• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    7.	Працягваць навучанне правілам загартоўвання для ўмацавання здароўя ў розныя поры года, кантролю правільнай паставы пры выкананні агульнаразвіццёвых практыкаванняў.
    8.	Фарміраваць уяўленне пра фізічную нагрузку пры выкананні фізічных практыкаванняў, вучыць вымяраць і ацэньваць яе простыя паказчыкі (частату пульсу, дыхання, пачуццё стомленасці і інш.).
    9.	Вучыць простым метадычным правілам рэгулявання нагрузкі пры выкананні фізічных практыкаванняў.
    10.	Вучыць правілам правядзення трох рухавых гульняў, не проціпаказаных вучням у сувязі з захворваннем, у тым ліку адной беларускай народнай гульні.
    11.	Пазнаёміць вучняў з дасягненнямі беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах арганізаваных і самастойных фізкультурных заняткаў (у спартыўнай зале, на спартыўнай пляцоўцы, у басейне, у прыродзе). Правілы кантролю інвентару і абсталявання ў час арганізаваных і самастойных заняткаў. Правілы беражлівага абыходжання з фізкультурным і спартыўным інвентаром і абсталяваннем1. Правілы культурных, бяспечных паводзін і пазбягання няшчасных выпадкаў у час наведвання масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў.
    1 Курсівам вызелены новы вучэбны матэрыял.
    41
    Здравазнаўства. Уплыў заняткаў фізічнымі практыкаваннямі на здароўе і разумовую працаздольнасць. Значэнне загартоўвання для ўмацавання здароўя ў розныя поры года. Значэнне правільнай паставы пры выкананні агульнаразвіццёвых практыкаванняў. Уплыў шкодных экалагічных фактараў на здароўе чалавека і правілы яго прафілактыкі.
    Здаровы лад жыцця. Станоўчы ўплыў здаровага ладу жыцця на здароўе, настрой, вучобу вучняў IV класа. Правілы заняткаў фізічнымі практыкаваннямі для ўмацавання здароўя і павышэння разумовай працаздольнасці. Правілы загартоўвання для ўмацавання здароўя ў розныя поры года. Правілы кантролю правільнай. паставы пры выкананні агульнаразвіццёвых практыкаванняў. Перавагі здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця. Правілы здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця чацвёртакласніка. Рухальны рэжым вучняў IV класа.
    Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Паняцце пра нагрузку пры выкананні фізічных практыкаванняў. Простыя паказчыкі нагрузкі: частата пульсу, суб’ектыўнае пачуццё стомленасці. Градацыя ўзроўню нагрузкі: малая, сярэдняя, вялікая. Правілы суб’ектыўнай ацэнкі велічыні нагрузкі па самаадчуванні. Простыя метадычныя правілы рэгулявання нагрузкі пры выкананні фізічных практыкаванняў. Табліцы для ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці вучняў. Правілы самаацэнкі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці вучнямі. Практыкаванні для паляпшэння і захавання правільнай паставы пры выкананні дамашніх заданняў.
    Алімпійскі даведнік. Алімпійская Беларусь. Алімпійскія чэмпіёны — гонар беларускага спорту. Алена Бялова — спартсменка, занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Дасягненні Марыны Лобач у мастацкай гімнастыцы. Легендарны барэц Аляксандр Мядзведзь. Спартсмены Рэспублікі Беларусь — прызёры Алімпійскіх гульняў. Першая спроба самастойнага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях.
    *
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
    Асновы бяспекі заняткаў. Асаблівасці бяспечных паводзін, абумоўленыя адхіленнямі ў стане здароўя.
    1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
    42
    Здравазнаўства. Гігіенічныя патрабаванні і гартавальныя працэдуры, не проціпаказаныя вучням з адхіленнямі ў стане здароўя.
    Здаровы лад жыцця. Патрабаванні да здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, абумоўленыя індывідуальнымі адхіленнямі ў стане здароўя.
    Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Правілы самастойнага прымянення фізічных практыкаванняў, абумоўленыя індывідуальнымі адхіленнямі ў стане здароўя.
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
    1.	Умець даказаць карысць заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, загартоўвання, выканання гігіенічных патрабаванняў да догляду адзення і цела, да дыхання для ўмацавання здароўя, паспяховай вучобы, добрага настрою вучняў, аднесеных па стане здароўя да СМГ.
    2.	Ведаць правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас самастойных заняткаў, наведвання масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў і ўмець правільна іх выкарыстоўваць у пэўнай сітуацыі з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    3.	Ведаць правілы кантролю фізкультурнага інвентару і абсталявання і беражлівых адносін да іх падчас арганізаваных і самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі і выконваць іх.
    4.	Мець уяўленне аб уплыве шкодных экалагічных фактараў на здароўе чалавека і ўмець прыняць правільнае рашэнне па яго папярэджанні ў пэўнай вучэбнай сітуацыі з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    5.	Ведаць аб станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця і правілах яго фарміравання сродкамі фізічнай культуры.
    6.	Ведаць простыя правілы фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры і ўмець прывесці прыклады іх практычнага асабістага выкарыстання з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    7.	Ведаць правілы загартоўвання для ўмацавання здароўя ў розныя поры года, умець прывесці прыклады іх выкарыстання з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    43
    8.	Ведаць правілы кантролю правільнай паставы пры выкананні агульнаразвіццёвых практыкаванняў і ўмець прымяняць іх на занятках.
    9.	Мець уяўленне пра фізічную нагрузку пры выкананні фізічных практыкаванняў, умець вымяраць і ацэньваць яе падчас заняткаў з улікам індывідуальных проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя.
    10.	Ведаць простыя правілы рэгулявання нагрузкі пры выкананні фізічных практыкаванняў.
    11.	Ведаць правілы правядзення не менш як дванаццаці рухавых гульняў, не проціпаказаных вучням у сувязі з захворваннем, у тым ліку не менш як чатырох беларускіх народных гульняў.
    12.	Ведаць беларускіх спартсменаў — чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў і свету, іх выдатныя дасягненні, якія праславілі Радзіму.
    ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    Задачы раздзела:
    1.	Аздараўліваць вучняў сродкамі фізічнай культуры, садзейнічаць умацаванню здароўя.
    2.	Вучыць выконваць перастраенні на месцы і ў руху, удасканальваць вывучаныя раней страявыя практыкаванні.
    3.	Вучыць правільна хадзіць, бегаць, скакаць, лазіць, перамяшчацца на лыжах, захоўваць раўнавагу з улікам абмежаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    4.	Удасканальваць фізічныя практыкаванні, вывучаныя ў I—III класах, з улікам абмежаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    5.	Рознабакова развіваць рухальнакаардынацыйныя і кандыцыйныя здольнасці вучняў з улікам абмежаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    6.	Фарміраваць уменне тэхнічна правільна і эстэтычна выразна выконваць агульнаразвіццёвыя фізічныя практыкаванні.
    7.	Вучыць выконваць абноўлены комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі.
    8.	Вучыць рухавым гульням.
    44
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
    Страявыя практыкаванні: выкананне каманд «Станавіся!», «Раўняйся!», «Смірна!», «Вольна!»; павароты кругом на месцы, разлік па парадку; перастраенне на месцы з адной шарэнгі ў тры (чатыры) уступамі; выкананне каманды «Праз цэнтр па адным — марш!» для драблення і зліцця.
    Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: спалучэнне выпадаў, нахілаў, прысяданняў з рухамі рук (дугамі і кругамі) без прадметаў і з прадметамі (скакалкі, палкі, гантэлі); выкананне практыкаванняў пад музыку; комплекс практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі.
    Хадзьба: з акцэнтаваным крокам, спартыўная хадзьба, са змяненнем кірунку па камандзе, хадзьба з музычным суправаджэннем.
    Бег: па зададзенай схеме, у зададзены час (да 6 мін).
    Скачкі: у даўжыню на дакладнасць прызямлення, у глыбіню на мяккасць прызямлення.
    Кіданне: знізу ўперадуверх на зададзеную адлегласць; малога мяча з месца са становішча стоячы тварам у бок кідання на зададзеную адлегласць; у гарызантальную і вертыкальную цэлі (1,5x1,5 м) з адлегласці 4—5 м.
    Лажанне і пералажанне: ляжанне па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным кірунку з паваротам на 180°; пералажанне наступаючы (цераз бервяно); перапаўзанне папластунску; адпаўзанне ўбок.
    Практыкаванні для паставы: з прадметам на галаве лажанне па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным напрамку; перамяшчэнне па рэйцы гімнастычнай сценкі з паваротам на 360°.
    Акрабатычныя практыкаванні: з упору прысеўшы перакат назад у групоўцы, перакат уперад ва ўпор прысеўшы.
    Практыкаванні ў раўнавазе (на бервяне): хадзьба з прадметам на галаве з паваротамі.
    Танцавальныя практыкаванні: ускладнены.я варыянты з рухамі рук, галавы, тулава танцавальных крокаў «Бульбы», «Крыжачка», полькі, паланеза, мазуркі, вальса.
    45
    Перамяшчэнне на лыжах: папераменны і адначасовы двухкрокавыя хады, перамяшчэнне на лыжах з аздараўленчымі мэтамі.
    Плаванне: слізганне лежачы на грудзях, на спіне; слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам «кроль» на спіне, на грудзях; практыкаванні для дыхання ў вадзе; плаванне з дапамогай ног і грабкоў адной рукой з рознымі палажэннямі другой рукі (удых з боку рукі, якая выконвае грабок); плаванне з дапамогай ног; плаванне з дапамогай рук; плаванне ў поўнай каардынацыі.
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
    Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
    Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: спалучэнне выпадаў, нахілаў, прысяданняў з рухамі рук (дугамі і кругамі) з прадметамі (скакалкі, палкі, гантэлі); выкананне практыкаванняў пад музыку.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Палка пад нагамі», «Бег у пары са скакалкай».
    Гульні: «Мы — фізкультурнікі!», «Слухай сігнал!», «Што змянілася?», «Тройка», «Запрашэнне».
    Хадзьба: з паскарэннем.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Хто як ходзіць», «Прынясі прадмет».
    Гульні: «Іголка, нітка, вузел», «Спаборніцтвы скараходаў».
    Бег: з высокім падыманнем бядра, дробнымі крокамі, скачкамі, чаўночны бег 3x10 м.
    Гульнёвыя практыкаванні: «Гонка крабаў», «Бег сараканожак», «Абмяняй булаву».
    Гульні: «Мышалоўка», «Поезд», «Самалёты», «Белыя мядзведзі».
    Скачкі: у кроку, у вышыню з месца і з разгону, з кароткай скакалкай на адной і дзвюх нагах з прасоўваннем уперад, назад, улева, управа.