Вучэбныя праграмы
для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Памер: 274с.
Мінск 2007
9. Умець даказаць актуальнасць здароўя як вечнай каштоўнасці для кожнага чалавека, якая патрабуе пастаяннага клопату і ўвагі.
10. Разумець перавагу здаровага ладу жыцця і падмацоўваць гэта канкрэтнымі прыкладамі.
ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Задачы раздзела:
1. Аздараўліваць вучняў сродкамі відаў спорту.
2. Фарміраваць правільную паставу.
3. Удасканальваць дакладнасць выканання страявых каманд і перастраенняў на месцы і ў руху.
4. 3 улікам індывідуальных абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя, удасканальваць вывучаныя і вывучаць новыя агульнаразвіццёвыя, акрабатычныя практыкаванні, практыкаванні на гімнастычных снарадах, тэхніку перамяшчэння на лыжах, вучыць плаваць, тэхнікатактычным прыёмам адной са спартыўных гульняў (баскетбол, футбол, гандбол), неабходным для аздараўлення і рознабаковага развіцця рухальнакаардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей.
5. Фарміраваць уменні, неабходныя для самастойнага выкарыстання непроціпаказаных сродкаў відаў спорту для аздараўлення з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
6. Рознабакова развіваць сродкамі відаў спорту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
81
БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
Агульнаадукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: з перакочваннем з пяткі на насок, з высокім падыманнем бядра; удасканаленне навыкаў звычайнай хадзьбы, хадзьбы на насках, скрыжаваным крокам на знешнім баку ступні, у паўпрыседзе з захаваннем правільнай паставы; удасканаленне тэхнікі спартыўнай хадзьбы.
Бег: скарочанымі крокамі (60—70 см) з невысокай частатой рухаў; паўторны бег з пераменнай хуткасцю (20 м павольна, 20 м больш хутка); бег на месцы з высокім падыманнем бядра, закідваннем галёнкі; навучанне ўменню размяркоўваць сілы ў бегу за 2, 3, 4, 5, 6 мін.
Кіданне: кіданне мяча (150 г) з месца на зададзеную адлегласць; з 4—5 кідальных крокаў са скарочанага разгону па калідоры 10 м на зададзеную адлегласць; кіданне тэніснага мяча з месца ў гарызантальную і вертыкальную цэлі (1x1 м) з адлегласці 6—8 м.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, арыентацыя, рытмізацыя рухаў), гібкасці, аэробнай вынослівасці.
Правілы спаборніцтваў: па бегу на кароткія дыстанцыі; па скачках у даўжыню і вышыню з разгону; па кіданні мяча.
Гімнастыка і акрабатыка
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: з кароткай скакалкай; з гімнастычнай палкай; на гімнастычнай лаўцы; каля гімнастычнай сценкі; без прадметаў.
Хадзьба: на насках прыстаўнымі крокамі ўперад, назад; дробным крокам; на пятках, на знешнім баку ступні.
Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба на насках з гімнастычнай палкай за спінай, са скакалкай; па гімнастычнай лаўцы на насках прыстаўнымі крокамі з захаваннем правільнай паставы.
82
Практыкаванні ў раўнавазе на гімнастычным бервяне: перамяшчэнне на насках скарочанымі і прыстаўнымі крокамі са скакалкай у руках.
Вісы: віс на перакладзіне, верхняй жэрдцы.
Прызямленні: пасля саскоквання з гімнастычнай лаўкі.
Страявыя практыкаванні: удасканаленне страявых практыкаванняў і перастраенняў на месцы і ў руху, вывучаных у V—VI класах.
Комплекс практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі з 8—10 практыкаванняў.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, арыентацыя, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), гібкасці, аэробнай вынослівасці.
Лыжная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: удасканаленне тэхнікі непроціпаказаных спосабаў перамяшчэння на лыжах.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
Спартыўныя гульні
(вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
Баскетбол: вядзенне мяча, абвядзенне перашкод, перадача мяча ад пляча ў руху, спыненне ў два крокі, выкананне двайнога кроку, кідкі мяча ў руху пасля двайнога кроку; вядзенне мяча без зрокавага кантролю, кідкі мяча з месца па кольцы дзвюма рукамі ад грудзей.
Футбол (х): удар па мячы, які коціцца, унутранай часткай пад’ёму ступні, па нерухомым мячы знешняй часткай пад’ёму ступні; перадача мяча ў квадратах; укідванне мяча зза бакавой лініі; спыненне мяча грудзямі.
Гандбол: перадача мяча ў руху адной рукой збоку; кідкі мяча зверху, знізу і збоку сагнутай і прамой рукой; лоўля мяча,
83
які коціцца; вядзенне мяча з нізкім адскокам; перадача мяча ад пляча сагнутай рукой без замаху.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (своечасовасць і дакладнасць рэагавання, пачуццё дыстанцыі, кінестэзічная дыферэнцыроўка, арыентацыя, узаемадзеянне, мышачнае расслабленне), аэробнай вынослівасці.
Кросавая падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: высокі старт групай; бег са змяненнем даўжыні і частаты бегавых крокаў.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
Канькабежная падрыхтоўка
Вучэбны матэрыял: старт; стартавы разгон; бег на хуткасць па прамой і павароце.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, кінестэзічная рухальная дыферэнцыроўка, раўнавага, рытмізацыя рухаў, рухальная выразнасць), аэробнай вынослівасці.
Плаванне
(пры наяўнасці басейна)
Вучэбны матэрыял: удасканаленне каардынацыі рухаў рук і ног для плавання спосабам «кроль» на грудзях: праплыванне адрэзкаў, выконваючы грабок толькі левай рукой, затым толькі правай, адначасова дзвюма рукамі, карыстаючыся для падтрымкі ног дошкамі, надзіманымі кругамі і інш., тое самае, але працуючы нагамі, звяртаючы ўвагу на дыханне; плаванне спосабам «кроль» на грудзях у поўнай каардынацыі, узгадняючы дыханне з работай рук.
Развіццё рухальных здольнасцей: рознабаковае развіццё рухальнакаардынацыйных здольнасцей (узгодненасць рухаў рук і ног, раўнавага, «пачуццё вады»), гібкасці, аэробнай вынослівасці.
84
ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
Адукацыйнааздараўленчыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца выбарачна з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых станам здароўя
Лёгкая атлетыка
Хадзьба: у паўпрыседзе з захаваннем правільнай паставы.
Бег: замацаванне тэхнікі высокага старту з апорай адной рукой; бег з нізкага старту; адпрацоўка стартавага разгону; старт са становішча лежачы (у зале); бег з нізкага старту на адлегласць да 30 м; з паскарэннем на адлегласць да 60 м; з пераменнай хуткасцю (20 м павольна, 20 м больш хутка, 20 м з максімальнай хуткасцю); бег на месцы з высокім падыманнем бядра, закідваннем галёнкі; навучанне ўменню размяркоўваць сілы ў бегу за 2, 3, 4, 5, 6 мін; чаўночны бег 10x5 м; навучанне перадачы эстафеты, эстафетнаму бегу па крузе.
Скачкі з месца: развіццё хуткаснасілавых якасцей ног і ўдасканаленне тэхнікі скачкоў: пяцярнога скачка з месца, скачка ўверх штуршком дзвюх ног, падцягваючы калені, без прасоўвання ўперад, з прасоўваннем уперад; скачкі з нагі на нагу з прасоўваннем уперад; скачкі ў кружкі, размешчаныя на рознай адлегласці.
Скачкі з разгону: удасканаленне тэхнікі скачкоў у даўжыню сагнуўшы ногі з кароткага разгону, з доўгага разгону; у вышыню пераступаннем з кароткага (3—5 крокаў) і з доўгага (10—14 крокаў) разгону; скачкі з 2—3 крокаў з даставаннем нагой падвешанага мяча.
Кіданне: набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі з розных зыходных становішчаў: стоячы тварам і бокам да кідаючага з месца і з крокаў уперадуверх, знізу ўверх на зададзеную вышыню; лоўля набіўнога мяча (2 кг) дзвюма рукамі пасля кідка партнёра і розных рухаў пасля кідка ўверх.
Правілы спаборніцтваў: па бегу на кароткія дыстанцыі; па скачках у даўжыню і вышыню з разгону; па кіданні мяча.
1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
85
Гімнастыка і акрабатыка
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні: са скакалкай; з набіўнымі мячамі; з гімнастычнай лаўкай; на гімнастычнай сценцы.
Хадзьба: у прыседзе («гусіным крокам»).
Практыкаванні для правільнай паставы: хадзьба па гімнастычным бервяне з захаваннем правільнай паставы.
Апорныя скачкі: у даўжыню ногі паасобку цераз казла вышынёй 110 см (х), у шырыню ногі паасобку цераз казла вышынёй 100 см (дз).
Практыкаванні ў раўнавазе на гімнастычным бервяне: спалучэнне скачкоў на адной і дзвюх нагах на месцы, з нязначным прасоўваннем уперад: скачок на левую — правая назад, скачок на правую — левая ўперад, на левую — правая назад; скачкі з прасоўваннем уперад: махам правай на дзве, на правую — левая назад, на левую — правая назад; махам правай скачок на дзве нагі; павароты на 180°, рукі праз бакі ўверх і ўніз у бакі; наскокванне на бервяно з апорай адной нагой; саскокванне з седа на бядры з паваротам на 90° і 180°.
Вісы: на высокай перакладзіне (х); лежачы на нізкай перакладзіне (х, дз); у вісе на перакладзіне размахванне выгібамі (х), саскокванне махам назад (х); у вісе (на перакладзіне, гімнастычнай сценцы, верхняй жэрдцы рознавысокіх брусоў) падыманне сагнутых у каленях ног з наступным іх выпростваннем і апусканнем (х).
Упоры: з вісу стоячы на сагнутых руках махам адной і штуршком другой нагі пераварот ва ўпор на руках на ніжнюю жэрдку (з дапамогай), махам назад саскокванне з паваротам. на 90° (дз); з седу на правым (левым) бядры, трымаючыся правай (левай) за верхнюю жэрдку, левая (правая) у бок, сед вуглом — трымаць; перахоп левай (правай) з паваротам направа (налева) за верхнюю жэрдку апускаючы ногі, перахоп правай (левай) за ніжнюю жэрдку з паваротам направа саскокванне ў стойку правым (левым) бокам да ніжняй жэрдкі (дз); на нізкай перакладзіне з вісу стоячы на сагнутых руках штуршком дзвюма нагамі пераварот ва ўпор на руках прагнуўшыся, перамах левай (правай) ва ўпор верхам; перахоп левай (правай) у хват знізу, перамах правай (левай) з паваротам налева (направа) ва ўпор; з упору на нізкай перакладзіне махам назад саскокванне з паваротам плячом назад на 90°; перамяшчэнне