Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Здаровы лад жыцця. Уплыў здаровага ладу жыцця на ўстойлівасць да разумовага перанапружання, псіхалагічнага стрэсу. Выкарыстанне сродкаў фізічнай. культуры ў рэжыме працы і адпачынку — умова здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця. Прафілактыка захворванняў, павышэнне і захаванне ахоўных уласцівасцей арганізма — вынікі карыстання сродкамі фізічнай культуры для фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця. Аптымальны тыднёвы рухальны рэжым вучня VIII класа ў розныя поры года.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Асновы бяспекі заняткаў. Асаблівасці правіл бяспечных паводзін падчас заняткаў, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
Алімпійскі рух. Значэнне ведаў аб алімпійскім руху для фарміравання аптымістычнага светапогляду вучняў СМГ.
Гігіенічныя веды. Правілы забеспячэння гігіены цела ў розныя поры года з улікам стану здароўя. Правілы загартоўвання вучняў у розныя поры года.
Методыка самакантролю. Матывацыя самакантролю падчас самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з мэтай аздараўлення і рэкрэацыі.
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
92
Методыка самастойных заняткаў. Асаблівасці самастойнага выкарыстання рэкамендаваных сродкаў фізічнага выхавання для аздараўлення і рэкрэацыі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя. Іх значэнне для павышэння ўпэўненасці вучняў у сваіх магчымасцях умацаваць здароўе.
Здаровы лад жыцця. Асаблівасці выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў рэжыме працы і адпачынку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя. Аптымальны тыднёвы рухальны рэжым вучня VIII класа ў розныя поры года з улікам стану здароўя.
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Ведаць правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас арганізаваных і самастойных заняткаў у розныя поры года, наведвання масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў, пры аказанні дапамогі пацярпеламу з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
2. Ведаць алімпійскую сімволіку Алімпійскіх гульняў, разумець яе значэнне для гуманізацыі міжэтнічных і міжнародных адносін, гуманных адносін людзей адзін да аднаго і да навакольнага асяроддзя.
3. Ведаць паказчыкі і крытэрыі нагрузкі, неабходныя для самакантролю ў працэсе арганізаваных і самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
4. Ведаць паказчыкі і крытэрыі, неабходныя вучням для самаацэнкі тэхнікі выканання непроціпаказаных фізічных практыкаванняў, і ўмець іх прымяняць ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
5. Ведаць правілы аздараўлення і фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры і ўмець выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Паглыбляць гігіенічныя веды, неабходныя для загартоўвання, умацавання здароўя і павышэння разумовай працаздольнасці, з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
93
7. Ведаць простыя метадычныя правілы вызначэння зыходнай фізічнай нагрузкі і павышэння яе ў працэсе самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
8. Умець даказаць каштоўнасць здароўя і станоўчы ўплыў на яго здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, ведаць правілы выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў рэжыме працы і адпачынку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
9. Ведаць свой індывідуальны тыднёвы рухальны рэжым у розныя поры года.
ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Задачы раздзела:
1. Аздараўліваць вучняў сродкамі відаў спорту з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
2. Фарміраваць правільную паставу.
3. Удасканальваць дакладнасць выканання страявых каманд і перастраенняў на месцы і ў руху.
4. Удасканальваць тэхніку звычайнай і спартыўнай хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў і лоўлі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
5. Удасканальваць уменні выконваць агульнаразвіццёвыя практыкаванні на месцы і ў руху, без прадметаў, з прадметамі, на снарадах і са снарадамі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Вывучаць і ўдасканальваць тэхніку перамяшчэння на лыжах, фарміраваць матывацыю і ўменне выкарыстоўваць хадзьбу на лыжах для аздараўлення і рэкрэацыі вучняў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
7. Удасканальваць тэхніку плавання, фарміраваць матывацыю і ўменне выкарыстоўваць плаванне для аздараўлення і рэкрэацыі вучняў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
8. Вывучаць асноўныя тэхнікатактычныя дзеянні адной са спартыўных гульняў і фарміраваць уменне выкарыстоўваць іх ва ўмовах гульнёвай дзейнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
94
9. Рознабакова развіваць сродкамі відаў спорту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Удасканальваць веданне правілаў судзейства відаў спорту, уключаных у праграму вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» для СМГ.
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: звычайная, на насках, з перакатам з пяткі на насок, на знешняй частцы ступні з захаваннем правільнай паставы, хадзьба па разметках; удасканаленне тэхнікі спартыўнай хадзьбы.
Бег: удасканаленне размеркавання сіл у 6мінутным бегу, якое забяспечвае дасягненне найлепшага індывідуальнага выніку; бег з пераменнай хуткасцю, на месцы з высокім падыманнем бядра, з закідваннем галёнкі; чаргаванне бегу з хадзьбой для развіцця вынослівасці.
Кіданне: набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з зыходнага становішча стоячы тварам у бок кідання з месца ўперадуверх, знізу ўверх на зададзеную (не максімальную!) вышыню; кіданне мяча (150 г) з месца па калідоры 10 м на зададзеную адлегласць, у гарызантальную і вертыкальную цэлі (1x1 м) з адлегласці 8—10 м.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, арыентацыя, рытмізацыя рухаў, пачуццё часу), аэробнай вынослівасці.
Гімнастыка і акрабатыка
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: са скакалкай; з гімнастычнай палкай; на гімнастычнай лаўцы і з гімнастычнай лаўкай; каля гімнастычнай сценкі і на гімнастычнай сценцы; без прадметаў.
95
Хадзьба: са зменай напрамку і амплітуды рухаў з захаваннем паставы: звычайная, на насках, прыстаўнымі крокамі ўперад, назад; дробным крокам, у прыседзе, на пятках, на знешняй частцы ступні.
Практыкаванні для правільнай паставы: замацаванне навыку захавання асноўнай і аператыўнай правільнай паставы пры хадзьбе без прадметаў, з гімнастычнай палкай, скакалкай па прамой лініі, па гімнастычнай лаўцы, па гімнастычным бервяне.
Практыкаванні для прызямлення: саскокванні з гімнастычнай лаўкі.
Практыкаванні ў раўнавазе на гімнастычным бервяне (дз): хадзьба на насках скарочанымі і прыстаўнымі крокамі з рухамі рук.
Страявыя практыкаванні: удасканаленне страявых практыкаванняў і перастраенняў на месцы і ў руху, вывучаных у VI—VII класах.
Комплекс практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі з 10—12 практыкаванняў.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, дыферэнцыроўка сілавых, прасторавых, часавых параметраў рухаў, дакладнасць рухаў, раўнавага, арыентацыя, рухальная выразнасць, мышачнае расслабленне), гібкасці.
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: індывідуальнае ўдасканаленне непроціпаказаных спосабаў перамяшчэння на лыжах; групавое ўдасканаленне тэхнікі папераменнага двухкрокавага ходу на крузе.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
Спартыўныя гульні
(вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
Баскетбол: вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са зменай хуткасці і напрамку вядзення, вядзенне папераменна правай і левай рукой; кідкі мяча з месца па кольцы адной рукой ад пляча; тэхніка штрафнога кідка; перадача мяча адскокам ад
96
падлогі на месцы, пры сустрэчным руху, персанальнай апецы; тэхніка абарончых дзеянняў; прымяненне вывучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай. гульні.
Футбол (х): укідванне зза бакавой лініі; вядзенне мяча ўнутранай. і знешняй часткай пад’ёму ступні са змяненнем хуткасці і напрамку; удар па мячы, які коціцца, знешнім бокам пад’ёму ступні, наском.
Гандбол: перадача мяча ад пляча сагнутай рукой без замаху; вядзенне мяча са зменай хуткасці перамяшчэння; павароты на месцы; лоўля і перадача мяча пры сустрэчным руху.
Валейбол: высокая і сярэдняя стойкі, перамяшчэнні ў стойцы звычашіым і прамым крокам; зыходныя становішчы перад верхнімі і ніжнімі перадачамі; верхняя перадача мяча дзвюма рукамі; ніжняя прамая падача з 4—6 м ад сеткі.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё аэробнай вынослівасці і рухальнакаардынацыйных здольнасцей з акцэнтам на развіццё здольнасці ўзгадняць свае дзеянні з дзеяннямі партнёраў, арыентавацца ў прасторы, дыферэнцыраваць прасторавыя і сілавыя параметры.
Кросавая падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: бег па слабаперасечанай мясцовасці.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё каардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.