Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Гібкасць. Эстэтычнае і прыкладное значэнне гібкасці для юнака. Віды гібкасці. Фактары, якія ўплываюць на гібкасць. Паказчыкі гібкасці. Тэсты для ацэнкі гібкасці. Магчымасці развіцця гібкасці пры розных захворваннях.
Рухальнакаардынацыйныя здольнасці. Эстэтычнае і прыкладное значэнне рухальнакаардынацыйных здольнасцей для юнака. Віды. рухальнакаардынацыйных здольнасцей, іх паказчыкі і тэсты для ацэнкі. Здольнасць да рытму. Здольнасць да раўнавагі. Здольнасць да дакладнага і своечасовага рэагавання. Здольнасць да ўзгодненасці рухаў. Здольнасць да дыферэнцыравання параметраў руху. Здольнасць да арыентавання. Здольнасць да расслаблення. Значэнне развіцця рухальнакаардынацыйных здольнасцей пры розных захворваннях.
Методыка самакантролю. Дзённік самакантролю старшакласніка «Здароўе, сіла і мужнасць». Практычныя рэкамендацыі па вядзенні дзённіка самакантролю. Методыка ацэнкі фізічнага развіцця юнака. Значэнне ацэнкі фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтаванасці для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця юнака. Методыка ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці старшакласніка да выканання патрабаванняў комплексу «Абаронца Айчыны». Выкарыстанне вынікаў самакантролю фізічнай падрыхтаванасці ў працэсе самастойных заняткаў старшакласніка фізічнымі практыкаваннямі.
Методыка самастойных заняткаў. Формы самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі ў рэжыме дня: ранішні гігіенічны комплекс, карэкцыйны комплексурок самастойных занят
175
каў, рэкрэацыйны комплексфізкультпаўза і інш. Структура ранішняга гігіенічнага комплексу, карэкцыйнага комплексуўрока самастойных заняткаў, рэкрэацыйнага комплексуфізкультпаўзы. Змест падрыхтоўчай, асноўнай, заключнай частак комплексаў. Фізічныя практыкаванні для здароўя: хадзьба, бег трушком, плаванне, прагулкі на лыжах. Спартыўныя гульні ў сістэме аздараўлення.
Вызначэнне задач самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі (аздараўленне, рэабілітацыя, рэкрэацыя, развіццё рухальных здольнасцей). Правілы адбору сродкаў для вырашэння задач самастойных заняткаў з улікам абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя. Выбар метадаў, рэкамендаваных для выкарыстання гэтых сродкаў. Найбольш агульныя правілы індывідуальнага нарміравання нагрузкі ў працэсе самастойных заняткаў юнакоў фізічнымі практыкаваннямі з улікам абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
Здаровы лад жыцця. Паглыбленне ведаў аб станоўчых выніках здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця юнака. Перавага здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця юнака. Негатыўны ўплыў шкодных прывычак (курэнне, алкаголь, наркаманія, пераяданне). Значэнне заняткаў фізічнымі практыкаваннямі для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця старшакласніка. Простыя правілы фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця юнака сродкамі фізічнай культуры. Правілы здароўестваральнага рэжыму жыцця. Практычныя рэкамендацыі па выкананні правіл. Распрацоўка і практычнае засваенне асобных комплексаў практыкаванняў для прымянення ў здароўестваральным рэжыме жыцця. Аптымальны тыднёвы рухальны рэжым старшакласніка ў розныя поры года.
Пазавучэбныя заняткі з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Узроставыя асаблівасці псіхафізічнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту. Рухальная актыўнасць — важная ўмова псіхафізічнага і інтэлектуальнага развіцця дзяцей. дашкольнага ўзросту. Гульнёвая накіраванасць — абавязковая ўмова рухальнай актыўнасці дзяцей дашкольнага ўзросту. Алісанне 5—6 рухавых гульняў для выкарыстання ў розных умовах.
Алімпізм і алімпійскі pyx. НАК Рэспублікі Беларусь. Функцыі, структура. Міжнародныя сувязі. Уплыў НАК на развіццё «спорту для ўсіх» у краіне. Міжнародная хартыя фізічнага выхавання.
176
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін на ўроках фізкультуры, падчас самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў з улікам стану здароўя.
Гігіенічныя веды. Гігіена юнака падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя. Станоўчае ўздзеянне на здароўе юнака фізічных практыкаванняў, якія прымяняюцца з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
Методыка развіцця рухальных здольнасцей. Значэнне развіцця рухальнакаардынацыйных і іншых фізічных здольнасцей пры розных захворваннях. Магчымасці развіцця хуткасных, сілавых, хуткаснасілавых здольнасцей юнака, вынослівасці, гібкасці, рухальнакаардынацыйных здольнасцей з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
Методыка самакантролю. Значэнне вядзення дзённіка самакантролю для аздараўлення юнака з адхіленнямі ў стане здароўя.
Методыка самастойных заняткаў. Правілы адбору сродкаў для вырашэння задач самастойных заняткаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
Здаровы лад жыцця. Асаблівасці патрабаванняў да здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, абумоўленыя індывідуальным характарам і цяжкасцю захворвання.
Алімпізм і алімпійскі рух. Значэнне Міжнароднай хартыі фізічнага выхавання для фізічнага выхавання вучняў, аднесеных да СМГ.
Профільная тэарэтычная падрыхтоўка. Значэнне, мэта, задачы, асаблівасці зместу профільнай дыферэнцыяцыі фізічнага выхавання з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннем.
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Ведаць правілы бяспечных паводзін падчас заняткаў, спаборніцтваў, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
177
відовішчаў і ўмець выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
2. Ведаць правілы бяспечных паводзін падчас заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту і ўмець прымяняць іх.
3. Ведаць значэнне для юнакоў выкарыстання фізічных практыкаванняў, фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця і ўмець іх выкарыстоўваць з улікам індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
4. Ведаць асноўныя рухальныя здольнасці чалавека і ўплыў на іх індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
5. Ведаць непроціпаказаныя сродкі фізічнай культуры для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця з улікам індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
6. Ведаць простыя правілы правядзення пазавучэбных заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту.
7. Ведаць асаблівасці кантролю над заняткамі з дзецьмі дашкольнага ўзросту і самакантролю.
8. Умець растлумачыць структуру і функцыі НАК і ахарактарызаваць яго ўплыў на развіццё «спорту для ўсіх» у краіне.
9. Ведаць асноўныя палажэнні Міжнароднай хартыі фізічнага выхавання і яе значэнне для фізічнага выхавання вучняў з адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Мець уяўленне аб духоўных, маральных, культурных каштоўнасцях алімпізму, якія характарызуюць гуманістычны і сацыякультурны патэнцыял спорту ў выхаванні гарманічна развітай асобы, якая спалучае ў сабе духоўнае багацце, маральную чысціню і фізічную дасканаласць.
11. Ведаць аб уплыве фізічных практыкаванняў і загартоўвання на здароўе, фізічную і разумовую працаздольнасць юнакоў з улікам індывідуальнага характару і цяжкасці захворванняў, умоў жыцця.
12. Ведаць індывідуальныя абмежаванні прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ, абумоўленыя індывідуальным характарам і цяжкасцю захворвання.
13. Ведаць правілы самакантролю над фізічным развіццём, фізічнай падрыхтаванасцю, функцыянальным станам арганізма і ацэнкі яго вынікаў з улікам індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых станам здароўя.
14. Умець выкарыстоўваць пры вядзенні дзённіка самакантролю веды па самакантролі з улікам індывідуальнага характару і цяжкасці захворванняў.
178
15. Усведамляць каштоўнасць здароўя, ведаць аб станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, аб правілах выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў рэжыме працы і адпачынку і ўмець выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
16. Ведаць індывідуальныя магчымасці профільнай дыферэнцыяцыі фізічнага выхавання з улікам будучай прафесіі, паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Задачы раздзела:
1. Аздараўліваць юнакоў сродкамі відаў спорту, вучыць іх уменням і відам дзейнасці, неабходным для самастойных заняткаў аздараўленчай накіраванасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
2. Дабівацца паляпшэння паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя: функцыянальных проб, фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці.
3. Фарміраваць правільную паставу і прывучаць юнакоў сачыць за яе захаваннем на занятках фізічнай культурай, уроках па іншых вучэбных прадметах, у паўсядзённым жыцці.
4. Удасканальваць дакладнасць выканання страявых каманд і перастраенняў на месцы і ў руху.
5. Удасканальваць тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі і ўменне прымяняць іх самастойна для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Удасканальваць тэхніку агульнаразвіццёвых практыкаванняў на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, пад музыку і ўменне прымяняць іх самастойна для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
7. Вывучаць і ўдасканальваць тэхніку перамяшчэння на лыжах, фарміраваць уменне выкарыстоўваць хадзьбу на лыжах для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
179
8. Вывучаць і ўдасканальваць асноўныя тэхнікатактычныя дзеянні адной са спартыўных гульняў і фарміраваць уменне самастойна выкарыстоўваць іх ва ўмовах гульнёвай дзейнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
9. Рознабакова развіваць сродкамі відаў спорту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.