Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Баскетбол: вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой; кідкі мяча па кольцы адной рукой з месца ад пляча і з двайнога кроку; штрафныя кідкі.
Футбол: вядзенне мяча ўнутраным і знешнім бокам пад’ёму ступні; удары па мячы, які коціцца, унутраным і знешнім бокам ступні, наском.
Гандбол: лоўля мяча дзвюма рукамі, адной рукой; перадачы мяча адной і дзвюма рукамі на кароткую адлегласць ад пляча, знізу, збоку і над галавой; вядзенне мяча ў спалучэнні з перадачамі, лоўля і перадачы мяча пры сустрэчным руху.
Валейбол: удасканаленне ў працэсе гульні тэхнікі выканання верхняй і ніжняй перадач мяча дзвюма рукамі, верхняй і ніжняй перадач мяча пасля падачы, тэхнікі выканання верхняй перадачы з падзеннемперакатам на спіну, тэхнікі другой верхняй перадачы без скачка, тэхнікі выскоквання па ходзе з разгону, верхняй падачы, тэхнікі прамога нападаючага ўдару па ходзе з разгону, тэхнікі выканання ніжняй перадачы з падзенемперакатам на спіну, тэхнікі другой верхняй перадачы ў скачку, тэхнікі індывідуальнага блакіравання; удасканаленне простых узаемадзеянняў у абароне і нападзенні.
Развіццё рухальных здольнасцей: развіццё здольнасці хутка і дакладна рэагаваць, перастройваць рухі і рухальныя дзеянні ў зменных умовах, дакладна дыферэнцыраваць часавыя, прасторавыя і сілавыя параметры рухаў, захоўваць раўнавагу, узгадняць рухі і рухавыя дзеянні з дзеяннямі партнёраў у зменных умовах пры дэфіцыце часу для прыняцця рашэння; развіццё агульнай вынослівасці.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Лёгкая атлетыка
Бег: з нізкага і высокага старту на адлегласць 15—20 м; бег на адлегласць 15—20 м са становішча седзячы, лежачы на спіне
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
196
тварам або спінай да напрамку бегу; бег з зададзенай хуткасцю; бег на зададзеную адлегласць у індывідуальна зададзены час; бег са зменай напрамку, эстафетны бег па крузе, сустрэчная эстафета, чаўночны бег 3x10 м, 4x9 м, 10x5 м; размеркаванне сіл у бегу за 5, 6 мін; працяглы раўнамерны і пераменны бег на вынослівасць, кросавы бег па перасечанай мясцовасці.
Скачкі: штуршком дзвюх ног у даўжыню, у вышыню з даставаннем прадмета, мнагаскокі на дзвюх нагах з выскокваннем уверх, на адной назе з зададзенай колькасцю скачкоў, на адной назе з падцягваннем калена штуршковай нагі; трайныя, пяцярныя, дзесяцярныя скачкі; скачкі ў даўжыню з разгону на далёкасць і на зададзеную адлегласць, скачкі ў вышыню з разгону.
Кіданне: набіўнога мяча (5 кг) дзвюма рукамі з розных зыходных становішчаў: стоячы тварам і бокам у напрамку кідання з месца, з кроку, з двух, трох крокаў уперадуверх, знізу ўверх на зададзеную далёкасць і вышыню; лоўля набіўнога мяча (5 кг) дзвюма рукамі пасля кідка партнёра, пасля воплеску рукамі за спінай, пасля кідка ўверх і наступнага прысядання і павароту на 360°; лоўля тэніснага мяча з адскоку пасля кідка партнёра, які стаіць за спінай; кіданне гранаты на далёкасць з месца, з 4—5 кідковых крокаў, з поўнага разгону па калідоры 10 м і на зададзеную адлегласць; кіданне гранаты ў гарызантальную цэль з адлегласці 20—25 м.
Гімнастыка і акрабатыка
Хадзьба: выпадамі, у прыседзе («гусіным крокам») са зменай напрамку руху з захаваннем паставы.
Бег: са зменай даўжыні крокаў без змены тэмпу, са зменай тэмпу.
Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба з паваротамі ў прыседзе з захаваннем правільнай паставы.
Саскокванні: з лаўкі, гімнастычнага казла (каня), гімнастычнай сценкі з сярэднім і глыбокім прызямленнем; скачкі ў глыбіню з малой вышыні з наступным малым адскокам; саскокванне з лаўкі, гімнастычнага бервяна, гімнастычнага казла (Kana), гімнастычнай сценкі з прасоўваннем уперад з устаноўкай на мяккасць і дакладнасць прызямлення з захаваннем раўнавагі; тое самае, але з наступным кульком уперад, скачком уверх прагнуўшыся і мяккім прызямленнем.
197
Практыкаванні на гімнастычных снарадах: перакладзіна высокая: камбінацыя, якая ўключае пад’ём пераваротам ва ўпор; брусы паралельныя: камбінацыя, складзеная з улікам стану здароўя вучня; скачок апорны: ногі паасобку цераз каня ў даўжыню «наўскасяк», ногі паасобку цераз каня ў даўжыню; лажанне па канаце (шасце) без дапамогі ног на хуткасць.
Акрабатычныя практыкаванні: два кулькі разам уперад, два кулькі разам назад, стойка на галаве, пераварот бокам, стойка на руках.
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: вывучаныя прыёмы перамяшчэння бяскрокавым, аднакрокавым, двухкрокавым адначасовымі хадамі; каньковым ходам; пераход ад адначасовых хадоў да папераменнага ходу; пад’ёмы «паўелачкай», «елачкай»; спускі ў высокай, сярэдняй, нізкай стойках; павароты ў руху; тармажэнні *паўплугам», «плугам»; выкарыстанне пералічаных тэхнічных прыёмаў пры праходжанні дыстанцыі, якая вызначаецца з улікам стану здароўя і рэкамендаванага рухальнага рэжыму.
Атлетычная гімнастыка
Вучэбны матэрыял: выкарыстанне вывучаных практыкаванняў атлетычнай гімнастыкі для фарміравання фігуры і развіцця сілавых здольнасцей.
Спартыўныя гульні
Баскетбол: вырыванне і выбіванне мяча; вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са зменай хуткасці і напрамку руху; вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой; перахопы мяча падчас вядзення; лоўля мячоў, якія высока ляцяць, у скачку дзвюма рукамі і пасля адскоку ад шчыта; перадачы мяча рознымі спосабамі на месцы, падчас руху ў адным напрамку і пры сустрэчным руху; тактычныя ўзаемадзеянні пры персанальнай і зоннай абароне; тактычныя ўзаемадзеянні пры пазіцыйным нападзенні; гульня на адно кольца, двухбаковая гульня.
Футбол: вядзенне мяча ўнутраным і знешнім бокам пад’ёму ступні са зменай хуткасці і напрамку руху; удар сярэдзінай ілба па мячы, які ляціць; укідванні мяча зза бакавой лініі з месца, тое самае з разгону; спыненне мяча грудзьмі; падманныя рухі з тармажэннем і зменай напрамку руху без мяча, тое самае
198
з мячом; простыя тактычныя камбінацыі ў парах і тройках; удар па мячы, які ляціць, сярэдняй часткай пад’ёму ступні, галавой у скачку, адбор мяча ў саперніка штуршком плячом у плячо; двухбаковая гульня.
Гандбол: перадача мяча адной і дзвюма рукамі на сярэднюю і далёкую адлегласць ад пляча, збоку, знізу і над галавой; вядзенне мяча ў спалучэнні з абводкай праціўніка, перадачамі і кідкамі па варотах; лоўля і перадачы мяча пры сустрэчным руху; вядзенне мяча са змяненнем хуткасці перамяшчэння; адцягваючыя ўвагу індывідуальныя дзеянні ў нападзенні; тэхніка 7метровага штрафнога кідка; гульня варатара; перадача і лоўля мяча ў тройках, скрыжаваны рух, рух васьмёркай, перадача і лоўля мяча з адскокам ад пляцоўкі; кідок з апорнага становішча з супраціўленнем абаронцы, падстрахоўка ў абароне, зонная абарона; двухбаковая гульня.
Валейбол: удасканаленне вывучаных тэхнікатактычных дзеянняў і ўзаемадзеянняў ігракоў у працэсе гульні.
Профільная практычная падрыхтоўка
Асаблівасці індывідуальнага развіцця рухальных здольнасцей і якасцей асобы, неабходных для будучай прафесійнай дзейнасці, у адпаведнасці з профільнай дыферэнцыяцыяй, паказаннямі і проціпаказаннямі, абумоўленымі станам здароўя.
Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
Развіццё рухальных здольнасцей
У XII класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
199
ВУЧЭБНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
ДА ЎЗРОЎНЮ ПАДРЫХТАВАНАСЦІ ВУЧНЯЎ СМГ, ЯКІЯ ЗАКАНЧВАЮЦЬ СЯРЭДНЮЮ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНУЮ ШКОЛУ
Базавы кампанент
1. Першая зместавая лінія: «Алімпізм і алімпійскі рух»
Вучні павінны в е д а ц ь:
Што такое алімпізм, алімпійскі рух, Алімпійскія гульні, Параалімпійскія гульні, іх мэты і значэнне ў сучасным грамадстве.
Дасягненні спартсменаў рэгіёна, краіны на Алімпійскіх гульнях, іх значэне для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці моладзі і далучэння да каштоўнасцей фізічнай культуры.
Асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Беларускай алімпійскай акадэміі, іх уплыў на папулярызацыю гуманістычных ідэалаў алімпізму сярод насельніцтва.
Што такое «спорт для ўсіх», яго задачы. Сацыяльную і асобасную значнасць фізічнай культуры ў сучасным грамадстве.
Дзяўчаты павінны в е д а ц ь:
Беларускіх спартсменак, якія прадстаўляюць Беларусь на Алімпіядах, іх уклад у «залатую» скарбонку Беларусі. Значэнне для жанчын удзелу ў руху «Спорт для ўсіх». Уплыў заняткаў фізічнай культурай на якасць жыцця жанчыны.
Вучні павінны ў м е ц ь:
Растлумачыць, што такое алімпізм, алімпійскі рух, Алімпійскія гульні, Параалімпійскія гульні, іх мэты і значэнне ў сучасным грамадстве.
Даць характарыстыку дасягненням спартсменаў рэгіёна, краіны на Алімпійскіх гульнях, растлумачыць іх значэне для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці моладзі і далучэння да каштоўнасцей фізічнай культуры.
Ахарактарызаваць асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Беларускай алімпійскай акадэміі, іх уплыў на папулярызацыю гуманістычных ідэалаў алімпізму сярод насельніцтва.
Растлумачыць, што такое «спорт для ўсіх», яго задачы, раскрыць сацыяльную і асобасную значнасць фізічнай культуры ў сучасным грамадстве.
Дзяўчаты павінны ў м е ц ь:
Даць характарыстыку жаночага спорту на Алімпійскіх гульнях. Растлумачыць уплыў заняткаў фізічнай культурай на якасць
200
жыцця жанчыны, значэнне для жанчын удзелу ў руху «Спорт для ўсіх».
Вучні павінны быць гатовы:
Следаваць гуманістычным ідэалам алімпізму, прымяніць атрыманыя веды пры аналізе вынікаў спартыўных спаборніцтваў, прыняць удзел у алімпіядзе па прадмеце «Фізічная культура і здароўе».
2. Другая зместавая лінія: «Фарміраванне культуры здароўя і здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры»