Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
35
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Страявыя практыкаванні: выкананне каманд ♦Шырэй шаг!», «Часцей шаг!», «Радзей шаг!»; пастраенне ў дзве шарэнгі, перастраенне з дзвюх шарэнгаў у два кругі; выкананне каманд «Проціходам па адным налева і направа ў абыход — марш!», «Змейкай — марш!», выкананне каманды для рухаў па арыенцірах.
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: выпады ўперад, убок, назад; прысяданні з рознаіменнымі рухамі рук (адна ўбок, другая — уперад, адна ўперад, другая — убок і да т. п.); прысяданні і выпады з адначасовымі кругамі рук; выпады і прысяданні са скакалкай, з палкай у спалучэнні з рухамі прадметаў; новы комплекс ранііаняй гімнастыкі.
Хадзьба: са зменай даўжыні і частаты кроку, з пераступаннем цераз перашкоды, выпадамі ўлева і ўправа, ступаючы ў кольцы ці ў кругі, скрыжаваным крокам улева і ўправа; хадзьба з музычным суправаджэннем.
Бег: у зададзеным тэмпе, пераменны; на адлегласць у зададзены час (да 6 мін).
Скачкі: штуршком дзвюх ног з паваротам на 180°, у глыбіню, у вышыню з разгону, з кароткай скакалкай на адной назе, убок цераз рызінку, «па класах» папераменна на адной ці дзвюх нагах па заданні.
Кіданне: набіўнога мяча (0,5 кг) дзвюма рукамі са становішча стоячы тварам у бок кідання знізу ўперадуверх на зададзеную адлегласць; малога мяча з месца са становішча стоячы тварам у бок кідання на зададзеную адлегласць; у гарызантальную і вертыкальную цэлі (2x2,5 м) з адлегласці 4—5 м.
Лажанне і пералажанне: лажанне па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным напрамку з паваротам 180°; пералажанне наступаючы (цераз бервяно); перапаўзанне папластунску.
Практыкаванні для паставы (з прадметам на галаве): у стойцы ногі скрыжаваны, рукі ў бакі павароты кругом; прысяданні ў стойцы скрыжавана; у стойцы скрыжавана, рукі ў бакі прысяданне з уставаннем і далейшым паваротам кругом (у абодва бакі).
Акрабатычныя практыкаванні: перакат управа (улева) са стойкі на правым (левым) калене, левая (правая) нага ўбок на насок, рукі ў бакі; «мост» са становішча лежачы на спіне.
36
Практыкаванні ў раўнавазе (на бервяне): хадзьба па бервяне на насках з паваротам кругом і на 360°, хадзьба па бервяне прыстаўным крокам, тое самае ўбок, упор прысеўшы, упор стоячы на калене (вышыня бервяна 70—80 см).
Танцавальныя практыкаванні: танцавальныя крокі паланеза, «Крыжачка», вальса.
Перамяшчэнне на лыжах: перамяшчэнне без палак; перамяшчэнне двухкрокавым ходам; спуск у высокай стойцы.
Плаванне: слізганне лежачы на грудзях, на спіне; рух ног спосабам «кроль» з апорай на дно, на борцік басейна, з падтрымкай партнёра, які стаіць на месцы; слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам «кроль» на спіне, на грудзях; выдыхі ў ваду з паваротам галавы, узгадненне рухаў рук з дыханнем (стоячы на дне, у спалучэнні з хадзьбой); плаванне з дошкай; плаванне з дапамогай ног і грабкоў адной рукой з рознымі палажэннямі другой рукі (удых з боку рукі, якая выконвае грабок); плаванне з дапамогаіі рук; плаванне з дапамогай ног; праплыванне адрэзкаў у поўнай каардынацыі рухаў.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Страявыя практыкаванні
Гульнёвыя практыкаванні: «Хутка ў круг», *Слухай каманду».
Гульні: «Дакладны паварот», «Запомні свой колер», *Пляцень», «Шышкі, жалуды, арэхі», «Перамена месцаў».
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: нахілы са скакалкай, з палкай у спалучэнні з рухамі прадметаў, выкананне гэтых практыкаванняў пад музыку.
Гульні: «Карусель», «Забаронены рух», «Два лагеры», «Арэшак», «Святлафор», «Фігуры».
Хадзьба: у прыседзе.
Гульнёвыя практыкаванні: «Займай свае месцы», «Цераз купіны і пянёчкі».
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
37
Гульні: «Следапыт», «Квач», «Уюны».
Бег: са зменай хуткасці, з пераадоленнем умоўных перашкод, з перадачай эстафеты, з «форай» (перавагай); пад музыку.
Гульнёвыя практыкаванні: «Паспрабуй дагані», «Бег тройкамі», «Поезд».
Гульні: «Пасадка агародніны», «Дзень—ноч», «Каманда хутканогіх», «Птушкі ў гняздзе», «Белыя мядзведзі», «Кругавая эстафета».
Скачкі: штуршком дзвюх ног з паваротам на 180°, у глыбіню, у вышыню з разгону, з кароткай. скакалкай. на адной назе, убок цераз рызінку, «па класах» папераменна на адной ці дзвюх нагах па заданні.
Гульнёвыя практыкаванні: «Скачкі па палосках», «Хто вышэй», «Злаві камара», «3 купіны на купіну».
Гульні: «Зайцы ў агародзе», «Ліса і куры», «Квач на адной назе», «Квач у прыседзе», «Эстафеты са скачкамі».
Кіданне: набіўнога мяча (0,5 кг) дзвюма рукамі ад грудзей уперадуверх са становішча стоячы тварам у бок кідання, знізу ўперадуверх з таго самага зыходнага становішча на далёкасць; малога мяча з месца са становішча стоячы тварам у бок кідання на далёкасць.
Гульнёвыя практыкаванні: «Паспрабуй адбяры», «Перадаў — сядай», «Перакідванне мячоў».
Гульні: «Мяч — капітану», «Гонка мячоў па крузе», «Эстафета з мячом», «Зямля, вада, паветра».
Лажанне і пералажанне: у вертыкальным напрамку аднайменным спосабам, змешаным спосабам; з бакавога і прамога разгону наскок на каня ва ўпоры ўдоўж на сагнутыя рукі з далейшым паваротам ва ўпоры лежачы на жываце ўпоперак і перамахам дзвюма нагамі ў саскок; падцягванне ў вісе стоячы на нізкай перакладзіне.
Практыкаванні для паставы (з прадметам на галаве): лажанне па гімнастычнай сценцы ў вертыкальным напрамку вывучаным раней спосабам.
Акрабатычныя практыкаванні: два кулькі ўперад у групоўцы.
Практыкаванні ў раўнавазе (на бервяне): саскок з упору прысеўшы (вышыня бервяна 70—80 см).
Перамяшчэнне на лыжах: пад’ём «паўелачкай» і «лесвічкай» па пакатым схіле, спускі ў нізкай стойцы, тармажэнне «паўплугам»; перамяшчэнне на лыжах з раўнамернай хуткасцю на адлегласць да 1,5 км.
38
Гульні на лыжах: «Хто далей», «Шырэй крок», «Хто самы хуткі», «За мной!»; эстафета без палак.
Плаванне: агульнаразвіццёвыя і спецыяльныя падрыхтоўчыя практыкаванні на сушы і ў вадзе; скачок у ваду ўніз нагамі; спад у ваду (са становішча седзячы на борціку, рукі ўверсе, пасля нахілу ўперад); умець праплыць 12—15 м любым спосабам.
Гульнёвыя практыкаванні: «Невад», «Схавайся ў ваду».
Гульні на вадзе: «Карасі і карпы», «Паляўнічыя і качкі», «Вадалазы», «Барацьба за мяч», «Эстафета».
Тэсты фізічнай падрыхтаванасці: скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног; нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе; чаўночны бег 4x9 м; віс на сагнутых руках; падцягванне ў вісе; згібанне і разгібанне рук ва ўпоры лежачы на падлозе (х), на гімнастычнай лаўцы (дз); падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне за 30 с; бег на 30 м з высокага старту; 6мінутны бег на адлегласць.
Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
Развіццё рухальных здольнасцей
У III класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Дабівацца паляпшэння паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб і паказчыкаў фізічнага развіцця і падрыхтаванасці).
2. Умець правільна выконваць страявыя каманды, практыкаванні і перастраенні на месцы і ў руху.
39
3. Умець тэхнічна правільна і эстэтычна выразна выконваць агульнаразвіццёвыя фізічныя практыкаванні.
4. Павысіць узровень тэхнікі выканання фізічных практыкаваняў, вывучаных ў I—II класах.
5. Умець тэхнічна правільна хадзіць, бегаць, скакаць, лазіць, перамяшчацца на лыжах, захоўваць раўнавагу ў межах паказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
6. Рознабакова развіваць рухальнакаардынацыйныя і кандыцыйныя здольнасці з улікам абмежаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
7. Умець выконваць фізічныя практыкаванні ў зададзеным тэмпе.
8. Умець выконваць абноўлены комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі.
9. Умець гуляць у рухавыя гульні без кіраўніцтва настаўніка фізічнай культуры.
IV КЛАС
ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЕЛ
У IV класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (5 урокаў), а таксама на працягу навучальнага года ў працэсе вывучэння рухальных уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці, развіцця рухальных здольнасцей з улікам паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя вучняў.
Задачы раздзела:
1. Працягваць вучыць правілам бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас самастойных заняткаў, наведвання масавых спартыўных і забаўлялыіых відовішчаў і прывучаць выконваць іх з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
2. Фарміраваць веды, неабходныя вучням СМГ для аздараўлення і фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры, фарміраваць уменні і прывычку выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі.
3. Працягваць фарміраваць веды пра карысць заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, загартоўвання, выканання гігіенічных
40
патрабаванняў да догляду адзення і цела, да дыхання для ўмацавання здароўя, паспяховай вучобы, добрага настрою вучняў, аднесеных па стане здароўя да СМГ.
4. Вучыць правілам беражлівых адносін да фізкультурнага інвентару і абсталявання падчас арганізаваных і самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі і прывучаць выконваць іх.
5. Фарміраваць уяўленне аб уплыве шкодных экалагічных фактараў на здароўе чалавека і знаёміць з правіламі іх пазбягання.
6. Паглыбляць і пашыраць веды аб станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця і правілах яго фарміравання сродкамі фізічнай культуры.