Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
4. Удасканальваць дакладнасць выканання страявых каманд і перастраенняў на месцы і ў руху.
5. Удасканальваць тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Удасканальваць уменні выконваць агульнаразвіццёвыя практыкаванні на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, на снарадах і са снарадамі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
7. Вывучаць і ўдасканальваць тэхніку перамяшчэння на лыжах, фарміраваць матывацыю і ўменне выкарыстоўваць хадзьбу
125
на лыжах для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
8. Вывучаць і ўдасканальваць тэхніку плавання, фарміраваць матывацыю і ўменне выкарыстоўваць плаванне для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
9. Вывучаць і ўдасканальваць асноўныя тэхнікатактычныя дзеянні адной са спартыўных гульняў і фарміраваць уменне выкарыстоўваць іх ва ўмовах гульнёвай дзейнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Рознабакова развіваць сродкамі відаў спорту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
11. Фарміраваць уменне самастойна выкарыстоўваць сродкі відаў спорту з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворванямі, з мэтай рэкрэацыі.
12. Удасканальваць веданне правіл судзейства відаў спорту, уключаных у праграму, з улікам індывідуальных магчымасцей і пажаданняў вучняў і ўдасканальваць іх у працэсе ўдзелу ў судзействе спаборніцтваў.
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: спартыўная хадзьба на зададзены час з зададзенай хуткасцю.
Бег: на кароткія адрэзкі (20, 30, 40 м) з зададзенай хуткасцю; аздараўленчы бег на зададзены час.
Скачкі з месца: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V—IX класах.
126
Скачкі з разгону: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V—IX класах; скачок у даўжыню сагнуўшы ногі з кароткага разгону на зададзеную адлегласць.
Кіданне: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V— IX класах.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, арыентацыя, рытмізацыя рухаў, пачуццё часу), аэробнай вынослівасці.
Гімнастыка і акрабатыка
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V—IX класах; практыкаванні, якія выконваюцца індывідуальна, у групах і парах для развіцця каардынацыі рухаў рук, ног, рук і ног; фарміраванне рытму і пластыкі рухаў (рытмічныя танцавальныя рухі, элементы прыкладной харэаграфіі, практыкаванні для пластыкі рук).
Хадзьба: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V— IX класах.
Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба без прадметаў, з прадметам на галавае, з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой; прыстаўнымі крокамі па гімнастычнай лаўцы з захаваннем правільнай паставы; удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V—IX класах.
Наскокванні і саскокванш: саскокванне з гімнастычнай лаўкі; удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V—IX класах.
Акрабатычныя практыкаванні: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V—IX класах.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, арыентацыя ў прасторы, пачуццё рытму), гібкасці.
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V—IX класах.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
127
Спартыўныя гульні
(вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
Валейбол: перамяшчэнні ў высокай і сярэдняй стойках звычайным і прыстаўным крокам; верхняя і ніжняя перадачы мяча дзвюма рукамі; ніжняя прамая падача, верхняя і ніжняя перадачы мяча пасля падачы; тэхніка падзенняперакату на спіну; тэхніка выканання верхняй перадачы з падзеннемперакатам на спіну; верхняя падача, тэхніка другой верхняй перадачы без скачка, тэхніка выскоквання па ходзе разгону, тэхніка прамога нападаючага ўдару па ходзе з разгону.
Баскетбол: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V— IX класах.
Гандбол: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V— IX класах.
Футбол (х): удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V—IX класах.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё аэробнай вынослівасці і рухальнакаардынацыйных здольнасцей з акцэнтам на развіццё здольнасці ўзгадняць свае дзеянні з дзеяннямі партнёраў, арыентавацца ў прасторы, дыферэнцыраваць прасторавыя і сілавыя параметры.
Кросавая падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: раўнамерны бег па перасечанай мясцовасці ў чаргаванні з хадзьбой.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
Канькабежная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: пераход з адной дарожкі на другую падчас бегу на дыстанцыі.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
128
Плаванне
(пры наяўнасці басейна)
Вучэбны матэрыял: удасканаленне практыкаванняў, вывучаных у V—IX класах; практыкаванні ў вадзе: трэніровачныя заданні для ўдасканалення тэхнікі плавання выбраным стылем.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, дынамічная раўнавага, «пачуццё вады»), гібкасці, аэробнай вынослівасці.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: спартыўная хадзьба на зададзены час з зададзенай хуткасцю.
Бег: з нізкага старту, стартавы разгон, бег на адлегласць да 30 м з нізкага старту, бег на адлегласць да 50—60 м з ходу, бег 100 м, эстафетны бег, чаўночны бег 10x5 м.
Скачкі з месца: трайны, пяцярны скачок з месца (х); скачкі ўверх штуршком дзвюх ног; тое самае, але падцягнуўшы калені без прасоўвання ўперад, з прасоўваннем уперад (х, дз); скачкі з нагі на нагу з прасоўваннем уперад.
Гульні: «Конікі» (чый пяцярны, дзесяцярны скачок далейшы).
Скачкі з разгону: скачок у даўжыню сагнуўшы ногі з кароткага і доўгага разгону; скачок у вышыню пераступаннем з кароткага (3—5 крокаў) і доўгага (10—14 крокаў) разгону.
Гульні: «Якая каманда скочыць далей», «Хто дакладней скочыць з разгону».
Кіданне: набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з розных зыходных становішчаў: стоячы тварам і бокам у напрамку кідання з месца, з кроку, з двух, трох крокаў уперадуверх; лоўля набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі пасля кідка партнёра і выкананне розных рухаў пасля кідка ўверх; кіданне мяча (150 г)
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
129
на далёкасць з 4—5 кідковых крокаў, з поўнага разгону па калідоры 10 м; кіданне тэніснага мяча на далёкасць адскоку ад сцяны з кроку, з двух, трох крокаў.
Гімнастыка і акрабатыка
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: удасканаленне практыкаванняў з гімнастычнай лаўкай, на гімнастычнай сценцы; практыкаванні, якія выконваюцца індывідуальна, у групах і парах для развіцця сілы, хуткаснасілавых якасцей і сілавой вынослівасці мышцаў — згібальнікаў і разгібальнікаў рук, ног, ступні, тулава, развіцця хуткаснасілавых якасцей ног.
Хадзьба: выпадамі, у прыседзе («гусіным крокам»).
Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба з захаваннем правільнай паставы без прадметаў, з прадметам на галаве, з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой, над галавой; прыстаўнымі крокамі па гімнастычным бервяне.
Наскокванні і саскокванні: наскокванне на лаўку штуршком дзвюх ног з месца; саскокванне з гімнастычнага бервяна, гімнастычнай сценкі, гімнастычнага каня (казла) з устаноўкай на мяккасць прызямлення; скачкі ў глыбіню з падскокам для развіцця хуткаснасілавых якасцей ног; удасканаленне саскоквання з гімнастычнай лаўкі, гімнастычнага бервяна, гімнастычнай сценкі, гімнастычнага каня з устаноўкай на мяккасць і дакладнасць прызямлення, з пераходам у кулёк уперад.
Перакладзіна нізкая: пад’ём пераваротам штуршком адной і махам другой нагі, упор прагнуўшыся, перамах з упору ва ўпор верхам, з упору верхам паварот ва ўпор, саскок махам назад з упору (х, дз); абарот назад прагнуўшыся ва ўпоры (х).
Перакладзіна высокая: размахванні выгібамі; сілай пад’ём пераваротам ва ўпор; саскок махам назад (х).
Брусы паралельныя: размахванне ва ўпоры на перадплеччах; размахванне ва ўпоры на руках; размахванне ва ўпоры; з размахвання ва ўпоры на перадплеччах пад’ём махам уперад у сед ногі паасобку; з седу ногі паасобку кулёк уперад сагнуўшыся ў сед ногі паасобку; з размахвання ва ўпоры саскок махам назад; згібанне і разгібанне рук ва ўпоры на колькасць разоў (х); з размахвання ва ўпоры на руках упор сагнуўшыся і пад’ём разгібам у сед ногі паасобку.
130
Брусы рознавысокія1: з вісу стоячы на сагнутых руках махам адной нагі і штуршком другой пад’ём пераваротам ва ўпор на ніжнюю жэрдку; упор прагнуўшыся на ніжняй жэрдцы; упор прагнуўшыся на верхняй жэрдцы; з упору прагнуўшыся на верхняй жэрдцы апусканне ўперад з сагнутымі ў каленях нагамі ў віс; з упору прагнуўшыся на ніжняй жэрдцы перамах ва ўпор верхам; з упору верхам на ніжняй жэрдцы перамахам нагі саскок з паваротам на 90° (дз).