Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
7. Фарміраваць уменні, неабходныя для самастойнага выкарыстання непроціпаказаных сродкаў відаў спорту для аздараўлення, з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
58
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: удасканаленне навыкаў звычайнай хадзьбы са зменай даўжыні, частаты крокаў; удасканаленне тэхнікі спартыўнай хадзьбы (становішча тулава, галавы, рук, пастаноўка ног, амартызацыя, штуршок).
Бег: удасканаленне тэхнікі бегавых практыкаванняў: дробны бег на месцы і ў руху, бег з высокім падыманнем бядра на месцы і ў руху, з закідваннем галёнкі на месцы і ў руху; па перасечанай мясцовасці ў паркавай зоне, якая прылягае да школы; у чаргаванні з хадзьбой.
Кіданне: кіданне тэніснага мяча на дакладнасць пападання ў гарызантальную цэль, на зададзеную адлегласць; кіданне набіўнога мяча (1—2 кг) зза галавы з месца, з кроку, ад грудзей з месца, з кроку знізу ўверх на зададзеную вышыню.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, арыентацыя, рытмізацыя рухаў), гібкасці, аэробнай вынослівасці.
Гімнастыка і акрабатыка
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні1: для развіцця рухавасці плечавых, локцевых, тазасцегнавых, каленных суставаў, ступні, пазваночніка; для развіцця каардынацыі рухаў рук, ног, рук і ног; для фарміравання рытму і пластыкі рухаў (рытмічныя танцавальныя рухі, элементы прыкладной харэаграфіі, практыкаванні для пластыкі рук).
Хадзьба: на насках са зменай напрамку і тэмпу руху; прыстаўнымі крокамі ўперад па чарзе левай і правай нагой; скрыжаванымі крокамі ўлева і ўправа; у паўпрыседзе, у поўным прыседзе.
1 У кожным класе базавай школы штогод абнаўляецца 30—40 % агульнаразвіццёвых практыкаванняў.
59
Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба з прадметам на галаве па падлозе, лаўцы, гімнастычным бервяне; хадзьба з гімнастычнай палкай за спінай, за галавой з захаваннем правільнай паставы.
Саскокванні: з гімнастычнай сценкі з устаноўкай на мяккасць прызямлення.
Практыкаванні ў раўнавазе: хадзьба прыстаўнымі крокамі па гімнастычнай лаўцы; павароты на насках; прысяданні на дзвюх нагах на гімнастычнай лаўцы; стойка «фламінга» на працягласць утрымання стоячы на рэйцы шырынёй 2 см; камбінацыя з развучаных практыкаванняў.
Лажанне і пералажанне: перамяшчэнне па гімнастычнай сценцы прыстаўнымі крокамі ў гарызантальным напрамку з паслядоўным перахопліваннем рук.
Акрабатычныя практыкаванні: групоўка лежачы на спіне, перакат назад з упору прысеўшы і перакат уперад у групоўцы; «шпагат» з апорай рукамі.
Страявыя практыкаванні: павароты на месцы, перастраенні з адной шарэнгі ў дзве і болей, хадзьба з акцэнтаваным крокам, хадзьба «змейкай», хадзьба па дыяганалі, хадзьба са зменай даўжыні крокаў.
Комплекс практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі з 5—6 практыкаваняў.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей, гібкасці.
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: папераменны двухкрокавы ход, адначасовы двухкрокавы ход, павароты пераступаннем; прымяненне непроціпаказаных прыёмаў пры аздараўленчай хадзьбе на лыжах.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (раўнавага, узгодненасць рухаў рук і ног, прапрыацэптыўныя дыферэнцыроўкі), агульнай (аэробнай) вынослівасці.
Спартыўныя гульні
(вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
Баскетбол: стойка іграка; перамяшчэнні; лоўля і перадача мяча дзвюма рукамі ад грудзей на месцы і ў руху; вядзенне 60
мяча правай і левай рукой; кідок мяча адной рукой з месца; спыненне скачком.
Фугбол (х): перамяшчэнні скрыжаванымі і прыстаўнымі крокамі; удары па нерухомым мячы і мячы, які коціцца, унутраным бокам ступні і пярэдняй часткай. пад’ёму.
Гандбол: стойка іграка; перамяшчэнне; спыненне двума крокамі; вядзенне мяча; лоўля мяча дзвюма рукамі і перадача адной і дзвюма рукамі на месцы; кідок мяча адной рукой зверху.
Развіццё рухальных здольнасцей: развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (своечасовасць і дакладнасць рэагавання, пачуццё дыстанцыі, кінестэзічная дыферэнцыроўка, арыентацыя, узаемадзеянне), гібкасці, агульнай (аэробнай) вынослівасці.
Кросавая падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: хадзьба па перасечанай мясцовасці; рухі рук і пастаноўка ступні ў кросавым бегу; чаргаванне хадзьбы і бегу.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (раўнавага, узгодненасць рухаў рук і ног), агульнай (аэробнай) вынослівасці.
Канькабежная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: адштурхоўванне і слізганне на двух каньках па прамой, па павароту ўправа і ўлева; слізганне на адным каньку; павароты на двух каньках дугой і прыстаўнымі крокамі; тармажэнне «паўплугам» і «плугам»; бег на дыстанцыі да 500 м.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (раўнавага, узгодненасць рухаў рук і ног), агульнай (аэробнай) вынослівасці.
Плаванне
(пры наяўнасці басейна)
Вучэбны матэрыял: удасканаленне каардынацыі рухаў рук і ног для плавання спосабам «кроль» на грудзях: плаванне пры дапамозе ног і грабкоў адной рукой, плаванне пры дапамозе рук, плаванне пры дапамозе ног; удасканаленне ўзгодненасці рухаў з дыханнем; плаванне спосабам «кроль» на грудзях у поўнай каардынацыі.
61
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (раўнавага, каардынацыя рухаў рук і ног, «пачуццё вады»), гібкасці, агульнай (аэробнай) вынослівасці.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Лёгкая атлетыка
Бег: удасканаленне тэхнікі бегавых практыкаванняў: бег са зменай хуткасці і напрамку; бег на кароткія дыстанцыі: бег з высокага старту на хуткасць, стартавы разгон, бег па прамой; кросавы бег па перасечанай мясцовасці ў паркавай зоне, якая прылягае да школы, і да т. п.
Скачкі з месца: у вышыню з даставаннем падвешаных прадметаў, з паваротам на 90°, 180°; у даўжыню штуршком дзвюх ног на зададзеную адлегласць, на далёкасць; цераз рызінку, скакалку, з нагі на нагу, у кроку; трайны скачок з месца.
Скачкі з разгону: у даўжыню ў кроку, у даўжыню сагнуўшы ногі, у вышыню з прамога разгону (вышыня 50—70 см), пераступаннем.
Кіданне: знізу ўверх на зададзеную вышыню; лоўля набіўнога мяча (1—2 кг) дзвюма рукамі пасля кідка партнёра, пасля кідка ўверх з воплескам далонямі, пасля павароту на 90°, пасля прысядання.
Гімнастыка і акрабатыка
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: для развіцця сілы і сілавой вынослівасці мышцаў — згібальнікаў і разгібальнікаў рук, разгібальнікаў і згібальнікаў ног, разгібальнікаў і згібальнікаў ступні, разгібальнікаў і згібальнікаў тулава; для развіцця хуткаснасілавых якасцей ног.
Наскокванні і саскокванні: наскокванне на лаўку штуршком ног з месца, штуршком адной і махам другой нагі з кроку з устаноўкай на мяккасць прызямлення; саскокванне з лаўкі,
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
62
гімнастычнага бервяна, гімнастычнай сценкі, гімнастычнага каня (казла) з устаноўкай на мяккасць прызямлення.
Скачкі апорныя: наскок ва ўпор прысеўшы на гімнастычны снарад (лаўка, казёл, конь, бервяно); саскок прагнуўшыся з упору прысеўшы на снарадзе з устаноўкай на мяккасць прызямлення.
Практыкаванні ў раўнавазе: хадзьба прыстаўнымі крокамі па бервяне; павароты на насках; прысяданні на дзвюх нагах на бервяне; стойка «фламінга» на працягласць утрымання стоячы на рэйцы шырынёй 2 см; камбінацыі з развучаных практыкаванняў.
Вісы: віс на сагнутых руках (х, дз); падцягванне ў вісе (х); падцягванне сагнутых у каленях ног да грудзей у вісе на гімнастычнай сценцы або перакладзіне (х, дз); размахванне выгібамі ў вісе на перакладзіне (х), у вісе на верхняй жэрдцы (дз).
Упоры: наскокванне ва ўпор на нізкую перакладзіну (х), наскокванне ва ўпор на ніжнюю жэрдку (дз); упор прагнуўшыся на нізкай перакладзіне (х), на ніжняіі жэрдцы. (дз); з вісу стоячы на сагнутых руках махам адной і штуршком другой нагі пераварот ва ўпор на ніжнюю жэрдку (дз), на нізкую перакладзіну (х); хадзьба на руках ва ўпоры па падлозе («тачка») (х); згібанне і разгібанне рук ва ўпоры лежачы на падлозе (х), ва ўпоры на гімнастычнай лаўцы (дз).
Лажанне і пералажанне: лажанне па нахіленай гімнастычнай лаўцы, падцягванне ва ўпоры лежачы на грудзях на нахіленай гімнастычнай лаўцы; перамяшчэнне па гімнастычнай сценцы ў вертыкальным напрамку з рознаіменным і аднайменным перахопліваннямі рук; лажанне па канаце з дапамогай ног; пералажанне цераз гімнастычнага каня.
Акрабатычныя практыкаванні: кулёк уперад, два кулькі ўперад у групоўцы; стойка на лапатках з сагнутымі нагамі, з прамымі нагамі (х, дз); «шпагат» з апорай рукамі (х, дз); «мост» нахілам назад (дз).
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: пад’ём наўскасяк «паўелачкай», тармажэнне «плугам»; прымяненне непроціпаказаных прыёмаў пры перамяшчэнні на дыстанцыі да 2,5 км.
Кросавая падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: хадзьба па перасечанай мясцовасці; бег угару і ўніз; высокі старт групай; кросавы бег на адлегласць да 2,5 км.
63
Канькабежная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: бег на дыстанцыі да 500 м.
Спартыўныя гульні
(вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
Баскетбол: спыненне скачком; прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах гульні.
Футбол (х): прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах гульні.
Гандбол: прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах гульні.
Плаванне (пры наяўнасці басейна)
Вучэбны матэрыял:: праплыванне дыстанцыі 25 м і болей; скачок у ваду «салдацікам» з борціка.
Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.