Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
XII КЛАС, ДЗЯЎЧАТЫ
ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
У XII класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (13 урокаў), у ліку якіх не менш як пяць тэарэтычных і не больш за восем метадычных урокаў, а таксама ў працэсе вывучэння і ўдасканалення фізічных практыкаванняў, рухавых і спартыўных гульняў і самастойна.
Задачы раздзела:
1. Пашырэнне і замацаванне правіл бяспечных паводзін падчас заняткаў, спаборніцтваў, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў.
2. Паглыбленне і замацаванне гігіенічных ведаў, неабходных для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця дзяўчыны сродкамі фізічнай культуры.
3. Фарміраванне ведаў аб рэжыме харчавання дзяўчыны ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
159
4. Фарміраванне ведаў аб развіцці і захаванні сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
5. Фарміраванне ведаў аб сродках, неабходных для захавання сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці, з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
6. Фарміраванне ведаў аб метадах развіцця сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці з улікам асаблівасцей жаночага аріанізма.
7. Фарміраванне ведаў аб нарміраванні нагрузкі пры развіцці сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
8. Замацаванне і паглыбленне ведаў, неабходных для вызначэння мэт, зместу і методыкі самастойных заняткаў з аздараўленчай накіраванасцю.
9. Паглыбленне і пашырэнне ведаў аб суб’ектыўных і аб’ектыўных паказчыках самакантролю, неабходных для аздараўлення дзяўчат сродкамі фізічнай культуры, з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
10. Замацаванне ведаў па самакантролі і фарміраванне ўменняў выкарыстоўваць іх у працэсе вядзення дзённіка самакантролю.
11. Паглыбленне і пашырэнне ведаў, неабходных для падтрымання нармальнай вагі цела і аздараўлення дзяўчат сродкамі фізічнай культуры.
12. Фарміраванне і замацаванне ведаў, неабходных для правядзення пазавучэбных заняткаў з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту з мэтай іх аздараўлення і фізічнага развіцця.
13. Вывучэнне правіл правядзення 3—4 рухавых гульняў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
14. Фарміраванне ведаў аб функцыях, структуры, уплыве на аздараўленне нацыі сродкамі спорту Беларускай алімпійскай акадэміі.
15. Паглыбленне і пашырэнне ведаў пра індывідуальныя асаблівасці профільнай дыферэнцыяцыі фізічнага выхавання вучняў з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
160
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспекі заняткаў і папярэджання небяспечных сітуацый падчас вучэбных заняткаў, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў. Правілы падрыхтоўкі месцаў бяспечных заняткаў, самаацэнкі сіл, страхоўкі, самастрахоўкі, дапамогі. Правілы бяспечных пазавучэбных заняткаў з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту.
Гігіенічныя веды. Гігіена дзяўчыны падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Шкодны ўплыў курэння, алкаголю, наркатычных рэчываў, пераядання і іншых фактараў нездаровага ладу жыцця на здароўе дзяўчыны. Негатыўнае ўздзеянне шкодных прывычак бацькоў на генетычны код, псіхічнае і фізічнае здароўе дзяцей. Станоўчае ўздзеянне фізічных практыкаванняў на здароўе дзяўчыны і яе будучага патомства. Метадычныя рэкамендацыі па рэжыме харчавання ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямР.
Методыка развіцця рухальных здольнасцей
Сілавыя здольнасці. Задачы, сродкі развіцця сілавых здольнасцей дзяўчыны. Метады развіцця сілавых здольнасцей дзяўчыны. Выбарачнае ўздзеянне сілавых практыкаванняў. Выкарыстанне сілавых практыкаванняў для карэкцыі фігуры дзяўчыны. Рэкамендацыі па нарміраванні фізічнай. нагрузкі сілавога характару пры занятках з дзяўчатамі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
Хуткасныя і хуткаснасілавыя здольнасці. Задачы, сродкі развіцця хуткасных і хуткаснасілавых здольнасцей дзяўчыны. Метады развіцця хуткасных і хуткаснасілавых здольнасцей дзяўчыны. Выбарачнае ўздзеянне хуткасных і хуткаснасілавых практыкаванняў. Выкарыстанне хуткасных і хуткаснасілавых практыкаванняў для карэкцыі фігуры дзяўчыны. Рэкамендацыі па нарміраванні фізічнай нагрузкі хуткаснага і хуткаснасілавога характару пры занятках з дзяўчатамі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
Вынослівасць. Сродкі развіцця агульнай вынослівасці дзяўчыны. Метады развіцця агульнай вынослівасці дзяўчыны. Рэкамендацыі па нарміраванні фізічнай нагрузкі на вынослівасць
1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
161
пры занятках з дзяўчатамі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
Гібкасць. Задачы, сродкі развіцця гібкасці. Метады развіцця гібкасці. Метад паўторнага дынамічнага практыкавання. Метад паўторнага статычнага практыкавання («стрэтчынг»). Метад камбінаванага выкарыстання практыкаванняў для развіцця гібкасці. Асаблівасці нарміравання фізічнай нагрузкі для развіцця гібкасці пры занятках з дзяўчатамі.
Рухальнакаардынацыйныя здольнасці. Задачы развіцця асобных рухальнакаардынацыйных здольнасцей. Сродкі развіцця асобных рухальнакаардынацыйных здольнасцей: фізічныя практыкаванні, спартыўныя гульні, якія ўваходзяць у праграмы V—XI класаў. Метады развіцця рухальнакаардынацыйных здольнасцей: метад рэгламентаванага практыкавання (стандартнапаўторнага, варыятыўнага са строга рэгламентаваным і не строга рэгламентаваным вар’іраваннем умоў выканання), гульнёвы метад. Асаблівасці нарміравання фізічнай нагрузкі для развіцця асобных рухальнакаардынацыйных здольнасцей.
Методыка самакантролю. Метадычныя рэкамендацыі па папярэднім, прамежкавым, выніковым самакантролі старшакласніцы з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма. Суб’ектыўныя паказчыкі самакантролю і іх значэнне для рэгулявання фізічнай нагрузкі. Функцыянальныя пробы і іх значэнне для самакантролю эфектыўнасці заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Аб’ектыўныя паказчыкі самакантролю. Значэнне ацэнкі фізічнага развіцця для рэгулявання ўласнай вагі. Значэнне ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці для карэкцыі зместу самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Дзённік самакантролю старшакласніцы. Практычныя рэкамендацыі па аналізе вынікаў самакантролю дзяўчыны.
Методыка самастойных заняткаў. Вызначэнне індывідуальных задач самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі (аздараўленне, рэабілітацыя, рэкрэацыя, развіццё рухальных здольнасцей). Правілы адбору сродкаў для вырашэння задач самастойных заняткаў з улікам асаблівасцей жаночага арганізма. Найбольш агульныя правілы індывідуальнага нарміравання фізічнай нагрузкі ў працэсе самастойных заняткаў дзяўчат фізічнымі практыкаваннямі.
Здаровы лад жыцця. Прафілактыка залішняй вагі цела дзяўчыны. Патрабаванні да фарміравання здаровага, фізічна
162
актыўнага ладу жыцця дзяўчыны сродкамі фізічнай культуры. Практычныя рэкамендацыі па адборы і прымяненні сродкаў фізічнай культуры ў здаровым ладзе жыцця дзяўчыны. Аптымальны тыднёвы рухальны рэжым старшакласніцы ў розныя поры года.
Пазавучэбныя заняткі з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту. Метадычныя асаблівасці правядзення пазавучэбных заняткаў з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту. Дыдактычныя рухавыя гульні. Апісанне 3—4 рухавых гульняў для выкарыстання ў розных умовах.
Алімпізм і алімпійскі рух. Беларуская алімпійская акадэмія. Функцыі, структура, міжнародныя сувязі, уплыў на алімпійскі рух у краіне.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Асновы бяспекі заняткаў. Асаблівасці выканання правіл бяспечных паводзін і папярэджання небяспекі падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых асаблівасцямі жаночага арганізма і захворваннямі.
Гігіенічныя веды. Негатыўнае ўздзеянне шкодных прывычак і парушэння патрабаванняў асабістай гігіены на арганізм дзяўчыны, якая мае адхіленні ў стане здароўя. Метадычныя рэкамендацыі па рэжыме харчавання ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
Методыка развіцця рухальных здольнасцей. Індывідуальныя абмежаванні і проціпаказанні захавання і развіцця хуткасных, сілавых, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей дзяўчыны, вынослівасці, гібкасці, абумоўленыя асаблівасцямі жаночага арганізма, характарам і ступенню індывідуальных адхіленняў ад нормы.
Методыка самакантролю. Асаблівасці самакантролю старшакласніцы з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых асаблівасцямі жаночага арганізма і захворваннямі. Дзённік самакантролю старшакласніцы. Практычныя рэкамендацыі па аналізе вынікаў самакантролю
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
163
дзяўчыны з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
Методыка самастойных заняткаў. Вызначэнне індывідуальных задач самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, сродкаў для іх вырашэння, індывідуальнага нарміравання нагрузкі ў працэсе самастойных заняткаў дзяўчат фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
Здаровы лад жыцця. Патрабаванні да фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
Профільная тэарэтычная падрыхтоўка. Індывідуальныя магчымасці профільнай дыферэнцыяцыі фізічнага выхавання вучняў з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Ведаць і ўмець выкарыстоўваць правілы бяспечных паводзін падчас заняткаў, спаборніцтваў, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў.
2. Ведаць і ўмець выкарыстоўваць правілы фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця дзяўчыны сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых асаблівасцямі жаночага арганізма і адхіленнямі ў стане здароўя.