• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    Практыкаванні (2—3) для развіцця хуткасных, хуткаснасілавых здольнасцей, вынослівасці, гібкасці. Тэсты для іх вымярэння і ацэнкі.
    4.2.	Вучні павінны ў м е ц ь:
    Адрозніваць, для развіцця якіх здольнасцей (каардынацыйных і кандыцыйных) прымяняюцца пэўныя практыкаванні.
    Ацэньваць па велічыні ЧСС (пульсу) і самаадчуванні нагрузку пры выкананні фізічных практыкаванняў. Тэхнічна правільна выконваць фізічныя практыкаванні. Правільна выконваць тэсты для ацэнкі кандыцыйных здольнасцей, паказваць пры гэтым максімальна магчымы для сябе вынік.
    4.3.	Вучні павінны быць гатовы:
    Даць ацэнку велічыні нагрузкі (высокая, сярэдняя, нізкая) пры развіцці рухальнакаардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей, кіруючыся суб’ектыўнымі адчуваннямі, і інфармаваць аб нагрузцы настаўніка. Выконваць тэсты для ацэнкі рухальнакаардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей на даступным для сябе ўзроўні.
    ПАТРАБАВАННІ ДЛЯ АЗДАРАЎЛЕНЧАГА ЭФЕКТУ
    На працягу чатырох гадоў навучання ў школе імкнуцца да станоўчай дынамікі індывідуальных паказчыкаў функцыянальных спроб, фізічнага развіцця, захворвання.
    Індывідуальна проціпаказаныя ў сувязі са станам здароўя вучэбныя патрабаванні безумоўна выключаюцца з індывідуальнага планавання.
    йВОН^^й™^^
    SSZ3EH
    БАЗАВАЯ Ш К 0 Л A
    V—VIII КЛАСЫ
    Табліца 2
    Прыкладвае размеркаванне вучэбных гадзін па класах
    Раздзел, кампанент, тэма вучэбнага матэрыялу	Клас			
    	V	VI	VII	VIII
    ТЭАРЭТЬГЧНЫ РАЗДЗЕЛ Базавы кампаневт 1.	Асновы бяспекі заняткаў 2.	Алімпізм і алімпійскі рух 3.	Гігіенічныя веды 4.	Методыка самакантролю 5.	Методыка самастойных заняткаў 6.	Здаровы лад жыцця	8(4)1 1 1 2 1 2 1	8(4) 1 1 1 2 2 1	8(4) 1 1 1 1 2 2	8(4) 1 1 2 1 2 1
    Варыятыўны камвавевт 1.	Асновы бяспекі заняткаў 2.	Алімпізм і алімпійскі рух 3.	Гігіенічныя веды 4.	Методыка самакантролю 5.	Методыка самастойных заняткаў 6.	Здаровы лад жыцця	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры			
    1	У дужках пазначана колькасць гадзін, адведзеных для метадычных заняткаў.
    53
    Раздзел, кампанент, тэма вучэбнага матэрыялу	Клас			
    	V	VI	VII	VIII
    ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ Базавы кампанент Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя 1.	Лёгкая атлетыка 2.	Гімнастыка і акрабатыка 3.	Лыжная падрыхтоўка 4.	Спартыўныя і рухавыя гульні 5.	Кросавая падрыхтоўка 6.	Канькабежная падрыхтоўка 7.	Плаванне (пры наяўнасці басейна, за кошт іншых тэм)	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры			
    Варыятыўны кампанент Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя 1.	Лёгкая атлетыка 2.	Гімнастыка і акрабатыка 3.	Лыжная падрыхтоўка 4.	Спартыўныя і рухавыя гульні 5.	Кросавая падрыхтоўка 6.	Канькабежная падрыхтоўка 7.	Плаванне (пры наяўнасці басейна, за кошт іншых тэм) 8.	Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі	Аб’ём гадзін і змест вучэбнага матэрыялу ўстанаўлівае настаўнік фізічнай культуры			
    Дамашняе заданне	+	+	+	+
    У с я г о (базавы і варыятыўны кампаненты)	102	102	102	102
    54
    V КЛАС
    ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    У V класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (8 урокаў),.у ліку якіх не менш як чатыры тэарэтычныя і не больш за чатыры метадычныя ўрокі, а таксама ў працэсе вывучэння і ўдасканалення фізічных практыкаванняў, рухавых і спартыўных гульняў і самастойна.
    Задачы раздзела:
    1.	Фарміраваць веды, неабходныя вучням СМГ для аздараўлення і фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры, фарміраваць уменні і прывычкі выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі.
    2.	Працягваць вучыць правілам бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас самастойных заняткаў, наведвання масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў і прывучыць выконваць іх з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    3.	Прыцягваць увагу да каштоўнасцей алімпізму на аснове фактаў і легенд аб узнікненні Алімпійскіх гульняў старажытнасці і раскрыць значэнне гэтых каштоўнасцей.
    4.	Паглыбляць гігіенічныя веды, неабходныя для загартоўвання, умацавання здароўя і павышэння разумовай працаздольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    5.	Фарміраваць прыкладныя веды, неабходныя для самакантролю падчас фізічнага выхавання і самавыхавання з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    6.	Удасканальваць веды аб фізічнай нагрузцы пры выкананні фізічных практыкаванняў, вучыць вымяраць і ацэньваць яе простыя паказчыкі (частата пульсу, дыхання, пачуццё стомленасці і інш.).
    7.	Вучыць простым метадычным правілам рэгулявання нагрузкі пры выкананні фізічных практыкаванняў.
    8.	Вучыць правілам правядзення трох рухавых гульняў, не проціпаказаных вучням у сувязі з захворваннем, у тым ліку адной беларускай народнай гульні.
    55
    9.	Паглыбляць і пашыраць веды аб каштоўнасці здароўя, станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця і правілах яго фарміравання сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін падчас вывучэння і выкарыстання сродкаў розных відаў спорту і самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з аздараўленчымі мэтамі. Правілы перамяшчэння да месца заняткаў фізічнай культурай на вуліцы індывідуальна і групамі.
    Алімпізм і алімпійскі рух. Легенды і рэальнасць Алімпіі — аднаго са старажытных цэнтраў алімпізму. Алімпійскія гульні — вялікае свята старажытнасці. Заняпад антычных Алімпіяд1.
    Гігіенічныя веды. Уплыў заняткаў фізічнымі практыкаваннямі на здароўе і разумовую працаздольнасць. Правілы выканання практыкаванняў для павышэння разумовай працаздольнасці ў працэсе выканання дамашніх заданняў. Віды загартоўвання, правілы выканання гартавальных працэдур, іх значэнне для здароўя.
    Методыка самакантролю. Неабходнасць кантролю працэсу фізічнага выхавання і самавыхавання. Правілы вымярэння вагі, росту, частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС), частаты дыхання (ЧД). Норма вагі для свайго ўзросту і росту. Нормы ЧСС і ЧД у стане спакою для свайго ўзросту. Дапушчальная ЧСС падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
    Методыка самастойных заняткаў. Паняцце фізічнай нагрузкі. Паказчыкі фізічнаіі нагрузкі. Простыя правілы рэгулявання фізічнай нагрузкі. Правілы правядзення трох рухавых гульняў, у тым ліку адной беларускай.
    Здаровы лад жыцця. Здароўе як каштоўнасць, неабходная чалавеку, якая патрабуе пастаяннай увагі і клопату. Думкі і выказванні на гэты конт выдатных прадстаўнікоў чалавецтва. Значэнне здаровага ладу жыцця для захавання і ўмацавання здароўя. Асноўныя перавагі і патрабаванні здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця. Заняткі фізічнымі практыкаваннямі
    1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
    56
    і самакантроль — абавязковыя ўмовы здаровага ладу жыцця. Уплыў шкодных прывычак на здароўе, фізічнае развіццё, фізічныя якасці чалавека.
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
    Асновы бяспекі заняткаў. Удакладненне правіл бяспечных паводзін падчас заняткаў, абумоўленае характарам і цяжкасцю захворвання.
    Алімпізм і алімпійскі рух. Агульнакультурнае значэнне каштоўнасцей алімпізму для вучняў, аднесеных па стане здароўя да СМГ.
    Гігіенічныя веды. Карэкціроўка правіл выканання практыкаванняў для павышэння разумовай працаздольнасці і правіл выканання гартавальных працэдур з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    Методыка самакантролю. Індывідуальныя асаблівасці самакантролю і карэкціроўка ацэнкі яго вынікаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    Методыка самастойных заняткаў. Карэкціроўка простых правіл рэгулявання фізічнай нагрузкі і правіл правядзення рухавых гульняў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    Здаровы лад жыцця. Актуальнасць уяўленняў пра здароўе як каштоўнасць, неабходную чалавеку, якая патрабуе пастаяннай увагі і клопату, для вучняў, аднесеных па стане здароўя да СМГ.
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
    1.	Ведаць правілы бяспечных паводзін падчас вывучэння і выкарыстання сродкаў розных відаў спорту, скарэкціраваныя з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    2.	Мець уяўленні аб узнікненні Алімпійскіх гульняў і значэнні каштоўнасцей алімпізму для вучняў, аднесеных па стане здароўя да СМГ.
    1 Рэкамендуемы прыкадны змест.
    57
    3.	Ведаць індывідуальныя асаблівасці самакантролю і ўмець карэкціраваць ацэнку яго вынікаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    4.	Ведаць простыя правілы рэгулявання фізічнай нагрузкі і правілы правядзення рухавых гульняў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    5.	Умець даказаць актуальнасць здароўя як вечнай каштоўнасці для кожнага чалавека, якая патрабуе пастаяннай увагі і клопату. Умець растлумачыць перавагу здаровага ладу жыцця і падмацаваць канкрэтным прыкладам з жыцця.
    ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    Задачы раздзела:
    1.	Аздараўліваць вучняў сродкамі відаў спорту.
    2.	Удасканальваць выкананне страявых і парадкавых практыкаванняў на месцы і ў руху.
    3.	Рознабакова развіваць сродкамі відаў спсрту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    4.	Удасканальваць тэхніку хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў.
    5.	Фарміраваць правільную паставу.
    6.	3 улікам індывідуальных абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя, удасканальваць вывучаныя і вывучаць новыя агульнаразвіццёвыя, акрабатычныя практыкаванні, практыкаванні на гімнастычных снарадах, тэхніку перамяшчэння на лыжах, вучыць плаваць, тэхнікатактычным прыёмам адной са спартыўных гульняў (баскетбол, футбол, гандбол), неабходным для аздараўлення і рознабаковага развіцця рухальнакаардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей.