і прыстаўным крокам; верхняя і ніжняя перадачы дзвюма рукамі; ніжняя прамая падача, верхняя і ніжняя перадача мяча пасля падачы; тэхніка падзенняперакату на спіну; тэхніка выканання верхняй. перадачы з падзеннемперакатам на спіну; другая высокая перадача.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё аэробнай вынослівасці і рухальнакаардынацыйных здольнасцей з акцэнтам на развіццё здольнасці ўзгадняць свае дзеянні з дзеяннямі партнёраў, арыентавацца ў прасторы, дыферэнцыраваць прасторавыя і сілавыя параметры.
    Кросавая падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: чаргаванне бегу і хадзьбы пры перамяшчэнні па перасечанай мясцовасці.
    113
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
    Канькабежная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: уваход у паварот і выхад з павароту; бег па вялікім і малым павароце.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
    Плаванне
    (пры наяўнасці басейна)
    Вучэбны матэрыял: практыкаванні на сушы: актыўныя і пасіўныя практыкаванні для развіцця рухавасці ступні, плечавых, тазасцегнавых і галёнкаступнёвых суставаў, імітацыйныя практыкаванні для развіцця спецыяльнай каардынацыі; практыкаванні ў вадзе: для дыхавдя пры плаванні выбраным стылем, для ног, для рук пры плйанні выбраным стылем; плаванне ў поўнай каардынацыі выбраным стылем; трэніровачныя заданні пры плаванні выбраным стылем аздараўленчай накіраванасці.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, дынамічная раўнавага, «пачуццё вады»), гібкасці, аэробнай вынослівасці.
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
    Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
    Лёгкая атлетыка
    Хадзьба: у паўпрыседзе з захаваннем паставы.
    Бег: з нізкага старту, стартавы разгон, бег на адлегласць да 30 м з нізкага старту, бег дробна перабіраючы нагамі з высокай
    1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
    114
    частатой рухаў, бег на адлегласць да 50—60 м з ходу, эстафетны бег, чаўночны бег 10x5 м.
    Скачкі з месца: трайны, пяцярны скачок з месца, скачкі ўверх штуршком дзвюх ног; тое самае, але падцягнуўшы калені без прасоўвання ўперад, з прасоўваннем уперад; скачкі з нагі на нагу з прасоўваннем уперад.
    Гульні: «Конікі» (чый пяцярны, дзесяцярны скачок далейшы), «Хто каму дасць фору».
    Скачкі з разгону: скачок у даўжыню сагнуўшы ногі з кароткага і доўгага разгону; скачок у вышыню пераступаннем з кароткага (3—5 крокаў) і доўгага (10—14 крокаў) разгону; скачок з 2—3 крокаў, з даставаннем нагой падвешанага мяча.
    Гульні: «Якая каманда скочыць далей» і да т. п.