• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    10.	Працягваць вывучэнне правіл судзейства відаў спорту, уключаных у праграму вучэбнага прадмета, з улікам індывідуальных магчымасцей і пажаданняў вучняў і ўдасканальваць іх у працэсе ўдзелу ў судзействе спаборніцтваў.
    11.	У адпаведнасці з профільнай дыферэнцыяцыяй, паказаннямі і проціпаказаннямі, абумоўленымі адхіленнямі ў стане здароўя, развіваць рухальныя здольнасці і якасці асобы, неабходныя для будучай прафесійнай дзейнасці.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
    Лёгкая атлетыка
    Хадзьба: спартыўная; звычайным крокам і на насках па разметках, з зададзенай хуткасцю, у зададзеным тэмпе, са зменай тэмпу праз пэўныя адрэзкі дыстанцыі, скарочаным і падоўжаным крокам, са зменай напрамку.
    Бег: з зададзенай хуткасцю, на зададзены час; удасканаленне размеркавання сіл у бегу за 1, 2, 3 мін.
    Скачкі: на зададзеную адлегласць.
    Кіданне: кідкі набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з зыходнага становішча стоячы тварам у бок кідання з месца знізу ўверх на зададзеную далёкасць і вышыню; кіданне гранаты (700 г) на тэхніку.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (кінестэзічная рухальная
    180
    дыферэнцыроўка, раўнавага, арыентацыя ў прасторы, рытмізацыя рухаў, пачуццё часу), аэробнай вынослівасці.
    Гімнастыка і акрабатыка
    Хадзьба: на насках са зменай даўжыні крокаў; хадзьба звычайная з запавольваннем і паскарэннем частаты рухаў, у зададзеным тэмпе, выпадамі, на пятках, на знешнім баку ступні, на насках, прыстаўнымі крокамі ўперад, назад, дробным крокам з захаваннем паставы.
    Бег: раўнамерны, дробным крокам, з высокім падыманнем бядра, прыстаўнымі крокамі з захаваннем паставы.
    Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба з захаваннем паставы без прадметаў, з прадметам на галаве, па лініі на падлозе, па гімнастычнай лаўцы, хадзьба з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой, прыстаўнымі крокамі.
    Заскокванні: на лаўку штуршком дзвюх ног з месца, штуршком адной і махам другой з кроку з устаноўкай на мяккасць прызямлення.
    Акрабатычныя практыкаванні: кулькі ўперад, назад; са становішча лежачы на спіне перавароты ўправа і ўлева на 180° і 360°.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных і іншых рухальных здольнасцей: мяккасці і выразнасці рухаў, рытму, узгодненасці рухаў, узгодненасці рухаў з рухамі партнёраў, арыентацыі ў прасторы, дыферэнцыроўкі прасторавых параметраў рухаў, узгодненасці рухаў з музычным суправаджэннем, аэробнай вынослівасці, гібкасці, сілавой вынослівасці.
    Атлетычная гімнастыка
    Вучэбны матэрыял: сілавыя практыкаванні для двухгаловай мышцы пляча, мышцаў шыі, трапецападобнай мышцы, дэльтападобнай мышцы, вялікай грудной мышцы, мышцаў перадплечча, прамой мышцы жывата, чатырохгаловай мышцы бядра, ікраножнай мышцы, мышцаў задняй паверхні бядра, вонкавай касой мышцы жывата, доўгіх мышцаў спіны, найшырэйшай мышцы спіны, трохгаловай мышцы пляча з рознымі абцяжарваннямі (вагой цела, вагой гантэлей, штангі, гіры, груза і да т. п.), з пераадоленнем пругкіх уласцівасцей прадметаў (эластычны
    181
    бінт, эспандэр, пругкая спружына і да т. п.); комплексы практыкаванняў для фарміравання мышачнай. масы.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё сілавых здольнасцей, умацаванне мышачнага карсета тулава, фарміраванне правільнай паставы, актывізацыя абменных працэсаў у арганізме.
    Лыжная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: перамяшчэнне папераменным двухкрокавым ходам; пад’ём «лесвічкай»; спуск у высокай стойцы.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
    Спартыўныя гульні
    Баскетбол: вядзенне мяча без зрокавага кантролю; вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой; кідкі мяча па кольцы адной рукой з месца ад пляча і з двайнога кроку; штрафныя кідкі; перадачы мяча рознымі спосабамі на месцы.
    Футбол: вядзенне мяча ўнутраным і знешнім бокам пад’ёму ступні; удары па мячы, які коціцца, унутраным і знешнім бокам ступні, наском.
    Гандбол: лоўля мяча дзвюма рукамі, адной рукой; перадачы мяча адной і дзвюма рукамі на кароткую адлегласць ад пляча, знізу, збоку і над галавой; вядзенне мяча, лоўля і перадачы мяча на месцы, з крокам.
    Валейбол: удасканаленне ў працэсе гульні тэхнікі выканання верхняй падачы, верхняй і ніжняй перадач дзвюма рукамі, верхняй і ніжняй перадач пасля падачы, тэхнікі падзенняперакату на спіну, тэхнікі другой верхняй перадачы без скачка, тэхнікі выскоквання па ходзе разгону; тэхніка прамога нападаючага ўдара па ходзе з разгону; тэхніка выканання ніжняй. перадачы з падзенемперакатам на спіну, тэхніка другой верхняй перадачы ў скачку, тэхніка індывідуальнага блакіравання.
    Развіццё рухальных здольнасцей: развіццё здольнасці хутка і дакладна рэагаваць, перастройваць рухі і рухальныя дзеянні ў зменных умовах, дакладна дыферэнцыраваць часавыя, прасторавыя і сілавыя параметры рухаў, захоўваць раўнавагу, узгад
    182
    няць рухі і рухавыя дзеянні з дзеяннямі партнёраў у зменных умовах пры дэфіцыце часу для прыняцця рашэння; развіццё агульнай вынослівасці.
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
    Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
    Лёгкая атлетыка
    Бег: з нізкага і высокага старту на адлегласць 15—20 м; бег на адлегласць 15—20 м са становішча седзячы; бег з зададзенай хуткасцю; бег са зменай напрамку; чаўночны бег 3x10 м, 4x9 м, 10x5 м; эстафетны бег па крузе; размеркаванне сіл у бегу за 1, 2, 3 мін; працяглы раўнамерны і пераменны бег на вынослівасць, кросавы бег па перасечанай мясцовасці.
    Скачкі: штуршком дзвюх ног на далёкасць, у вышыню з даставаннем прадмета, мнагаскокі на дзвюх нагах з выскокваннем уверх, скачкі з месца трайныя, пяцярныя; скачкі ў даўжыню з разгону на далёкасць, скачкі ў вышыню з разгону.
    Кіданне: набіўнога мяча (5 кг) дзвюма рукамі з розных зыходных становішчаў: стоячы тварам і бокам у напрамку кідання з месца, з кроку, з двух, трох крокаў уперадуверх, знізу ўверх на зададзеную далёкасць і вышыню; лоўля набіўнога мяча (5 кг) дзвюма рукамі пасля кідка партнёра, пасля воплеску рукамі за спінай; кіданне гранаты (700 г) з месца, з 4—5 кідковых крокаў, з поўнага разгону па калідоры 10 м і на зададзеную адлегласць.
    Гімнастыка і акрабатыка
    Саскокванні: з лаўкі, гімнастычнага казла (каня), гімнастычнай сценкі з сярэднім і глыбокім прызямленнем; скачкі ў глыбіню з малой вышыні (20—25 см) з наступным адскокам; саскокванні з сярэдняй вышыні (40—45 см) з наступным адскокам.
    Практыкаванні на гімнастычных снарадах: перакладзіна высокая: удасканаленне непроціпаказаных практыкаванняў, пад’ём
    1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
    183
    пераваротам ва ўпор з дапамогай; брусы паралельныя: удасканаленне непроціпаказаных практыкаванняў; скачок апорны: ногі паасобку цераз каня ў даўжыню «наўскасяк»; лажанне па канаце (шасце) на адлегласць без дапамогі ног.
    Акрабатычныя практыкаванні: два кулькі разам уперад, два кулькі разам назад, стойка на галаве, стойка на руках.
    Атлетычная гімнастыка
    Вучэбны матэрыял: выкарыстанне вывучаных практыкаванняў атлетычнай гімнастыкі для фарміравання фігуры і развіцця сілавых здольнасцей.
    Лыжная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: вывучаныя прыёмы перамяшчэння бяскрокавым, аднакрокавым, двухкрокавым адначасовымі хадамі; пераход ад адначасовых хадоў да папераменнага ходу; пад’ёмы ♦паўелачкай», «елачкай»; спускі ў высокай, сярэдняй, нізкай стойках; павароты на месцы і ў руху; тармажэнні «паўплугам», ♦плугам»; выкарыстанне пералічаных прыёмаў пры праходжанні дыстанцыі.
    Спартыўныя гульні
    Баскетбол: вырыванне і выбіванне мяча; вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са зменай хуткасці і напрамку руху; перахопы мяча падчас вядзення; лоўля мячоў, якія высока ляцяць, дзвюма рукамі ў скачку; перадачы мяча рознымі спосабамі падчас руху ў адным напрамку і пры сустрэчным руху; тактычныя ўзаемадзеянні пры персанальнай абароне; гульня на адно кольца, двухбаковая гульня.
    Футбол: вядзенне мяча ўнутраным і знешнім бокам пад’ёму ступні са зменай хуткасці і напрамку руху; удар сярэдзінай ілба па мячы, які ляціць; укідванні мяча зза бакавой лініі з месца, тое самае з разгону; спыненне мяча грудзьмі; удар па мячы галавой у скачку; падманныя рухі з тармажэннем і зменай напрамку руху без мяча, тое самае з мячом; простыя тактычныя камбінацыі ў парах і тройках; двухбаковая гульня.
    Гандбол: перадача мяча адной і дзвюма рукамі на кароткую, сярэднюю і далёкую адлегласць ад пляча, збоку, знізу і над галавой; вядзенне мяча ў спалучэнні з абводкай праціўніка,
    184
    перадачамі і кідкамі па варотах; лоўля і перадачы мяча пры сустрэчным руху; вядзенне мяча са змяненнем хуткасці перамяшчэння; адцягваючыя ўвагу індывідуальныя дзеянні ў нападзенні; тэхніка 7метровага штрафнога кідка; гульня варатара; перадача і лоўля мяча ў тройках, скрыжаваны рух, рух васьмёркай, перадача і лоўля мяча з адскокам ад пляцоўкі; двухбаковая гульня.
    Валейбол: удасканаленне ў працэсе гульні тэхнікі выканання верхняй падачы, ніжняй перадачы з падзеннемперакатам на спіну, тэхнікі другой верхняй перадачы ў скачку, тэхнікі індывідуальнага блакіравання; развучванне простых узаемадзеянняў у абароне.
    Профільная практычная падрыхтоўка
    Сродкі развіцця індывідуальных рухальных здольнасцей і якасцей асобы, неабходных для будучай прафесійнай дзейнасці, у адпаведнасці з профільнай дыферэнцыяцыяй, паказаннямі і проціпаказаннямі, абумоўленымі станам здароўя.
    Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
    Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
    Развіццё рухальных здольнасцей
    У XI класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).