Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3,
75
п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
Развіццё рухальных здольнасцей
У VI класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Дабівацца паляпшэння паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб і паказчыкаў фізічнага развіцця і падрыхтаванасці і інш.).
2. Умець правільна выконваць страявыя каманды, практыкаванні і перастраенні на месцы і ў руху, вывучаныя ў VI класе.
3. Умець тэхнічна правільна і эстэтычна выразна выконваць агульнаразвіццёвыя фізічныя практыкаванні, вывучаныя ў VI класе.
4. Умець тэхнічна правільна выконваць вывучаныя акрабатычныя, гімнастычныя практыкаванні, хадзіць, бегаць, скакаць, кідаць, лазіць, перамяшчацца на лыжах, захоўваць раўнавагу, плаваць у межах паказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
5. Рознабакова развіваць рухальнакаардынацыйныя і кандыцыйныя здольнасці з улікам абмежаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Умець выконваць абноўлены комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі (6—8 практыкаванняў).
7. Умець гуляць не менш як у 4 рухавыя гульні без дапамогі настаўніка фізічнай культуры, у тым ліку ў адну беларускую народную гульню, валодаць тэхнікатактычнымі прыёмамі адной са спартыўных гульняў.
76
VII КЛАС
ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
У VII класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (8 урокаў), у ліку якіх не менш як чатыры тэарэтычныя і не больш за чатыры метадычныя ўрокі, а таксама ў працэсе вывучэння і ўдасканалення фізічных практыкаванняў, рухавых і спартыўных гульняў і самастойна.
Задачы раздзела:
1. Працягваць вучыць правілам бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас самастойных заняткаў у розныя поры года, пры аказанні дапамогі пацярпеламу і прывучыць выконваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
2. Садзейнічаць фарміраванню патрыятычнага пачуцця гонару за сваю Радзіму, дастойна прадстаўленую на Алімпійскіх гульнях сусветна вядомымі беларускімі спартсменамі, садзейнічаць пераемнасці алімпійскіх традыцый, культываванню алімпійскіх каштоўнасцей і фарміраванню алімпійскіх ідэалаў у краіне.
3. Фарміраваць уяўленні аб спорце як цікавым для школьніка занятку, аб магчымасцях самавыхавання і самасцвярджэння вучня ў працэсе заняткаў спортам, аб створаных у нашай краіне магчымасцях для заняцця спортам.
4. Фарміраваць гігіенічныя веды, якія матывуюць рэгулярныя заняткі вучняў СМГ фізічнымі практыкаваннямі, неабходныя для аздараўлення і фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры, фарміраваць уменні і прывычку выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
5. Паглыбляць гігіенічныя веды, неабходныя для загартоўвання, умацавання здароўя і павышэння разумовай працаздольнасці, з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Фарміраваць прыкладныя веды, неабходныя для самакантролю падчас фізічнага выхавання і самавыхавання, з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
77
7. Удасканальваць веды аб фізічнай нагрузцы пры выкананні фізічных практыкаванняў, вучыць вымяраць і ацэньваць яе простыя паказчыкі (частата пульсу, дыхання, пачуццё стомленасці і інш.).
8. Вучыць простым метадычным правілам рэгулявання нагрузкі пры выкананні фізічных практыкаванняў.
9. Паглыбляць і пашыраць веды аб каштоўнасці здароўя, станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця і правілах яго фарміравання сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
10. Вучыць правілам правядзення трох рухавых і спартыўных гульняў, непроціпаказаных вучням у сувязі з захворваннем, у тым ліку адной беларускай народнай гульні.
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін на арганізаваных і самастойных занятках рознымі відамі фізічных практыкаванняў. Правілы аказання першай дапамогі пацярпеламу.
Алімпізм і алімпійскі рух. Першыя беларускія алімпійцы. Дэбют у Хельсінкі. Алімпійскія медалі беларускіх спартсменаў у Мельбурне. Трыумф беларускіх спартсменаў на наступных Алімпіядах (1960—1990 гг.). Людзі з легенды — алімпійцы. М. Крываносаў, А. Мядзведзь, А. Бялова, Р. Клім, Л. Петрык, Т. Самусенка, А. Раманькоў, В. Корбут, Н. Кім, С. Багінская, В. Шчэрба, У. Парфяновіч і інш. Дэбют нацыянальнай алімпійскай каманды Рэспублікі Беларусь на зімніх і летніх Алімпійскіх гульнях. Значэнне спорту ў фарміраванні асобы. Якія важныя якасці асобы дапамагае фарміраваць спорт. Магчымасці самаўдасканалення падчас заняткаў спортам. Спорт як сфера самасцвярджэння. Створаныя ў Рэспубліцы Беларусь магчымасці для заняткаў спортам1.
Гігіенічныя веды. Паглыбленне ведаў пра ўплыў агульнай фізічнай падрыхтоўкі на фізічную і разумовую працаздольнасць школьніка, несумяшчальнасць фізічнай падрыхтоўкі са шкоднымі прывычкамі. Узаемасувязь фізічнай падрыхтоўкі, загартоўвання з умацаваннем здароўя школьніка. Правілы загартоўван
1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
78
ня з дапамогай паветраных ваннаў, водных працэдур у розныя поры. года з улікам стану здароўя. Правілы захавання гігіены цела ў розныя поры года.
Методыка самакантролю. Паняцце самакантролю. Папярэдні і этапны самакантроль фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці і аздараўленчага ўплыву заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Паказчыкі самакантролю фізічнага развіцця — даўжыня і маса цела, фізічнай падрыхтаванасці — тэсты школьнай праграмы, аздараўленчага ўплыву заняткаў фізічнымі практыкаваннямі — вынікі выканання функцыянальных проб. Норма вагі і акружнасці грудной. клеткі для свайго росту. Норма частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) і частаты дыхання (ЧД) у стане спакою для свайго ўзросту і стану здароўя. Дапушчальная ЧСС падчас работы для свайго ўзросту і стану здароўя. Вызначэнне сваёй фізічнай падрыхтаванасці. Правілы самаацэнкі агульнай фізічнай падрыхтаванасці з дапамогай 10бальных шкал. Вызначэнне «адстаючых» фізічных якасцей з дапамогай 10бальных шкал фізічнай падрыхтаванасці.
Методыка самастойных заняткаў. Развіццё рухальных здольнасцей. Задачы фізічнай падрыхтоўкі. Паняцце пра вучэбнае заданне (ВЗ) для вырашэння задач фізічнай падрыхтоўкі; ВЗ для развіцця агульнай вынослівасці; правілы дыхання пры выкананні ВЗ, накіраваных на развіццё агульнай вынослівасці. Правілы адной са спартыўных гульняў, правілы правядзення трох рухавых гульняў на мясцовасці ў розныя поры. года.
Здаровы лад жыцця. Правілы здаровага ладу жыцця. Рэжым дня вучня ў розныя поры года. Фізічныя практыкаванні ў рэжыме вучобы і адпачынку. Тыднёвы рухальны рэжым у розныя поры года з улікам стану здароўя.
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Асновы бяспекі заняткаў. Асаблівасці правіл бяспечных паводзін падчас заняткаў, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
Алімпізм і алімпійскі рух. Значэнне для вучняў СМГ магчымасцей самаўдасканалення ў працэсе заняткаў спортам для фар
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
79
міравання аптымістычнага стаўлення да перспектыў умацавання здароўя сродкамі фізічнай культуры.
Гігіенічныя веды. Паглыбленне ведаў, якія матывуюць і рэгламентуюць самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі з улікам паказанняў, проціпаказанняў і абмежаванняў, абумоўленых захворваннем.
Методыка самакантролю. Асаблівасці самакантролю з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
Методыка самастойных заняткаў. Правілы самастойнага вызначэння ВЗ для фізічнай падрыхтоўкі з улікам стану здароўя. Правілы адной са спартыўных гульняў, правілы правядзення трох рухавых гульняў на мясцовасці ў розныя поры года з улікам стану здароўя. Карэкцыя методыкі самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам стану здароўя.
Здаровы лад жыцця. Асаблівасці здаровага ладу жыцця з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
1. Ведаць правілы бяспечных паводзін падчас вывучэння і выкарыстання сродкаў розных відаў спорту, скарэкціраваныя з улікам індывідуальных асаблівасцей характару і цяжкасці захворвання.
2. Ведаць дасягненні беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях, умець ацаніць іх уклад у развіццё нацыянальнай культуры і дастойнае прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.
3. Тлумачыць значэнне прыкладаў самаўдасканалення падчас заняткаў спортам для фарміравання аптымістычных адносін да магчымасці ўмацавання здароўя сродкамі фізічнай культуры.
4. Ведаць віды самакантролю, методыку і паказчыкі самакантролю фізічнага развіцця, фізічнай падрыхтаванасці, аздараўленчага ўздзеяння заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
5. Ведаць межы нормы індывідуальных паказчыкаў фізічнага развіцця, функцыянальных паказчыкаў асноўных жыццёва важных сістэм (сардэчнасасудзістай, дыхальнай) для свайго ўзросту і полу ў стане спакою і падчас выканання фізічных практыкаванняў.
80
6. Ведаць простыя правілы рэгулявання нагрузкі і правядзення рухавых гульняў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
7. Ведаць індывідуальныя асаблівасці самакантролю і ўмець карэкціраваць ацэнку яго вынікаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
8. Ведаць правілы вызначэння ВЗ з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.