Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Дамашняе заданне + + + +
У с я г о (базавы і варыятыўны кампаненты) 99 99 102 102
1 Пры адсутнасці ўмоў для навучання перамяшчэнню на лыжах заняткі праводзяцца ў памяшканні з выкарыстаннем рухавых гульняў.
13
I КЛАС
ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Раздзел змяшчае веды, неабходныя ўсім вучням. Тэарэтычны матэрыял вывучаецца на працягу ўсяго навучальнага года на ўроках прадмета «Фізічная культура і здароўе» ў форме кароткіх гутарак, а таксама тлумачэнняў і каментарыяў падчас вывучэння фізічных практыкаванняў, спосабаў дзейнасці, развіцця рухальных здольнасцей.
Задачы раздзела:
1. Вучыць правілам бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і прывучыць выконваць іх з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
2. Фарміраваць веды, неабходныя вучням СМГ для аздараўлення і здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры, фарміраваць уменні і прывычку выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі.
3. Фарміраваць уяўленне пра здароўе і ўплыў на яго рэгулярных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
4. Азнаёміць вучняў з паказчыкамі фізічнага развіцця.
5. Азнаёміць вучняў з паказчыкамі фізічнай падрыхтаванасці.
6. Фарміраваць уяўленне пра здаровы лад жыцця, яго сувязі са здароўем і значэнне фізічных практыкаванняў для яго фарміравання з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
7. Фарміраваць веды аб правільным рэжыме дня з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя і яго значэнні для вучня.
8. Вучыць патрабаванням да ўрока фізічнай культуры і прывучаць выконваць іх.
9. Фарміраваць веды аб правільнай паставе і правілах яе захавання на занятках і ў паўсядзённым жыцці.
10. Вучыць простым правілам самастойных заняткаў і прывучаць прымяняць іх самастойна з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
11. Азнаёміць вучняў са звесткамі пра Алімпійскія гульні старажытнасці, іх праграму і значэнне гульняў для старажытных грэкаў, пра ідэал гарманічнага развіцця старажытных грэкаў і шанаванне алімпіёнікаў.
14
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах заняткаў па прадмеце «Фізічная культура і здароўе» (у спартыўнай зале, на спартыўнай пляцоўцы, на лыжні, у басейне). Правілы бяспечнага перамяшчэння па тратуарах і скрыжаваннях да месца заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у дварах, на пляцоўках для гульняў, школьных спартыўных пляцоўках у пазавучэбны час. Меры папярэджання бяспекі на вадзе, у парку, у двары, дома. Абавязкі дзяжурнага на ўроку фізічнай культуры. Правілы паводзін пры няшчасных выпадках.
Здравазнаўства. Уяўленне пра здароўе. Значэнпе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі для здароўя, добрага настрою і добрай вучобы. Гігіенічныя патрабаванні да адзення, значэнне іх выканання на занятках фізкультурай для здароўя.
Здаровы лад жыцця. Паняцце здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця і яго састаўляючыя ў вучняў. Патрабаванні да адзення на ўроках фізкультуры і здароўя і падчас самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі на працягу года. Здаровы рэжым дня вучня I класа і правілы яго выканання.
Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Правілы выканання комплексу практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі. Правілы прымянення практыкаванняў для павышэння разумовай працаздольнасці ў працэсе выканання дамашніх заданняў. Правілы выканання практыкаванняў для правільнай паставы. Правілы выканання тэстаў для самакантролю фізічнай падрыхтаванасці. Правілы трох рухавых гулыіяў, у тым ліку беларускай народнай гульні.
Алімпійскі даведнік. Падарожжа ў краіну Алімпію. Алімпійскія гульні старажытнасці. Вытокі. Міфы. Свяшчэнны мір. Праграма і ўдзельнікі старажытных Алімпійскіх гульняў. Дынастыі алімпіёнікаў. Ідэал алімпіёніка. Што неабходна для пакарэння сваёй алімпійскай вяршыні.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Асновы бяспекі заняткаў. Асаблівасці патрабаванняў бяспечных паводзін, абумоўленыя індывідуальнымі адхіленнямі ў стане здароўя.
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
15
Здравазнаўства. Значэнне заняткаў фізічнымі практыкаваннямі для ўмацавання здароўя з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
Здаровы лад жыцця. Здаровы рэжым дня вучня I класа і правілы яго выканання, абумоўленыя індывідуальнымі адхіленнямі ў стане здароўя.
Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Асаблівасці комплексу практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі, абумоўленыя індывідуальнымі адхіленнямі ў стане здароўя. Правілы трохчатырох рухавых гульняў, у тым ліку беларускай народнай гульні.
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Ведаць і выконваць правілы бяспечных паводзін на ўроках фізкультуры і здароўя з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
2. Мець уяўленне аб сваім здароўі і ведаць абмежаванні пры выкарыстанні фізічных практыкаванняў, звязаныя з захворваннем.
3. Ведаць фізкультурнае абсталяванне, інвентар школы і іх прызначэнне.
4. Ведаць паказчыкі фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтаванасці.
5. Ведаць, як называюцца вывучаныя практыкаванні, мець уяўленне аб магчымасці іх выкарыстання для ўмацавання свайго здароўя.
6. Ведаць і выконваць патрабаванні да адзення на ўроках фізкультуры і здароўя і падчас самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
7. Мець уяўленне аб здаровым ладзе жыцця і месцы ў ім фізічных практыкаванняў з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
8. Ведаць і выконваць свой рэжым дня з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
9. Ведаць і выконваць патрабаванні падрыхтоўкі да ўроку фізкультуры.
10. Ведаць значэнне правільнай паставы і правілы яе захавання на занятках і ў паўсядзённым жыцці.
11. Ведаць простыя правілы самастойных заняткаў і прывучаць прымяняць іх самастойна з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
16
12. Мець уяўленне пра Алімпійскія гульні старажытнасці, іх праграму і зачэнне для старажытных грэкаў, пра ідэал гарманічнага развіцця старажытных грэкаў і шанаванне пераможцаў Алімпійскіх гульняў.
ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Задачы раздзела:
1. Аздараўліваць вучняў сродкамі фізічнай культуры, садзейнічаць умацаванню здароўя.
2. Вучыць правільна выконваць страявыя каманды і практыкаванні.
3. Фарміраваць уменне тэхнічна правільна і эстэтычна выразна выконваць агульнаразвіццёвыя фізічныя практыкаванні.
4. Вучыць выконваць фізічныя практыкаванні ў зададзеным тэмпе.
5. Навучыць выконваць комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі.
6. Вучыць правільна хадзіць, бегаць, скакаць, лазіць, перамяшчацца на лыжах, захоўваць раўнавагу.
7. Развіваць здольнасць да рухальнай імправізацыі, імітавання рухаў жывёл.
8. Вучыць рухавым гульням.
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Страявыя практыкаванні: выкананне каманд «Станавіся!», «Раўняйся!», «Смірна!», «Вольна'», «Асноўную стойку прыняць!»1, «На месцы — шагам марш!», «Шагам марш!», «Клас, стой!»; павароты «Направа!», «Налева!» (пераступаннем, скачком7; пастраенні ў калону па адным, у шарэнгу, круг; разыходжанне па загадзя ўстаноўленых месцах; размыканне на шырыню паднятых у бакі рук.
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: для рук, тулава, ног без прадметаў, з палкай, мячом; практыкаванні для паставы ў асноўнай стойцы, седзячы на падлозе; комплекс практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі.
1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
17
Хадзьба: з захаваннем правільнай паставы з мячом, з гімнастычнай палкай, са скакалкай, на насках, сярэднім і шырокім крокам, па разметках, пераступаючы цераз перашкоды, па лініі, у калоне па адным, у калоне па два, хадзьба пад музыку.
Бег: у марудным тэмпе ў чаргаванні з хадзьбой.
Скачкі: імітацыя скачкоў птушак, звяроў.
Кіданне: кіданне і лоўля малога мяча, перакідванне з рукі ў руку, кіданне малога мяча з месца ў шчыт з адлегласці 2—3 м са становішча стоячы тварам у бок кідання.
Лажанне і пералажанне: ва ўпоры стоячы на каленях; пералажанне папластунску праз горку матаў.
Акрабатычныя практыкаванні: групоўка ў прыседзе, са становішча седзячы на падлозе, лежачы на спіне, пастаноўка рук, перакат з групоўкі ў прыседзе назад з вяртаннем у прысед.
Практыкаванні ў раўнавазе: стойка на насках; стойка на адной назе, другая нага сагнута (на падлозе, гімнастычнай лаўцы); хадзьба па гімнастычнай. лаўцы, па прамой лініі на падлозе.
Танцавальныя практыкаванні: крокі танца «Бульба»; тое самае, але з паваротам плячэй управа, улева, з вынясеннем рук уперад.
Перамяшчэнне на лыжах: падрыхтоўка да ўрока; адзяванне, здыманне лыж; стойкі на лыжах — асноўная, высокая, нізкая; ступаючы і слізготны крокі без палак, з палкамі; павароты пераступаннем на месцы.
Плаванне: практыкаванні для асваення ў вадзе: прысяданні з апусканнем у ваду з галавой, выдых у ваду, даставанне прадметаў са дна, адкрываючы вочы ў вадзе; слізганне лежачы на грудзях, на спіне; рухі ног спосабам «кроль» з апорай на дно, на борцік басейна, з падтрымкай знізу; слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам «кроль» на спіне, на грудзях.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Страявыя практыкаванні
Гульні (для падрыхтоўкі да строю): «Пастрой круг», «Пастрой калону», «Рака і роў», «У дзяцей парадак строгі», «Мяч сярэд
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
18
няму»; гульніразлікі: «Елачкі—бярозкі», «Ружы—цюльпаны», «Рыбкі—крабікі»; гульні на ўвагу: «Гусі ляцяць», «Фігуры», «Лес, балота, возера», «Клас, смірна!», «Дзень і ноч», «Таварыш капітан», «Рабі так, як я», «Забаронены рух».
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні са скакалкай.
Гульнёвыя практыкаванні: «Будзь уважлівы», «Забаўнікі», «Рабі так, як я», «Люстэрка».
Гульні (для ўдасканалення каардынацыі рухаў): «Барада», «Браднік», «Грушка», «Малако», «Пасадка бульбы», «Змяя», «Калімбамба», «Метка», «Вяроўказмейка», «Золата», «Збор ураджаю», «Дванаццаць палачак», «Салкі ў парах», «Паспей узяць», «Спрытныя матальшчыкі».
Хадзьба
Гульнёвыя практыкаванні: »Хто як ходзіць».