Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
153
пластычнасці рухаў у стойцы з чаргаваннем напружання і расслаблення мышцаў, з расслабленнем адных мышачных груп і адначасовым напружаннем другіх мышачных груп; плаўныя рухі рукамі, тулавам, галавой у спалучэнні з паваротамі; хвалі са становішча седзячы на пятках на падлозе, стоячы; махавыя рухі рук і ног у розных спалучэннях.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных і іншых рухальных здольнасцей: мяккасці і выразнасці рухаў, рытму, узгодненасці рухаў, узгодненасці рухаў з рухамі партнёраў, арыентацыі ў прасторы, дыферэнцыроўкі прасторавых параметраў рухаў, узгодненасці рухаў з музычным суправаджэннем, аэробнай вынослівасці, гібквсці.
Акрабатыка
Вучэбны матэрыял: стойка на лапатках з папераменным згібаннем ног; два кулькі ў групоўцы ўперад разам; два кулькі ў групоўцы назад разам; раўнавага «ластаўка» або «шпагат».
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных і іншых рухальных здольнасцей: узгодненасці рухаў розных частак цела, арыентацыі ў прасторы, дыферэнцыроўкі прасторавачасавых параметраў рухаў, гібкасці.
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: вывучаныя прыёмы перамяшчэння пераменным двухкрокавым ходам; пад’ём «лесвічкай»; павароты на месцы, у руху; выкарыстанне пералічаных прыёмаў пры аздараўленчай хадзьбе на лыжах.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
Спартыўныя гульні
Баскетбол: вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой; кідкі мяча па кольцы адной рукой з месца ад пляча і з двайнога кроку; штрафныя кідкі; перадачы мяча рознымі спосабамі на месцы.
Гандбол: лоўля мяча дзвюма рукамі, адной рукой, перадачы мяча адной і дзвюма рукамі на кароткую і сярэднюю адлегласць
154
ад пляча, знізу, збоку і над галавой; вядзення мяча са змяненнем хуткасці перамяшчэння.
Валейбол: верхняя падача, ніжняя падача з падзеннемперакатам на спіну, тэхніка другой верхняй перадачы ў скачку, тэхніка індывідуальнага блакіравання.
Развіццё рухальных здольнасцей: развіццё здольнасці хутка і дакладна рэагаваць, перастройваць рухі і рухальныя дзеянні ў зменных умовах, дакладна дыферэнцыраваць часавыя, прасторавыя і сілавыя параметры рухаў, захоўваць раўнавагу, узгадняць рухі і рухавыя дзеянні з дзеяннямі партнёраў у зменных умовах пры дэфіцыце часу для прыняцця рашэння; развіццё агульнай вынослівасці.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: спартыўная хадзьба са зменай. піэмпу праз пэўныя адрэзкі дыстанцыі.
Бег: з нізкага і высокага старту на хуткасць, на адлеглаць 15—20 м, бег са зменай напрамку, эстафетны бег па крузе, чаўночны бег 3x10 м, 4x9 м, 10x5 м; працяглы раўнамерны і пераменны бег на вынослівасць, кросавы бег па перасечанай мясцовасці.
Скачкі: штуршком дзвюх ног, на зададзеную адлегласць, у вышыню з даставаннем прадмета, мнагаскокі на дзвюх нагах з выскокваннем уверх, мнагаскокі на адной назе з зададзенай колькасцю скачкоў; скачкі ў даўжыню з разгону на зададзеную адлегласць, скачкі ў вышыню з разгону.
Кіданне: набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з розных зыходных становішчаў: стоячы тварам і бокам у напрамку кідання з месца, з кроку, з двух, трох крокаў уперадуверх, знізу ўверх на зададзеную адлегласць і вышыню; лоўля набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі пасля кідка партнёра, пасля воплеску рукамі за
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
155
спінай; кіданне тэніснага мяча на далёкасць з месца, з 4—5 кідковых крокаў, з поўнага разгону па калідоры 10 м і на зададзеную адлегласць; кідкі тэніснага мяча ў гарызантальную цэль з адлегласці 8—10 м.
Рытмічная гімнастыка
Практыкаванні для здароўя і прыгажосці: бег звычайны ў тэмпе, які задаецца музычным суправаджэннем; бег прыстаўнымі крокамі ўлева (управа); тое самае, але з паваротамі* пасля чатырох паўтарэнняў; практыкаванні ў партэры для мышцаў рук і тулава, бёдраў і тазавага пояса, жывата і ног, спіны і рук, пазваночніка, рук і шыі, галёнкі, галёнкаступнёвых суставаў і ступняў; плаўныя рухі рук, тулава, галавы ў спалучэнні з выпадамі, паўпрысяданнямі і прысяданнямі; скачкі на месцы на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук, папераменна на левай, правай і на дзвюх нагах у спалучэнні з рознымі рухамі рук.
Акрабатыка
Вучэбны матэрыял: камбінацыя, якая ўключае злітнае выкананне вывучаных элементаў.
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: вывучаныя прыёмы перамяшчэння бяскрокавым, аднакрокавым, двухкрокавым адначасовымі хадамі; пераход ад адначасовых хадоў да папераменнага ходу; пад’ёмы «паўелачкай», «елачкай»; спускі ў высокай, сярэдняй, нізкай стойках; тармажэнні «паўплугам», «плугам»; выкарыстанне пералічаных прыёмаў пры аздараўленчай хадзьбе на лыжах.
Спартыўныя гульні
Баскетбол: вырыванне і выбіванне мяча; вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са зменай хуткасці і напрамку руху; вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой; перахопы мяча падчас вядзення; перадачы мяча рознымі спосабамі падчас руху ў адным напрамку і пры сустрэчным руху; тактычныя ўзаемадзеянні пры персанальнай. і зоннай абароне; гульня на адно кольца, двухбаковая гульня.
Гандбол: перадача мяча адной і дзвюма рукамі на далёкую адлегласць ад пляча, збоку, знізу і над галавой; вядзенне мяча
156
ў спалучэнні з абводкай праціўніка, перадачамі і кідкамі па варотах, лоўля і перадачы мяча пры сустрэчным руху; адцягваючыя ўвагу індывідуальныя дзеянні ў нападзенні; тэхніка 7метровага штрафнога кідка; гульня варатара; перадача і лоўля мяча ў тройках, перадача і лоўля мяча з адскокам ад пляцоўкі; кідок з апорнага становішча; падстрахоўка ў абароне; двухбаковая гульня.
Валейбол: удасканаленне ў працэсе гульні тэхнікі выканання верхняй падачы, ніжняй падачы з падзеннемперакатам на спіну, тэхнікі другой верхняй перадачы ў скачку, тэхнікі індывідуальнага блакіравання; развучванне простых узаемадзеянняў у абароне.
Профільная практычная падрыхтоўка
Сродкі развіцця індывідуальных рухальных здольнасцей і якасцей асобы, неабходныя для будучай прафесійнай дзейнасці, у адпаведнасці з профільнай дыферэнцыяцыяй, паказаннямі і проціпаказаннямі, абумоўленымі адхіленнямі ў стане здароўя.
Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
Развіццё рухальных здольнасцей
У XI класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Умець самастойна выкарыстоўваць вывучаныя сродкі відаў спорту для аздараўлення з улікам цыклічнасці фізіялагічных
157
функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
2. Паляпшаць паказчыкі, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб, фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці), сродкамі відаў спорту з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
3. Умець захоўваць правільную паставу на арганізаваных і самастойных занятках і сачыць за яе захаваннем на занятках фізічнай культурай, уроках па іншых вучэбных прадме/ах, у паўсядзённым жыцці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
4. Умець правільна выконваць страявыя каманды і перастраенні на месцы і ў руху.
5. Умець выкарыстоўваць для аздараўлення і рэкрэацыі тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Паляпшаць тэхніку выканання агульнаразвіццёвых практыкаванняў на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, пад музыку і ўмець прымяняць іх самастойна для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
7. Удасканальваць тэхніку выканання акрабатычных практыкаванняў, развіваць рухальнакаардынацыйныя здольнасці і гібкасць.
8. Удасканальваць тэхніку перамяшчэння на лыжах і ўмець выкарыстоўваць хадзьбу на лыжах для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
9. Умець самастойна выкарыстоўваць асноўныя тэхнікатактычныя дзеянні адной са спартыўных гульняў ва ўмовах гульнёвай дзейнасці для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
158
10. Павысіць або захаваць на дасягнутым узроўні з дапамогай засвоеных сродкаў відаў спорту рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
11. Умець самастойна выкарыстоўваць сродкі відаў спорту з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
12. Умець прымяняць вывучаныя правілы відаў спорту ў працэсе судзейства аднагодвух або больш спаборніцтваў з улікам індывідуальных магчымасцей і пажаданняў вучняў.
13. Павышаць узровень развіцця рухальных здольнасцей і якасцей асобы, неабходных для будучай прафесійнай дзейнасці, у адпаведнасці з профільнай дыферэнцыяцыяй, паказаннямі і проціпаказаннямі, абумоўленымі адхіленнямі ў стане здароўя.