Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Вучні павінны ў м е ц ь:
Выконваць правілы бяспечных паводзін на занятках спартыўнымі гульнямі. Тлумачыць прыкладное і аздараўленчае значэнне спартыўных гульняў. Назваць айчынных спартсменаў, якія паказалі выдатныя вынікі ў гульнёвых відах спорту, лепшых баскетбалістаў, валейбалістаў, гандбалістаў, футбалістаў, прадстаўнікоў іншых спартыўных гульняў, якія выступаюць за зборныя каманды школы, і іх дасягненні. Пералічыць прыкладныя і аздараўленчыя задачы, якія вырашаюцца з дапамогай спартыўных гульняў. Назваць і растлумачыць асноўныя крытэрыі і паказчыкі ацэнкі тэхнікі выканання і арганізацыі індывідуальных і калектыўных тэхнікатактычных дзеянняў у абароне і нападзенні. Тлумачыць тэхніку выканання індывідуальных і арганізацыю калектыўных тэхнікатактычных дзеянняў у абароне і нападзенні. Пералічыць і растлумачыць патрабаванні да культуры і граматнасці самастойнага выкарыстання спартыўных гульняў для аздараўлення і рэкрэацыі. Растлумачыць асаблівасці нарміравання фізічнай нагрузкі ў спартыўнай гульні. Тлумачыць прымяненне самакантролю і ўзаемнага кантролю нагрузкі падчас гульні і асаблівасці яе рэгулявання з улікам вынікаў самакантролю.
Вучні павінны быць гатовы:
Прымяняць правілы бяспечных паводзін на занятках спартыўнымі гульнямі. Тэхнічна правільна выконваць вывучаныя індывідуальныя і калектыўныя тэхнікатактычныя дзеянні ў абароне і нападзенні. Ацэньваць тэхніку выканання індывідуальных і арганізацыю калектыўных тэхнікатактычных дзеянняў у абароне і нападзенні. Прымяняць асноўныя крытэрыі і паказчыкі ацэнкі тэхнікі выканання і арганізацыі індывідуальных і калектыўных тэхнікатактычных дзеянняў у абароне і нападзенні. Выкарыстоўваць спартыўныя гульні для аздараўлення і рэкрэацыі. Выконваць правілы спаборніцтваў і спартыўную
206
этыку ў працэсе самастойнага выкарыстання спартыўных гульняў для аздараўлення і рэкрэацыі. Улічваць асаблівасці нарміравання фізічнай нагрузкі ў спартыўнай гульні. Выконваць рэкамендацыі па самакантролі і ўзаемным кантролі падчас гульні. Прыняць удзел у конкурсе знаўцаў спартыўных гульняў.
Дзяўчаты
Рытмічная гімнастыка і акрабатыка
Вучні павінны в е д а ц ь:
Правілы бяспечных паводзін на занятках рытмічнай гімнастыкай і акрабатыкай. Аздараўленчае значэнне рытмічнай гімнастыкі, прыкладное і аздараўленчае значэнне акрабатыкі. Айчынных спартсменаў, якія паказалі выдатныя вынікі ў мастацкай гімнастыцы, акрабатыцы і аэробіцы. Лепшых акрабатаў і мастацкіх гімнастак, якія выступаюць за зборныя каманды краіны, школы, і іх дасягненні. Адукацыйныя, аздараўленчыя задачы, якія вырашаюцца з дапамогай рытмічнай гімнастыкі і акрабатыкі. Практыкаванні рытмічнай гімнастыкі для паставы, аздараўлення і прыгажосці. Тэхніку выканання практыкаванняў рытмічнай гімнастыкі для паставы, аздараўлення і прыгажосці. Тэхніку выканання вывучаных акрабатычных практыкаванняў: груповак, перакатаў, кулькоў, стоек, раўнаваг. Патрабаванні да культуры рухаў у рытмічнай гімнастыцы і акрабатыцы: рытмічнасці, пластычнасці, выразнасці, закончанасці, дакладнасці. Асаблівасці зместу і структуры заняткаў па рытмічнай гімнастыцы. Правілы самакантролю падчас заняткаў рытмічнай гімнастыкай і акрабатыкай. Прыёмы страхоўкі і самастрахоўкі пры выкананні практыкаванняў рытмічнай гімнастыкі і акрабатыкі.
Вучні павінны ў м е ц ь:
Выконваць правілы бяспечных паводзін на занятках рытмічнай гімнастыкай і акрабатыкай. Тлумачыць аздараўленчае значэнне рытмічнай гімнастыкі і акрабатыкі. Пералічыць айчынных спартсменаў і спартсменак, якія паказалі выдатныя вынікі ў мастацкай гімнастыцы, акрабатыцы і аэробіцы. Пералічыць адукацыйныя і аздараўленчыя задачы, якія вырашаюцца з дапамогай рытмічнай гімнастыкі і акрабатыкі. Тэхнічна правільна выконваць практыкаванні праграмы рытмічнай гімнастыкі для паставы, аздараўлення і прыгажосці і акрабатычныя практыкаванні. Выконваць патрабаванні да культуры рухаў у рытмічнай
207
гімнастыцы і акрабатыцы: рытмічнасці, пластычнасці, выразнасці, закончанасці, дакладнасці. Правільна ацэньваць тэхніку выканання практыкаванняў рытмічнай гімнастыкі для паставы, аздараўлення і прыгажосці і тэхніку выканання вывучаных акрабатычных практыкаванняў (груповак, перакатаў, кулькоў, стоек, раўнаваг). Правільна падабраць змест і вызначыць структуру заняткаў па рытмічнай гімнастыцы. Улічваць асаблівасці нарміравання фізічнай нагрузкі ў працэсе выканання рытмічнай гімнастыкі. Выконваць правілы самакантролю падчас заняткаў рытмічнай гімнастыкай і акрабатыкай. Прымяняць прыёмы страхоўкі і самастрахоўкі пры выкананні практыкаванняў рытмічнай гімнастыкі і акрабатыкі.
Вучні павінны быць гатовы:
Да выканання правіл бяспечных паводзін на занятках рытмічнай гімнастыкай і акрабатыкай. Тэхнічна правільна выконваць практыкаванні праграмы рытмічнай гімнастыкі і акрабатыкі. Выконваць патрабаванні да культуры рухаў у рытмічнай гімнастыцы і акрабатыцы. Правільна ацэньваць тэхніку выканання практыкаванняў рытмічнай гімнастыкі, акрабатычных практыкаванняў і выпраўляць дапушчаныя памылкі. Вызначаць змест і структуру комплексу практыкаванняў рытмічнай гімнастыкі. Нарміраваць фізічную нагрузку пры самастойным выкананні комплексу практыкаванняў рытмічнай гімнастыкі. Выконваць правілы самакантролю падчас заняткаў рытмічнай гімнастыкай і акрабатыкай. Прымяняць прыёмы страхоўкі і самастрахоўкі пры выкананні практыкаванняў рытмічнай гімнастыкі і акрабатыкі.
Юнакі
Гімнастыка і акрабатыка
Вучні павінны в е д а ц ь:
Правілы бяспечных паводзін на занятках гімнастыкай і акрабатыкай. Правілы страхоўкі і самастрахоўкі пры выкананні гімнастычных і акрабатычных практыкаванняў. Прыкладное і аздараўленчае значэнне практыкаванняў гімнастыкі і акрабатыкі. Айчынных спартсменаў, якія паказалі выдатныя вынікі ў спартыўнай гімнастыцы і акрабатыцы. Лепшых акрабатаў і гімнастаў, якія выступаюць за зборныя каманды школы, і іх дасягненні. Адукацыйныя, выхаваўчыя і аздараўленчыя задачы, якія
208
вырашаюцца з дапамогай гімнастыкі і акрабатыкі. Крытэрыі і паказчыкі тэхнікі выканання агульнаразвіццёвых гімнастычных практыкаванняў, практыкаванняў на гімнастычных снарадах, акрабатычных практыкаванняў. Агульнаразвіццёвыя практыкаванні гімнастыкі для развіцця розных рухальных здольнасцей, тэхніку іх выканання. Практыкаванні праграмы на гімнастычных снарадах і акрабатычныя практыкаванні, тэхніку іх выканання.
Вучні павінны ў м е ц ь:
Выконваць правілы бяспечных паводзін на занятках гімнастыкай і акрабатыкай. Страхаваць і самастрахавацца пры выкананні гімнастычных і акрабатычных практыкаванняў. Тлумачыць прыкладное і аздараўленчае значэнне практыкаванняў гімнастыкі і акрабатыкі. Ахарактарызаваць дасягненні айчынных спартсменаў у спартыўнай гімнастыцы і акрабатыцы. Пералічыць адукацыйныя, выхаваўчыя і аздараўленчыя задачы, якія вырашаюцца з дапамогай гімнастыкі і акрабатыкі. Выкарыстоўваць крытэрыі і паказчыкі тэхнікі выканання агульнаразвіццёвых гімнастычных практыкаванняў, практыкаванняў на гімнастычных снарадах, акрабатычных практыкаванняў. Прывесці прыклады агульнаразвіццёвых практыкаванняў гімнастыкі для развіцця розных рухальных здольнасцей, прадэманстраваць тэхніку іх выканання. Выканаць наступныя кабінацыі гімнастычных і акрабатычных практыкаванняў: камбінацыю практыкаванняў у вісе, якая ўключае не менш як пяць элементаў, у тым ліку пад’ём пераваротам ва ўпор (пад’ём разгібам); камбінацыю практыкаванняў ва ўпоры, якая ўключае не менш як пяць элементаў, у тым ліку пад’ём разгібам у сед ногі паасобку (ва ўпор); акрабатычную камбінацыю, якая ўключае два кулькі разам уперад, два кулькі разам назад, стойку на галаве, стойку на руках, пераварот бокам. Выканаць апорны скачок цераз каня ў даўжыню (вышыня 110 см; 120 см). Выканаць лажанне па канаце (шасце) на адлегласць без дапамогі ног (тое самае, але з вуглом).
Вучні павінны быць гатовы:
Выконваць правілы бяспечных паводзін на занятках гімнастыкай і акрабатыкай. Прымяняць страхоўку і самастрахоўку пры выкананні гімнастычных і акрабатычных практыкаванняў. Аналізаваць тэхніку выканання агульнаразвіццёвых гімнастычных практыкаванняў, практыкаванняў на гімнастычных снарадах, акрабатычных практыкаванняў. Паказаць агульнаразвіццё
209
выя практыкаванні гімнастыкі для развіцця розных рухальных здольнасцей. Выконваць на адзнаку: камбінацыю практыкаванняў у вісе, якая ўключае не менш як пяць элементаў, у тым ліку пад’ём пераваротам ва ўпор (пад’ём разгібам); камбінацыю практыкаванняў ва ўпоры, якая ўключае не менш як пяць элементаў, у тым ліку пад’ём разгібам у сед ногі паасобку (ва ўпор); акрабатычную камбінацыю, якая ўключае два кулькі разам уперад, два кулькі разам назад, стойку на галаве, стойку на руках, пераварот бокам. Выканаць на адзнаку апорны скачок цераз каня ў даўжыню (вышыня 110 см; 120 см). Выканаць лажанне па канаце (шасце) на адлегласць без дапамогі ног (тое самае, але з вуглом).
Атлетычная гімнастыка
Вучні павінны в е д а ц ь:
Правілы бяспечных паводзін на занятках атлетычнай гімнастыкай. Правілы страхоўкі і самастрахоўкі пры выкананні практыкаванняў атлетычнай гімнастыкі. Прыкладное і аздараўленчае значэнне практыкаванняў атлетычнай гімнастыкі. Айчынных спартсменаў, якія паказалі выдатныя вынікі ў атлетычнай гімнастыцы. Крытэрыі і паказчыкі тэхнікі выканання спецыяльных практыкаванняў атлетычнай гімнастыкі, уключаных у вучэбную праграму. Сілавыя практыкаванні для двухгаловай мышцы пляча, мышцаў шыі, трапецападобнай мышцы, дэльтападобнай мышцы, вялікай грудной мышцы, мышцаў перадплечча, прамой мышцы жывата, чатырохгаловай мышцы бядра, ікраножнай мышцы, мышцаў задняй паверхні бядра, вонкавай касой мышцы жывата, доўгіх мышцаў спіны, найшырэйшай мышцы спіны, трохгаловай мышцы пляча. Методыку прымянення сілавых практыкаванняў для развіцця сілавых здольнасцей. Комплексы практыкаванняў для нарошчвання мышачнай масы. Метадычныя асаблівасці прымянення комплексаў. Метады самакантролю ў працэсе заняткаў атлетычнай гімнастыкай.
Вучні павінны ў м е ц ь:
Выконваць правілы бяспечных паводзін на занятках атлетычнай гімнастыкай, страхоўкі і самастрахоўкі пры выкананні практыкаванняў атлетычнай гімнастыкі. Тлумачыць прыкладное і аздараўленчае значэнне практыкаванняў атлетычнай гімнастыкі. Ахарактарызаваць дасягненні айчынных спартсменаў у атлетыч