• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    Гульні: «Скачок пад мікраскопам», «Вудачка», «Скачок за скачком»; эстафеты са скачкамі.
    1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
    46
    Кіданне: набіўнога мяча (1 кг) са становішча стоячы тварам у бок кідання дзвюма рукамі ад грудзей, зза галавы ўперадуверх.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Збі булаву», «Вертыкальная мішэнь», «Кідай далёка — збірай хутка», «Беражы прадмет».
    Гульні: «Абарона ўмацаванняў», *Мяч, які ляціць», «Перамена месцаў».
    Лажанне і пералажанне: лажанне на руках па нахіленай і гарызантальнай гімнастычнай лесвіцы, па канаце ў тры прыёмы; пералажанне з падсаджваннем цераз гімнастычнага каня; падцягванне ў вісе стоячы на нізкай (дз), у вісе на высокай (х) перакладзіне.
    Практыкаванні для паставы: з прадметам на галаве лажанне па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным і вертыкальным напрамках і па дыяганалях; перамяшчэнне па рэйцы гімнастычнай сценкі з паваротам на 360°; хадзьба па нахіленай лаўцы (нахіл да 30°).
    Акрабатычныя практыкаванні: кулёк назад, перакат назад у стойку на лапатках; кругавы перакат улева, управа; стойка на галаве з сагнутымі нагамі, стойка на галаве з дапамогай (х); «мост» са становішча лежачы на спіне (х, дз).
    Практыкаванні ў раўнавазе: паварот скачком на 90°; становішча старту стоячы ўздоўж бервяна, саскок з прагінаннем у даскок.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Не заставайся на падлозе», «Не губляй раўнавагу».
    Гульні: «Бойка пеўняў», «Салкі — ногі ад зямлі».
    Перамяшчэнне на лыжах: спускі з пакатых схілаў з праходжаннем варот са снегу; тармажэнне «плугам»; павароты пераступаннем у руху, пад’ём «лесвічкай» і *елачкай*; перамяшчэнне на лыжах з аздараўленчымі мэтамі.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Знайдзі флажок», *Дакладны паварот», «Дзе звініць?», «Каньковы ход», «Пустое месца».
    Гульні: «Хуткі лыжнік», «Два дамы», «Хто далей», «Шырэй крок», «За мной!», «Змейкі», «Запрэжка», «Квачы простыя»; эстафета без палак.
    Плаванне: агульнаразвіццёвыя і спецыяльныя падрыхтоўчыя практыкаванні на сушы і ў вадзе; скачок у ваду ўніз нагамі; спад у ваду (са становішча седзячы на борціку, рукі ўверсе, пасля нахілу ўперад); плаванне ў поўнай каардынацыі 25 м на грудзях ці 25 м на спіне.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Таптанне вады», «Хто вышэй выскачыць», «Дэльфіны», «Уюны», «Мачта».
    47
    Гульні: «Карасі і карпы», «Вадалазы», «Барацьба за мяч»; эстафеты з дошкай, з мячом.
    Тэсты фізічнай падрыхтаванасці: скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног; нахіл уперад са становішча седзячы на падлозе; чаўночны бег 4x9 м; віс на сагнутых руках; падцягванне ў вісе; згібанне і разгібанне рук ва ўпоры лежачы на падлозе (х), на гімнастычнай лаўцы (дз); падыманне і апусканне тулава лежачы на спіне за 30 с; бег на 30 м з высокага старту; 6мінутны бег на адлегласць.
    Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
    Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
    Развіццё рухальных здольнасцей
    У IV класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
    БАЗАВЫЯ ВУЧЭБНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ЎЗРОЎНЮ ПАДРЫХТАВАНАСЦІ ВУЧНЯЎ СМГ, ЯКІЯ ЗАКАНЧВАЮЦЬ ПАЧАТКОВУЮ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНУЮ ШКОЛУ1
    1.	Першая зместавая лінія: «Алімпійскі даведнік».
    1.1.	Вучні павінны в е д а ц ь:
    Аб Алімпійскіх гульнях, калі і дзе ўзніклі Алімпійскія гульні ў старажытнасці, як часта яны праводзіліся, дзе праходзілі
    1 Патрабаванні да засваення тэарэтычнага вучэбнага матэрыялу прад’яўляюцца вучням у поўным аб’ёме. Патрабаванні да засваення практычнага вучэбнага матэрыялу прад’яўляюцца з улікам індывідуальных абмежаванняў, проціпаказанняў і паказанняў назалагічных груп, клінікафункцыянальных характарыстык вучняў, рэкамендаванага рухальнага рэжыму, узроўню фізічнай працаздольнасці, узросту і полу.
    48
    спаборніцтвы, хто прымаў у іх удзел, як называліся пераможцы старажытных Алімпійскіх гульняў, чым яны ўзнагароджваліся, калі перапыніліся Алімпійскія гульні старажытнасці.
    Калі ўзніклі сучасныя Алімпійскія гульні, дзе былі праведзены першыя Алімпійскія гульні сучаснасці, чаму пяць кольцаў рознага колеру з’яўляюцца сімвалам Алімпійскіх гульняў, які дэвіз Алімпійскіх гульняў.
    Што такое «чэсная гульня» ў спорце, алімпійскія правілы чэснай гульні, якую алімпійскую ўзнагароду ўручаюць спартсмену за высакародны ўчынак.
    Беларускіх герояў Алімпійскіх гульняў.
    1.2.	Вучні павінны ў м е ц ь:
    Пераказаць 1—2 легенды аб узнікненні Алімпійскіх гульняў, растлумачыць, чаму Алімпійскія гульні старажытнасці мелі поспех, чаму яны спыніліся.
    Умець растлумачыць, што такое алімпійскі агонь, алімпійская эмблема, алімпійскі флаг, алімпійскі талісман, чаму праводзяцца летнія і зімнія Алімпійскія гульні, якое значэнне маюць Алімпійскія гульні для нашай краіны, чаму мы ганарымся чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў.
    Расказаць аб цырымоніях адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў, узнагароджання пераможцаў. Назваць першага прызёра Алімпійскіх гульняў з Беларусі, алімпійскіх чэмпіёнаў апошніх Алімпійскіх гульняў.
    1.3.	Вучні павінны быць гатовы:
    Растлумачыць значэнне кодэкса алімпійца для вучняў, якія займаюцца фізкультурай, і выконваць яго патрабаванні.
    2.	Другая зместавая лінія: «Фарміраванне культуры здароўя і здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры».
    2.1.	Вучні павінны в е д а ц ь:
    Правілы бяспечных паводзін на арганізаваных і самастойных занятках фізічнымі практыкаваннямі, значэнне іх выканання для захавання здароўя і жыцця.
    Рухальны рэжым школьніка, рэжым дня вучня, разумець значэнне заняткаў фізічнымі практыкаваннямі ў рэжыме дня.
    Карысць заняткаў фізічнай культурай для здароўя, значэнне правільнага дыхання для здароўя, правілы дыхання пры выкананні фізічных пратыкаванняў.
    49
    Пра значэнне правільнай паставы для здароўя, правілы захавання правільнай паставы.
    Пра загартоўванне, яго значэнне для здароўя. Простыя правілы загартоўвання.
    Што такое фізічнае развіццё, уплыў заняткаў фізічнай культурай на фізічнае развіццё. Паказчыкі фізічнага развіцця, правілы вымярэння асноўных паказчыкаў фізічнага развіцця.
    Што такое фізічная падрыхтаванасць. Паказчыкі і тэсты фізічнай падрыхтаванасці, правілы выканання тэстаў фізічнай падрыхтаванасці.
    Правілы вымярэння даўжыні і масы цела, частаты пульсу, дыхання.
    Пра ўплыў фізічных практыкаванняў і рухавых гульняў на арганізм вучня.
    Пра значэнне здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця для вучняў. Перавагі здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця.
    Правілы выканання комплексаў практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі.
    Правілы выканання страявых практыкаванняў.
    2.2.	Вучні павінны ў м е ц ь:
    Выконваць правілы бяспечных паводзін на арганізаваных і самастойных занятках фізічнымі практыкаваннямі. Даказаць неабходнасць іх выкарыстання.
    Тлумачыць значэнне заняткаў фізічнымі практыкаваннямі для здароўя. Правільна дыхаць пры выкананні фізічных практыкаванняў. Захоўваць правільную паставу на ўроках, падчас самападрыхтоўкі, у паўсядзённым жыцці і падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
    Правільна вымяраць асноўныя паказчыкі фізічнага развіцця. Ацэньваць змяненне фізічнага развіцця (лепш, горш).
    Параўноўваць вынікі, ацэненыя ў балах, паказаныя пры выкананні розных тэстаў (лепш, горш).
    Пералічваць правілы здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця. Тлумачыць значэнне іх выканання для свайго здароўя.
    Правільна выконваць вывучаныя комплексы практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі.
    Правільна вымяраць даўжыню і масу цела, частату пульсу, дыхання.
    2.3.	Вучні павінны быць гатовы:
    Прымяняць атрыманыя веды, уменні, навыкі пры рэгуляванні дыхання падчас выканання фізічных практыкаванняў, за
    50
    хаванні паставы на занятках, падчас выканання дамашніх заданняў, на спартыўнай пляцоўцы.
    Умець карыстацца метадычным дапаможнікам «Разам з Алімпіёнікам»: выконваць правілы вымярэнняў, весці запісы вынікаў, параўноўваць вынікі вымярэнняў у адпаведнасці з вывучанымі правіламі.
    Выконваць гігіенічныя патрабаванні да адзення і абутку на занятках фізічнай культурай.
    Самастойна тэхнічна правільна выконваць комплексы практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі.
    3.	Трэцяя зместавая лінія: «Фарміраванне школы рухаў».
    3.1.	Вучні павінны в е д а ц ь:
    Назвы і прызначэнне непроціпаказаных практыкаванняў і спосабаў дзейнасці.
    Правілы выканання (тэхніку) непроціпаказаных агульнаразвіццёвых практыкаванняў, разнавіднасцей хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў, акрабатычных практыкаванняў, перамяшчэнняў на лыжах, вывучанага спосабу плавання (пры наяўнасці басейна або магчымасці навучання плаванню).
    Правілы правядзення не менш як дванаццаці непроціпаказаных рухавых гульняў.
    3.2.	Вучні павінны ў м е ц ь:
    Тлумачыць правілы выканання непроціпаказаных фізічных практыкаванняў, спосабаў дзейнасці.
    Тэхнічна правільна выконваць непроціпаказаныя агульнаразвіццёвыя практыкаванні, разнавіднасці хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў, акрабатычныя практыкаванні, перамяшчэнні на лыжах, вывучаныя спосабы плавання (пры наяўнасці басейна або магчымасці навучання плаванню).
    Гуляць не менш як у дванаццаць непроціпаказаных рухавых гульняў.
    Абгрунтоўваць сваё меркаванне ў дачыненні да самаацэнкі выкананных фізічных практыкаванняў.
    3.3.	Вучні павінны быць гатовы:
    Выкарыстоўваць вывучаныя фізічныя практыкаванні, рэкамендаваныя настаўнікам фізічнай культуры, самастойна для вырашэння задач фізічнага самавыхавання, захоўваць пры гэтым правільную тэхніку іх выканання. Тлумачыць правілы выканання фізічнага практыкавання.
    Гуляць у вывучаныя рухавыя гульні без дапамогі настаўніка.
    51
    4.	Чацвёртая зместавая лінія: «Развіццё рухальных здольнасцей, рэкрэацыя, аздараўленне*.
    4.1.	Вучні павінны в е д а ц ь:
    Практыкаванні для развіцця каардынацыі рухаў. Тэст для ацэнкі каардынацыі рухаў.