Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
3. Ведаць асаблівасці харчавання дзяўчыны ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
4. Ведаць індывідуальныя абмежаванні і проціпаказанні падтрымання і захавання сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці, абумоўленыя захворваннямі.
5. Ведаць методыку развіцця сілавых, хуткасных, хуткаснасілавых, рухальнакаардынацыйных здольнасцей, вынослівасці і гібкасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых асаблівасцямі жаночага арганізма і адхіленнямі ў стане здароўя.
164
6. Ведаць мэты, змест і методыку самастойных заняткаў з аздараўленчай накіраванасцю для дзяўчыны з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых асаблівасцямі жаночага арганізма і адхіленнямі ў стане здароўя.
7. Ведаць суб’ектыўныя і аб’ектыўныя паказчыкі самакантролю, неабходныя для аздараўлення дзяўчат сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых асаблівасцямі жаночага арганізма і адхіленнямі ў стане здароўя.
8. Ведаць правілы вядзення дзённіка самакантролю.
9. Ведаць правілы здаровага ладу жыцця, неабходныя для падтрымання нармальнай вагі цела і аздараўлення дзяўчат сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых асаблівасцямі жаночага арганізма і адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Ведаць асаблівасці правядзення пазавучэбных заняткаў з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту з мэтай іх рэкрэацыі, аздараўлення і фізічнага развіцця.
11. Ведаць правілы правядзення і ўмець правесці 3—4 рухавыя гульні з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту.
12. Ведаць функцыі, структуру, уплыў Беларускай алімпійскай акадэміі на аздараўленне нацыі сродкамі спорту.
13. Ведаць індывідуальныя магчымасці профільнай дыферэнцыяцыі фізічнага выхавання з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Задачы раздзела:
1. Фарміраваць у дзяўчат адносіны да свайго здароўя як да каштоўнасці, якая патрабуе пастаяннага клопату, накіраванага на яго захаванне і ўмацаванне, як да неабходнай умовы асабістага шчасця, нараджэння здаровага пакалення, дабрабыту нацыі і дзяржавы.
2. Аздараўліваць дзяўчат сродкамі відаў спорту, засвоенымі ў працэсе навучання ў школе, з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
3. Фарміраваць здольнасць перажываць пачуццё прыгожага пры выкананні фізічных практыкаванняў і ўменне перадаваць гэтае пачуццё праз рух.
165
4. Фарміраваць уменні, навыкі, віды дзейнасці, неабходныя для самастойных заняткаў аздараўленчай накіраванасці з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
5. Дабівацца паляпшэння або стабілізацыі паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб, фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці), з улікам характару і цяжкасці захворвання.
6. Фарміраваць правільную паставу і прывучаць дзяўчат сачыць за яе захаваннем не толькі на занятках фізічнай лультурай.
7. Замацоўваць дакладнасць выканання страявых каманд і перастраенняў на месцы і ў руху.
8. Удасканальваць тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі і ўменне прымяняць іх самастойна для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
9. Удасканальваць тэхніку агульнаразвіццёвых практыкаванняў на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, пад музыку і ўменне прымяняць іх самастойна для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Фарміраваць пачуццё рытму і здольнасць узнаўляць зададзены рытм рухаў.
11. Вывучаць і ўдасканальваць тэхніку перамяшчэння на лыжах, фарміраваць уменне выкарыстоўваць хадзьбу на лыжах для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
12. Вывучаць і ўдасканальваць асноўныя тэхнікатактычныя дзеянні адной са спартыўных гульняў і фарміраваць уменне выкарыстоўваць іх ва ўмовах гульнёвай дзейнасці для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
13. Рознабакова развіваць сродкамі відаў спорту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці,
166
гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма, індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
14. Фарміраваць уменне правесці 3—4 рухавыя гульні з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту.
15. Працягваць вывучэнне правіл судзейства ўключаных у праграму вучэбнага прадмета відаў спорту з улікам індывідуальных магчымасцей і пажаданняў вучняў і ўдасканальваць іх у працэсе ўдзелу ў судзействе спаборніцтваў.
16. Павышаць індывідуальныя паказчыкі прафіляванай фізічнай падрыхтоўкі вучняў з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: звычайным крокам па разметках, з зададзенай хуткасцю, у зададзеным тэмпе, скарочаным або падоўжаным крокам, са зменай даўжыні крокаў.
Бег: з зададзенай хуткасцю, на зададзеную адлегласць у зададзены час.
Скачкі: на зададзеную адлегласць.
Кіданне: кідкі набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з зыходнага становішча стоячы тварам у бок кідання з месца знізу ўверх на зададзеную далёкасць і вышыню; кідкі тэніснага мяча з месца на зададзеную адлегласць; кідкі тэніснага мяча ў гарызантальную цэль з адлегласці 10—12 м; кідкі і лоўля ♦лётаючых талерачак» і бумеранга.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, арыентацыя, рытмізацыя рухаў, пачуццё часу), аэробнай вынослівасці.
167
Рытмічная гімнастыка
Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба пад музыку без прадметаў, з прадметам на галаве, па лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы, хадзьба з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, прыстаўнымі крокамі ўперад, з паваротамі ў прыседзе з захаваннем правільнай паставы.
Практыкаванні для здароўя і прыгажосці: агульнаразвіццёвыя практыкаванні без прадметаў для мышцаў шыі і плечавога пояса, рук і грудной клеткі, бёдраў і тазавага пояса, жывата, спіны, пазваночніка, галёнкі, галёнкаступнёвых суставаў і ступняў; спецыяльныя практыкаванні для развіцця пластычнасці рухаў з пераходам ад напружанага стану мышцаў да расслабленага, з расслабленнем адных мышачных груп. і адначасовым напружаннем другіх мышачных груп; плаўныя рухі канечнасцей, тулава, галавы ў спалучэнні з паваротамі; хвалі са становішча стоячы, седзячы на пятках, седзячы на падлозе, стоячы ў спалучэнні з паваротамі тулава і іншымі рухамі; махавыя рухі рук і ног у розных спалучэннях.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных і іншых рухальных здольнасцей: мяккасці і выразнасці рухаў, рытму, узгодненасці рухаў, узгодненасці рухаў з рухамі партнёраў, арыентацыі ў прасторы, дыферэнцыроўкі прасторавых параметраў рухаў, узгодненасці рухаў з музычным суправаджэннем, аэробнай вынослівасці, гібкасці.
Акрабатыка
Вучэбны матэрыял: стойка на лапатках з папераменным згібаннем ног; два кулькі ў групоўцы ўперад разам; два кулькі ў групоўцы назад разам; раўнавага «ластаўка» або «шпагат»; «мост».
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных і іншых рухальных здольнасцей: узгодненасці рухаў розных частак цела, арыентацыі ў прасторы, дыферэнцыроўкі прасторавачасавых параметраў рухаў, гібкасці.
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: перамяшчэнне папераменным двухкрокавым ходам; пад’ём «лесвічкай»; павароты на месцы, спуск у высокай стойцы.
168
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
Спартыўныя гульні
Баскетбол: вядзенне мяча без зрокавага кантролю; вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой; кідкі мяча па кольцы адной рукой з месца ад пляча і з двайнага кроку; штрафныя кідкі; лоўля мячоў, якія высока ляцяць, у скачку дзвюма рукамі і пасля адскоку ад шчыта; перадачы мяча рознымі спосабамі на месцы.
Гандбол: лоўля мяча дзвюма рукамі, адной рукой; перадачы мяча адной і дзвюма рукамі на кароткую адлегласць ад пляча, знізу, збоку і над галавой; вядзення мяча.
Валейбол: стойкі іграка, перамяшчэнні ў стойках; прыёмы мяча зверху і знізу; перадачы мяча зверху і знізу; ніжняя падача; двухбаковая гульня.
Развіццё рухальных здольнасцей: развіццё здольнасці хутка і дакладна рэагаваць, перастройваць рухі і рухальныя дзеянні ў зменных умовах, дакладна дыферэнцыраваць часавыя, прасторавыя і сілавыя параметры рухаў, захоўваць раўнавагу, узгадняць рухі і рухавыя дзеянні з дзеяннямі партнёраў у зменных умовах пры дэфіцыце часу для прыняцця рашэння; развіццё агульнай вынослівасці.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: спартыўная хадзьба; звычайным крокам са зменай напрамку.
Бег: з нізкага і высокага старту на хуткасць, на адлегласць 15—20 м, бег на 15—20 м са становішча седзячы тварам або
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
169
спінай да напрамку бегу; бег са зменай напрамку, эстафетны бег па крузе, сустрэчная эстафета; чаўночны бег 3x10 м, 4x9 м, 10x5 м; удасканаленне размеркавання сіл у бегу за 4, 5, 6 мін; працяглы раўнамерны і пераменны бег на вынослівасць, кросавы бег па перасечанай мясцовасці.