• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    6.	Умець тэхнічна правільна перамяшчацца на лыжах.
    7.	Умець даказаць карысць хадзьбы на лыжах для здароўя і выкарыстоўваць яе для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам
    102
    індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    8.	Пры наяўнасці ўмоў навучыцца плаваць, умець выкарыстоўваць плаванне для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    9.	Авалодаць асноўнымі тэхнікатактычнымі дзеяннямі адной са спартыўных гульняў і ўмець выкарыстоўваць іх ва ўмовах гульнёвай дзейнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    10.	Паляпшаць сродкамі відаў спорту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    11.	Вывучыць правілы судзейства відаў спорту, уключаных у праграму вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» для СМГ, і прымаць удзел у судзействе спаборніцтваў.
    ВЙ2СЗЕ
    ESZ3H
    0O0S
    БАЗАВАЯ ШКОЛА
    IX—X КЛАСЫ
    Табліца 3
    Прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па класах
    Раздзел, кампанент, тэма вучэбнага матэрыялу	Клас	
    	IX	X
    ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ Базавы кампанент 1.	Асновы бяспекі заняткаў 2.	Алімпізм і алімпійскі рух 3.	Уздзеянне сродкаў фізічнай культуры на вучняў 4.	Гігіенічныя веды 5.	Методыка самакантролю 6.	Методыка самастойных заняткаў 7.	Здаровы лад жыцця	Ю(б)1 1 1 2 1 2 2 1	10(5) 1 1 2 1 2 2 1
    Варыятыўны кампанент 1.	Асновы бяспекі заняткаў 2.	Алімпізм і алімпійскі рух 3.	Уздзеянне сродкаў фізічнай культуры на вучняў 4.	Гігіенічныя веды 5.	Методыка самакантролю 6.	Методыка самастойных заняткаў 7.	Здаровы лад жыцця	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры	
    1 У дужках пазначана колькасць гадзін, адведзеных для метадычных заняткаў.
    104
    Раздзел, кампанент, тэма вучэбнага матэрыялу	Клас	
    	IX	X
    8. Дапрофільная тэарэтычная падрыхтоўка вучняў з улікам будучай прафесіі1	Пры профільнай дыферэнцыяцыі зместу вучэбнага прадмета аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры	
    ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ Базавы кампаневт Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя 1.	Лёгкая атлетыка 2.	Гімнастыка і акрабатыка 3.	Лыжная падрыхтоўка 4.	Спартыўныя і рухавыя гульні 5.	Кросавая падрыхтоўка 6.	Канькабежная падрыхтоўка 7.	Плаванне (пры наяўнасці басейна, за кошт іншых тэм)	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры	
    Варыятыўны кампанент Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя 1.	Лёгкая атлетыка 2.	Гімнастыка і акрабатыка 3.	Лыжная падрыхтоўка 4.	Спартыўныя і рухавыя гульні 5.	Кросавая падрыхтоўка 6.	Канькабежная падрыхтоўка	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры	
    1 У СМГ у X класе праводзіцца ў форме азнаямленчай тэарэтычнай тэмы.
    105
    Раздзел, кампанент, тэма вучэбнага матэрыялу	Клас	
    	IX	X
    7	.Плаванне (пры наяўнасці басейна, за кошт іншых тэм) 8	. Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры	
    Дамашняе заданне	+	+
    У с я г о (базавы і варыятыўны кампаненты)	102	102
    IX КЛАС
    ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    У IX класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (12 урокаў), у ліку якіх не менш як чатыры тэарэтычныя і не больш за шэсць метадычных урокаў, а таксама ў працэсе вывучэння і ўдасканалення фізічных практыкаванняў, рухавых і спартыўных гульняў і самастойна.
    Задачы раздзела:
    1.	Працягваць вучыць правілам бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас арганізаваных і самастойных заняткаў у розныя поры года, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў.
    2.	Фарміраваць веды аб алімпійскім руху, дасягненнях айчынных спартсменаў і іх значэнні для інтэграцыі нашай краіны ў сусветную эканамічную, культурную і палітычную прастору.
    3.	Паглыбляць і пашыраць веды аб індывідуальных абмежаваннях прымянення фізічных практыкаванняў вучнямі СМГ, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
    4.	Фарміраваць веды аб індывідуальных асаблівасцях адаптацыі арганізма да фізічнай нагрузкі, абмежаваннях пераключэння на фізічную дзейнасць для аднаўлення разумовай працаздольнасці, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    5.	Паглыбляць і пашыраць веды аб значэнні загартоўвання для вучняў СМГ і яго асаблівасцях, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
    106
    6.	Фарміраваць уменне індывідуалізаваць працэдуры загартоўвання на працягу навучальнага года і канікул з улікам характару і цяжкасці захворвання, умоў жыцця.
    7.	Замацоўваць практычныя ўменні самакантролю за фізічным развіццём, фізічнай падрыхтаванасцю, функцыянальным станам арганізма і ацэнкі яго вынікаў.
    8.	Паглыбляць і пашыраць веды аб каштоўнасці здароўя, станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, аб правілах выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў рэжыме працы і адпачынку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Асновы бяспекі заняткаў. Правілы папярэджання траўманебяспечных сітуацый падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Правілы падрыхтоўкі месца для бяспечных заняткаў, самаацэнкі сіл, страхоўкі, самастрахоўкі, дапамогі. Правілы бяспечных паводзін у час вучэбных заняткаў, у час наведвання спартыўных і іншых масавых відовішчаў і мерапрыемстваў.
    Алімпізм і алімпійскі рух. Міжнародны спартыўны рух і буйныя спаборніцтвы: чэмпіянат Еўропы, свету і Алімпійскія гульні. Айчынныя спартсмены — пераможцы буйных еўрапейскіх і сусветных спаборніцтваў. Алімпійскія гульні як свята міру і дружбы паміж народамі. Прэстыжнасць вынікаў, паказаных на Алімпійскіх гульнях. Сэнс алімпійскіх рытуалаў: алімпійская эстафета, клятва, падняцце алімпійскага флага. Алімпійскі дэвіз. Змест рытуалу адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў. Значэнне ўрачыстага рытуалу падняцця нацыянальнага флага і гучання дзяржаўнага гімна ў гонар пераможцаў Алімпійскіх гульняў1.
    Уздзеянне сродкаў фізічнай культуры на вучняў. Уплыў фізічных практыкаванняў на шкілет, мышачную, сардэчнасасудзістую, дыхальную сістэмы чалавека. Адзінства арганізма чалавека — прыродная аснова рознабаковага ўздзеяння фізічнай. культуры на вучняў. Адаптацыя да фізічнай нагрузкі як механізм уздзеяння рэгулярных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі на фізічнае развіццё, фізічную падрыхтаванасць, здароўе,
    1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
    107
    функцыянальныя магчымасці вучняў. Пераключэнне з разумовай дзейнасці на фізічныя практыкаванні і іншыя сродкі рухальнай фізкультурнай актыўнасці як спосаб павышэння разумовай працаздольнасці вучняў. Гартавальнае ўздзеянне сродкаў фізічнай культуры.
    Гігіенічныя веды. Правілы нарміравання паветраных ваннаў, водных працэдур у розныя поры года. Правілы захавання гігіены цела ў розныя поры года. Распрацоўка зместу і методыкі самастойнага загартоўвання на працягу вучэбнага года і канікул з улікам умоў жыцця, характару і цяжкасці захворвання.
    Методыка самакантролю. Замацаванне правіл практычнага вызначэння і ацэнкі: масы і акружнасці грудной клеткі для свайго ўзросту і росту; ЧСС і ЧД у стане спакою; ЧСС у час работы; агульнай фізічнай падрыхтаванасці з дапамогай 10бальных табліц; «адстаючых» фізічных якасцей з дапамогай 10бальных табліц.
    Методыка самастойных заняткаў. Паняцце аб правільным размеркаванні сіл падчас бегу на вынослівасць у зададзены час. Правілы размеркавання сіл падчас бегу на вынослівасць на час. Асновы методыкі павышэння хуткасці 6мінутнага бегу. Правілы састаўлення і прымянення комплексаў фізічных практыкаванняў, якія павышаюць разумовую працаздольнасць у працэсе самападрыхтоўкі ў розныя поры года.
    Здаровы лад жыцця як вынік узаемадзеяння аптымальных суадносін працы і адпачынку, выканання гігіенічных патрабаванняў да цела, адзення, жылля, рабочага месца, умеранага харчавання, адмаўлення ад курэння, пазбягання іншых шкодных прывычак, выканання аптымальнага рухальнага рэжыму, рэгулярных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Перавагі здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця. Здаровы, фізічна актыўны лад жыцця як неабходнасць для вучняў СМГ.
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
    Асновы бяспекі заняткаў. Асаблівасці выканання патрабаванняў бяспечных паводзін падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам стану здароўя вучняў.
    1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
    108
    Алімпійскі pyx. Значэнне ведаў аб алімпійскім руху для фарміравання ўяўлення пра яго агульнакультурнае, эканамічнае і палітычнае значэнне ў сучасным грамадстве.
    Уздзеянне сродкаў фізічнай культуры на вучняў. Індывідуальныя асаблівасці адаптацыі вучняў да фізічных нагрузак і выкарыстання эфекту пераключэння на фізічную дзейнасць для аднаўлення разумовай працаздольнасці, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
    Гігіенічныя веды. Правілы захавання гігіены цела ў розныя поры года з улікам стану здароўя. Асаблівасці загартоўвання з улікам стану здароўя.
    Методыка самакантролю. Значэнне самакантролю за самастойнымі заняткамі фізічнымі практыкаваннямі для аздараўлення і рэкрэацыі вучняў СМГ.
    Методыка самастойных заняткаў. Асаблівасці самастойнага выкарыстання сродкаў фізічнага выхавання з мэтай аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі.
    Здаровы лад жыцця. Індывідуальныя асаблівасці выкарыстання сродкаў фізічнага выхавання ў рэжыме працы і адпачынку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя. Аптымальны рухальны рэжым вучня IX класа ў розныя поры года з улікам стану здароўя.
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
    1.	Ведаць правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас арганізаваных і самастойных заняткаў у розныя поры года, пры наведванні масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў і ўмець выконваць іх з улікам стану здароўя.