• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    Дзяўчаты павінны в е д а ц ь:
    Уплыў заняткаў фізічнай культурай на якасць жыцця жанчыны. Правілы самакантролю дзяўчыны ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам асаблівасцей жаночага арганізма, яго формы і метады, правілы вядзення дзённіка самакантролю старшакласніцы.
    Методыку ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці старшакласніцы. Правілы выкарыстання вынікаў самакантролю фізічнай падрыхтаванасці ў працэсе самастойных заняткаў дзяўчыны фізічнымі практыкаваннямі, планавання такіх заняткаў і карэкцыі іх зместу з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
    Правілы гігіены цела і патрабаванні да рэжыму харчавання дзяўчыны ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
    Што такое кандыцыйныя здольнасці дзяўчыны, методыку іх развіцця, карэкцыі зместу і фізічнай нагрузкі ў працэсе арганізаваных і самастойных заняткаў з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
    Што такое рухальнакаардынацыйныя здольнасці дзяўчыны, методыку іх развіцця, карэкцыі зместу і фізічнай нагрузкі ў працэсе арганізаваных і самастойных заняткаў з улікам цыклічнасці фізіялагічных функцый жаночага арганізма.
    Правілы нарміравання фізічнай нагрузкі ў працэсе самастойных заняткаў з улікам асаблівасцей жаночага арганізма.
    Што такое здаровы, фізічна актыўны лад жыцця дзяўчыны, практычныя падыходы да яго арганізацыі з улікам асаблівасцей жаночага арганізма.
    Юнакі павінны в е д а ц ь:
    Уплыў заняткаў фізічнай культурай на якасць жыцця мужчыны.
    201
    Правілы самакантролю юнака ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, яго формы і метады, правілы вядзення дзённіка самакантролю старшакласніка.
    Правілы гігіены цела і патрабаванні да рэжыму харчавання юнака ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, аб шкодным уплыве нездаровага, фізічна неактыўнага ладу жыцця на здароўе юнака, фізічнае і псіхічнае здароўе яго будучага патомства.
    Методыку ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці старшакласніка. Правілы выкарыстання вынікаў самакантролю фізічнай падрыхтаванасці ў працэсе самастойных заняткаў юнака фізічнымі практыкаваннямі, планавання такіх заняткаў і карэкцыі іх зместу з улікам даных самакантролю.
    Што такое кандыцыйныя здольнасці юнака, методыку іх развіцця, карэкцыі зместу і фізічнай нагрузкі ў працэсе арганізаваных і самастойных заняткаў. Правілы карэкцыі зместу заняткаў і фізічнай нагрузкі з улікам патрабаванняў, прад’яўляемых службай ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, і ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці.
    Што такое рухальнакаардынацыйныя здольнасці юнака, методыку іх развіцця ў працэсе арганізаваных і самастойных заняткаў з улікам патрабаванняў, прад’яўляемых службай ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, і ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці
    Правілы нарміравання фізічнай нагрузкі ў працэсе самастойных заняткаў з улікам патрабаванняў, прад’яўляемых службай ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.
    Што такое здаровы, фізічна актыўны лад жыцця юнака, практычныя падыходы да яго арганізацыі з улікам спрыяльных і шкодных фактараў.
    Вучні павінны в е д а ц ь:
    Метадычныя асаблівасці фізкультурных заняткаў з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, развіццёвыя і навучальныя рухавыя гульні.
    Прыкладное значэнне фізічнай культуры.
    Правілы спаборніцтваў аднаго віду спорту.
    3.	Трэцяя зместавая лінія: «Развіццё фізічных здольнасцей»
    Асновы бяспекі заняткаў і захавання здароўя
    Вучні павінны в е д а ц ь:
    Правілы бяспечных паводзін і папярэджання небяспечных сітуацый падчас заняткаў, наведвання спартыўных і іншых ма202
    савых відовішчаў і мерапрыемстваў; падрыхтоўкі месцаў бяспечных заняткаў, самаацэнкі сіл, страхоўкі, самастрахоўкі, дапамогі; бяспекі пазавучэбных заняткаў з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
    Вучні павінны ў м е ц ь:
    Выконваць правілы бяспекі заняткаў і захавання здароўя.
    Вучні павінны быць гатовы:
    Выконваць правілы бяспекі заняткаў і захавання здароўя.
    Лёгкая атлетыка
    Вучні павінны в е д а ц ь:
    Правілы бяспечных паводзін на занятках лёгкай атлетыкай. Прыкладное і аздараўленчае значэнне вывучаемых відаў лёгкай атлетыкі. Айчынных спартсменаўлёгкаатлетаў, якія паказалі выдатныя вынікі ў гэтых відах. Сусветныя рэкорды ў кожным відзе. Лепшых спартсменаўлёгкаатлетаў школы і іх вынікі ў вывучаемых відах лёгкай атлетыкі. Тэхніку выканання вывучаемых відаў лёгкай атлетыкі. Асноўныя крытэрыі і паказчыкі яе ацэнкі. Задачы фізічнай падрыхтоўкі, якія вырашаюцца з дапамогай вывучаемых практыкаванняў лёгкай атлетыкі. Асноўныя паказчыкі яе ацэнкі. Магчымасці самастойнага выкарыстання вывучаных сродкаў для аздараўлення і рэкрэацыі. Правілы нарміравання фізічнай нагрузкі з улікам індывідуальнага ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Правілы самакантролю і рэгулявання нагрузкі з улікам вынікаў самакантролю.
    Вучні павінны ў м е ц ь:
    Выконваць правілы бяспечных паводзін на занятках лёгкай атлетыкай. Тлумачыць прыкладное значэнне вывучаемых відаў лёгкай атлетыкі. Назваць айчынных спартсменаўлёгкаатлетаў, якія паказалі выдатныя вынікі ў вывучаемых відах лёгкай атлетыкі, чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў і свету ў іншых відах, назваць лепшых спартсменаўлёгкаатлетаў школы. Тэхнічна правільна выконваць практыкаванні вывучаемых відаў лёгкай атлетыкі. Пералічыць асноўныя крытэрыі і паказчыкі ацэнкі тэхнікі вывучаемых відаў лёгкай атлетыкі. Пералічыць задачы фізічнай падрыхтоўкі, якія вырашаюцца з дапамогай вывучаемых практыкаванняў лёгкай атлетыкі, і растлумачыць прыкладное значэнне іх вырашэння. Растлумачыць магчымасці самастойнага выкарыстання вывучаных сродкаў лёгкай атлетыкі для аздараў
    203
    лення і рэкрэацыі. Прымяніць правілы нарміравання фізічнай нагрузкі з улікам індывідуальнага ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Прымяніць прыёмы самакантролю рэгулявання фізічнай нагрузкі з улікам яго вынікаў.
    Вучні павінны быць гатовы:
    Прымяняць правілы бяспечных паводзін на занятках лёгкай атлетыкай. Тэхнічна правільна выконваць падчас заняткаў вывучаныя практыкаванні лёгкай атлетыкі. Ацэньваць тэхніку практыкаванняў лёгкай атлетыкі з дапамогай вывучаных крытэрыяў і паказчыкаў. Пералічыць задачы фізічнай падрыхтоўкі, якія вырашаюцца з дапамогай вывучаемых практыкаванняў лёгкай атлетыкі. Тлумачыць прыкладное значэнне вывучаемых відаў лёгкай атлетыкі. Тлумачыць магчымасці самастойнага выкарыстання вывучаных сродкаў лёгкай атлетыкі для аздараўлення і рэкрэацыі. Прымяніць правілы нарміравання фізічнай нагрузкі з улікам індывідуальнага ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Прымяніць прыёмы самакантролю рэгулявання фізічнай нагрузкі з улікам яго вынікаў. Тлумачыць значэнне выдатных дасягненняў айчынных лёгкаатлетаў, чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету, Еўропы для нашай краіны і лепшых вучняўлёгкаатлетаў для школы.
    Лыжная падрыхтоўка
    Вучні павінны в е д а ц ь:
    Правілы бяспечных паводзін на занятках лыжнай падрыхтоўкай. Прыкладное і аздараўленчае значэнне лыжнай падрыхтоўкі. Айчынных спартсменаў, якія паказалі выдатныя вынікі ў зімовых відах спорту. Лепшых лыжнікаў школы і іх дасягненні. Тэхніку выканання вывучаемых спосабаў перамяшчэння на лыжах. Асноўныя крытэрыі і паказчыкі яе ацэнкі. Задачы фізічнай падрыхтоўкі, якія вырашаюцца з дапамогай лыжнай падрыхтоўкі. Асаблівасці самастойнага выкарыстання лыжнай падрыхтоўкі для аздараўлення і рэкрэацыі. Правілы нарміравання фізічнай нагрузкі з улікам індывідуальнага ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Правілы самакантролю і рэгулявання нагрузкі з улікам вынікаў самакантролю.
    Вучні павінны ў м е ц ь:
    Выконваць правілы бяспечных паводзін на занятках лыжнай падрыхтоўкай. Тлумачыць прыкладное і аздараўленчае значэнне 204
    лыжнай падрыхтоўкі. Назваць айчынных спартсменаў, якія паказалі выдатныя вынікі ў зімовых відах спорту, лепшых лыжнікаў школы. Тлумачыць тэхніку выканання вывучаных спосабаў перамяшчэння на лыжах. Назваць і растлумачыць асноўныя крытэрыі і паказчыкі яе ацэнкі. Пералічыць прыкладныя і аздараўленчыя задачы, якія вырашаюцца з дапамогай лыжнай падрыхтоўкі. Растлумачыць асаблівасці самастойнага выкарыстання лыжнай падрыхтоўкі для аздараўлення і рэкрэацыі. Пералічыць правілы нарміравання фізічнай нагрузкі ў працэсе лыжнай падрыхтоўкі. Растлумачыць прымяненне правіл самакантролю і рэгулявання нагрузкі з улікам вынікаў самакантролю.
    Вучні павінны б ы ц ь г а т о в ы:
    Прымяняць правілы бяспечных паводзін на занятках лыжнай падрыхтоўкай. Тэхнічна правільна выконваць падчас заняткаў вывучаныя спосабы перамяшчэння на лыжах. Ацэньваць тэхніку перамяшчэння на лыжах з дапамогай вывучаных крытэрыяў і паказчыкаў. Пералічыць задачы, якія вырашаюцца ў працэсе лыжнай падрыхтоўкі. Тлумачыць прыкладное значэнне лыжнай падрыхтоўкі. Тлумачыць магчымасці самастойнага выкарыстання лыжнай падрыхтоўкі для аздараўлення і рэкрэацыі. Прымяніць правілы нарміравання фізічнай нагрузкі ў працэсе лыжнай падрыхтоўкі. Прымяніць прыёмы самакантролю і рэгулявання нагрузкі з улікам вынікаў самакантролю. Тлумачыць значэнне выдатных дасягненняў айчынных спартсменаў у зімовых відах спорту для нашай краіны і лепшых вучняўлыжнікаў для школы.
    Спартыўныя гульні
    Вучні павінны в е д а ц ь:
    Правілы бяспечных паводзін на занятках спартыўнымі гульнямі. Прыкладное і аздараўленчае значэнне спартыўных гульняў. Правілы спаборніцтваў вывучаных спартыўных гульняў. Айчынных спартсменаў, якія паказалі выдатныя вынікі ў гульнёвых відах спорту. Лепшых баскетбалістаў, валейбалістаў, гандбалістаў, футбалістаў, прадстаўнікоў іншых спартыўных гульняў, якія выступаюць за зборныя каманды школы, і іх дасягненні. Задачы фізічнай падрыхтоўкі, якія вырашаюцца з дапамогай спартыўных гульняў. Асноўныя крытэрыі і паказчыкі ацэнкі тэхнікі выканання вывучаемых тэхнікатактычных дзеян
    205
    няў у абароне і нападзенні. Тэхніку выканання індывідуальных і арганізацыю калектыўных вывучаных тэхнікатактычных дзеянняў у абароне і нападзенні. Патрабаванні да культуры і граматнасці самастойнага выкарыстання спартыўных гульняў для аздараўлення і рэкрэацыі. Асаблівасці нарміравання фізічнай нагрузкі ў спартыўнай гульні. Правілы самакантролю і ўзаемнага кантролю нагрузкі падчас гульні і асаблівасці яе рэгулявання з улікам вынікаў самакантролю.