• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ Базавы кампанент Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя 1. Лёгкая атлетыка 2.	Рытмічная гімнастыка1, акрабатыка (дз), 3.	Гімнастыка і акрабатыка (ю) 4.	Атлетычная гімнастыка (ю) 5.	Лыжная падрыхтоўка 6.	Спартыўныя гульні	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры			
    Варыятыўны кампанент Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя				
    1 Пры наяўнасці ўмоў можа быць заменена аэробікай.
    143
    ВВгаВ
    ВгаВ
    Brass
    сярэдняя ш к o л A
    XI—XII КЛАСЫ
    Табліца 4
    Прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па класах
    Раздзел, кампанент, тэма вучэбнага матэрыялу	Пол, клас			
    	дзяўчаты		юнакі	
    	XI	XII	XI	XII
    ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ				
    Базавы кампанент	13(8)]	13(8)	13(8)	13(8)
    1. Асновы бяспекі заняткаў	1	1	1	1
    2. Гігіенічныя веды	1	1	1	1
    3.	Рухальныя здольнасці чалавека 4.	Методыка развіцця рухальных	2	—	2	—
    здольнасцей	—	2	—	2
    5. Методыка самакантролю	2	2	2	2
    6. Методыка самастойных заняткаў	2	2	2	2
    7.	Здаровы лад жыцця 8.	Пазавучэбныя заняткі з дзецьмі	2	2	2	2
    дашкольнага ўзросту	2	—	2	—
    9. Пазавучэбныя заняткі з дзецьмі				
    малодшага школьнага ўзросту	—	2	—	2
    10. Алімпізм і алімпійскі рух	1	1	1	1
    1	У дужках пазначана колькасць гадзін, адведзеных для метадыч
    ных заняткаў.
    142
    2.	Вучні павінны ў м е ц ь:
    Тлумачыць тэхніку выканання вывучаных прафесійнапрыкладных фізічных практыкаванняў.
    Прымяняць правілы аналізу тэхнікі да прафесійнапрыкладных фізічных практыкаванняў.
    Вызначаць індывідуальную норму фізічнай нагрузкі пры самастойных занятках прафесійнапрыкладнымі фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
    3.	Вучні павінны б ы ц ь г а т о в ы:
    Тлумачыць уздзеянне вывучаных прафесійнапрыкладных сродкаў фізічнай культуры.
    Аналізаваць тэхніку выканання вывучаных прафесійнапрыкладных сродкаў фізічнай культуры.
    Устанавіць індывідуальную норму фізічнай нагрузкі пры самастойным выкарыстанні прафесійнапрыкладных сродкаў фізічнай культуры.
    ПАТРАБАВАННІ ДА АЗДАРАЎЛЕНЧАГА ЭФЕКТУ
    Імкнуцца на працягу дзесяці гадоў навучання ў школе да станоўчай дынамікі індывідуальных паказчыкаў функцыянальных проб, фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці, зніжэння захворвання. '
    3.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб значэнні для дзяўчат выкарыстання фізічных практыкаванняў, фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
    4.	Фарміраванне ведаў аб рухальнакаардынацыйных і кандыцыйных здольнасцях, уплыве на іх цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
    5.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб змесце і пабудове самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
    6.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб прымяненні непроціпаказаных сродкаў фізічнай культуры для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
    7.	Засваенне простых правіл правядзення пазавучэбных заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту.
    8.	Фарміраванне ведаў пра кантроль над заняткамі з дзецьмі дашкольнага ўзросту і самакантроль.
    9.	Фарміраванне ведаў аб структуры і функцыях Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) і яго ўплыве на развіццё «спорту для ўсіх» у краіне.
    10.	Знаёмства з асноўнымі палажэннямі Міжнароднай хартыі фізічнага выхавання і яе значэннем для фізічнага выхавання вучняў з адхіленнямі ў стане здароўя.
    11.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб духоўных, маральных, культурных каштоўнасцях алімпізму, якія характарызуюць гуманістычны і сацыякультурны патэнцыял спорту ў выхаванні гарманічна развітай асобы, якая спалучае ў сабе духоўнае багацце, маральную чысціню і фізічную дасканаласць.
    12.	Паглыбленне ведаў аб уплыве фізічных практыкаванняў і загартоўвання на здароўе, фізічную і разумовую працаздольнасць дзяўчат з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальнага характару і цяжкасці захворванняў, умоў жыцця.
    13.	Замацаванне ведаў аб індывідуальных абмежаваннях прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ, абумоўленых
    145
    цыклічнасцю фізіялагічных функцый жаночага арганізма і індывідуальным характарам і цяжкасцю захворвання.
    14.	Замацаванне ведаў і фарміраванне ўменняў, неабходных для самакантролю за фізічным развіццём, фізічнай падрыхтаванасцю, функцыянальным станам арганізма і ацэнкі яго вынікаў.
    15.	Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб каштоўнасці здароўя, станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, аб правілах выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў рэжыме працы і адпачынку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя і цыклічнасцю фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
    16.	Фарміраванне ведаў пра профільную дыферэнцыяцыю фізічнага выхавання з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя і асаблівасцямі фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспекі заняткаў і папярэджання небяспечных сітуацый падчас заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту; на дзіцячай пляцоўцы, у двары, каля вадаёма, у лесапаркавай зоне. Правілы бяспечных паводзін старшакласніц на ўроках фізкультуры, падчас самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
    Гігіенічныя веды. Гігіена дзяўчыны падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Шкодны ўплыў курэння, алкаголю, наркатычных рэчываў, пераядання і іншых фактараў нездаровага ладу жыцця на здароўе дзяўчыны. Негатыўнае ўздзеянне шкодных прывычак бацькоў на генетычны код, псіхічнае і фізічнае здароўе дзяцей. Станоўчае ўздзеянне фізічных практыкаванняў на здароўе дзяўчыны і яе будучага патомства1.
    Методыка развіцця рухальных здольнасцей
    Сілавыя здольнасці. Мышачная сіла. Прыкладное значэнне мышачнай сілы для жанчыны. Віды праяўлення мышачнай сілы: марудная сіла, хуткая сіла, абсалютная сіла, адносная сіла. Вымяральнікі розных праяўленняў мыійачнай сілы. Аб выбарачным уздзеянні сілавых практыкаванняў. Магчымасці выкары
    1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
    146
    стання сілавых практыкаванняў для карэкцыі фігуры дзяўчыны. Уплыў практыкаванняў для развіцця сілавых здольнасцей на здароўе дзяўчат.
    Хуткасныя здольнасці. Прыкладное значэнне хуткасных здольнасцей для жанчыны ў сучасных умовах. Паказчыкі хуткасных здольнасцей. Час рухальнай рэакцыі. Тэст для вымярэння часу рухальнай рэакцыі: падаючая лінейка. Частата рухаў. Тэсты для вымярэння частаты рухаў: тэпінгтэст з алоўкам, колькасць крокаў за 10 с у бегу на месцы з падыманнем бядра. Здольнасць набіраць хуткасць. Тэст: бег на 10 м з нізкага старту.
    Хуткаснасілавыя здольнасці. Віды хуткаснасілавых здольнасцей. Здольнасць максімальна хутка праяўляць максімальную сілу. Тэст: скачок у вышыню з месца штуршком дзвюх ног. Прыкладное значэнне хуткаснасілавых здольнасцей для жанчыны.
    Вынослівасць. Вынослівасць і яе значэнне ў жыцці жанчыны. Віды вынослівасці. Сілавая вынослівасць. Паказчыкі сілавой вынослівасці. Тэсты сілавой. вынослівасці. Хуткасная вынослівасць. Паказчыкі хуткаснай. вынослівасці. Тэсты хуткаснай вынослівасці. Хуткаснасілавая вынослівасць. Паказчыкі хуткаснасілавой вынослівасці. Тэсты хуткаснасілавой вынослівасці. Агульная вынослівасць. Паказчыкі агульнай вынослівасці. Тэсты агульнай вынослівасці. Асаблівасці вынослівасці дзяўчат.
    Гібкасць. Эстэтычнае і прыкладное значэнне гібкасці для жанчыны. Віды гібкасці. Фактары, якія ўплываюць на гібкасць. Паказчыкі гібкасці. Тэсты для ацэнкі гібкасці.
    Рухальнакаардынацыйныя здольнасці. Эстэтычнае і прыкладное значэнне рухальнакаардынацыйных здольнасцей для жанчыны. Віды рухальнакаардынацыйных здольнасцей, іх паказчыкі і тэсты для ацэнкі. Здольнасць да рытму. Здольнасць да раўнавагі. Здольнасць да дакладнага і своечасовага рэагавання. Здольнасць да ўзгодненасці рухаў. Здольнасць да дыферэнцыравання параметраў руху. Здольнасць да арыентавання. Здольнасць да расслаблення.
    Методыка самакантролю. Метадычныя рэкамендацыі па папярэднім, прамежкавым, выніковым самакантролі старшакласніцы. Значэнне ацэнкі фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтаванасці для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця дзяўчыны. Методыка ацэнкі фізічнага развіцця дзяўчыны. Методыка ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці старшакласніцы з
    147
    дапамогай 11бальных і 20бальных шкал. Выкарыстанне вынікаў самакантролю фізічнай падрыхтаванасці ў працэсе самастойных заняткаў старшакласніцы фізічнымі практыкаваннямі. Дзённік самакантролю старшакласніцы. Практычныя рэкамендацыі па вядзенні дзённіка самакантролю.
    Методыка самастойных заняткаў. Вызначэнне задач самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннялі (аздараўленне, рэабілітацыя, рэкрэацыя, развіццё рухальных здольнасцей). Формы самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі у рэжыме дня: ранішні гігіенічны комплекс, рэкрэацыйны комплексфізкультпаўза і інш. Структура ранішняга гігіенічнага комплексу, рэкрэацыйнага комплексуфізкультпаўзы. Змест падрыхтоўчай, асноўнай, заключнай частак комплексаў. Фізічныя практыкаванні для здароўя: хадзьба, бег трушком, плаванне, прагулкі на лыжах. Спартыўныя гульні ў сістэме аздараўлення. Сучасныя аздараўленчыя сістэмы.
    Здаровы лад жыцця. Шкодны ўплыў курэння, алкаголю, наркатычных рэчываў, пераядання і іншых фактараў на здароўе і генетычны код дзяўчыны. Негатыўнае ўздзеянне ійкодных прывычак мацярок, якія вядуць нездаровы лад жыцця, на генетычны код, псіхічнае і фізічнае здароўе дзяцей. Станоўчае ўздзеянне фізічных практыкаванняў на здароўе дзяўчыны і яе будучага патомства. Патрабаванні да фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця дзяўчыны сродкамі фізічнай культуры. Практычныя рэкамендацыі па адборы і прымяненні сродкаў фізічнай. культуры. ў здаровым ладзе жыцця дзяўчыны. Аптымальны тыднёвы рухальны рэжым старшакласніцы ў розныя поры года.