• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    86
    на брусах ва ўпоры з сагнутымі нагамі (х); размахванне ва ўпоры на нізкіх паралельных брусах з развядзеннем ног на маху ўперадзе (х); сед ногі паасобку на нізкіх паралельных брусах, перахоп левай (правай) рукой у хват знізу, перамах правай (левай) з паваротам налева (направа) на 180° у саскокванне левым (правым) бокам да снарада (х).
    Лажанне і пералажанне: перамяшчэнне ў вісе на гарызантальным і нахіленым рукаходзе (х, дз); лажанне па канаце з дапамогай ног у два прыёмы на хуткасць (х), у тры прыёмы (дз).
    Акрабатычныя практыкаванні: стойка на руках махам адной. і штуршком другой нагі з падтрымкай. (х); з упору прысеўшы стойка на галаве штуршком дзвюма нагамі (х); апусканне ў «мост» і падыманне з «моста» з дапамогай.
    Прызямленні: пасля саскоквання з гімнастычнай лаўкі, гімнастычнага бервяна, гімнастычнай сценкі, гімнастычнага каня (казла), пасля апорнага скачка.
    Правілы спаборніцтваў: класіфікацыя памылак (дробная, значная, грубая) і збавак пры выкананні гімнастычных практыкаванняў; эстэтычныя крытэрыі выканання гімнастычных практыкаванняў.
    Лыжная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: адначасовы бяскрокавы ход, пераход ад папераменнага двухкрокавага ходу да адначасовых хадоў, пераадоленне дробных няроўнасцей паверхні (уступа і выступа); пад’ём «елачкай»; паварот упорам дзвюма лыжамі.
    Спартыўныя гульні
    (вывучаецца адна са спартыўных гульняў на выбар)
    Баскетбол: вядзенне мяча са змяненнем напрамку і хуткасці; вядзенне мяча без зрокавага кантролю, са зменай. хуткасці і напрамку; вядзенне мяча папераменна правай і левай рукой; атакуючыя дзеянні з перахопам мяча ў час вядзення; прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.
    Футбол (х): перадача мяча ў парах з перамяшчэннем; спыненне мяча грудзьмі, падманныя рухі з тармажэннем і змяненнем напрамку руху без мяча; вучэбная гульня, прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах гульні.
    Гандбол: прыёмы персанальнай абароны; вядзенне мяча са змяненнем хуткасці перамяшчэння, простыя індывідуальныя
    87
    дзеянні ў абароне, у нападзенні; прымяненне развучаных прыёмаў ва ўмовах вучэбнай гульні.
    Кросавая падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: перамяшчэнне па цвёрдым, мяккім і слізкім грунце, пяску і траве; крос на адлегласць да 3,5 км.
    Канькабежная падрыхтоўка
    Вучэбны матэрыял: бег на дыстанцыі да 1000 м.
    Плаванне (пры наяўнасці басейна)
    Вучэбны матэрыял: плаванне спосабам «кроль» на грудзях у поўнай каардынацыі, узгадняючы дыханне з работай рук, на дыстанцыю 25 м; удасканаленне спаду ў ваду галавой уніз са становішча нахіліўшыся ўперад з тумбачкі; удасканаленне стартавага скачка ў ваду з тумбачкі.
    Іншыя сродкі аздараўлення і рэкрэацыі
    Адбіраюцца і ўключаюцца ў дакументацыю планавання паказаныя або абмежаваныя ў прымяненні сродкі фізічнага выхавання з улікам захворвання, яго формы і стадыі (гл. частка 3, п. 3.4). Рэжымы іх прымянення вызначаюцца з улікам магчымай рэакцыі арганізма, якая залежыць ад адхіленняў у стане здароўя.
    Развіццё рухальных здольнасцей
    У VII класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
    1.	Дабівацца паляпшэння паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб і паказчыкаў фізічнага развіцця і падрыхтаванасці і інш.).
    88
    2.	Умець захоўваць правільную паставу на занятках фізічнай культурай, уроках па другіх вучэбных прадметах, у паўсядзённым жыцці.
    3.	Умець правільна выконваць страявыя каманды, практыкаванні і перастраенні на месцы і ў руху, вывучаныя ў V—VII класах.
    4.	Умець тэхнічна правільна выконваць вывучаныя акрабатычныя, гімнастычныя практыкаванні, хадзіць, бегаць, скакаць, кідаць, лазіць, перамяшчацца на лыжах, захоўваць раўнавагу, плаваць, валодаць тэхнікатактычнымі дзеяннямі вывучаемай спартыўнай гульні (баскетбол, гандбол, футбол) з улікам паказанняў і абмежаванняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
    5.	Ведаць аздараўленчы эфект выкарыстання вывучаных фізічных практыкаванняў і спосабаў дзейнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
    6.	Ведаць дапушчальную індывідуальную дазіроўку вывучаных фізічных практыкаванняў і спосабаў дзейнасці пры выкарыстанні іх для аздараўлення, фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтоўкі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
    7.	Рознабакова развіваць рухальнакаардынацыйныя і кандыцыйныя здольнасці вучняў з улікам індывідуальных абмежаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    8.	Умець выконваць абноўлены комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі (8—10 практыкаванняў).
    9.	Умець самастойна прымяняць вывучаныя сродкі відаў спорту для аздараўлення з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
    VIII КЛАС
    ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    У VIII класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (8 урокаў), у лі^у якіх не менш як чатыры тэарэтычныя і не больш за чатыры метадычныя ўрокі, а таксама ў працэсе вывучэння і ўдасканалення фізічных практыкаванняў, рухавых і спартыўных гульняў і самастойна.
    89
    Задачы раздзела:
    1.	Працягваць вучыць правілам бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас арганізаваных і самастойных заняткаў у розныя поры года, наведвання масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў, пры аказанні дапамогі пацярпеламу і прывучыць выконваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    2.	Фарміраваць веды аб алімпійскай сімволіцы і яе значэнні для гуманізацыі міжэтнічных і міжнародных адносін у мэтах захавання міру на планеце, гуманных адносін паміж людзьмі і да навакольнага асяроддзя.
    3.	Фарміраваць прыкладныя веды, неабходныя для самакантролю ў працэсе арганізаваных і самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    4.	Фарміраваць веды, неабходныя вучням для самаацэнкі тэхнікі выканання непроціпаказаных фізічных практыкаванняў, і ўменні практычнага іх прымянення ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.
    5.	Фарміраваць гігіенічныя веды, якія матывуюць рэгулярныя заняткі вучняў СМГ фізічнымі практыкаваннямі, неабходныя для аздараўлення і фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры, фарміраваць уменні і прывычку выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    6.	Паглыбляць гігіенічныя веды, неабходныя для загартоўвання, умацавання здароўя і павышэння разумовай працаздольнасці, з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    7.	Вучыць простым метадычным правілам вызначэння зыходнай фізічнай нагрузкі і павышэння яе ў працэсе самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    8.	Паглыбляць і пашыраць веды аб каштоўнасці здароўя, станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця, аб правілах выкарыстання сродкаў фізічнай культуры ў рэжыме
    90
    працы і адпачынку з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    9.	Вучыць фарміраванню індывідуальнага тыднёвага рухальнага рэжыму вучня VIII класа ў розныя поры года.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін на занятках па фізічным выхаванні. Правілы бяспечных паводзін у час самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі ў розныя поры года. Правілы паводзін на масавых спартыўных і відовішчных мерапрыемствах. Правілы паводзін і аказання першай дапамогі (самадапамогі) пры абмаражэннях. Правілы паводзін і аказання першай дапамогі (самадапамогі) пры пераломах і вывіхах1.
    Алімпізм і алімпійскі рух. Алімпійская сімволіка. Значэнне алімпійскай. сімволікі для аб’яднання ўсіх народаў свету ў імя міру, гармоніі фізічнага і духоўнага пачаткаў чалавека і шчаслівага жыцця. Алімпійская сімволіка і сучаснасць.
    Гігіенічныя веды. Аптымальны рухальны рэжым вучняў у час навучання і канікул. Уплыў актыўнага рухальнага рэжыму на разумовую працаздольнасць вучняў у працэсе навучальнага года і вучэбнай чвэрці, устойлівасць да нервоваэмацыянальнага і разумовага перанапружання, псіхалагічнага стрэсу. Комплексы фізічных практыкаванняў, якія павыіпаюць разумовую працаздольнасць у працэсе самападрыхтоўкі. Правілы загартоўвання з дапамогай паветраных ваннаў, водных працэдур у розныя поры года. Гігіена адзення школьніка і школьніцы. Правілы забеспячэння гігіены цела ў розны.я поры года.
    Методыка самакантролю. Норма вагі і акружнасці грудной клеткі для свайго росту. Норма частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) і частаты дыхання (ЧД) у стане спакою для свайго ўзросту. Дапушчальная ЧСС у час работы для свайго ўзросту. Правілы самаацэнкі агульнай фізічнай падрыхтаванасці з дапамогай 10бальных табліц. Вызначэнне «адстаючых» фізічных якасцей з дапамогай 10бальных табліц. Паняцце тэхнікі выканання рухальнага вучэбнага задання (ВЗ). Крытэрыі ацэнкі
    1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
    91
    тэхнікі выканання рухальнага ВЗ. Правілы ацэнкі тэхнікі выканання рухальных ВЗ па фізічнай культуры.
    Методыка самастойных заняткаў. Правілы вызначэння зыходнай фізічнай. нагрузкі для ВЗ, накіраваных на развіццё агульнай вынослівасці. Рэгуляванне нагрузкі, накіраванай на развіццё агульнай вынослівасці. Правілы павышэння нагрузкі, накіраванай на развіццё агульнай вынослівасці.
    Правілы самастойнага вызначэння зыходнай фізічнай нагрузкі для ВЗ, накіраваных на развіццё сілы і сілавой вынослівасці. Рэгуляванне нагрузкі ў працэсе самастойнага выканання ВЗ, накіраваных на развіццё сілы і сілавой вынослівасці, з улікам стану здароўя. Правілы. пабудовы сістэмы ВЗ у працэсе самастойных заняткаў, накіраваных на развіццё агульнай вынослівасці.