• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    69
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя
    Лёгкая атлетыка
    Хадзьба: удасканаленне навыкаў звычайнай хадзьбы і хадзьбы на насках, скрыжаваным крокам, з высокім падыманнем бядра, на знешнім баку ступні, у паўпрыседзе; удасканаленне тэхнікі спартыўнай хадзьбы са зменай даўжыні, частаты крокаў.
    Бег: паўторны бег на «тэхніку»; на зададзены час.
    Кіданне: кіданне тэніснага мяча на зададзеную адлегласць; кіданне з месца па калідоры 5—6 м.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, рытмізацыя рухаў), гібкасці, аэробнай вынослівасці.
    Гімнастыка і акрабатыка
    Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: са скакалкай для развіцця рухавасці плечавых, локцевых, тазасцегнавых, каленных суставаў, ступні, пазваночніка; з гімнастычнай палкай для развіцця каардынацыі рухаў рук, ног, рук і ног; выкананне комплексу з 8—10 практыкаванняў для ранішняй зарадкі з 2—3 практыкаваннямі на падлозе.
    Хадзьба: на насках са зменай даўжыні крокаў; хадзьба звычайная з запавольваннем і паскарэннем тэмпу рухаў; у зададзеным тэмпе; з выпадамі; на пятках, на знешнім баку ступні.
    Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба з захаваннем паставы без прадметаў, з гімнастычнай палкай, са скакалкай па прамой лініі, гімнастычнай лаўцы, гімнастычным бервяне.
    Наскокванні і саскокванні: скачкі ў глыбіню з лаўкі з устаноўкай на мяккасць і дакладнасць прызямлення.
    Практыкаванні ў раўнавазе на гімнастычным бервяне: перамяшчэнне пераменнымі крокамі назад (нізкая апора); пачарговыя скачкі на адной і дзвюх нагах з нязначным прасоўваннем уперад; са стойкі ўпоперак апусканне ў сед на бядры; разыходжанне пры сустрэчы ўдваіх.
    70
    Акрабатычныя практыкаванні: са стойкі на каленях рукі ўніз перакат уперад прагнуўшыся (х, дз); з упору прысеўшы кулёк назад ва ўпор прысеўшы (х, дз); кулёк назад у «паўшпагат» (дз); кулёк назад ва ўпор стоячы ногі паасобку (х); штуршком дзвюма нагамі з упору прысеўшы стойка на галаве з сагнутымі нагамі (х).
    Страявыя практыкаванні: перастраенне з адной шарэнгі ў дзве; хадзьба ў калоне па адным, па два; перастраенне ў руху з калоны па адным у калону па два драбленнем, у калону па чатыры паваротам у руху; хадзьба па дыяганалі, хадзьба са зменай даўжыні крокаў.
    Комплекс практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі з 6—8 практыкаванняў.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, арыентацыя, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), гібкасці, удасканаленне паставы.
    Лыжная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: удасканаленне папераменнага двухкрокавага ходу, адначасовага двухкрокавага ходу; прымяненне непроціпаказаных прыёмаў пры аздараўленчай хадзьбе на лыжах.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (раўнавага, узгодненасць рухаў рук і ног, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), вынослівасці, аэробнай вынослівасці.
    Спартыўныя гульні
    (вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
    Баскетбол: вядзенне мяча са зменай напрамку і хуткасці; абвядзенне перашкод, перадача мяча ад пляча ў руху; спыненне ў два крокі; выкананне двайнога кроку; кідкі мяча ў руху пасля двайнога кроку.
    Футбол (х): удар па мячы, які коціцца, унутранай часткай пад’ёму ступні, па нерухомым мячы і мячы, які коціцца, знеш
    71
    няй часткай пад’ёму ступні; перадача мяча ў квадратах, у парах з перамяшчэннем.
    Гандбол: перадача мяча ў руху рознымі спосабамі; кідкі мяча зверху, знізу і збоку сагнутай і прамой рукой; лоўля мяча, які коціцца; вядзенне мяча з нізкім адскокам; персанальная абарона.
    Развіццё рухальных здольнасцей: развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (своечасовасць і дакладнасць рэагавання, пачуццё дыстанцыі, кінестэзічная дыферэнцыроўка, арыентацыя, узаемадзеянне, мышачнае расслабленне), аэробнай вынослівасці.
    Кросавая падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: пераадоленне гарызантальных і вертыкальных перашкод крокам, скачком у кроку, скачком сагнуўшыся, наступаючы, пераскокваючы; рухі рук і ног пры пераадоленні перашкод.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў), вынослівасці, аэробнай выноолівасці.
    Канькабежная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: павароты направа, налева; слізганне ♦змейкай»; бег па прамой і павароце; паварот кругом у руху з наступным слізганнем спінай уперад; тармажэнне пераступаннем; старт.
    Развіццё рухальвых здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), вынослівасці, аэробнай вынослівасці.
    Плаванне
    (пры наяўнасці басейна)
    Вучэбны матэрыял: удасканаленне каардынацыі рухаў рук і ног для плавання спосабам «кроль» на спіне: імітацыя грабка рукамі на сушы; з зыходнага становішча лежачы на спіне рукі ўверх праплыванне адрэзкаў даўжынёй 5—6 м выконваючы гра
    72
    бок адначасова дзвюма рукамі, выкарыстоўваючы для падтрымкі ног дошкі, надзіманыя кругі і да т. п.; тое самае, але працуючы нагамі, звяртаючы ўвагу на дыханне; плаванне спосабам «кроль» на спіне ў поўнай каардынацыі, узгадняючы дыханне з работай рук; аздараўленчае плаванне.
    Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (раўнавага, каардынацыя рухаў рук і ног, «пачуццё вады»), гібкасці, аэробнай вынослівасці, іншых фізічных якасцей.
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
    Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
    Лёгкая атлетыка
    Бег: паўторны бег «на тэхніку» з паскарэннем на адлегласць 20—30 м, бег па інерцыі пасля паскарэння; пераменны бег «на тэхніку» з максімальнай хуткасцю і па інерцыі 10—15 м; бег на хуткасць са старту з апорай адной рукой, з нізкага старту, стартавы разгон, бег па прамой; чаўночны бег 10x5 м.
    Скачкі з месца: пяцярны скачок з месца; скачкі ўверх штуршком дзвюх ног падцягваючы калені без прасоўвання ўперад, з прасоўваннем уперад; скачкі на месцы на адной назе, падцягваючы калена, без прасоўвання ўперад.
    Скачкі з разгону: у даўжыню *сагнуўшы ногі», з кароткага разгону, з доўгага разгону; у вышыню пераступаннем з кароткага (3—5 крокаў) і з доўгага (10—14 крокаў) разгону.
    Кіданне: кіданне тэніснага мяча на далёкасць адскоку, кіданне з трох крокаў разгону на далёкасць; кіданне набіўнога мяча (2—3 кг) зза галавы з месца, з кроку, ад грудзей з месца, з кроку знізу ўверх на зададзеную вышыню; лоўля набіўнога мяча (2—3 кг) дзвюма рукамі пасля кідка партнёра, пасля кідка ўверх з воплескам далонямі, пасля павароту на 90°, пасля прысядання.
    1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
    73
    Гімнастыка і акрабатыка
    Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: з набіўнымі мячамі для развіцця сілы і сілавой вынослівасці мышцаў — згібальнікаў і разгібальнікаў рук, разгібальнікаў і згібальнікаў ног, разгібальнікаў і згібальнікаў ступні, разгібальнікаў і згібальнікаў тулава; скачкі на адной і дзвюх нагах для развіцця хуткаснасілавых якасцей.
    Наскокванні і саскокванні: скачкі ў глыбіню з падскокам для развіцця хуткаснасілавых якасцей ног; удасканаленне саскоквання з гімнастычнага бервяна, гімнастычнай сценкі, гімнастычнага каня (казла) з устаноўкай на мяккасць і дакладнасць прызямлення.
    Скачкі апорныя: скачок «ногі паасобку» цераз казла вышынёй да 110 см.
    Практыкаванні ў раўнавазе на гімнастычным бервяне: павароты пераступаннем у стойцы на 360°.
    Вісы: віс на сагнутых руках з падыманнем і апусканнем сагнутых у каленях ног (х, дз); падцягванне ў вісе (х); у вісе на прамых руках падцягванне сагнутых у каленях ног з далейшым іх выпростваннем і павольным апусканнем (х, дз); у вісе на перакладзіне размахванне выгібамі (х), падцягванне на нізкай перакладзіне ў вісе стоячы (дз); на нізкай перакладзіне віс сагнуўшыся, віс прагнуўшыся верхам, віс прагнуўшыся завесам адной; віс завесам дзвюма (х).
    Упоры: з вісу стоячы на сагнутых руках махам адной і штуршком другой нагі пераварот ва ўпор на руках на ніжнюю жэрдку (дз), на нізкую перакладзіну (х), упор прагнуўшыся, перамах левай (правай) ва ўпор верхам; перахват левай (правай) у хват знізу, перамах правай (левай) у саскок з паваротам налева (направа); хадзьба на руках ва ўпоры на нізкіх паралельных брусах (х); ва ўпоры на нізкіх паралельных брусах падцягванне сагнутых у каленях ног да грудзей з далейшым выпростваннем і апусканнем (х, дз).
    Лажанне і пералажанне: перамяшчэнне ў вісе на гарызантальным і нахіленым рукаходзе, лажанне па канаце з дапамогай ног у два прыёмы.
    Акрабатычныя практыкаванлі: з упору прысеўшы кулёк назад ва ўпор прысеўшы (х, дз); кулёк назад у «паўшпагат»
    74
    (дз); кулёк назад ва ўпор стоячы ногі паасобку (х); штуршком дзвюма нагамі з упору прысеўшы стойка на галаве з сагнутымі нагамі (х).
    Лыжная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: бяскрокавы ход; пад’ём «елачкай»; тармажэнне «ўпорам»; прымяненне непроціпаказаных прыёмаў пры аздараўленчай хадзьбе на лыжах.
    Спартыўныя гульні
    (вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
    Баскетбол: прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.
    Футбол (х): прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.
    Гандбол: прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.
    Кросавая падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: крос на адлегласць да 3 км.
    Канькабежная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: бег на дыстанцыі да 800 м.
    Плаванне
    (пры наяўнасці басейна)
    Вучэбны матэрыял: плаванне спосабам «кроль» на спіне ў поўнай каардынацыі узгадняючы дыханне з работай рук на дыстанцыю 25 м; спад у ваду галавой уніз са становішча нахіліўшыся ўперад з тумбачкі; стартавы скачок у ваду з тумбачкі; скачкі ў ваду з борціка нагамі ўніз на далёкасць штуршком дзвюх ног.