Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Падцягвацца ў вісе (х, дз); падцягвацца ў вісе стоячы (дз), падымаць і апускаць сагнутыя або прамыя ногі ў вісе (дз); падымаць і апускаць прамыя ногі (х); выконваць размахванні выгібамі ў вісе (х, дз) і размахванні ў вісе (х, дз); пераходы з вісу ва ўпор сілай (х), з упору ў віс сілай (х, дз), пераход з вісу ва ўпор разгібам (х), пераход з упору ў віс махам дугой (х); саскок махам назад, тое самае з паваротам на 90° (х); з вісу стоячы махам адной і штуршком другой нагі выконваць пад’ём паваротам ва ўпор (дз).
Перамяшчацца на руках ва ўпоры на брусах (х, дз); выконваць размахванне ва ўпоры на брусах (х, дз), размахванне ва ўпоры на перадплеччах (х), упор на руках сагнуўшыся (х); пад’ём разгібам у сед ногі паасобку з упору сагнуўшыся (х); пад’ём разгібам ва ўпор (х); выконваць з размахвання ва ўпоры саскок махам назад (х); згібанне і разгібанне рук ва ўпоры на колькасць разоў (х); перамахі з упору ва ўпор верхам (х, дз); павароты з
1 Тут і далей усе індывідуальныя проціпаказаныя сродкі фізічнага выхавання безумоўна выключаюцца са зместу арганізаваных і самастойных заняткаў вучняў, аднесеных да СМГ.
136
упору верхам ва ўпор; стойку на плячах (х); выконваць з седу ногі паасобку кулёк уперад у сед ногі паасобку (х).
Перамяшчацца, захоўваючы раўнавагу, пры хадзьбе па вузкай апоры (гімнастычнае бервяно, драўляны брусок) простым, прыстаўным і інш. крокам; выконваць разыходжанне на сустрэчных курсах перамяшчэння па вузкай апоры; прысядаць і ўставаць; выконваць паварот на дзвюх нагах на насках на 180°, махам нагі паварот на 180° на наску; саскок прагнуўшыся з бервяна; выконваць павароты на 360° на насках (дз).
Выконваць апорны скачок цераз казла ў шырыню ногі паасобку (х, дз); цераз казла ў даўжыню ногі паасобку (мосцік на адлегласці не менш як 1 м) (х, дз); ногі паасобку цераз каня ў даўжыню (х).
Лазіць па гімнастычнай сценцы (х, дз), па канаце (шасце) без дапамогі ног (х, дз), па канаце (шасце) з дапамогай ног (х, дз), па канаце (шасце) з дапамогай ног у становішчы «вугал» (х).
Выконваць кулькі, перакаты (х, дз), стойкі на галаве і руках (х, дз), на руках (х), упоры, скачкі з паваротамі на 180°, пад’ём разгібам з упору сагнуўшыся на лапатках на сагнутыя ногі (х); «мост» са становішча лежачы і стоячы (х, дз) і падыманне з «моста» без дапамогі (дз).
Выконваць самастойна пад музыку комплекс з 6—8 практыкаванняў; комплекс з 10—12 практыкаванняў.
Выконваць на паралельных брусах і перакладзіне камбінацыі, якія ўключаюць не менш як тры элементы кожная і не менш як пяць элементаў кожная (х).
Выконваць на рознавысокіх брусах і гімнастычным бервяне камбінацыі, якія ўключаюць не менш як тры элементы кожная і не менш як чатыры элементы кожная (дз).
Лазіць па гімнастычнай сценцы, па канаце (шасце) (х, дз); тое самае, але з утрыманнем ног пад прамым вуглом (х).
Перамяшчацца на лыжах з дапамогай вывучаных лыжных хадоў; выконваць павароты ў руху, пад’ёмы на гару і спускі з гары, тармажэнні «плугам» і «паўплугам»; чаргаваць спосабы перамяшчэння на лыжах у залежнасці ад рэльефу мясцовасці; параадольваць на лыжах дыстанцыю 2 км (дз) і 3 км (х), 3 км (дз) і 5 км (х).
Пры наяўнасці басейна праплываць не менш за 25 м без спынення любым спартыўным спосабам плавання; праплываць 50 м любым спартыўным спосабам плавання.
137
У спартыўных гульнях (футбол, валейбол, баскетбол, гандбол) выконваць стойку іграка, парамяшчацца па пляцоўцы ў стойцы, прымаць і перадаваць мяч партнёру вывучанымі спосабамі, выконваць простыя абаронныя і атакуючыя дзеянні; узаемадзейнічаць з партнёрамі, выконваць простыя індывідуальныя і калектыўныя тактычныя заданні, умець прымяняць вывучаныя прыёмы ў працэсе спартыўнай гульні; выконваць судзейства спартыўных гульняў.
3.3. Вучні павінны быць гатовы:
Прымяняць засвоеныя рухальныя ўменні і навыкі для рознабаковага развіцця рухальных здольнасцей і для рашэння рухальных задач, якія сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці.
4. Чацвёртая зместавая лінія: «Развіццё рухальных здольнасцей, рэкрэацыя, аздараўленне»
4.1. Вучні павінны в е д а ц ь:
Правілы бяспечных паводзін у працэсе самастойных і арганізаваных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
Меры папярэджання небяспекі на вадзе, у парку, у двары, дома.
Гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку для заняткаў фізічнай культурай.
Правілы вядзення дзённіка самакантролю.
Патрабаванні да паставы.
Комплексы практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі для самастойных заняткаў.
Правілы вымярэння і ацэнкі ўзроўню свайго фізічнага развіцця.
Правілы ацэнкі велічыні фізічнай нагрузкі.
Правілы састаўлення комплексу практыкаванняў для падтрымання разумовай працаздольнасці, падрыхтоўкі арганізма да фізкультурных заняткаў.
Індывідуальны, у тым ліку рухальны, рэжым дня.
Спосабы развіцця асноўных рухальных здольнасцей.
Вывучаныя спартыўныя і рухавыя гульні.
Аэробныя тэхналогіі.
4.2. Вучні павінны ў м е ц ь:
Выконваць патрабаванні правіл бяспечных паводзін у працэсе самастойных і арганізаваных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
Выконваць меры папярэджання небяспекі на вадзе, у парку, у двары, дома.
138
Выконваць гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку для заняткаў фізічнай культурай.
Весці дзённік самакантролю.
Пастаянна падтрымліваць правільную паставу.
Выкарыстоўваць комплексы практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі для самастойных заняткаў.
Выкарыстоўваць тэсты фізічнай падрыхтаванасці для вызначэння ўзроўню рухальных здольнасцей толькі пры ўмове адпаведных паказанняў.
Ацэньваць узровень развіцця фізічных якасцей у кожным тэсце і ўзровень агульнай фізічнай падыхтаванасці.
Правільна вымяраць і ацэньваць узровень свайго фізічнага развіцця.
Ацэньваць уздзеянне на арганізм трэніровачных заданняў і сістэмы трэніровачных заданняў.
Састаўляць і выконваць комплекс практыкаванняў для самастойнага развіцця пэўнай фізічнай якасці, падтрымання разумовай працаздольнасці, рыхтаваць свой арганізм для самастойных заняткаў.
Самастойна распрацоўваць індывідуальны рэжым дня, вызначаць рухальны рэжым і кантраляваць свой стан.
4.3. Вучні павінны быць гатовы:
Да безумоўнага выканання правіл бяспекі падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, выканання абмежаванняў у працэсе прымянення тэставых працэдур і фізічных практыкаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
Да сістэматычных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з мэтай аздараўлення і рэгулярнага вядзення дзённіка самакантролю.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ,
ЯКІ ПАВЫШАЕ АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЭФЕКТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
1. Вучні павінны в е д а ц ь:
Значэнне фізічнай культуры, здаровага ладу жыцця для прафесійнай дзейнасці спецыяліста.
Гісторыю вывучэння аздараўленчай сістэмы1.
1 Калі такая вывучаецца.
139
Тэхніку выканання вывучаных сродкаў аздараўлення.
Уздзеянне вывучаных сродкаў аздараўлення.
Рэкамендацыі па самастойным выкарыстанні вывучаных сродкаў аздараўлення.
Правілы вымярэння і ацэнкі паказчыкаў эфектыўнасці вывучаных сродкаў аздараўлення.
2. Вучні павінны ў м е ц ь:
Тлумачыць значэнне фізічнай культуры, спорту, здаровага ладу жыцця для прафесійнай дзейнасці спецыяліста.
Тлумачыць перавагі моцнага здароўя для ўсіх прафесій.
Тлумачыць уздзеянне вывучаных сродкаў аздараўленчай сістэмы.
Выкарыстоўваць рэкамендацыі па самастойным прымяненні вывучанага практычнага матэрыялу аздараўленчай сістэмы з мэтай фізічнага развіцця, аздараўлення.
Вымяраць паказчыкі фізічнай падрыхтаванасці.
Правільна аказаць даўрачэбную дапамогу пацярпеламу.
Выкарыстоўваць табліцы для ацэнкі фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтаванасці і ацэньваць вынікі вымярэнняў.
Правесці падрыхтоўчую частку заняткаў з аднагодкамі.
3. Вучні павінны быць гатовы:
Выкарыстоўваць вывучаныя сродкі фізічнай культуры з мэтай аздараўлення, арганізацыі цікавага, здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры.
Прымяняць правілы ацэнкі індывідуальных паказчыкаў у дынаміцы.
Правесці размінку з групай аднагодкаў.
Аказаць першую даўрачэбную дапамогу пры розных траўмах.
Павышаць на працягу навучальнага года паказчыкі фізічнай падрыхтаванасці.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ, ЯКІ ЗАБЯСПЕЧВАЕ ПРАФІЛЯВАННЕ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА НА ПЭЎНУЮ ПРАФЕСІЮ
1. Вучні павінны в е д а ц ь:
Тэхніку выканання вывучаемых фізічных практыкаванняў, іх уздзеянне на арганізм, правілы нарміравання нагрузкі пры выкарыстанні прафесійнапрыкладных фізічных практыкаванняў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
140
Раздзел, кампанент, тэма вучэбнага матэрыялу Пол, клас
дзяўчаты юнакі
XI XII XI XII
1. Лёгкая атлетыка 2. Рытмічная гімнастыка, акрабатыка (дз), 3. Гімнастыка і акрабатыка (ю) 4. Атлетычная гімнастыка (ю) 5. Лыжная падрыхтоўка 6. Спартыўныя гульні 7. Профільная практычная падрыхтоўка (пры профільнай дыферэнцыяцыі вучэбнага прадмета) 8. Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры
Дамашняе заданне + + + +
У с я г о (базавы і варыятыўны кампаненты) 102 102 102 102
XI КЛАС, ДЗЯЎЧАТЫ
ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
У XI класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (13 урокаў), у ліку якіх не менш як пяць тэарэтычных і не больш за восем метадычных урокаў, а таксама ў працэсе вывучэння і ўдасканалення фізічных практыкаванняў, рухавых і спартыўных гульняў і самастойна.
Задачы раздзела:
1. Замацаванне вывучаных раней правіл бяспечных паводзін падчас заняткаў, спаборніцтваў, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
2. Вывучэнне правіл бяспечных паводзін падчас заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту.
144
Раздзел, кампанент, тэма вучэбнага матэрыялу Пол, клас
дзяўчаты юнакі
XI ХП XI XII
Варыятыўны кампанент 1. Асновы бяспекі заняткаў 2. Гігіенічныя веды 3. Рухальныя здольнасці чалавека 4. Методыка развіцця рухальных здольнасцей 5. Методыка самакантролю 6. Методыка самастойных заняткаў 7. Здаровы лад жыцця 8. Алімпізм і алімпійскі рух 9. Профільная тэарэтычная падрыхтоўка (пры профільнай дыферэнцыяцыі вучэбнага прадмета) • Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры