Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
8. Фарміраванне ведаў аб індывідуальных асаблівасцях адаптацыі арганізма да фізічнай нагрузкі, абмежаваннях пераключэння на фізічную дзейнасць для аднаўлення разумовай працаздольнасці, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
9. Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб значэнні загартоўвання для вучняў СМГ і яго асаблівасцях, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
10. Фарміраванне ўмення прымяняць працэдуры загартоўвання на працягу навучальнага года і канікул з улікам характару і цяжкасці захворвання, умоў жыцця.
11. Замацаванне ведаў і фарміраванне ўменняў самакантролю за фізічным развіццём, фізічнай падрыхтаванасцю, функцыянальным станам арганізма і ацэнкі яго вынікаў.
12. Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб каштоўнасці здароўя, станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця,
120
аб правілах выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў рэжыме працы і адпачынку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
13. Фарміраваць веды аб асаблівасцях патрабаванняў, прад’яўляемых будучай прафесійнай дзейнасцю да фізічнай падрыхтаванасці, у сферы эканомікі, земляробства, тэхнікі, мастацтва, адукацыі, медыцыны, ваеннай справы, навукі.
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Асновы бяспекі заняткаў. Правілы ацэнкі магчымай небяспекі. Правілы падрыхтоўкі месца для бяспечных заняткаў, крытычнай самаацэнкі сваіх сіл, страхоўкі, самастрахоўкі, дапамогі. Правілы бяспечных паводзін у час вучэбных заняткаў, у час наведвання спартыўных і іншых масавых відовішчаў і мерапрыемстваў.
Алімпізм і алімпійскі рух. Гісторыя Алімпійскіх гульняў старажытнасці, адраджэння і развіцця сучаснага алімпійскага руху. Ідэі алімпізму, абвешчаныя П’ерам дэ Кубертэнам, і іх значэнне для гуманістычнага выхавання гарманічна развітай асобы, якая спалучае ў сабе духоўнае багацце, маральную чысціню і фізічную дасканаласць. Сучасныя ўяўленні аб гармоніі духоўнага і цялеснага ў чалавеку. Маральныя ідэалы алімпізму і спартыўны стыль жыцця. Маральныя адносіны чалавека да фізічнага і духоўнага самаўдасканалення ў адпаведнасці з алімпійскімі ідэаламі гарманічна развітай асобы1. Выдатныя дасягненні беларускіх спартсменаў. Уклад беларускіх алімпійцаў у развіццё алімпійскага руху.
Уздзеянне сродкаў фізічнай культуры на вучняў. Сродкі фізічнага выхавання. Фізічныя практыкаванні — асноўныя сродкі фізічнага выхавання. Нагрузка пры выкананні фізічнага практыкавання. Знешнія характарыстыкі нагрузкі. Унутраныя характарыстыкі нагрузкі. Трэніровачныя заданні. Прыклады фізічных практыкаванняў разнастайнай. накіраванасці: сілавой, хуткаснай, хуткаснасілавой, на гібкасць і вынослівасць. Прыёмы рэгулявання нагрузкі пры самастойным выкананні разнастайных трэніровачных заданняў. Аздараўленчыя сілы пры
1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
121
роды і гігіенічныя фактары. Уплыў загартоўвання на здароўе, фізічную і разумовую працаздольнасць. Простыя правілы і прыклады выкарыстання загартоўвання ў здаровым ладзе жыцця.
Гігіенічныя веды. Змяненне разумовай працаздольнасці вучняў на працягу навучальнага года, вучэбнай чвэрці, вучэбнага дня. Уплыў актыўнага рухальнага рэжыму на змяненне разумовай працаздольнасці вучняў. Выкарыстанне сродкаў фізічнай культуры да самападрыхтоўкі, у час самападрыхтоўкі і пасля яе. Правілы агранізацыі рухальнага рэжыму вучня ў час навучання і канікул. Індывідуальныя абмежаванні, паказанні і проціпаказанні прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ у працэсе самастойных аздараўленчых заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, пераключэння на фізічную дзейнасць для аднаўлення разумовай працаздольнасці, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
Методыка самакантролю. Віды самакантролю. Задачы, паказчыкі, простыя метадычныя рэкамендацыі для папярэдняга, бягучага, этапнага самакантролю. Дзённік самакантролю вучня над самастойнымі фізкультурнымі або спартыўнымі заняткамі. Значэнне рэгулярнага вядзення дзённіка самакантролю для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця вучня. Правілы вядзення дзённіка самакантролю.
Методыка самастойных заняткаў. Ацэнка «адстаючых» фізічных якасцей па 10бальнай шкале. Простыя правілы самастойнага вызначэння зыходнай фізічнай нагрузкі пры выкарыстанні трэніровачных заданняў для развіцця хуткасці рухаў. Правілы паўторнага выканання трэніровачных заданняў для развіцця хуткасці. Простыя правілы вызначэння зыходнай фізічнай нагрузкі пры выкарыстанні трэніровачных заданняў для развіцця хуткаснасілавых якасцей. Правілы паўторнага выканання трэніровачных заданняў для развіцця хуткаснасілавых якасцей. Правілы састаўлення і выканання комплексу трэніровачных заданняў для развіцця гібкасці. Прыклады трэніровачных заданняў для развіцця хуткасных, хуткаснасілавых якасцей, гібкасці. Правілы выхавання агульнай вынослівасці. Прыклады трэніровачных заданняў для развіцця вынослівасці.
Здаровы лад жыцця. Паняцце здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця. Рухальная актыўнасць у здаровым ладзе жыцця. Паняцці гіпадынаміі, гіпердынаміі, аптымальнай рухальнай ак
122
тыўнасці. Перавага здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця. Значэнне фізкультурных заняткаў для фаміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця. Простыя правілы фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры. Распрацоўка і практычнае асваенне комплексаў практыкаванняў для прымянення ў рэжыме дня. Аптымальны тыднёвы рухальны рэжым вучня ў розныя поры года.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Асновы бяспекі заняткаў. Індывідуальныя асаблівасці выканання патрабаванняў бяспечных паводзін падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам стану здароўя вучняў.
Алімпізм і алімпійскі рух. Значэнне ведаў аб алімпійскім руху для фарміравання ўяўлення пра яго агульнакультурнае значэнне.
Уздзеянне сродкаў фізічнай культуры на вучняў. Індывідуальныя абмежаванні, паказанні і проціпаказанні прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
Гігіенічныя веды. Індывідуальныя абмежаванні, паказанні і проціпаказанні прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ у працэсе самастойных аздараўленчых заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, пераключэння на фізічную дзейнасць для аднаўлення разумовай працаздольнасці, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
Методыка самакантролю. Значэнне самакантролю за самастойнымі заняткамі фізічнымі практыкаваннямі для аздараўлення і рэкрэацыі вучняў СМГ. Індывідуальныя абмежаванні, паказанні і проціпаказанні самакантролю, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
Методыка самастойных заняткаў. Асаблівасці нарміравання сродкаў фізічнага выхавання з мэтай аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі.
Здаровы лад жыцця. Індывідуальныя асаблівасці выкарыстання сродкаў фізічнага выхавання ў рэжыме працы і адпачын
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
123
ку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя. Аптымальны тыднёвы рухальны рэжым вучня X класа ў розныя поры года з улікам стану здароўя.
Дапрофільная тэарэтычная падрыхтоўка. Веды, неабходныя вучням для прафесійнага самавызначэння, з улікам патрабаванняў, прад’яўляемых будучай прафесійнай дзейнасцю да фізічнай падрыхтаванасці.
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Ведаць правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас арганізаваных і самастойных заняткаў у розныя поры года, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў.
2. Ведаць вывучаныя факты гісторыі Алімпійскіх гульняў старажытнасці, адраджэння і развіцця сучаснага алімпійскага руху, ідэі алімпізму і іх значэнне для станаўлення гуманістычнага светапогляду.
3. Ведаць культурныя каштоўнасці алімпізму, якія характарызуюць гуманістычны і сацыякультурны патэнцыял спорту ў выхаванні гарманічна развітай асобы, якая спалучае ў сабе духоўнае багацце, маральную чысціню і фізічную дасканаласць.
4. Ведаць выдатныя дасягненні беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях.
5. Умець растлумачыць уздзеянне сродкаў фізічнай культуры на арганізм вучняў і пералічыць вядомыя спосабы яго рэгулявання ў працэсе арганізаваных і самастойных заняткаў.
6. Умець растлумачыць уздзеянне загартоўвання на здароўе, фізічную і разумовую працаздольнасць.
7. Ведаць індывідуальныя абмежаванні прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
8. Ведаць індывідуальныя асаблівасці прымянення фізічнай нагрузкі і абмежаванні пераключэння на фізічную дзейнасць для аднаўлення разумовай працаздольнасці, абумоўленыя адхіленнямі ў стане здароўя.
9. Ведаць значэнне загартоўвання для вучняў СМГ і магчымасць яго выкарыстання для сябе з улікам характару і цяжкасці захворвання.
124
10. Ведаць спосабы прымянення працэдур загартоўвання на працягу навучальнага года і канікул з улікам індывідуальнага характару і цяжкасці захворвання, умоў жыцця.
11. Умець ажыццяўляць самакантроль за фізічным развіццём, фізічнай падрыхтаванасцю, функцыянальным станам арганізма і ацэньваць яго вынікі.
12. Умець патлумачыць каштоўнасці здароўя і ўплыў на яго здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця.
13. Ведаць правілы выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў сваім рэжыме працы і адпачынку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
14. Ведаць аб асаблівасцях патрабаванняў, прад’яўляемых мяркуемай прафесійнай дзейнасцю да фізічнай падрыхтаванасці, неабходных для суаднясення з імі сваіх фізічных магчымасцей.
ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Задачы раздзела:
1. Аздараўліваць вучняў сродкамі відаў спорту, вучыць іх уменням і відам дзейнасці, неабходным для самастойных заняткаў аздараўленчай накіраванасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
2. Дабівацца паляпшэння паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб, паказчыкаў фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці).
3. Фарміраваць правільную паставу і прывучаць вучняў сачыць за яе захаваннем на занятках фізічнай культурай, уроках па іншых вучэбных прадметах, у паўсядзённым жыцці.