• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вучэбныя праграмы для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Вучэбныя праграмы

    для спецыяльных медыцынскіх груп агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

    Памер: 274с.
    Мінск 2007
    144.02 МБ
    Развіццё рухальных здольнасцей
    У V класе развіццё рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў СМГ дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, іх удасканалення, аздараўлення вучняў сродкамі фізічнай культуры з улікам паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворванняў (гл. частка 3, п. 3.4).
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
    1.	Дабівацца паляпшэння паказчыкаў, якія характарызуюць узровень фізічнага здароўя (функцыянальных проб і паказчыкаў фізічнага развіцця і падрыхтаванасці і інш.).
    2.	Умець правільна выконваць страявыя каманды, практыкаванні і перастраенні на месцы і ў руху, вывучаныя ў V класе.
    64
    3.	Умець тэхнічна правільна і эстэтычна выразна выконваць агульнаразвіццёвыя фізічныя практыкаванні, вывучаныя ў V класе.
    4.	Умець тэхнічна правільна і эстэтычна выразна выконваць вывучаныя спецыяльныя практыкаванні.
    5.	Умець тэхнічна правільна выконваць вывучаныя акрабатычныя, гімнастычныя практыкаванні, хадзіць, бегаць, скакаць, кідаць, лазіць, перамяшчацца на лыжах, захоўваць раўнавагу, плаваць, валодаць тэхнікатактычнымі дзеяннямі спартыўных гульняў (баскетбол, гандбол, футбол) у межах паказанняў, абумоўленых характарам і цяжкасцю захворвання.
    6.	Захоўваць правільную паставу на занятках фізічнай культурай, уроках па іншых вучэбных прадметах, у паўсядзённым жыцці.
    7.	Рознабакова развіваць рухальнакаардынацыйныя і кандыцыйныя здольнасці вучняў з улікам абмежаванняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    8.	Умець выконваць абноўлены комплекс ранішняй гігіенічнай гімнастыкі (6—8 практыкаванняў).
    9.	Умець самастойна прымяняць вывучаныя сродкі відаў спорту для аздараўлення з улікам індывідуальных паказанняў, абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннем.
    VI КЛАС
    ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    У VI класе веды фарміруюцца на ўроках фізкультурных ведаў (8 урокаў), у ліку якіх не менш як чатыры тэарэтычныя і не больш за чатыры метадычныя ўрокі, а таксама ў працэсе вывучэння і ўдасканалення фізічных практыкаванняў, рухавых і спартыўных гульняў і самастойна.
    Задачы раздзела:
    1.	Працягваць вучыць правілам бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас самастойных заняткаў, наведвання масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў і прывучаць выконваць іх з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    2.	Фарміраваць веды, неабходныя вучням СМГ для аздараўлення і фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры, фарміраваць уменні і прывычку
    65
    выкарыстоўваць іх з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі.
    3.	Фарміраваць веды аб каштоўнасцях алімпізму, ідэалах алімпійскага руху, адраджэнні Алімпійскіх гульняў сучаснасці, іх значэнні для развіцця фізічнай культуры і масавага спорту.
    4.	Паглыбляць і пашыраць веды аб каштоўнасці здароўя, станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця і правілах яго фарміравання сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    5.	Паглыбляць гігіенічныя веды, неабходныя для загартоўвання, умацавання здароўя і павышэння разумовай працаздольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    6.	Фарміраваць прыкладныя веды, неабходныя для самакантролю падчас фізічнага выхавання і самавыхавання, і ўменне іх выкарыстоўваць з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    7.	Удасканальваць веды аб фізічнай нагрузцы пры выкананні фізічных практыкаванняў, вучыць вымяраць і ацэньваць яе простыя паказчыкі (частата пульсу, дыхання, пачуццё стомленасці і інш.).
    8.	Вучыць простым метадычным правілам рэгулявання нагрузкі пры выкананні фізічных практыкаванняў.
    9.	Вучыць правілам правядзення трох рухавых гульняў, не проціпаказаных вучням у сувязі з захворваннем, у тым ліку адной беларускай народнай гульні.
    БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ
    Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у час заняткаў фізічнай культурай. Правілы бяспечных паводзін у лясной зоне, на вадзе1. Правілы аказання першай дапамогі пацярпеламу.
    Алімпізм і алімпійскі рух. Каштоўнасці алімпізму. Алімпійскія ідэалы, іх значэнне для адраджэння Алімпійскіх гульняў сучаснасці. П’ер дэ Кубертэн — заснавальнік сучаснага алімпійскага руху. Першыя Алімпійскія гульні ў 1896 г. у Афінах. Ста
    1 Курсівам выдзелены новы вучэбны матэрыял.
    66
    наўленне сучасных Алімпійскіх гульняў (1896—1912 гг.). Рост аўтарытэту Алімпійскіх гульняў (1920—1936 гг.). Першыя зімнія Алімпійскія гульні (1924 г.). Выхад айчынных спартсменаў на алімпійскую арэну і іх дасягненні (1952—1994 гг.).
    Гігіенічныя веды. Уплыў фізкультурных заняткаў на фізічнае развіццё. Індывідуальныя паказчыкі фізічнага развіцця. Індывідуальныя паказчыкі масы цела і акружнасці грудной клеткі для свайго росту. Як ацаніць атрыманыя паказчыкі фізічнага развіцця.
    Методыка самакантролю. Вядзенне дзённіка саманазіранняў. Вымярэнне і ацэнка паказчыкаў фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтаванасці. Вымярэнне і ацэнка вынікаў выканання функцыянальных проб (МарцінэКушалеўскага, ПІтанге, Генчы, артастатычная). Параўнанне паказчыкаў саманазіранняў, атрыманых у пачатку, сярэдзіне і канцы навучальнага года. Норма ЧСС і ЧД у стане спакою для свайго ўзросту. Дапушчальная ЧСС падчас работы для свайго ўзросту і стану здароўя.
    Методыка самастойных заняткаў. Правілы дыхання пры выкананні фізічных практыкаванняў для развіцця сілы, сілавой вынослівасці і рухавасці ў суставах. Правілы правядзення рухавых гульняў на мясцовасці.
    Здаровы лад жыцця. Абавязковыя ўмовы здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця: заняткі фізічнымі практыкаваннямі, загартоўванне, рацыянальнае харчаванне, гігіена цела і жылля, устрыманне ад шкодных звычак, самакантроль. Здароўе як каштоўнасць, якая патрабуе пастаяннай увагі і ўмацавання. Уплыў фізічных практыкаванняў на ўмацаванне здароўя. Значэнне фізічных практыкаванняў у рэжыме дня здаровага ладу жыцця шасцікласніка ў розныя поры года.
    ВАРЫЯТЫЎНЫ КАМПАНЕНТ1
    Асновы бяспекі заняткаў. Удакладненні правіл бяспечных паводзін падчас заняткаў, абумоўленыя характарам і цяжкасцю захворвання.
    Алімпізм і алімпійскі рух. Агульнакультурнае значэнне каштоўнасцей алімпізму, ідэалаў алімпійскага руху і ведаў аб Алімпійскіх гульнях для вучняў, аднесеных па стане здароўя да СМГ.
    1 Рэкамендуемы прыкладны змест.
    67
    Гігіенічныя веды. Паглыбленне ведаў пра паказанні, проціпаказанні і абмежаванні выкарыстання фізічных практыкаванняў для карэкцыі фізічнага развіцця з улікам індывідуальных характарыстык.
    Методыка самакантролю. Асаблівасці самакантролю і карэкціроўка ацэнкі яго вынікаў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    Методыка самастойных заняткаў. Удакладненне простых правіл рэгулявання фізічнай нагрузкі і правіл правядзення рухавых гульняў з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    Здаровы лад жыцця. Актуальнасць уяўленняў пра здароўе як каштоўнасць, неабходную чалавеку, якая патрабуе пастаяннай увагі і клопату, для вучняў, аднесеных па стане здароўя да СМГ.
    ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ
    1.	Ведаць правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя, падчас самастойных заняткаў, наведвання масавых спартыўных і забаўляльных відовішчаў і выконваць іх з улікам індывідуальных адхіленняў у стане здароўя.
    2.	Умець прымяняць на практыцы з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых захворваннямі, веды, неабходныя вучням СМГ для аздараўлення і фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры.
    3.	Ведаць аб каштоўнасцях алімпізму, ідэалах алімпійскага руху, аб адраджэнні Алімпійскіх гульняў сучаснасці; умець растлумачыць іх значэнне для развіцця фізічнай культуры і масавага спорту.
    4.	Разумець каштоўнасць здароўя для кожнага чалавека; ведаць аб станоўчым уплыве здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця.
    5.	Ведаць правілы фарміравання здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    6.	Ведаць правілы загартоўвання, умацавання здароўя і павышэння разумовай працаздольнасці сродкамі фізічнай культу
    68
    ры з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    7.	Умець прымяняць веды, неабходныя для самакантролю, у працэсе фізічнага выхавання і самавыхавання з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    8.	Ведаць, што такое фізічная нагрузка, умець вымяраць і ацэньваць вывучаныя паказчыкі.
    9.	Умець прымяняць правілы рэгулявання нагрузкі пры выкананні фізічных практыкаванняў.
    10.	Ведаць і выконваць правілы правядзення трох рухавых гульняў, не проціпаказаных вучням у сувязі з захворваннем, у тым ліку адной беларускай народнай гульні.
    ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
    Задачы раздзела:
    1.	Аздараўліваць вучняў сродкамі відаў спорту.
    2.	Удасканальваць выкананне страявых і парадкавых практыкаванняў на месцы і ў руху.
    3.	Рознабакова развіваць сродкамі відаў спорту, уключаных у вучэбную праграму, рухальнакаардынацыйныя здольнасці, гібкасць, агульную вынослівасць, іншыя кандыцыйныя здольнасці з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя.
    4.	Удасканальваць тэхніку хадзьбы, бегу, скачкоў, кіданняў.
    5.	Фарміраваць правільную паставу.
    6.	3 улікам індывідуальных абмежаванняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхіленнямі ў стане здароўя, удасканальваць вывучаныя і вывучаць новыя агульнаразвіццёвыя, акрабатычныя практыкаванні, практыкаванні на гімнастычных снарадах, тэхніку перамяшчэння на лыжах, вучыць плаваць, тэхнікатактычным прыёмам адной са спартыўных гульняў (баскетбол, футбол, гандбол), неабходным для аздараўлення і рознабаковага развіцця рухальнакаардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей.
    7.	Фарміраваць уменні, неабходныя для самастойнага выкарыстання непроціпаказаных сродкаў відаў спорту для аздараўлення, з улікам індывідуальных паказанняў і проціпаказанняў, абумоўленых адхілет мі ў стане здароўя.