Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Кіданне: набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з розных зыходных становішчаў: стоячы тварам і бокам у напрамку кідання з месца, з кроку, з двух, трох крокаў уперадуверх, знізу ўверх на зададзеную вышыню; лоўля набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі пасля кідка партнёра і выкананне розных рухаў пасля кідка ўверх; кіданне мяча (150 г) на далёкасць з месца, з 4—5 крокаў, з поўнага разгону па калідоры 10 м; кіданне тэніснага мяча на далёкасць адскоку ад сцяны з месца, з кроку, з двух, трох крокаў.
Гімнастыка і акрабатыка
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: з набіўнымі мячамі; на гімнастычнай лаўцы і з гімнастычнай лаўкай; на гімнастычнай сценцы; практыкаванні, якія выконваюцца індывідуальна, у групах і парах для развіцця сілы, хуткаснасілавых якасцей і сілавой вынослівасці мышцаў — згібальнікаў і разгібальнікаў рук, ног, ступні, тулава, развіцця ног.
Хадзьба: на насках са зменай даўжыні крокаў, з запавольваннем і паскарэннем тэмпу рухаў, выпадамі, у прыседзе («гусіным крокам»), са зменай напрамку і амплітуды руху з захаваннем паставы.
Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба па гімнастычным бервяне без прадметаў, з прадметам на галаве, з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, з паваротамі, прысяданнямі з захаваннем правільнай паставы.
115
Наскокванні і саскокванні: наскокванне на лаўку штуршком дзвюх ног з месца з устаноўкай на мяккасць прызямлення; саскокванне з гімнастычнага бервяна, гімнастычнай сценкі, гімнастычнага каня (казла) з устаноўкай на мяккасць прызямлення; скачкі ў глыбіню з падскокам для развіцця хуткаснасілавых якасцей ног.
Перакладзіна нізкая: пад’ём пераваротам штуршком адной і махам другой нагі, упор прагнуўшыся, перамах з упору ва ўпор верхам, з упору верхам паварот ва ўпор, саскок махам назад з упору (х, дз); абарот назад прагнуўшыся ва ўпоры (х).
Перакладзіна высокая: размахванні выгібамі; сілай пад’ём пераваротам ва ўпор; саскок махам назад (х).
Брусы паралельныя: размахванне ва ўпоры на перадплеччах; размахванне ва ўпоры на руках; размахванне ва ўпоры; з размахвання ва ўпоры на перадплеччах пад’ём махам уперад у сед ногі паасобку; з седу ногі паасобку кулёк уперад сагнуўшыся ў сед ногі паасобку; з размахвання ва ўпоры саскок махам назад; згібанне і разгібанне рук ва ўпоры на колькасць разоў (х).
Брусы рознавысокія1: з вісу стоячы на сагнутых руках махам адной нагі і штуршком другой пад’ём пераваротам ва ўпор на ніжнюю жэрдку; упор прагнуўшыся на ніжняй жэрдцы; упор прагнуўшыся на верхняй жэрдцы; з упору прагнуўшыся на верхняй жэрдцы апусканне наперад з сагнутымі ў каленях нагамі ў віс; з упору прагнуўшыся на ніжняй жэрдцы перамах ва ўпор верхам; з упору верхам на ніжняй жэрдцы перамахам нагі саскок з паваротам на 90° (дз).
Бервяно гімнастычнае2 (дз): удасканаленне практыкавання, вывучанага ў VIII класе; прысяданне з наступным уставаннем, паварот на дзвюх нагах на насках на 180°, саскок прагнуўшыся.
Скачок апорны: ногі паасобку цераз казла ў шырыню (х, дз); ногі паасобку цераз казла ў даўжыню, мосцік на адлегласці не менш як 1 м (х).
Лажанне: па гімнастычнай сценцы (х, дз), па канаце пры дапамозе ног (х, дз), па канаце (шасце) без дапамогі ног на зададзеную адлегласць (х).
1 Пры адсутнасці рознавысокіх брусоў выконваецца на нізкай перакладзіне.
2 Пры адсутнасці гімнастычнага бервяна выконваецца на падлозе, гімнастычнай лаўцы або прыстасаваным драўляным бруску.
116
Акрабатыка: кулёк уперад, назад, убок (х, дз); «мост» (дз); простыя падтрымкі (х, дз); стойка сілай на галаве, стойка махам адной і штуршком другой нагі на руках з падтрымкай (х), стойка на лапатках (дз).
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: перамяшчэнне бяскрокавым, аднакрокавым, двухкрокавым адначасовымі хадамі; пераход ад адначасовых хадоў да папераменнага ходу; пад’ёмы «лесвічкай», «паўелачкай», «елачкай»; спускі ў высокай, сярэдняй, нізкай стойках; павароты ў руху; тармажэнні «паўплугам», «плугам»; аздараўленчая хадзьба на лыжах ад 10—15 мін да 25—30 мін.
Спартыўныя гульні
(вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
Баскетбол: абаронныя дзеянні з перахопам мяча падчас вядзення і арганізацыі атакі; вырыванне і выбіванне мяча; прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.
Футбол (х): тэхніка вядзення мяча ўнутранай і знешняй часткай пад’ёму ступні са змяненнем хуткасці і напрамку; тэхніка ўкідвання мяча зза бакавой лініі з месца; тэхніка спынення мяча грудзьмі; падманныя рухі з тармажэннем і зменай напрамку руху без мяча; простыя тактычныя камбінацыі ў парах і тройках; прымяненне тэхнікатактычных дзеянняў у вучэбнай гульні.
Гандбол: вядзенне мяча са змяненнем хуткасці перамяшчэння; простыя індывідуальныя дзеянні ў абароне, у нападзенні; 7метровы штрафны кідок; тактыка варатара пры адбіванні кідкоў; прымяненне вывучаных тэхнікатактычных дзеянняў ва ўмовах вучэбнай гульні.
Валейбол: удасканаленне ў працэсе гульні перамяшчэняў у высокай і сярэдняй стойках звычайным і прыстаўным крокам; верхняй і ніжняй перадач дзвюма рукамі; ніжняй прамой падачы, верхняй і ніжняй перадач мяча пасля падачы; тэхнікі выканання верхняй перадачы з падзеннемперакатам на спіну; развучванне простых узаемадзеянняў у абароне.
Кросавая падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: пераадоленне перашкод з прызямленнем на адну і абедзве нагі з захаваннем рытму бегу; крос на адлегласць да 4 км.
117
Канькабежная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: фінішнае паскарэнне; бег на дыстанцыі да 1500 м.
Плаванне
(пры наяўнасці басейна)
Вучэбны матэрыял: практыкаванні на сушы: практыкаванні сілавога характару для развіцця сілавой вынослівасці мышцаў рук, ног, брушнога прэса, спіны, спецыяльныя практыкаванні для адпрацоўкі павароту; практыкаванні ў вадзе: трэніровачныя заданні для развіцця вынослівасці пры плаванні выбраным стылем; адпрацоўка паваротаў пры плаванні выбраным стылем.
Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
Развіццё рухальных здольнасцей
У IX класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Умець самастойна выкарыстоўваць вывучаныя сродкі відаў спорту з аздараўленчымі мэтамі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
2. Паляпшаць паказчыкі, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб, паказчыкаў фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці).
3. Захоўваць правільную паставу на занятках фізічнай культурай, уроках па іншых вучэбных прадметах, у паўсядзённым жыцці.
118
4. Дакладна выконваць страявыя каманды і перастраенні на месцы і ў руху.
5. Паляпшаць тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі і ўмець выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Паляпшаць тэхніку выканання агульнаразвіццёвых практыкаванняў на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, на снарадах і са снарадамі і ўмець выкарыстоўваць іх самастойна для аздараўлення з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
7. Засвойваць тэхніку перамяшчэння на лыжах, умець выкарыстоўваць хадзьбу на лыжах для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
8. Засвойваць тэхніку плавання, умець выкарыстоўваць плаванне з мэтай аздараўлення і рэкрэацыі вучняў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
9. Засвойваць тэхнікатактычныя дзеянні адной са спартыўных гульняў і ўмець выкарыстоўваць іх ва ўмовах гульнёвай дзейнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Дабівацца павышэння рухальнакаардынацыйных здольнасцей, гібкасці, агульнай вынослівасці, іншых кандыцыйных здольнасцей з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
11. Ведаць правілы судзейства відаў спорту, уключаных у праграму, і ўмець іх выкарыстоўваць у працэсе судзейства спаборніцтваў.
X КЛАС
ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
У X класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (12 урокаў), у ліку якіх не менш як пяць тэарэтычных і не больш за пяць метадычных урокаў, а таксама ў працэсе вывучэння і ўдасканалення фізічных практыкаванняў, рухавых і спартыўных гульняў і самастойна.
119
Задачы раздзела:
1. Замацаванне правіл бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас арганізаваных і самастойных заняткаў у розныя поры года, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў.
2. Замацаванне ведаў аб гісторыі Алімпійскіх гульняў старажытнасці, аб адраджэнні і развіцці сучаснага алімпійскага руху, аб ідэях алімпізму і іх значэнні для гуманістычнага выхавання вучняў.
3. Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб духоўных, маральных, культурных каштоўнасцях алімпізму, якія характарызуюць гуманістычны і сацыякультурны патэнцыял спорту ў выхаванні гарманічна развітай асобы, якая спалучае ў сабе духоўнае багацце, маральную чысціню і фізічную дасканаласць.
4. Выхаванне пачуцця гонару за сваю Радзіму на аснове вывучэння выдатных дасягненняў беларускіх спартсменаў, якія праславілі яе на Алімпійскіх гульнях.
5. Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб сродках фізічнай культуры, іх уздзеянні на арганізм вучняў і спосабах яго рэгулявання ў працэсе арганізаваных і самастойных заняткаў.
6. Паглыбленне ведаў аб уплыве фізічных практыкаванняў і загартоўвання на здароўе, фізічную і разумовую працаздольнасць.
7. Замацаванне ведаў аб індывідуальных абмежаваннях прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.